• Часопісы
  • Дзевяноста трэці  Сяргей Навумчык

    Дзевяноста трэці

    Сяргей Навумчык

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 536с.
    2018
    89.7 МБ
    Я ня чуў выказваньняў Кебіча ў нецьвярозым стане, а грунтаваўся выключна на тым, што было бачна кожнаму, хто хаця б чытаў інтэрвію тых людзей, што сабраліся вакол Кебіча ў апараце Саўміну: ні слова сымпатый да нацыянальнага адраджэньня, да беларускай мовы, да прынцыпаў дэмакратыі і зусім не прыхаваная нянавісьць да таго, што сам Шушкевіч называў «беларушчынай», імкненьне зьліквідаваць незалежнасьць Беларусі і максымальна прывязаць яе да Масквы.
    Дзіўна, чаму Шушкевіч ня бачыў гэтага палітычнага антаганізму, зразумелага пачаткоўцу курсу паліталёгіі. Хіба што забыўся на тое, пра што сам кажа: «Навукоўцы павінны лепш за іншых ведаць, што пранікненьне ў палітыку абавязвае папярэдне нешта зразумець у навуцы пра ўладу — паліталёгіі, авалодаць ёй на практыцы. Яны ж, як правіла, набіваюць у палітыцы гузакі, працуючы мэтадам спробаў і памылак» (с. 267).
    На пачатку 1993 году было відавочна, што ўрад Кебіча ня здольны ні вывесьці краіну з крызісу, ні правесьці патрэбныя эканамічныя рэформы.
    Раз-пораз крытыка ўраду прарывалася і ў заявах Шушкевіча (асабліва рэзкая — у верасьні, калі абвастрыўся паліўны крызіс). Да гэтага часу вызначылася і розьніца ў падыходах абодвух кіраўнікоў да будучыні Беларусі: Шушкевіч бачыў краіну нэўтральнай, Кебіч выступаў за максымальна шчыльнае ваеннае супрацоўніцтва.
    Мы ў апазыцыі лічылі, што ў такой сытуацыі лягічным крокам павінна было быць ініцыяваньне Шушкевічам адстаўкі ўраду, і гэта было галоўнае нашае да яго патрабаваньне ў 1993 годзе. Форму Шушкевіч мог абраць якую заўгодна, у залежнасьці ад канкрэтных абставінаў, але найбольшы эфэкт мела б заява на сэсіі Вярхоўнага Савету ў прамой тэлерадыётрансьляцыі. Ці, калі парлямэнт не засядаў, выступ па тэлебачаньні.
    Канешне, гэтаму мусіла папярэднічаць падрыхтоўка дэпутатаў. I тут Шушкевіч мог разьлічваць на Апазыцыю БНФ і «Дэмакратычны клюб», які хоць і заставаўся ў «замарожаным» стане, але пры экстрэмальных сытуацыях мабілізоўваўся. Карпенка, Ганчар, Булахаў не былі б саюзьнікамі, яны мелі сваю гульню, але шмат каго з кіраўнікоў гаспадарак можна было б перацягнуць на свой бок.
    Але паводзіны дэпутатаў, у чым Шушкевіч меў магчымасьць пераканацца, залежалі ад настрояў грамадзтва, асабліва ад людзей на Плошчы. Мы наўпрост казалі Шушкевічу, што падтрымаем ягоныя дзеяньні, калі яны будуць рашучымі (далей у кнізе будзе запіс нашай зь ім гутаркі ў пачатку кастрычніка 1993-га).
    Я быў перакананы тады і не зьмяніў свайго меркаваньня цяпер, што, нягледзячы на спад мітынговай актыўнасьці, калі б Шушкевіч заклікаў людзей
    на Плошчу (як у тым самым кастрычніку гэта зрабіў Ягор Гайдар у Маскве) — БНФ сабраў бы дзясяткі тысяч людзей.
    А далей — адстаўка ўраду Кебіча, фармаваньне пераходнага кааліцыйнага ўраду, новыя парлямэнцкія выбары.
    Аднак для гэтага Шушкевіч мусіў сапраўды пайсьці на сьмелыя крокі, але гэткае ён лічыў радыкалізмам; Шушкевіч не стамляўся паўтараць, што займае цэнтрысцкую пазыцыю.
    Потым шмат хто напіша пра памылковасьць такой пазыцыі, але я хачу працытаваць публікацыю палітоляга Валера Карбалевіча, якая зьявілася ў тым часе, летам 1993 году:
    «Папулярнасьць Шушкевіча ў значнай ступені абумоўленая ягоным сфармаваным іміджам палітычнага цэнтрыста. У гэтай сувязі неабходна заўважыць, што пра палітыку цэнтру як найбольш аптымальную палітычную лінію можна казаць у дачыненьні да нармальнага дэмакратычнага грамадзтва ў спакойныя пэрыяды жыцьця. А вось на пераходным крызісным этапе разьвіцьця грамадзтва, калі яно стаіць перад неабходнасьцю ажыцьцяўленьня кардынальных структурных рэформаў, сытуацыя крыху іншая. Пры такіх умовах цэнтрызм плённы, калі ў краіне рашуча ажыцьцяўляюцца рэформы. Гонар і слава цэнтрыстам, якія настойліва, пасьлядоўна і мэтанакіравана вядуць грамадзтва па шляху пераўтварэньняў, адбіваючы атакі кансэрватараў, што спрабуюць затармазіць працэсы абнаўленьня, і радыкалаў, што імкнуцца ажыцьцявіць іх рэвалюцыйным мэтадам, адным рыўком. Аднак ва ўмовах нашай рэспублікі, калі рэформы практычна застопарыліся, у выніку чаго
    крызіс паглыбляецца, цэнтрызм беспэрспэктыўны. Палавінчатасьць і непасьлядоўнасьць, спробы задаволіць усіх толькі пагаршаюць сытуацыю і завяршаюцца палітычным банкруцтвам... Калі браць гістарычныя аналёгіі, дык сумны палітычны лёс клясычных цэнтрыстаў Керанскага, Гарбачова таму пацьверджаньне. Урокі гісторыі кажуць, што цэнтрызм можа быць сродкам, а ня мэтай» («Европейское время», № 4, 1993).
    Увесь 1993 год Шушкевіч імкнуўся прытрымлівацца цэнтрысцкай пазыцыі; вынік — пэрсанальна для яго — надышоў 26 студзеня наступнага, 1994 году, калі бальшыня дэпутатаў прагаласавалі за ягоную адстаўку.
    А яшчэ праз паўгода пайшоў у адстаўку і Ke614 — пасьля прайграных прэзыдэнцкіх выбараў, якіх ён разам са сваім атачэньнем гэтак настойліва дамагаўся.
    112
    Анатоль Вярцінскі (Ракасоўская выбарчая акруга№ 5, Менск). Тры мінуты гісторыі, тры сьведчаньні гісторыкаў трох эпох. Плютарх прыводзіць словы палкаводца Пампэя: «Ці магу я думаць пра законы, калі я ўзброены?» Сьведчаньне другое — нямецкага гісторыка пачатку нашага стагодзьдзя, ён прыводзіць выступ сацыялдэмакрата Носке ў Райхстагу 25 красавіка 1907 году: «Панове, мілітарызм і абароназдольнасьць — гэтак жа далёкія адно ад аднаго, як неба ад зямлі». Сьведчаньне трэцяе — гісторык Афанасьеў піша: «Атавізм імпэрскага мысыіеньня — яшчэ адна сур'ёзная перашкода на шляху рэформаў. Аднак расейскае кіраўніцтва (і ня толькі афіцыйнае) не дыстанцыюецца ад «канструктыўных» плыняў «нацыянал-патрыятызму», але і дазваляе сабеў той ці іншай форме разыгрываць расейскамоўную карту. Між тым нагнятаньне напружанасьці ў адносінах з бліжнім замежжам і расейскімі нацыянальна-тэрытарыяльныміўтварэньнямі нясе цалкам рэальную пагрозу крывавай вакханаліі, вынікам якой можа быць вяртаньне краіны да таталітарнага рэжыму». Я прывёў тры сьведчаньні гісторыкаў трох эпох. Камэнтарыў «Розным» не практыкуюцца, і, я думаю, яны тут непатрэбныя.
    ЛЮДЗІ СА ЗБРОЯЙ ЗАПОЎНІЛІ АВАЛЬНУЮЗАЛЮ
    У Авальную залю нельга было заходзіць са зброяй.
    Але пісталетаў, стрэльбаў і нават кулямётаў там — хопіць на роту.
    Увогуле Авальная заля — памяшканьне, бясспрэчна, гістарычнае. Тут увосень 1939 году было зацьверджанае аб’яднаньне Усходняй і Заходняй Беларусі. У гэтай залі 27 ліпеня 1991-га была прынятая Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце, a праз год, 25 жніўня 1991-га, была абвешчаная незалежнасьць Беларусі. Яшчэ праз чатыры месяцы, у сьнежні, былі ратыфікаваныя пагадненьні аб спыненьні існаваньня СССР, а ў сакавіку 1994-га прынятая першая Канстытуцыя незалежнай Беларусі.
    Ад моманту будаўніцтва Дому ўраду ў сярэдзіне 1930-х гадоў Авальная заля зазнала некалькі рэканструкцыяў, але некранутымі засталіся скульптурныя барэльефы з абодвух бакоў над прэзыдыюмам: некалькі дзясяткаў чалавек, з кулямётамі і стрэльбамі, сымбалізуюць тэмы «Кастрычнік у Петраградзе» і «Кастрычнік у Беларусі».
    У мяне заўсёды было ўражаньне, што зброі на тых барэльефах болей, чым людзей.
    Напэўна, гэта адзінае ў краіне памяшканьне, дзе ў розныя часы пабывалі ледзь ня ўсе прыкметныя дзеячы палітыкі, навукі, літаратуры і культуры Беларусі — ад Чарвякова і Панамарэнкі да Машэрава і Сьлюнькова, ад Купалы і Коласа да Быкава і Бураўкіна. А таксама — госьці: Гарбачоў, Ельцын, Валэнса, Ландсбергіс, Грамыка (залічым і яго ў гэты
    шэраг — ён запісваў сябе ў пашпарце расейцам). Праўда, ня ўпэўнены, што туды заходзілі Караткевіч і Барадулін — яны не былі дэпутатамі. Але вось Алеся Адамовіча я аднойчы на пасяджэньне прывёў.
    У часе працы Вярхоўнага Савету нашага, XII скліканьня заля былатым месцам, дзе ішлі пленарныя пасяджэньні Вярхоўнага Савету, дзе абмяркоўваліся законы і пастановы, зацьвярджаліся члены ўраду і заслухоўваліся іх справаздачы.
    Некаторыя пасяджэньні ішлі ў тэлеі радыётрансьляцыі, за вельмі рэдкім выключэньнем, калі рабіліся закрытыя пасяджэньні (напрыклад, па тэме ўвядзеньня грошай або вываду ядзернай зброі), на іх заўсёды прысутнічалі акрэдытаваныя журналісты, а з абвяшчэньнем незалежнасьці частымі гасьцямі былі дыпляматы.
    Падзеі ў Авальнай залі былі навідавоку. Але яны былі толькі вяршыняй парлямэнцкага айсбэрга.
    Вельмі важным элемэнтам працы парлямэнту былі пасяджэньні Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету, які складаўся з 23 дэпутатаў — сьпікера, яго намесьнікаў і старшыняў пастаянных камісій. Яны зьбіраліся адзін раз на два-тры тыдні. Паводле Канстытуцыі, паўнамоцтвы Прэзыдыюму былі значна меншыя, чым у Вярхоўнага Савету, але фактычна ён выконваў функцыі своеасаблівага калектыўнага прэзыдэнта — аж да памілаваньня асуджаных на сьмяротнае пакараньне. На Прэзыдыюм журналісты, як правіла, не дапускаліся, але дэпутаты маглі прысутнічаць, чым мы актыўна і карысталіся.
    Аднак з пачатку 1993 году Шушкевіч пачаў праводзіць закрытыя пасяджэньні Прэзыдыюму — што не было прадугледжана ні Канстытуцыяй, ні
    рэглямэнтам. пасяджэньні Прэзыдыюму стэнаграфаваліся.
    Была яшчэ праца ў камісіях, дзе рыхтаваліся законапраекты і часам разглядаліся найбольш важныя тэмы, такія, як тая самая калектыўная бясьпека. Пратаколы камісіяў вяліся нерэгулярна, уласна, гэта лічылася неабавязковым. У мяне захавалася некалькі запісаў з пасяджэньняў нашай камісіі па пытаньнях галоснасьці, сродкаў масавай інфармацыі і правах чалавека.
    Але было і тое, што не прадугледжвалася Часовым рэглямэнтам Вярхоўнага Савету, але ў канчатковым прыняцьці рашэньняў адыгрывала ролю вельмі значную, а часам і вызначальную.
    Я маю на ўвазе тое, што звычайна называецца «сустрэчамі ў кулюарах».
    У строгім сэнсе паняцьця «кулюарныя перамовы» паміж палітычнымі групамі я магу прыгадаць толькі адны, у траўні 1990 году ў справе абраньня старшыні Вярхоўнага Савету, тады мне давялося выконваць ролю кур’ера паміж дэпутатамі дэмклюбу і кіраўнікамі ЦК. А звычайна гэта былі размовы — у фае перад Авальнай заляй у часе перапынкаў, у нумарах гатэляў «Менск» і «Кастрычніцкая» пасьля пасяджэньняў. У комплексе сталовак у Доме ўраду, да якіх трэба было ісьці даўгім, ледзь не кілямэтровым падземным калідорам. I, канешне, у парлямэнцкім буфэце, акурат пад Авальнай заляй.
    Ня ведаю, як цяпер, а тады у буфэце былі чатырыпяць нізкіх столікаў, за якімі маглі сесьці па чатыры чалавекі, і пара дзясяткаў высокіх круглых сталоў, ля якіх можна было толькі стаяць. Усе дэпутаты за імі аднамомантна не ўмясьціліся б, разьлік быў на тое, што, зьеўшы сваю порцыю сасісак (яны там