Дзевяноста трэці
Сяргей Навумчык
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 536с.
2018
Іван Жыдзяляеў, кіраўнік будаўнічага трэсту, Ворша: «Прайшло крыху больш за год з моманту падпісаньня ў Віскулях пагадненьня аб ліквідацыі Саюзу Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік і аб стварэньні СНД. Пагадненьне ўспрынята станоўча большасьцю нашых дэпутатаў у мінулым годзе і падвяргаецца рэзкай крытыцы сёньня, і гэта ня дзіўна. Бо ў дакумэнтах, падпісаных у Віскулях, кожны з нас год таму бачыў адзіную эканамічную прастору, адзіную рублёвую зону, захаваньне эканамічнай цэласьці тых дзяржаў, якія ўвайшлі ў СНД».
Аб тым, што пагадненьні мелі станоўчы эфэкт для незалежнасьці, няма і намёку.
Пятро Пракаповіч, старшыня праўленьня Берасьцейскага аблсельбуду, пазьней, пры Лукашэнку — старшыня праўленьня Нацыянальнага банку: «Нам трэба ісьці болып сьмела на рашэньне палітычных пытаньняў. Я маю на ўвазе, у першую чаргу, неабходнасьць падтрымаць рашэньне сёмага зьезду народных дэпутатаў Расеі пра магчымасьць стварэньня канфэдэрацыі незалежных дзяржаў Эўропы і Азіі, гэта значыць стварыць ня толькі эканамічны саюз, але і палітычны».
Мікалай Канюшык, генэральны дырэктар агракамбінату «Заходні Буг» Берасьцейскай вобласьці: «Калі адна зь дзяржаваў-удзельніц эканамічнага саюзу падвергнецца агрэсіі, дзе мы знойдзем сваіх Мініна і Пажарскага, здольных аб’яднаць народы ў барацьбе з агрэсарам, ці будзем іх шукаць таксама шляхам усенароднага рэфэрэндуму? Таму ясна, як Божы дзень, што калі мы за эканамічны саюз, дык і за супольную калектыўную бясьпеку».
Усе чатыры цытаваныя вышэй дэпутаты былі кіраўнікамі, і несумненна, што такія настроі (не-
залежнасьць Беларусі, распад СССР — зло) яны культывавалі ў сваіх падначаленых.
«Ад беларускай мовы паліва ў самалётах не дадасца і каўбасы ня будзе»
Самым баявым атрадам праціўнікаў незалежнасьці была група дэпутатаў-вэтэранаў у колькасьці трыццаці правераных байцоў камуністычнай партыі.
Што б ні казалі пра намэнклятурных дэпутатаў, як бы ні ацэньвалі іх выбарчую кампанію ўвесну 1990 году, але нават з улікам фальсыфікацыяў на карысьць шмат каго зь іх, асабліва ў сельскай мясцовасьці, дзе не было назіральнікаў ад БНФ — за імі былі тысячы выбаршчыкаў. Сем, дзесяць, пятнаццаць тысяч грамадзянаў, якія пакінулі іх прозьвішчы ў выбарчых бюлетэнях.
Трыццаць дэпутатаў ад вэтэранскай арганізацыі зацьвярджаліся на сходзе арганізацыі вэтэранаў вайны і працы. Няправільна было б сказаць, што сход фармаваўся пад кантролем камуністычнага ЦК — яго ўдзельнікамі былі вэтэраны нагэтулькі артадаксальных сталінісцкіх перакананьняў, што маглі б паставіць на месца якіх заўгодна членаў ЦК.
У сакавіку 1993-га, пры зацьвярджэньні паўнамоцтваў аднаго дэпутата-вэтэрана замест памерлага, Лявон Баршчэўскі запытаўся, колькі чалавек за яго галасавала. Далі даведку: рэспубліканскі Савет вэтэранаў складаецца з 180 членаў, на сходзе прысутнічалі 138, прагаласавалі «за» 125, супраць — 3. Ну а ў 1990 годзе гэты Савет з 180 членаў прагаласаваў за 30 будучых дэпутатаў — гэта значыць, што за кожным зь іх было па шэсьць чалавек.
Гэтая «вэтэранская трыццатка» адыграла чорную ролю ў гісторыі Беларусі, заблякаваўшы шмат якія прагрэсіўныя прапановы і правёўшы шматякія шкодныя рашэньні, пры галасаваньні за якія 20-30 галасоў і вырашалі лёс пытаньня.
Асабліва вызначыліся Міхаіл Качан і Валянцін Сарокін, якіх аж трэсла ад слоў «незалежнасьць», «Пагоня», «бел-чырвона-белы сьцяг».
Дэпутатамі-вэтэранамі былі былыя афіцэры Савецкай арміі (пераважна генэралы), героі Савецкага Саюзу і Сацыялістычнай Працы, колішнія сакратары абкамаў і райкамаў, а таксама — былыя кіраўнікі буйных прадпрыемстваў. Як, напрыклад, Аляксандар Авечкін, які шмат гадоў узначальваў аб’яднаньне «Маналіт» — флягман ваенна-прамысловага комплексу ў Віцебску.
Аляксандар Авечкін: «Эўфарыя сувэрэнітэту, якая ахапіла рэспубліку ў 1989-1990 гадах, прывяла да таго, што (я не хачу гаварыць з дапамогай якіх сіл) рэспубліка прыняла неабдуманае рашэньне аб падпарадкаваньні сабе прадпрыемстваў саюзнага міністэрства».
Калі Авечкін маляваў праблемы «ў выніку распаду СССР» толькі ў сваёй галіне, дык дэпутатвэтэран, былы афіцэр Мікалай Лакцюшын ствараў карціну сапраўднага Апакаліпсісу. У 2009 годзе Лакцюшын скажа карэспандэнту «Газэты Слонімскай», што ў Вярхоўны Савет ён быў абраны «ад пяці раёнаў Горадзенскай вобласьці». Насамрэч ён быў абраны ад вэтэранскай арганізацыі паводле мадэлі, пра якую я пісаў вышэй — а кожны раён Горадзенскай вобласьці, як і іншых абласьцей, меў «сваіх» дэпутатаў (межы акругаў супадалі з
адміністрацыйным падзелам), a то і двух (калі райцэнтар быў вялікім горадам).
Мікалай Лакцюшын: «Пасьля Першай сусьветнай вайны Саюз 1922 году, аб’яднаньне ўсіх рэспублік дапамагло выйсьці ёй (Беларусі — С. Н.) з лапцей. Калі ўзяць пасьля Другой сусьветнай вайны, калі ў рэспубліцы кожны чацьвёрты загінуў і многія прамысловыя цэнтры, гарады, у тым ліку і Менск (канешне, дэпутат вымаўляў «Мінск» — С. Н.), былі зьнішчаныя, хто дапамог аднавіць усё гэта? Хіба сваімі сіламі беларусы маглі гэта зрабіць? Толькі ў адзінстве ўсіх рэспублік, у адзінстве ўсіх нацыянальнасьцяў, усяго Саюзу мы адрадзілі такі прыгажунгорад з шырокімі праспэктамі, плошчамі, як Менск, такія буйныя прадпрыемствы, яктрактарны, аўтамабільны і іншыя прамысловыя гіганты. Хіба маглі б беларусы самі падняць усё гэта? На сёньняшні дзень усе кажуць пра “незалежнасьць” Беларусі. Скажыце, калі ласка, хто прэтэндаваў на “незалежнасьць” рэспублікі? У яе была свая Канстытуцыя, свой Вярхоўны Савет, свой урад. Яна член Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, неаднаразова, пачынаючы са Сталіна, падымаліся пытаньні аб тым, каб падняць нацыянальную культуру ў рэспубліках, у тым ліку размова ішла і аб мовах. Ніхто не заціскаў, а наадварот, казалі, што трэба падымаць гэтыя пытаньні».
Пра «клопат» Сталіна і ягоных падначаленых аб нацыянальнай культуры Лакцюшын мог ужо некалькі гадоў свабодна чытаць у прэсе — у тым ліку і пра «чорную ноч» з 29 на 30 кастрычніка 1937 году, калі былі расстраляныя больш як сто беларускіх літаратараў і іншых прадстаўнікоў інтэлектуальнай эліты; іх ненадрукаваныя рукапісы былі спаленыя.
Але ў гэтым Лакцюшын, як выглядала, ня бачыў вялікай бяды
«Бяда ў тым, што разваліўся Саюз!» — вынес вэрдыкт дэпутат-вэтэран.
I дадаў: «Ад таго, што, таварыш Трусаў, цяпер у войсках будуць размаўляць на беларускай мове, ад гэтага паліва ў самалётах не дадасца і каўбасы ня будзе!»
«Навукова даказана ва ўсіх газэтах: ЦРУ!»
— Добра, хай будзе ваш конь, але на шчыце абавязкова трэба чырвоную зорку! — гэтак казаў у 1991-м у дзень зацьверджаньня «Пагоні» адзін з дэпутатаў-вэтэранаў, і гэта быў яшчэ ня самы апантаны прыхільнік савецкай атрыбутыкі.
Самым апантаным абаронцам камуністычнага мінулага быў генэрал-маёр у адстаўцы, старшыня Горадзенскага абласнога аддзяленьня Саюзу вэтэранаў Аўганістану Валянцін Сарокін. Яшчэ ў 1992 годзе Сарокін публічна ставіў пад сумнеў дзяржаўныя сымбалі — аж да выказваньняў, якія б у іншай краіне былі ўспрынятыя як абраза дзяржаўных сымбаляў. Гэтая прамова Сарокіна ў ваенным аспэкце будавалася выключна з пазыцыі Масквы.
Валянцін Сарокін: «Стварыўшы нацыянальнае войска, мы страцілі стратэгічнае і апэратыўнае кіраваньне, парушылі сувязь раньняга апавяшчэньня пра задумы процілеглага боку... Я разумею ці, правільней, не разумею народных дэпутатаў ад апазыцыі, якія, выконваючы пэўны заказ пэўных замежных арганізацый... і якія накіроўваюць усю сваю дзейнасьць...» (Шум у залі).
Старшыня: «...Вы выносіце абвінавачаньне, я пазбаўлю вас слова ў адпаведнасыді з Рэглямэнтам. Яшчэ раз прашу вас не ўжываць такіх выразаў».
Сарокін: «Навукова даказана ва ўсіх нашых rasaTax, што акупляецца ўся праца з інстытутам Крыбла, ЦРУ і гэтак далей. Навошта мне перажываць?»
Старшыня: «Гаварыце пра інстытут Крыбла, гаварыце пра каго хочаце, але абвінавачаньня з гэтай трыбуны ня можа быць. Суд выносіць абвінавачаньне».
Сарокін: «Я не кажу пра гэта. Мне не зразумелая дзейнасьць апазыцыі, дэпутатаў Беларускага народнага фронту, якія накіравалі сваю дзейнасьць на распальваньне лютай нянавісьці да сяброўскай суседняй славянскай краіны — Расеі. Усе сапраўдныя патрыёты сваёй радзімы ня могуць ня бачыць, што бясьпека Беларусі — у дружбе з Расеяй».
Мелася на ўвазе — у аб’яднаньні.
Лукашэнка: «Мы, демократы...»
Ніякай «лютай нянавісьці» да Расеі мы, канешне, не распальвалі. А вось нашыя апанэнты выяўлялі часам поўнае непрыманьне ўсяго беларускага, найперш — мовы. У гэтым сэнсе паказальны пасаж з аднаго з выступаў Лукашэнкі. Для адчуваньня танальнасьці даю безь перакладу на беларускую:
«й об мовах. Вы очень много об этом говорнлн. He хочу обойтн н этот вопрос. В этой связн я хотел бы сказать одно: снлой мнл не будешь м снлой народ не заставншь разговарнвать на той мове, на которой хотелось бы только тебе нлн большой группе народных депутатов нлн же граждан. Мы, демократы, мы об этом сказалн. Дайте же право
выбора, пройдет время, н мы будем говорнть на той мове, на которой вам так хочется. Но вопрос не в этом. Вопрос состонт в том, где же выход нз той снтуацнн».
Дарэчы, у гэтым выступе Лукашэнка ці не ўпершыню заявіў, што «я сур’ёзна задумаўся аб ролі асобы менавіта ў наш цяжкі час і аб ролі асобы ў нашым парлямэнце».
Увогуле, у гэтым выступе Лукашэнка фактычна заявіў пра прыярытэты ўласных палітычных амбіцый, якія базаваліся на рэзкай крытыцы развалу СССР (хоць большасьць дэпутатаў прапусьціла іх міма вушэй):
«Я сапраўды лічу, што невыкананьне Белавескіх пагадненьняў, развал адзінай эканамічнай прасторы, а яшчэ раней Саюзу... Пад усімі гэтымі дакумэнтамі стаяць подпісы двух чалавек. Яны нават матэматычна не змадэлявалі тую сытуацыю, якая складзецца, і яны заслугоўваюць адстаўкі. 1 як бы мы тут ні гулялі, як бы мы тут ні спрабавалі сысьці і падыграць аднаму зь іх, усё гэта палітыканства. Я задумваўся і над тым, ці здолее дэпутацкі корпус прыняць хоць адзін з гэтых варыянтаў, як выхад з сытуацыі, якая стварылася. Думаю, што не. Ведаючы аб гэтым, думаю, што мне няма сэнсу заклікаць да нейкага варыянту, і я павінен заявіць: час вырашаць мы, паважаныя народныя дэпутаты, відаць, страцілі. Вырашаць будуць за нас. Вырашаць будуць выбаршчыкі. I добра, калі нам у гэтым будзе адведзена роля выканаўцы. У горшым выпадку мы будзем статыстамі, гэта значыць будзем стаяць на абочыне гісторыі і назіраць за тым, як яна сыходзіць міма нас».