Дзевяноста трэці
Сяргей Навумчык
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 536с.
2018
Але — ня толькі.
У чым жа бачыла апазыцыя прычыны крызісу, ад чаго перасьцерагала і што прапаноўвала? Працытую некалькі выступаў дэпутатаў БНФ у часе абмеркаваньня.
Зянон Пазьняк, старшыня Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце: «Пачынаючы з 27 ліпеня 1990 году, дня прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі, перад рэспублікай паўсталі новыя задачы. У жніўні 1991 году пасьля абвяшчэньня незалежнасьці ўзьніклі рэальныя магчымасьці ажыцьцяўленьня гэтых задачаў. Зь іх важнейшыя тры — дзяржаўнае будаўніцтва, адраджэньне нацыянальнай культуры і рыначная рэформа эканомікі. Для ўвасабленьня новых зада-
звор полпв снпрэнь вавннага саюза
Нйвнны (іашз з Расеяй гата гапеча й вайна
г -пінет
'■йпынг-йійгача злмпаіайі He здранзе! He вайнеі _
Збор подпісаў супраць ваеннага саюзу з Расеяй.
чаў павінна быць дасягнута абавязковая палітычная ўмова — абнаўленьне дзяржаўнага кіраўніцтва. Гэта значыць, калі абвяшчаецца новая незалежная дэмакратычная дзяржава, тады абавязкова праводзяцца новыя дэмакратычныя выбары. Стары парлямэнт і стары ўрад, створаныя пры таталітарным рэжыме, ня ў стане праводзіць дэмакратычныя і рыначныя пераўтварэньні, ажыцьцяўляць новыя задачы. Гэта аксіёма».
Пазьняк лічыў неабходным нагадваць, што дэпутаты і сфармаваны яшчэ ў камуністычныя часы ўрад «пераседзелі» тэрмін, адведзены ім гісторыяй, але і гэты час быў змарнаваны.
«Што перашкаджала ўраду і старшыні Кебічу ўсе гэтыя гады праводзіць пераарыентацыю нашай прамысловасьці і ўсёй эканомікі на патрэбы
Рэспублікі Беларусь? — пытаўся лідэр апазыцыі. — Што перашкаджала не тармазіць, а ініцыяваць захаваньне і разьвіцьцё сельскай гаспадаркі? Што перашкаджала рэальна спрыяць стварэньню сапраўднай фінансава-крэдытнай і банкаўскай сыстэмы, садзейнічаць падрыхтоўцы ўвядзеньня нацыянальнай валюты? Што перашкаджала займацца канвэрсіяй ваеннай прамысловасьці? Што перашкаджала шукаць і ствараць другія і трэція крыніцы забесьпячэньня энэргарэсурсамі, і перш за ўсё нафтай і газам? Ёсьць жа досьвед іншых краінаў, ёсьць канструктыўныя прапановы. Ёсьць выйсьце. Чаму нічога не скарыстана? Чаму паставілі такім чынам Беларусь у залежнасьць ад расейскай нафтаздабычы, якая, дарэчы, згортваецца і дэградуе? Што перашкаджала ўраду ініцыяваць абгрунтаваную, зручную для разьвіцьця вытворчасьці падатковую палітыку? Што перашкаджае, нарэшце, праводзіць эфэктыўную барацьбу са злачыннасьцю і карупцыяй? Чаму ў дзяржаве фактычна адсутнічаюць неабходныя мэдыкамэнты, а мільёны даляраў, выдаткаваныя зь ведама старшыні Саўміну на іх закупку камэрцыйнымі структурамі, у якіх працуюць родзічы прэм’ер-міністра, выкарыстаныя не па прызначэньні?»
Сапраўды, узьнікалаўражаньне, што галоўным сваім палітычным рэсурсам Кебіч лічыць не падкантрольны яму парлямэнт і адданых кіраўнікоў рэгіёнаў, а добрыя адносіны з кіраўнікамі Расеі. Канвэртацыя сяброўства ў нафту магла б успрымацца і станоўча, калі б пры гэтым пільнаваліся ўласныя, нацыянальныя інтарэсы. А з гэтым ва ўрадзе былі, як мы лічылі, праблемы.
Ля Дому ўраду.
«Усе навокал нас будуюць свае незалежныя дзяржавы, свае дзяржаўныя інстытуты. Трэба будаваць і нам. Выклікае пэўнае недаўменьне заклік кіраўніка ўраду, зроблены 18 сакавіка, скасаваць найважнейшую палітычную каштоўнасьць нашай дзяржавы — нэўтралітэт і заключыць ваенны саюз зь нестабільнай Расеяй. Такія заклікі ня толькі супярэчаць Канстытуцыі, але і сьведчаць пра высьпяваньне дзяржаўнай здрады. Беларусі не патрэбныя ніякія ваенныя саюзы, тым больш з ваюючай велізарнай краінай, што знаходзіцца на парозе развалу і грамадзянскай вайны».
На завяршэньне свайго выступу Пазьняк выказаўся за зьмену кіраўніка ўраду: «Лічу, што Вяр-
хоўны Савет павінен запатрабаваць адстаўкі спадара Вячаслава Кебіча з пасады старшыні Савету міністраў... Незалежнасьць дзяржавы зьяўляецца найвялікшай каштоўнасьцю. 1 выклікае вялікае зьдзіўленьне, непаразуменьне, калі кіраўнік дзяржавы фактычна выступае за скасаваньне гэтай найвялікшай каштоўнасьці грамадзтва, калі ставяцца пад сумненьне яе нэўтралітэт і яе незалежнасьць».
Пазьняк унёс прапанову пра адстаўку Кебіча ў пісьмовай форме (гэтага патрабаваў рэглямэнт, інакш пытаньне ня ставілася на галасаваньне), але прагаласуюць 23 дэпутаты — толькі тыя члены апазыцыі, якія былі ў залі.
«Рэнтабэльная вытворчасьць развальваецца на вачах»
Кожны дэпутат апазыцыі ў сваіх выступах ацэньваў прапанову аб далучэньні да сыстэмы калектыўнай бясьпекі як вельмі небясьпечную для сувэрэнітэту краіны.
Барыс Гюнтэр, дэпутат Апазыцыі БНФ: «Сёньня кожны з нас павінен прыняць сур’ёзнае рашэньне — быць ці ня быць нашай рэспубліцы дзяржавай у поўным разуменьні гэтага слова або зноў стаць вобласьцю імпэрыі, як прапануе наш прэм’ер.
На працягу трох гадоў працы нашага Вярхоўнага Савету было прынята некалькі праграмаў эканамічнага разьвіцьця, прапанаваных урадам. I як жа яны рэалізаваныя? Адказ напрошваецца сам сабой—ды ніяк, за выключэньнем аднаго пункту, а менавіта ў частцы лібэралізацыі цэнаў. I то гэта не дасягненьне Вячаслава Францавіча Кебіча, а аб’ектыўны працэс. Па гэтым шляху пайшла Расея, і ўрад вымушаны
быў ісьці гэтым самым шляхам. Пры гэтым стрымліваліся закупныя і розьнічныя цэны на асноўныя прадукты харчаваньня, што правакавала і правакуе вываз яго за мяжу і разбурае нашу сельскую гаспадарку. Вёска лямантуе ад гэтага бязьмежжа, і некалі рэнтабэльная вытворчасьць развальваецца на вачах. Пры манапалізьме вытворчасьці, мытных бар’ерах сумежных дзяржаў, што замінае ўвозу замежных тавараў, рэспубліканскі рынак адасобіўся, што дало права вытворцы нарошчваць цану і пры агульным скарачэньні вытворчасьці атрымліваць той самы, а мо і яшчэ большы прыбытак (я не кажа пра ўсе прадпрыемствы). Урадам ня зроблена ніводнага кроку для стварэньня рынкавай інфраструктуры».
Далей Барыс Г юнтэр прывёў прыклады карупцыі ў Гомельскай вобласьці: «Будаўніцтва мэдцэнтру так і засталося на паперы, затое 220 тысяч даляраў былі пералічаныя ў Галяндыю на закупку какава-бабоў. Вынік — ні какава-бабоў, ні даляраў... Акрамя таго, рэалізацыя 50 тысяч тон нафты была праведзеная без афармленьня мытнай грузавой дэклярацыі і аплаты падатку на экспарт, што ў выніку з улікам нядоімкі і пені без малога склала 1 мільён даляраў».
Тое, што сказаў Гюнтэр, было шырока распаўсюджанай зьявай: блізкія да ўлады прадпрымальнікі (як правіла, іх фірмы былі створаныя яшчэ пры ўдзеле партыйных і камсамольскіх камітэтаў), атрымлівалі ліцэнзіі на рээкспарт нафты — узамен абавязаньняў увезьці ў Беларусь прадукты харчаваньня альбо мэдыкамэнты.
Розьніцу (у Эўропе нафта каштавала нашмат даражэй) клалі сабе ў кішэню. Існавала і пэўная такса хабару за ліцэнзію; мне дакладна вядома,
што ў выпадку з подпісам другой-трэцяй асобы вобласьці яна дасягала ста тысяч даляраў; даўшы такі хабар, бізнэсовец атрымліваў мільёны. На гэтыя грошы потым і прыватызаваліся дзяржаўныя прадпрыемствы; шмат якія буйныя карпарацыі і ў рэгіёнах, і ў Менску паўсталі на гэтым мэханізьме.
«Нельга давяраць дзяржаву людзям няшчырым»
Пра карупцыйныя вытокі эканамічнага крызісу сказаў і дэпутат Апазыцыі БНФ Сяргей Антончык: «Не было б такога бязьмежжа зьнізу, калі б не было прыкрыцьця зьверху. А ўспомніце, колькі каштуе аб’ект, былы камандны пункт. Каля 60 мільярдаў рублёў. А за колькі яго спрабавалі прадаць? За 20 мільёнаў рублёў. А хто даваў каманду ахове не перашкаджаць вывозіць прадукцыю? Вы таксама ведаеце — намесьнік старшыні Саўміну Косьцікаў. Хто-небудзь адказаў? Дык жа не!»
Тэму працягнуў Лявон Баршчэўскі: «Усе нашы беды ня толькі ў Расеі. Наш дарагі ўрад ня змог, а можа і ня надта хацеў кантраляваць сытуацыю з рээкспартам сыравіны і тавараў з Расеі ў трэція краіны. Хто на гэтым добра набіў сабе кішэню, спадзяюся, у хуткім часе высьветліць незалежны суд... Нельга давяраць кіраваць дзяржавай людзям няшчырым, тым, хто ненавідзіць сувэрэнітэт, культуру, мову, звычаі народа, якім кіруе. Нельга давяраць рыначныя формы і фарміраваньне здаровай эканомікі камуністам, якія гістарычна засьведчылі сваю абсалютную няздольнасьць да гэтага...
Днямі падаў у адстаўку адзінаццаты за апошнія трынаццаць гадоў урад Бэльгіі ў сувязі са зьніжэнь-
нем тэмпаў эканамічнага разьвіцьця краіны. Куды ж трэба загнаць наша эканамічнае разьвіцьцё, каб вы, шаноўная большасьць, адправілі ў адстаўку свой выпеставаны яшчэ ў ЦК КПБ на дражджах былой ВПШ урад ці хоць бы яго кіраўніка?!»
Мікалай Крыжаноўскі, дэпутат Апазыцыі БНФ: «Урад, які ўзначальваецца Кебічам, падводзячы вынікі работы за 1992 год, адзначыў, што захоўваецца ..дэфармаваная ў адносінах да патрэб рэспублікі і магчымасьцей сыравіннай базы структура вытворчасьці. Вось у чым галоўная прычына”. Канец цытаты. Але нічога не рабіў і ня робіць для паляпшэньня становішча. Па-ранейшаму недапушчальна нізкі ўзровень інвэстыцый у структурную перабудову нашай эканомікі. He выконваюцца і практычна ператвораны ў пустыя паперкі рэспубліканскія праграмы “Лён”, “Цукар”, “Збожжа” і іншыя. Працягваецца арыентацыя на павелічэньне аб’ёмаў закупкі бавоўны, адна тона якой каштуе больш як 1000—1200 даляраў. Штогод скарачаюцца пасевы льну, з-за недахопу гэтай чыста нашай беларускай сыравіны не на поўную магутнасьць працуе адзіны ў рэспубліцы Аршанскі льнокамбінат. Так нам вельмі цяжка будзе знайсьці на сусьветным рынку сваю беларускую эканамічную нішу».
Прыклад поўнага падпарадкаваньня прадпрыемстваў ВПК Маскве прывёў дэпутат Апазыцыі БНФ Сяргей Папкоў: «Чаму адміністрацыя прадпрыемстваў ВПК імкнецца да гэтага ваенна-палітычнага саюзу? Каб пазьбегнуць адказнасьці. Я вам прывяду просты прыклад. Я працаваў на аб’яднаньні “Інтэграл” і добра ведаю, што там рабілася і як. У 1989 годзе (у канцы году) 300 мільёнаў рублёў прыбытку “Інтэграл” пералічыў проста так у канцы году ў
Маскву ў былое міністэрства. Гэта тыя сродкі, якія мусілі ісьці на разьвіцьцё гораду Менску, на разьвіцьцё раёнаў, у якіх жывуць рабочыя “Інтэгралу”, а гэтыя 300 мільёнаў (вы разумееце, што такое 300 мільёнаў на той час) зьніклі зь Беларусі».
У 1989 годзе прылаўкі былі ўжо паўпустыя, але цэны будматэрыялаў былі фіксаваныя. Таму няцяжка падлічыць, колькі жылых дамоў можна было пабудаваць затыя пералічаныя ў Маскву 300 мільёнаў, калі ўзьвядзеньне 100-кватэрнага панэльнага дома абыходзілася ў сярэднім у паўтара мільёна рублёў: атрымліваецца невялікі горад.