Дзевяноста трэці
Сяргей Навумчык
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 536с.
2018
Дый афіцыйны Менск у гады прэзыдэнцтва Лукашэнкі мог бы сфармаваць батальён у складзе міратворчых сілаў ААН — я перакананы, што
такая прапанова была б з удзячнасьцю прынятая і палепшыла б адносіны з Захадам.
Але магчымасьць удзелу беларускіх вайскоўцаў у баявых дзеяньнях ніколі не ўзьнікала як патэнцыйная рэальнасьць — гэта тая чырвоная рыса, пераступіць якую Лукашэнка сабе не дазваляе.
I мне падаецца, што дыскусіі ў Авальнай залі ўвесну 1993 году паўплывалі на гэта.
186
Сяргей Антончык (Ясенінская выбарчая акруга № 317, Менск): Выклікае трывогу дзейнасьць расейскай разьведкі, дакладней агентаў расейскага КГБ ва ўрадавых і дыпляматычных установах Беларусі. Нядаўна амэрыканскай службай бясьпекі была выяўлена і раскрыта дзейнасьць двух расейскіх агентаў КГБу Беларускім прадстаўніцтве Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью-Ёрку. Незразумела, што за шпіёнскія зьвесткі патрэбны былі расейскаму ведамству ў Беларускім прадстаўніцтве... Нельга не заўважыць мэтанакіраванай працы ўраду і пракамуністычнай часткі дэпутацкага корпусу на зьнішчэньне асноў нашай дзяржаўнасьці, такіх інстытутаў, як грамадзянства, дзяржаўная мова, сымбалі дзяржавы... Мой дэпутацкі запыт міністру замежных спраў спадару Краўчанку: па якіх крытэрыях сфармаваны цяперашні кадравы склад прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь у ААН і кадравы склад іншых дзяржаўных прадстаўніцтваў Беларусі за мяжой? Запыт да старшыні КДБ спадара Шыркоўскага: хто з членаў і супрацоўнікаў Ураду Беларусі супрацоўнічае са службамі бясьпекі чужых дзяржаў, у прыватнасьці Расеі? Такія зьвесткі ў КДБ ёсьць. Прашу прадставіць у поўным аб’ёме.
ЯК МЫ НЯ СТАЛІ МІНІСТРАМІI ПАСЛАМІ
— Як у цябе адносіны з супрацоўнікамі МЗС? — неяк запытаўся ў мяне Валянцін Голубеў.
— Ды ніякіх адносінаў, я там рэдка бываю.
I сапраўды — я ўжо не працаваў у парлямэнцкай камісіі па галоснасьці і правах чалавека, быў шараговым дэпутатам, у мяне не было ніякіх асаблівых справаў да супрацоўнікаў МЗС. Затое, як высьветлілася, у іх была да мяне вялікая цікавасьць.
— Карацей, каб ведаў: пасьля словаў Краўчанкі яны ўспрымаюць нас з табой як канкурэнтаў, — патлумачыў Валянцін. — Баяцца, што зоймем іх пасольскія месцы.
1993 год быў годам сапраўднага міжнароднага прарыву Беларусі. Менск наведвалі прэзыдэнты, сьпікеры парлямэнтаў і прэм’еры, у ліпені Станіслаў Шушкевіч паляцеў у Вашынгтон і сустрэўся ў Белым Доме з прэзыдэнтам ЗША Білам Клінтанам. Дэлегацыю Шушкевіч зрабіў выключна намэнклятурную, не запрасіўшы нікога з членаў міжнароднай парлямэнцкай камісіі — дэпутатаў БНФ. Але Шушкевіч, да ягонага гонару, узяў генэральнага дырэктара «Белапану» Алеся Ліпая, і першую сустрэчу кіраўніка незалежнай Беларусі з амэрыканскім прэзыдэнтам асьвятляў кіраўнік незалежнага інфармацыйнага агенцтва.
Дыпляматычныя адносіны зь дзясяткамі краінаў сьвету Беларусь усталявала яшчэ ў 1992 годзе, тады зьявіліся амбасады ЗШ А, Францыі, Польшчы, Нямеччыны, Турэччыны, а ў 1993-м колькасьць дыпляматычных місіяў павялічылася.
Зь некаторымі амбасадарамі я пасябраваў (наколькі можна назваць гэтым словам адносіны зь людзьмі, старэйшымі за цябе амаль у два разы).
У пачатку 1993-га я набыў аўтамабіль, старэнькую міцубісі, якую часам разганяў да недазволенай лічбы на сьпідомэтры па праспэкце на шляху ў сваё Уручча — але яшчэ хутчэй імчаў і абганяў мяне чырвоны кабрыялет, кіроўца махаў мне рукой, і я пасьпяваў разгледзець італьянскага амбасадара Джанлюка Бэртынэта — ну а твар бляндынкі хавала хваля валасоў, якія разьвіваліся, як сьцяг над тасканскай кампанэлай. Гэта дзякуючы Джанлюку я ўпершыню паглядзеў «Рым» Фэліні (ён даў відэакасэту), а ўвосень 1993-га ён распавядаў мне пра тое, як уся Італія разьвітвалася з геніяльным кінарэжысэрам.
Амбасадар Турэччыны Тансу Акандан зьдзіўляў мяне веданьнем самых дробных дэталяў палітычнай «кухні» Беларусі — здавалася б, дзе тая Анкара, а дзе Менск, што нагэтулькі ўжо можа цікавіць далёкую краіну ў нашых справах?
Пасла Францыі Клёда Жаліфа разам з жонкай я запрашаў у Віцебск, яны гасьцявалі ў маіх бацькоў. Пазьней у сваіх мэмуарах спадарыня Ані Жаліф напісала, што была зьдзіўленая маёй ацэнкай кампаніі Напалеона, якая цалкам выпадала са звыклай для нашых шыротаў канцэпцыі расейска-францускай вайны. На Усьпенскай горцы я паказваў гасьцям з аднаго боку — помнік вайне 1812 году, з другога — будынак КДБ, былы губэрнатарскі палац, дзе Напалеон спыняўся і абдумваў, ці не прыпыніць кампанію і не зазімаваць у Віцебску: «Рушыў далей, на Маскву — а мог бы застацца і аднавіць на заваяваных землях Вялікае Княства Літоўскае».
Мы з Галяй часта бывалі ў рэзыдэнцыях у нашых сяброў-амбасадараў у Драздах — Бэртынэта дасталася былая дача старшыні КДБ, Анкадану — загадчыка нейкага аддзелу ЦК, а Жаліфу — сакратара па ідэалёгіі. Апошні асабняк межаваў з участкам, дзе стаяла былая дача Машэрава; Шушкевіч адмовіўся там сяліцца. Аднойчы, калі ўжо Лукашэнка быў прэзыдэнтам, ён прымаў Жаліфа і, сярод іншага, выказаў яму папрок, што ў яго занадта часта бывае апазыцыянэр Навумчык. «I не аспрэчвайце, я сам бачыў праз шчыліну ў плоце!» — заявіў прэзыдэнт амбасадару.
Адкрывала і Беларусь свае дыпляматычныя місіі ў замежжы, хоць і зь вялікімі цяжкасьцямі — Масква не прызнавала долю былых савецкіх рэспублік у нерухомасьці СССР за мяжой, і даводзілася набываць будынкі па рынкавым кошце (ЗША пайшло на абмен: яны нам — офіс ў Вашынгтоне, мы ім — у Менску).
У справе ўсталяваньня міжнародных дачыненьняў Беларусі станоўчую ролю адыграў тагачасны міністар замежных спраў Пятро Краўчанка. Я цяпер не ацэньваю ягоныя дзеяньні на пасадзе сакратара Менскага гаркаму партыі (ён кіраваў агітацыйнай кампаніяй супраць моладзевых суполак і новаўтворанага Народнага Фронту), ні пазьнейшую ягоную службу пры Лукашэнку. He ацэньваю і ягоныя мэмуары, дзе, на маё перакананьне, пададзеныя не заўсёды дакладныя факты пра БНФ і дэпутацкую апазыцыю. У першыя гады беларускай незалежнасьці Краўчанка імкнуўся максымальна пашырыць вядомасьць Беларусі ў сьвеце, не заўсёды сустракаючы пры гэтым падтрымку Кебіча і Шушкевіча. 3 Шушкевічам у яго ўвогуле былі канфліктныя
адносіны, раз-пораз яны выліваліся на парлямэнцкую трыбуну.
Менавіта Краўчанка выбіраў кандыдатуры амбасадараў — потым яны заслухоўваліся на пасяджэньні камісіі ў міжнародных справах і ў выпадку станоўчай рэкамэндацыі зацьвярджаліся на Прэзыдыюме Вярхоўнага Савету. У 1993 годзе штат МЗС ужо налічваў некалькі дзясяткаў чалавек. I хоць супрацоўнікаў з прафэсійнай дыпляматычнай адукацыяй (выпускнікоў Маскоўскага інстытуту міжнародных адносінаў) там была нязначная частка, але ў іх ужо быў пэўны досьвед працы. I, канешне, ці ня кожны марыў пра пасаду пасла.
Ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла — найвышэйшы для дыпляматаў. Канешне, ёсьць кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства — міністар і яго намесьнікі, але і ім прысвойваецца такі ранг. Звычайна да гэтага ідуць дваццаць ці нават трыццаць гадоў па добрым дзясятку прыступак дыпляматычнай лесьвіцы. А тут, з утварэньнем новай дзяржавы, раптоўна ўзьнікла патрэба цягам бліжэйшых гадоў запоўніць некалькі дзясяткаў вакансій — неверагодныя кар’ерныя магчымасьці!
I, адначасна, зьявіліся людзі па-за межамі МЗС, якія маглі заступіць на гэтыя вакансіі. Прычым цалкам у адпаведнасьці з традыцыямі дыпляматыі.
Я маю на ўвазе тых, каго прынята называць «палітычнымі прызначэнцамі».
Былыя міністры, дэпутаты, кіраўнікі рэгіёнаў, партыйныя лідэры, актывісты выбарчых штабоў, нарэшце, навукоўцы, пісьменьнікі і нават акторы, ці асобы, якія адным сваім прозьвішчам сымбалізуюць краіну (як дачка прэзыдэнта Кенэдзі) — у розных дзяржавах і ў розныя часы рабіліся пасламі.
Такая практыка вельмі распаўсюджаная ў Злучаных Штатах, і вельмі часта ў найбольш важныя для зьнешняй палітыкі краіны прызначаюцца якраз не прафэсійныя дыпляматы. Што, канешне, ня можа падабацца дыпляматам кар’ерным.
Асобны выпадак — краіны, у якіх зьмяніўся рэжым або якія ўвогуле ўпершыню зьявіліся на мапе сьвету. Іх прэзыдэнты накіроўваюць у сталіцы сусьветнай палітыкі тых, хто сымбалізуе сваёй біяграфіяй перамены ці новаўтвораную краіну.
1 калі ў 1992 годзе ў Канаду новым паслом быў прызначаны дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Ляўко Лук’яненка — канадыйскім палітыкам ня трэба было ніякіх іншых доказаў пра зьмены ў Кіеве: цягам 26 гадоў, якія Лук’яненка. асуджаны на расстрэл за патрабаваньне аддзяленьня ад СССР, украінская дыяспара ладзіла акцыі ў ягоную падтрымку. (У дужках заўважу, што мы страцілі на тыя гады ўдзельніка канфэрэнцый Балта-Чарнамоскага рэгіёну; пан Ляўко ўдзельнічаў у самай першай, у Менску увосень 1990-га).
У Беларусі не было радыкальных дэмакратычных рэформаў — але гэта была новаўтвораная краіна, і тут таксама спрацаваў прынцып палітычных прызначэньняў.
У Беларусі пік адкрыцыдя дыпляматычных місіяў і, адпаведна, прызначэньня іх кіраўнікоў прыйшоўся на час, калі ва ўладзе ўжо быў Лукашэнка, і я налічыў дзясятак прызначаных пасламі былых калегпа Вярхоўным Савеце XII скліканьня, якія атрымалі пасольскія пасады: былыя старшыня КДБ, старшыня аблвыканкаму, сакратары гаркамаў і райкамаў. Прычым чым болып дэмакратычная была краіна — тым больш пракамуністычная біяг-
рафія была ў новасьпечанага дыплямата. Ну што ж, таксама спосаб прадэманстраваць сьвету вэктар палітычных зьменаў.
Але за часамі Краўчанкі толькі адзін ці два былыя партыйныя сакратары былі прызначаныя пасламі — ён разумеў, што кандыдатуры трэба браць ня толькі з намэнклятурнай абоймы.
Прадстаўніком Беларусі ў Ізраіль паехаў дэпутат, сябра Дэмклюбу Міхаіл Фарфель, пасада генэральнага консула ў Гданьску была прапанаваная дэпутату БНФ Міколу Маркевічу. Дэпутатка Апазыцыі БНФ Вольга Галубовіч паступіла ў дыпляматычную акадэмію, як і старшыня камісіі па справах моладзі, сябра Дэмклюбу Валеры Курдзюкоў (ён склаў свае паўнамоцтвы, і прыхільнікі дэмакратычных пераменаў страцілі ў Прэзыдыюме яшчэ адзін голас).
У адным са сваіх інтэрвію Краўчанка сказаў, што ўважліва прыглядаецца да некаторых дэпутатаў, і назваў Вольгу Галубовіч, Валянціна Голубева, мяне, здаецца, Уладзімера Новіка.
Было сказана, што толькі «прыглядаецца», але і гэтага хапіла, каб супрацоўнікі апарату МЗС зрабілі далекасяжныя высновы.