Дзевяноста трэці
Сяргей Навумчык
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 536с.
2018
Канешне, дыпляматычная дзейнасьць Пётры Садоўскага была надзвычай істотнай для завязваньня адносінаў маладой дзяржавы з флягманам эўрапейскай палітыкі. Сама ягоная асоба — інтэлектуала, дзеяча нацыянальнага адраджэньня, паказвала немцам, што перамены ў Беларусі калі яшчэ і не адбыліся — дык цалкам магчымыя.
Але надышлі іншыя часы, і ўвосень 1994 году Садоўскі быў адкліканы з пасады амбасадара. Ён вярнуўся да актыўнай дэпутацкай працы ў Вярхоўным Савеце.
I калі ўзгадваюць, што ў ноч з 11 на 12 кастрычніка 1995 году ў Авальнай залі былі зьбітыя 19 дэпутатаў Апазыцыі БНФ, удзельнікі галадоўкі за Сьцяг, Герб і Мову — кажуць ня ўсю праўду: сярод іх быў і адзін Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь.
Без міністэрскіх крэслаў
I тут я вымушаны прыгадаць меркаваньні, якія пачалі гучаць пазьней — што трэба было пайсьці на супрацоўніцтва з Кебічам. Некаторыя наўпрост папракаюць — чаму Пазьняк, дэпутаты Апазыцыі БНФ не прынялі прапановы Кебіча заняць пасады ва ўрадзе?
Тэзіс пра тое, што Народны Фронт адмаўляецца ад прапановаў пасадаў ва ўрадзе быў запушчаны яшчэ ў пачатку 90-х гадоў, ці не адразу, як БНФ правёў сваіх прадстаўнікоў у Вярхоўны Савет. «Чаму яны (апазыцыянэры — С. Н.) не адгукаюцца на прапановы кантактаваць, калі ім прапаноўваюць месцы ва ўрадзе: ідзіце, працуйце — у Міністэрства гандлю, у сельскую гаспадарку. Там даказвайце, што вам не патрэбная рублёвая зона, што вы абыдзецеся бяз сувязяў з суседзямі. Дык жа не жадаюць. Таму што, увайшоўшы ў склад ураду, прыйдзецца адказваць. Куды прасьцей пастаяць ля мікрафона, абвінаваціць усіх і ва ўсім, пашумець, памітынгаваць», — заявіў Сяргей Гайдукевіч у інтэрвію газэце «Рэспубліка» 4 лістапада 1993 году.
У наступныя гады я такіх цьверджаньняў чытаў дзясяткі.
Як можна ацэньваць дзеяньні палітычнай арганізацыі, якая адмаўляецца ўвайсьці ва ўрад?
Такое адбываецца рэгулярна ў розных краінах і ў розныя часы. Часам лідэры, чые партыі не ўзялі на выбарах большасьць, адхіляюць такія прапановы з ідэалягічных меркаваньняў (калі кіруючая партыя спавядае дыямэтральна іншыя, непрымальныя пастуляты), часам — зь меркаваньняў тактычных (напрыклад, калі супольны ўдзел ва ўрадзе можа скампрамэтаваць у вачах выбаршчыкаў).
У выпадку з Народным Фронтам было і першае, і другое. Аднак магчымы і трэці варыянт: калі ў выніку адмовы ад кааліцыі да ўлады прыходзіць нейкая іншая, трэцяя сіла, і гэта мае вельмі кепскія наступствы для грамадзтва (менавіта такім чынам, калі Сталін забараніў нямецкім камуністам дамаўляцца з сацыял-дэмакратамі, быў адкрыты шлях да ўлады Гітлеру). Пры такім раскладзе ацэнка нежаданьня апазыцыі ўвайсьці ваўрад, найхутчэй, павінна быць адмоўнай.
Калі разглядаць падзеі 1993 году ў гістарычнай пэрспэктыве, дык, падаецца, ацэнка адмовы аб'яднацца з уладай павінна выглядаць таксама нэгатыўнай.
Якім бы ні быў Вярхоўны Савет, але ўсё ж ён меў элемэнты парлямэнту (у адрозьненьне ад таго ўтварэньня, якое зойме Авальную залю пры Лукашэнку), і дэмакратычныя, нацыянальныя сілы былі ў ім прадстаўленыя.
Якім бы недэмакратычным і прарасейскім ні быў Кебіч і ягоны ўрад — аднак зьніклых палітыкаў пры ім не было і міліцэйскія дубінкі для разгону мітынгаў не прымяняліся (дый не разганяліся тыя мітынгі).
У пачатку 90-х у Беларусі прысутнічалі пэўныя грамадзянскія свабоды, апазыцыя магла дамагчыся.
хай і рэдка, доступу ў сродкі масавай інфармацыі; нарэшце, над краінай лунаў бел-чырвона-белы сьцяг і «Пагоня» была дзяржаўным сымбалем. Нічога гэтага ня будзе пры Лукашэнку. Чаму б не пагадзіцца на прапановы тады, у пачатку 90-х? Маглі б зрабіць значна больш, чым зрабілі, будучы толькі ў Вярхоўным Савеце.
Аднак ніякай адмовы БНФ увайсьці ва ўрад ці заняць кіруючыя пасады ў міністэрствах не было з той простай прычыны, што ніколі і не было такіх прапановаў.
У часе працы над гэтай кнігай я наўпрост запытаўся Зянона Пазьняка, разумеючы, што, магчыма, ня ўсё ведаю ці на нешта забыўся. He, не забыўся. Пазьняк пацьвердзіў, што Кебіч ніколі не прапаноўваў ні яму, ні каму-небудзь іншаму з БНФ ніякіх пасадаў ва ўрадзе — ні віцэ-прэм’ерскіх, ні міністэрскіх, ні пасады намесьнікаў міністраў. He было прапановаў заняць пасады і ў выканаўчых органах рэгіёнаў.
Толькі мне ў чэрвені 1992 году было прапанавана заняць пасаду генэральнага дырэктара «Белінфарму» (былое і будучае «БелТА»), ад чаго я быў вымушаны адмовіцца, паколькі пры наяўнасьці недэмакратычных кіраўнікоў іншых дзяржаўных СМІ карысьць ад мяне была б мізэрнай (да таго ж, я быў сакратаром парлямэнцкай камісіі па СМІ, там, як мне падавалася, можна было прынесьці больш карысьці). Дэпутат Апазыцыі БНФ Сяргей Слабчанка ў выніку размовы Пазьняка з Кебічам быў прызначаны кіраўніком Дзяржзнаку, што для нас было стратэгічна важна дзеля неабходнасьці стварыць уласныя грошы.
Вось і ўсё. Безумоўна, калі б Кебіч прапанаваў, напрыклад, узначаліць сыстэму адукацыі і культуры — ніхто з актывістаў Народнага Фронту не адмовіўся б пайсьці ў адпаведныя міністэрствы (працаваў жа Лявон Баршчэўскі намесьнікам дырэктара гуманітарнага ліцэю). Але — не прапаноўваў. Наадварот — калі ў тым самым 1993 годзе мы прапанавалі сваіх кандыдатаў на «інфармацыйны блёк» (прычым ня сябраў БНФ) — Кебіч адмовіўся.
Кебіч і ягонае бліжэйшае атачэньне запрашалі ў структуры ўраду толькі тых асобаў ня зь ліку намэнклятуры, хто мог перайсьці цалкам, да канца, «з вантробамі» на іх бок. Так было з дэпутатам МікалаемСкарыніным, якіў 1990-91 нібытасымпатызаваў ідэям дэмакратыі, а зрабіўшыся галоўным дарадцам старшыні Саўміну (так называлася пасада), выступаў за палітычнае аб’яднаньне з Расеяй.
Кіраўнікамі міністэрстваў ад самага пачатку працы Вярхоўнага Савету XII скліканьня прызначаліся былыя работнікі апарату камуністычнай партыі. Зь ліку дэпутатаў міністрам замежных спраў быў прызначаны колішні сакратар Менскага гаркаму КПБ Пётра Краўчанка (паводле Канстытуцыі, ён быў абавязаны пакласьці дэпутацкі мандат, што і зрабіў), некалькі дэпутатаў зь ліку былых партработнікаў былі прызначаныя намесьнікамі розных міністраў. Ніхто з БНФ або дэмакратычных партыяў на такія пасады прызначаны ня быў, нікому з БНФ яны не прапаноўваліся.
Увогуле, маючы фракцыю ў Вярхоўным Савеце, Народны Фронт ня меў ніводнага (падкрэсьліваю — ніводнага) прадстаўніка ў структурах выканаўчых органаў улады — ня толькі ва ўрадзе, але і ў рэгіянальных, абласных, гарадзкіх і раён-
ных выканкамах (за выключэньнем прыгаданага Слабчанкі). Намэнклятура пільна за гэтым сачыла і маналітна трымала ўладу.
I бадай галоўнае: Кебіч і ягонае атачэньне ў 1993 годзе адкрыта сталі на прарасейскія пазыцыі, працавалі калі не на ліквідацыю незалежнасьці краіны, дык істотна затарможвалі ўмацаваньне сувэрэнітэту. I менавіта падтрымка Кебічам праімпэрскіх сілаў дала Васілю Быкаву права ўжыць слова «ворагі» — куды больш экспрэсіўнае слова, чым, да прыкладу, «апанэнты».
А з ворагамі ў палітыцы трэба змагацца.
Міхаіл Качан (Беларуская рэспубліканская арганізацыя вэтэранаў вайны і працы): Второй сьезд партйй коммунйстов Беларусй сделал обраіценне к 12-й сессйй Верховного Совета Республйкй Беларусь. «Обраіценйе второго сьезда ПКБ — Партйй коммунйстов Беларусй — (обьедйненного) к 12-й сессйй Верховного Совета Республйкй Беларусь. Второй сьезд Партйй коммунйстов Беларусй (обьедйненный) обраірает внйманйе народных депутатов Республйкй Беларусь на необходймость неотложного рассмотренйя вопроса о недопустймостй введення свободных цен на продовольствйе й товары первой необходймостй. Сегодня еіце не поздно, no нашему мненйю, предотвратйть не до конца продуманный шаг, который может npueecmu к соцйальному взрыву с непредсказуемымй последствйямй. Ясно осознавая связь цен с обіцйм состоянйем экономйкй, мы прйзываем Верховный Совет прйнять конкретные меры no восстановленйю нормальных экономйческйх связей с республйкамй й регйонамй бывшего Союза ССР. В протнвном случае обвальный спад пройзводства, бешеные темпы йнфляцйй, тотальное обнйіцанйе болыййнства населенйя, стремйтельный рост безработйцы прйведут к нацйональной катастрофе. Делегаты сьезда убеждены, что едйнственный путь йзбежать этого — через заключенйе экономйческого, оборонного w другйх союзов й соглашенйй, возродйть союзное государство й тем самым выполнйть волю народа, выраженную на референдуме 17 марта 1991 года».
БЫКАЎ ВЫСТУПАЕ СУПРАЦЬ ПАМЯРКОЎНАСЬЦІ
Перада мной — тры старонкі машынапісу памерам у палову стандартнага аркуша, ужо пажоўклыя, з праўкамі ад рукі розным чарнілам, што азначае — аўтар некалькі разоў вяртаўся да тэксту. Гэта — выступ Быкава на III зьезьдзе Беларускага Народнага Фронту, які Васіль Уладзімеравіч аддаў мне ў той дзень. Наколькі мне вядома, ён публікаваўся толькі некалькімі фрагмэнтамі.
Між тым, гэта была канцэптуальная прамова, якая ня толькі зафіксавала становішча, у якім знаходзілася беларускае грамадзтва і сам Народны Фронт, але і адказала на найбольш важныя пытаньні ў нацыянальным руху. Я б сказаў нават — шмат у чым вызначыла стратэгію гэтага руху на бліжэйшыя гады.
Перад зьездам Зянон Пазьняк пайшоў да дырэктара Купалаўскага тэатру Івана Вашкевіча, зь якім яны разам (хоць і на розных курсах) вучыліся на акторскім факультэце Тэатральна-мастацкага інстытуту, і папрасіў залю. Вашкевіч пагадзіўся. Ну, а мастацкае аздабленьне ўжо зрабіў аргкамітэт зьезду.
30 траўня было цёпла, я нават не апранаў пінжак — так і праводзіў потым прэсавую канфэрэнцыю ў кашулі. Праўда, пры гальштуку: усё ж падзея вельмі важная.
Асаблівасьць моманту ўсьведамлялі і іншыя дэлегаты, большасьць зь якіх прыехала ў Менск з рэгіёнаў. Апрануліся па-сьвяточнаму. 567 дэлегатаў запоўнілі залю і бальконы.
Галіна Вашчанка і Васіль Быкаў на III зьездзе БНФ.
«Вялікі, шматзначны, амаль сакральны сэнс бачыцца ў тым, што наш Ш зьезд БНФ сабраўся цяпер у гэтым знакамітым будынку, — пачаў свой выступ Быкаў. — Для самага першага, як вядома, не знайшлося месца на Беларусі, другі адбываўся на краі гораду, затое трэці — у доме, зь якім традыцыйна зьвязана надта многа ў нашай гісторыі і нашай культуры. I тое пра шмат што гаворыць. Найперш пра тое, што наша барацьба ня скончана, што яна ў самай пільніцы, што ворагі нацыі і дзяржавы — побач, што яны ўсё яшчэ не пераможаныя. Хоць і далёка ня ў той моцы-сіле, у якой былі нядаўна, калі хмарным восеньскім днём у Чырвоным