Дзевяноста трэці
Сяргей Навумчык
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 536с.
2018
Але, нечакана для ўсіх, Марыніч ад старшынёўства ў Камісіі адмовіўся (чаму — для мяне і да сёньня загадка) і прапанаваў Яўгена Глушкевіча, які ў тым часе працаваў у Кантрольнай палаце. Папрасілі не ўключаць іх у склад камісіі і раней вылучаныя дэпутаты Пісарэвіч і Давідовіч. Валянцін Голубеў, як мы і дамовіліся, вылучыў у склад Камісіі Сяргея Антончыка.
Далей цытую стэнаграму сэсіі (старшыняваў на ёй Станіслаў Шушкевіч).
Старшыня: «Пяты мікрафон. Апошняе выступленьне».
Анатоль Лябедзька: «Па-першае, я думаю, тут не стаіць пытаньне прымаць пастанову ці не, бо гэтае пытаньне ўжо палітычнае. I той, хто ведае, якая сытуацыя цяпер у нас складваецца, павінен зразумець. і калі мы ня прымем сёньня пастановы, то заўтра знойдзецца той, хто заўтра абвінаваціць Вярхоўны Савет, што ён ня хоча вырашаць гэтае пытаньне. I, па-другое, непасрэдна ўлічваючы, што ёсьць два самаадводы, я хацеў бы прапанаваць
таксама канкрэтную кандыдатуру — гэта дэпутат Лукашэнка. I менавіта каб ён узначаліў гэтую камісію. Дзякуй за ўвагу».
Старшыня: «Вельмі добрая прапанова».
Вось жа Лябедзька прапанаваў абраць старшынём антыкарупцыйнай камісіі Лукашэнку, што Шушкевіч ацаніў як «вельмі добрую прапанову». Але гэта яшчэ зусім не азначала, што Лукашэнка будзе абраны — нават у склад камісіі, а ня тое што яе старшынём.
Пасьля таго, як Марыніч зьняў сваю кандыдатуру і прапанаваў Глушкевіча, мы вырашылі не мяняць тактыку, а, як і было дамоўлена, вылучаць на старшыню Антончыка, даўшы яму магчымасьць выказаць антыкарупцыйную плятформу апазыцыі. А галасаваць — і за Антончыка, і за Глушкевіча.
Яўген Глушкевіч да абраньня ў Вярхоўны Савет быў загадчыкам аддзелу Віцебскага абкаму кампартыі, яшчэ раней — першым сакратаром Аршанскага гаркаму, а да таго — камсамольскім работнікам, і на пасадзе старшыні Цэнтральнай рэвізійнай камісіі ўсяго «саюзнага» камсамолу набыў вядомасьць антыкарупцыянэра. Дэпутацкай большасьцю ён успрымаўся ў асноўным станоўча — нягледзячы на тое, што часам падпісваў заявы Апазыцыі БНФ. Словам, ён быў абсалютна «прахадной» кандыдатурай на пасаду старшыні антыкарупцыйнай камісіі, за яго б прагаласавалі і экс-камуністы, і дэпутаты БНФ. I, што важна, Глушкевіч сапраўды быў здольны эфэктыўна наладзіць працу (у Кантрольнай палаце ён набыў адпаведны досьвед).
Леўчык прапанаваў прымаць пастанову аб стварэньні часовай камісіі не па пунктах, а ў цэлым, удакладніўшы толькі пэрсанальны склад камісіі
(звычайная практыка ў выпадках, калі не было заўваг па тэксьце).
3 улікам таго, што прапанова Леўчыка ні ў кога ня выклікала пярэчаньняў, наступным крокам Шушкевіча, паводле лёгікі, мусіла быць пастаноўка на галасаваньне пэрсанальнага складу камісіі, і толькі потым — выбары яе старшыні (бо тэарэтычна заставалася магчымасьць, што нейкая кандыдатура, напрыклад, той самы Лукашэнка, ня будзе абраная ў склад камісіі і, адпаведна, страціць магчымасьць яе ўзначаліць).
Тут зраблю невялікае ўдакладненьне. Сьпікер парлямэнту нават тады, калі вядзе сэсію ў строгай адпаведнасьці з рэглямэнтам (тады гэта быў Часовы рэглямэнт), заўсёды мае магчымасьць маніпуляваць заляй — даць слова аднаму дэпутату і ня даць другому, спыніць спрэчкі і дачасна паставіць пытаньне на галасаваньне. Так, напэўна, бывае ва ўсіх парлямэнтах і ва ўсе часы. У выпадку Вярхоўнага Савету XII скліканьня такія магчымасьці сьпікера значна павялічваліся таму, што парлямэнт працаваў паводле часовага, а не пастаяннага рэглямэнту, і шмат якія тонкасьці не былі прапісаныя.
Лукашэнку зацьвярджаюць з парушэньнем рэглямэнту
Між іншым, адразу пасьля самаадводу Марыніча я нагадаў пра неабходнасьць прыняць нарэшце пастаянны Рэглямэнт. Аднак кіраўніцтва ВС, як выглядала, задавальняў Часовы рэглямэнт.
Яшчэ на пасадзе першага намесьніка старшыні ВС, калі даводзілася замяняць Дземянцея, Станіслаў Станіслававіч Шушкевіч навучыўся выка-
рыстоўваць «нерэглямэнтаваныя» магчымасьці сьпікера (ігнараваньне просьбы выступіць, адключэньне мікрафона), а ўжо будучы старшынём давёў сваё майстэрства да віртуознасьці. Часам гэта ішло на карысьць справе, але ўсё часьцей — у інтарэсах нашых апанэнтаў. Здаралася і так, што Шушкевіч кіраваўся нейкімі толькі аднаму яму вядомымі прычынамі (можа быць, асабістай сымпатыяй альбо антыпатыяй, незалежна ад палітычнай пазыцыі дэпутата).
Была толькі адна магчымасьць атрымаць слова насуперак жаданьню сьпікера — выказацца «па парадку вядзеньня сэсіі», гэта значыць, каб выказаць заўвагу сьпікеру адносна працэдуры вядзеньня. Сьпікер дзеля гэтага быў абавязаны даць слова. I ў такі момант можна было сказаць некалькі фразаў па «іншай» тэме — зразумела, калі пасьпееш да адключэньня мікрафона.
Але і ў гэтым выпадку сьпікер мог «не заўважыць» просьбы выступіць, што ў адносінах да нас, дэпутатаў БНФ, здаралася ўсё часьцей.
Звычайна пры гэткіх маніпуляцыях Шушкевіча мы, дэпутаты БНФ, выстройваліся каля мікрафонаў, патрабавалі слова, пратэставалі — у стэнаграмах сэсіі гэта адзначалася выразам «шум у залі».
Мы чакалі, што пачнецца галасаваньне па складзе камісіі. У крайнім выпадку, Шушкевіч, калі вырашыў памяняць парадак і спачатку абіраць старшыню, мусіў паставіць на галасаваньне ўсе прапанаваныя кандыдатуры.
Але Шушкевіч гэтага не зрабіў.
Ён ня тое што ня даў вылучыць іншыя кандыдатуры на пасаду старшыні (і мы пазбавіліся магчымасьці прапанаваць Антончыка), але нават не па-
ставіў на галасаваньне ўжо вылучаную і абсалютна рэальную, «прахадную» кандыдатуру Глушкевіча, што проста абавязаны быў зрабіць.
Адбылося тое, чаго ніхто ня мог прадбачыць — нагэтулькі беспрэцэдэнтным было парушэньне Шушкевічам працэдуры.
Цытую стэнаграму:
Шушкевіч: «Добра. Паважаныя народныя дэпутаты! Паколькі паважаны народны дэпутат Марыніч Мікалай Апанасавіч, якога... прасіў быў не рабіць яго старшынём... Я думаю, што яго пасада такая, што яму даволі-такі складана, сапраўды, займацца гэтай справай. Давайце Лукашэнку кіраўніком... (Шум у залі). Вы мне прабачце, ну так мне хацелася, каб ён быў вялікім начальнікам, Лукашэнка... (Шум у залі). (“Шум у залі” — гэта мы, дэпутаты БНФ, пайшлі да мікрафонаў і патрабавалі слова “па парадку вядзеньня” — каб спыніць парушэньне сьпікерам працэдуры. Шушкевіч імгненна абыграе гэты працэсуальны тэрмін — “па парадку” — С. Н.). I я па парадку прагаласую. Хто за тое, каб старшынём камісіі быў народны дэпутат Лукашэнка Аляксандар Рыгоравіч, прашу галасаваць. Хто супраць? Хто ўстрымаўся? Вынікі галасаваньня: кворум для галасаваньня 231. Кворум для прыняцьця рашэньня 174. Зарэгістравана 260. Прагаласавала “за” 198. Прагаласавала “супраць” 4. Устрымалася 5. Усяго прагаласавала 207. He галасавала 53. Рашэньне прынята».
4 чэрвеня 1993 году пачаўся новы этап у біяграфіі Лукашэнкі.
У лёсе краіны — таксама.
Ніл Гілевіч (Красьненская выбарчая акруга № 77): Зашмат часу і пораху траціцца на асуджэньне Віскулёў, падпісанага там пагадненьня. Пры гэтым камень кідаюць чамусьці толькі ў агарод нашага старшыні Станіслава Станіслававіча Шушкевіча, як быццам мнагавопытны дзяржаўны муж Вячаслаў Францавіч Кебіч не паставіў пад белавескім дакумэнтам свайго подпісу. Шкада, што трацяцца час і сілы на гэты неразважны суд, які адно культывуеў настроях людзей непатрэбную настальгію па мінулым... У ліку трох галоўных віноўнікаў, якіх яшчэ і дасюль шаржыруюць у некаторых газэтах, таварыша Шушкевіча магло б не быць. Гэта маглі б быць таварышы Ельцын, Краўчук і, скажам, Назарбаеў. А таварыш Шушкевіч спазьніўся б прыляцець. I што? Хіба з гэтага нешта б зьмянілася? Беларусь падпісала б гэтае пагадненьне трошкі пазьней, як гэта зрабілі ўсе астатнія рэспублікі Саюзу. Па-трэцяе, і гэта галоўнае —усім нам трэба глядзець на рэальны стан рэчаў... Дарэчы, у вуснахмногіх нашых грамадзян словы «сувэрэнітэт», «незалежнасыіь» сталі словамі зьневажальна абразьлівымі, гучаць як лаянка. Няшчасьце на галаву звалілася — сувэрэнітэт! Жылі-жылі, і раптам на табе — пракляцьце божае — сувэрэнітэт народу дастаўся! Гэты матыў праступае ў некаторых прамовах тут. Пад любым прыкрыцьцем, але давайце пазбавімся ад сувэрэнітэту, бо ваўсім вінаваты ён. Новая хвароба ў Беларусі — сындром набытага сувэрэнітэту.
НАМЭНКЛЯТУРА СПРАБУЕ СКІНУЦЬ ШУШКЕВІЧА
— Кровн хотнте нашего Бухарчнка? He даднм вам кровн нашего Бухарчнка!
Я падышоў усутыч да невялікай групы дэпутатаў-камуністаў у фае Авальнай залі, і тыя ў неразуменьні аслупянелі. Напэўна, потым, калі я адышоў, запытваліся — «Што гэта зь ім?».
Яны маглі ведаць, а маглі і ня ведаць фразу, сказаную на нейкім партыйным форуме Сталіным, калі той абараняў Бухарына ад трацкістаў (яшчэ да таго, як адправіў былога сябра пад чэкісцкія наганы).
Я быў, дзякуй Богу, ня Сталін, дэпутаты — не трацкісты, і гэтая фраза, якая чамусьці ў стрэсавым стане ўсплыла з падсьвядомасьці, мела з рэальнасьцю толькі адно агульнае: крыві сапраўды хацелі, нават прагнулі. У той дзень камуністы спрабавалі адправіць у адстаўку Шушкевіча.
Але адступім на адзін дзень раней.
29 чэрвеня 1993 году Авальная заля была поўная як ніколі — разглядалася пытаньне пра перападпарадкаваньне Камітэту дзяржаўнай бясьпекі.
КДБ падпарадкоўваўся Вярхоўнаму Савету; у рэальнасьці — аднаму старшыні ВС, і як ён распарадзіўся гэтым, будзе асобная гаворка, пакуль жа адзначу, што і Вярхоўны Савет, і старшыня былі канстытуцыйнымі суб’ектамі. А Упраўленьне бясьпекі Саўміну на чале зь дзяржсакратаром Генадзем Данілавым, якое імкнулася падпарадкаваць сабе сілавыя структуры — не было прадугледжана ні Канстытуцыяй, ні законамі.
Данілаў быў найбольш набліжанай да Кебіча асобай, а ягонымі намесьнікамі былі лідэр парлямэнцкай групы «Беларусь» Генадзь Казлоў і дэпутат, тады яшчэ палкоўнік (пазьней генэрал) Паўлаў — якія не хавалі імкненьня «аб’яднаць» Беларусь з Расеяй. Таму пераход КДБ у падпарадкаваньне Саўміну азначаў бы ня толькі ўзмацненьне Кебіча, але і ператварэньне Камітэту ў рэпрэсіўны мэханізм (тое, што адбылося пры Лукашэнку). Прычым прарасейскі рэпрэсіўны мэханізм.
У той дзень Генадзь Казлоў сабраў у Авальнай залі ня толькі максымальную колькасьць дэпутатаў сваёй пракебічаўскай групы, але і «нэўтралаў» — ня ведаю, што ўжо абяцалі апошнім.