• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзевяноста трэці  Сяргей Навумчык

    Дзевяноста трэці

    Сяргей Навумчык

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 536с.
    2018
    89.7 МБ
    Заля была наэлектрызаваная, дэпутаты-камуністы крычалі, ускоквалі зь месцаў, і тут дарэчы будзе працытаваць уражаньне журналіста Максіма Грэка, які назіраў за відовішчам збоку:
    «Атака іх сапраўды шалёная, бо кіруе імі не дакладны разьлік, не здаровы сэнс, а страх і прага помсты. Страх за тое, што іх час праходзіць... 3 другога боку атака — гэта прага помсты, імкненьне апошні раз нашкодзіць, грымнуць дзьвярыма перад сваім канцом. Яны аджываюць, будучага няма. 1 тычыцца тое як адкормленых у партыйных сьвінарніках парсюкоў, так і атлусьцелай на дзяржаўных раскрадзеных сродках новай буржуазіі — намэнклятуры, якая своечасова апынулася менавіта там, дзе нешта прыватызуецца. I вось тут змыкаюцца інтарэсы Івана Трусава і Генадзя Карпенкі, вось тут і сябруюць камуніст з «дэмакратам». У захаваньні
    такога стану і шукаюць апору «товарніцн» з «господамн», заклікаючы да «згоды» і «стабільнасьці» («Добры вечар», 3 ліпеня 1993).
    Мы абаранялі Шушкевіча — вось фрагмэнт майго выступу: «Што і казаць, папрокаў спадару Шушкевічу можна прывесьці нямала. Адзін зь іх — гэта, магчыма, нежаданьне ці няўменьне сфармаваць моцную каманду зь ліку дэмакратычных дэпутатаў і прадстаўнікоў дэмакратычных плыняў, здольных распрацаваць канцэпцыю пабудовы сувэрэннай дэмакратычнай дзяржавы, канцэпцыю рэальных эканамічных рэформаў. Такія праграмы і законапраекты распрацоўваліся апазыцыяй БНФ бяз вашай, Станіслаў Станіслававіч, падтрымкі. Гэта быў шанец, але, на жаль, ён ня быў выкарыстаны. Я пра гэта кажу шчыра і адкрыта, але гэтак жа шчыра павінен сказаць і пра тое, што катэгарычна супраць таго, каб вешаць на старшыню Вярхоўнага Савету ўсіх сабак».
    Паколькі нежаданьне Шушкевіча падпісаць вайсковы саюз з Расеяй было адной з галоўных да яго прэтэнзіяў з боку парлямэнцкай большасьці, я спыніўся і на гэтай тэме:
    «Перакананы, што калектыўная бясьпека, ідэя пра гэты так званы эканамічны саюз — гэта толькі шырма для прыкрыцьця няздольнасьці ўраду вывесьці эканоміку з крызісу... На сёньняшні дзень урад не распрацаваў і не прадставіў ні праграму структурнай перабудовы эканомікі, ні праграму разьвіцьця альтэрнатыўных крыніцаў энэргіі і энэрганосьбітаў, ні праграму канвэрсіі, якую, відаць, найперш трэба было б распрацаваць і прадставіць. Вы абвінавачваеце старшыню. і асабліва дэпутатаў апазыцыі ў тым, што мы выступаем супроць Расеі,
    як вы кажаце, “антнрусскне настроення”. Выбачайце, вы ня знойдзеце ніводнага выступленьня ні лідэра Народнага Фронту Пазьняка, ні дэпутатаў апазыцыі, дзе такая ідэя праводзілася б. Вы ня знойдзеце ніводнага слова супроць Расеі, ніводнага слова супроць расейскага народу. Іншая справа, што мы казалі пра тое, што нельга рабіць стаўку на адзін бок. Ня можа ў сувэрэннай дзяржаве быць вэктар разьвіцьця толькі ў адзін бок, трэба шукаць па ўсіх накірунках».
    Працытую яшчэ фрагмэнт выступу Пазьняка: «Сустракаючыся з партыйнымі функцыянэрамі, я заўсёды зьдзіўляўся адной акалічнасьці, што людзі, якія базуюць сваю ідэалёгію на дыялектыцы, абсалютна не разумеюць законаў гэтай дыялектыкі. 3 пункту гледжаньня тых пытаньняў, якія зараз разьбіраюцца, яны ўжо перасталі быць актуальнымі. Пра які эканамічны саюз зараз можна гаварыць? Пра якую калектыўную бясьпеку? Гэта яшчэ тры месяцы назад гэтае пытаньне было актуальнае, асабліва для вас, калі ў Расеі чакаліся перамены. Цяпер пазыцыя Украіны вам вядомая. Яна ніколі ня пойдзе ў калектыўную бясьпеку. Пазыцыя Казахстану рэзка перамянілася. А гэта дастаткова вялікая дзяржава з магутнымі рэсурсамі. Хто застаўся? Засталася Армэнія, якая ваюе з Азэрбайджанам, і Расея... Да якой калектыўнай дамовы далучацца? Размова можа ісьці толькі аб ваенным саюзе з Расеяй».
    Гэтым самым Пазьняк агаліў сутнасьць імкненьня далучыць Беларусь да сыстэмы калектыўнай бясьпекі. Што, уласна, і пацьвердзіў старшыня Магілёўскага аблвыканкаму Мікалай
    Грынёў, сказаўшы, што выбар адзін: альбоўНАТО, альбо — пад кіраўніцтва Расеі.
    3 патрабаваньнем адстаўкі Шушкевіча, паколькі ён «не скрывал непрнятня, прнчем воіінствуюіцего непрнятня познцнн Верховного Совета», выступіў Віктар Ганчар. Пытаньне пра недавер падтрымаў і Генадзь Карпенка — у яго з Шушкевічам была ўзаемная антыпатыя.
    «Хай задушацца гэтым шакалядам»
    У Авальнай залі дэпутаты сядзелі па абласьцях. Калі павярнуцца тварам да прэзыдыюму, з правага боку разьмяшчаліся дэпутаты Менску і Менскай вобласьці, потым берасьцейскія. Віцебскія сядзелі па абодва бакі ад цэнтральнага праходу. Затым была Гомельская вобласьць, Магілёўская і, нарэшце, Горадзенская. Дэпутаты ад грамадзкіх арганізацый былі рассаджаныя па ўсёй залі.
    Але бліжэйшыя да прэзыдыюму сэктары звычайна займалі не парлямэнтарыі. У левым сэктары сядзелі супрацоўнікі апарату Вярхоўнага Савету (і некалькі дэпутатаў, якіх абіралі ў сакратарыят сэсіі), правы быў адведзены для членаў ураду. У першым радзе сядзеў Кебіч, за ім — ягоныя намесьнікі, далей — міністры. 3 пэўнага часу адразу за Кебічам сядзелі Данілаў і начальнікі ўпраўленьняў Саўміну. Аднак гэты, правы «урадавы» сэктар выступоўцы часта на трыбуне называлі «левым», паколькі стаялі тварам да залі.
    Ня памятаю, каб у дні, калі ішла атака на Шушкевіча, Кебіч сядзеў на сваім дэпутацкім месцы — за падзеямі ў Авальнай залі ён мог сачыць на тэлеманіторы, у кабінэтах Дому ўраду заўсёды ішла
    Урадавы сэктар Авальнай залі. У цэнтры — Вячаслаў Кебіч.
    трансьляцыя. Але сэктар ураду быў запоўнены большай часткай не міністрамі, а супрацоўнікамі апарату Саўміну, «шэрымі кардыналамі», як мы іх называлі. Яны і кантралявалі працэс, які набываў усё больш небясьпечны для Шушкевіча характар.
    Мечыслаў Грыб: «Стварэньне эканамічнага саюзу ў рамках СНД без Дамовы аб калектыўнай бясьпецы — гэта чарговы міт і спроба адарваць Рэспубліку Беларусь ад нашых усходніх суседзяў».
    Мікалай Грынёў, старшыня Магілёўскага аблвыканкаму: «Станіслаў Станіслававіч, рыхтуючыся да будучых прэзыдэнцкіх выбараў, хоча выразна і яснаадгарадзіцца ад эканомікі і сказаць: “Гэтаяны там няздольныя ў рынку працаваць”. Разваліўшы Савецкі Саюз, ашукаўшы нас на сэсіі Вярхоўнага Савету, на якой мы прагаласавалі за Дамову па
    СНД — рублёвую зону, эканамічную прастору... Мы паддаліся на гэтую вуду, былі ашуканыя і павінны папрасіць прабачэньня перад людзьмі... Спадар Пазьняк, вы ж інтэлігентны чалавек, кандыдат навук, чаго вы седзіце і гарлапаніце зь месца? Дзякуй, я бяз вашай падказкі пакуль разьбіраўся і буду разьбірацца!»
    Віктар Піскароў, былы міністар унутраных спраў: «Прэзыдэнцкая формакіраваньня, відавочна, сёньня найбольш прымальная для нашай маладой дзяржавы... Але наш старшыня, па сутнасьці, апынуўся ў апазыцыі да Вярхоўнага Савету, падтрымліваючы і прапагандуючы ідэю аб парлямэнтарнай (так у стэнаграме — С. Н.) форме кіраваньня».
    Аляксандар Лукашэнка: «Пытаньне аб адстаўцы сьпікера нашага парлямэнту абмяркоўваецца даўно і небеспадстаўна. Я буду казаць толькі аргумэнты. Калі ўстане гэтае пытаньне, я адназначна буду галасаваць за вашу адстаўку. Эканомікай вы не займаецеся — ня хочаце, ваша палітычная канфрантацыя, якую вы працягваеце, арыентуючыся на Балта-Чарнаморскі саюз, — гэта шлях да развалу і падзелу рэспублікі. Абсурд яшчэ палягае ў тым, што кіраўнік парлямэнту не выяўляе думкі большасьці».
    Міхаіл Качан, дэпутат ад вэтэранскай арганізацыі: «Я нядаўна быў сьведкам такой карціны ў Менску і Гомелі: вуліцы аблытаныя спэкулянцкімі ларкамі, група дзетак пераходзіла ад аднаго ларка да другога, і ўсе іх позіркі былі зьвернутыя на ласунак — на шакаляд, які там ляжаў коштам 300-400 рублёў. Хлопцы паміж сабой разгаварыліся і выказалі: “А раней мне мамка купляла шакаляд, a цяпер не — няма за што. Хай яны самі задушацца
    гэтым шакалядам”. Гэты праклён яны шлюць вам, Станіслаў Станіслававіч. Вы ня толькі зрабілі жабракамі старэйшае пакаленьне, вы адабралі шчасьце, радасьць у нашых дзяцей, што зьяўляецца самым каштоўным і дарагім капіталам для нашай нацыі... Наш народ 17 сакавіка 1991 году выказаўся за захаваньне Саюзу, але хто растаптаў жаданьне народу, хто напляваў на свой народ? Гэта самы галоўны “дэмакрат” — вы, Станіслаў Станіслававіч Шушкевіч, які падпісаў Белавескае пагадненьне насуперак волі народу».
    Дэпутату-вэтэрану адказаў Іван Герасюк: «Старшыня нашага Вярхоўнага Савету ў першую чаргу палітык. Палітыку Беларусі сёньня паважаюць у сьвеце, і маючы адбыцца візыт у ЗША сьведчыць аб шырокім міжнародным прызнаньні Беларусі. I я як грамадзянін задаволены, што мой сын ад’яжджае сёньня ў піянэрскі лягер і ніхто па дарозе не падпаліць аўтобус. Я задаволены, што сёньня на вясковы падворак маёй маці не падаюць бомбы. А кіраўніцтва канкрэтна эканомікай — выключна задача выканаўчай улады. Вось з гэтага левага сэктару і трэба спытаць, таварыш Качан, чаму нашы дзеці ці ўнукі плачуць ля камэрцыйных кіёскаў і чаму нас зноў парадавалі новым павышэньнем цэн. I да гэтага сэктару ўсім нам трэба прыгледзецца больш пільна. He Шушкевіч вінаваты ў тым, што па ліцэнзіях міністэрстваў і розных “камаў” мільярдамі раскрадаюць Беларусь, што ў асобных нашых дзеячоў, блізкіх да выканаўчай улады, зьявіліся даляравыя рахункі ў замежных банках. Прозьвішча ня жонкі Шушкевіча, а жонкі Кебіча фігуравала ў сумнеўнай гандлёвай, для кагосьці выгаднай зьдзелцы. He Шушкевіч будуе сабе вілу ў маляўнічых мясьцінах пад Менскам, ды
    падобную яшчэ ў водаахоўнай зоне ў Папярнянскім сельсавеце. У сьпісе гэтых лятыфундыстаў значацца прозьвішчы нейкіх Кеніка і Мясьніковіча (намесьнікі Кебіча—С. Н.). Я мог бы назваць шмат прозьвішчаў, але Савет міністраў вырас за гэты час настолькі, што мне проста ня хопіць часу».
    I вырас апарат Саўміну ў тым ліку і за кошт былых супрацоўнікаў ЦК, менскіх абкаму, гаркаму і райкамаў кампартыі, якія не маглі дараваць прыхільнікам дэмакратыі паразы ў жніўні 91-га.
    «Вы дзейнічаеце па інстынктах»
    Мы заклікалі палітычных апанэнтаў да розуму і зьвярталі ўвагу на парушэньні рэглямэнту.
    Анатоль Вярцінскі: «Мы дайшлі да вельмі небясьпечнай рысы гісторыі нашага Вярхоўнага Савету XII скліканьня... Тут гучала слова “допрос”. Гэта ня толькі “допрос”, гэта “допрос с прнстрастнем”. Ідзе барацьба ня толькі з Шушкевічам. Шушкевіч выбраны як мішэнь. Ідзе барацьба з тым накірункам, дэмакратычным разьвіцьцём, на шлях якога стала Рэспубліка Беларусь, якая хоча стаць нэўтральнай, бязьядзернай».