• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзевяноста трэці  Сяргей Навумчык

    Дзевяноста трэці

    Сяргей Навумчык

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 536с.
    2018
    89.7 МБ
    Сяргей Антончык: «Я як прадстаўнік рабочых, якія сюды мяне накіравалі, зь вялікім задавальненьнем займуся пасьля вашага галасаваньня падрыхтоўкай агульнапалітычнага страйку з патрабаваньнем адстаўкі ўраду і з патрабаваньнем адстаўкі Вярхоўнага Савету. I ня толькі адстаўкі, а яшчэ з прыцягненьнем да крымінальнай адказнасьці тых людзей, якія раскралі эканоміку, якія прадалі ўсё, што можна прадаць. I таму я прапаную вам адумацца. Сёньня вы дзейнічаеце і працуеце па
    інстынктах, але заўтра прыйдзе працьверазеньне. I спадзяюся, што 1991 год паўторыцца, але паўторыцца значна мацней».
    Лявон Баршчэўскі: «Можна галасаваць за ўсё, што вы хочаце, гэта ваша права, шаноўнае спадарства, калі ласка. Але чарговы раз парушаць Рэглямэнт — гэта чарговы раз прымушаць недэмакратычным спосабам вырашаць пэўнае пытаньне».
    Сяргей Навумчык: «Спадары дэпутаты, прадстаўнікі пракамуністычнай дэпутацкай большасьці! У мяне ўзьнікаюць сумненьні. ці ўвогуле здольныя вы прагназаваць разьвіцьцё падзей у грамадзтве. Вынясеньне ад імя спадароў Лукашэнкі, Прывалава і іншых вось гэтага пытаньня аб адстаўцы Шушкевіча, на жаль, пацьвярджае самыя сумныя прагнозы. Вы не прагназуеце сытуацыю ўвогуле. Якім бы неразумным вы ні лічылі нашае насельніцтва, але людзі здольныя будуць за гэтыя два-тры месяцы разабрацца, што ня можа старшыня Вярхоўнага Савету несьці адказнасьць за рашэньні Вярхоўнага Савету, за 300 дэпутатаў, якія прымаюць гэтыя рашэньні... Вы гаварылі пра хворую эканоміку. Але ўрад павінен несьці адказнасьць за эканоміку. I таму апазыцыя некалькі разоў ставіла пытаньне аб адказнасьці ўраду і пэрсанальна спадара Кебіча. Чаму ж вы тады нас не падтрымалі?»
    Вольга Галубовіч: «Шаноўныя калегі, няўжо мы хочам канчатковага распаду нашай незалежнасьці? Няўжо мы гэтага хочам? Няўжо мы хочам, каб сапраўды пачаліся і палітычныя і эканамічныя страйкі?»
    Мікалай Крыжаноўскі: «Паглядзіце, хто выступае (супраць Шушкевіча — С. Н.)? Той, хто высту-
    паў супраць дзяржаўнай сымболікі, рэзка выступае супраць Шушкевіча, таму што гэта шчыры беларус і таму што ён за адраджэньне Беларусі. Другі выступае — той, хто выступаў супраць дзяржаўнай мовы, сёньня ён таксама выступае супраць Шушкевіча. I справа не ў Шушкевічу. Справа сёньня ў тым, шаноўная большасьць, што вы ўбачылі, што Шушкевіч пачаў займаць прынцыповыя пазыцыі. Калі ён з вамі пагаджаўся, вы яго падтрымлівалі. Калі ён заняў прынцыповую пазыцыю ў адносінах да адраджэньня дзяржаўнасьці і сувэрэнітэту, крочаньня шляхам да нэўтралітэту і бязьядзернасьці, вы паўсталі рашуча».
    Генадзь Маісееў: «Гэта звычайны канстытуцыйны дзяржаўны пераварот, несумленны. Падумайце, ёсьць час, пакуль ня позна. Што ж, большасьць у нашым Вярхоўным Савеце (можа быць, палова) — людзі прарасейскай арыентацыі, .. .якіх савецкая ўлада за семдзесят зь лішнім гадоў існаваньня зрабіла мутантамі».
    Мы адчувалі, што нашыя аргумэнты не ўспрымаюцца — выходзілі да мікрафонаў Ганчар, Карпенка, выбягаў Лукашэнка. Лукашэнка нас не зьдзіўляў, а вось тое, што з намэнклятурай зьліліся Карпенка і Ганчар, якія мелі каля дзясятка прыхільнікаў сярод дэпутатаў і называлі сябе дэмакратамі — тое было непрыемна. I небясьпечна: галасоў за недавер магло хапіць.
    I тады мы проста ня ўзялі ўдзелу ў рэгістрацыі. Кворуму не хапіла — але намэнклятура ўсё роўна пачала галасаваньне празь бюлетэні. Нават калі б галасоў хапіла, гэта яшчэ б не азначала адстаўкі. Але Шушкевіч апынуўся б у складанай сытуацыі: хутчэй за ўсё, пры недаверы большасьці дэпутац-
    кага корпусу, ён вымушаны быў бы падаць у адстаўку. Зрэшты, нашыя апанэнты маглі і не чакаць гэтага кроку, а вынесьці пытаньне ўжо не пра недавер, а пра адстаўку і сабраць тыя самыя патрэбныя галасы (што і зрабілі праз паўгода, у студзені 94-га).
    У выніку, за недавер Шушкевічу прагаласавала 166 дэпутатаў — 8 галасоў не хапіла.
    Па сто грамаў. I яшчэ па дзьвесьце
    Тут дазволю сабе выказаць меркаваньне, што пэўную ролю ў правале плянаў пракамуністычнай намэнклятуры і групы тых, хто залічваў сябе да дэмакратаў (Ганчара і Карпенкі) адыгралі ня толькі тактыка, але і каляндар.
    1 ліпеня, калі ішло галасаваньне, прыпадала на пятніцу, і наперадзе былі выходныя. А ў гатэлях, дзе жылі дэпутаты, былі лядоўні, а ў лядоўнях — гарэлка і закусь. Ужо раніцай некаторыя ўзялі па добрай чарцы. А ў часе, калі рыхтаваліся бюлетэні, дабавілі па другой, а хто-ніхто — і па трэцяй. «На гэты момант некаторыя дэпутаты ўжо былі добра п’яныя. Адзін зь іх, намесьнік старшыні аблвыканкаму, так набраўся, што ледзь трымаўся на нагах. Другі, старшыня райвыканкаму, прыкладна ў такім самым стане нават імкнуўся да мікрафона», — распавёў «Свабодзе» дэпутат Мікалай Аксаміт.
    I ўсё ж, хоць і нецьвярозай паходкай, але гэтыя дэпутаты дайшлі да скрыняў для галасаваньня і выканалі свой абавязак перад Кебічам. А вось некаторыя засталіся ў гатэлі (магчыма, заснулі) — ня выключана, што якраз іх галасоў і не хапіла для выказу недаверу Шушкевічу.
    Пасьля гэтага некаторыя журналісты ў мяне пыталіся, ці ня мы прывялі дэпутатаў у абдымкі Бахуса, ці не было і спойваньне палітычных апанэнтаў часткай тактыкі Апазыцыі БНФ?
    Шчыра прызнаюся: была спакуса сказаць, што так, гэта мы прынесьлі ім гарэлку, мы прапанавалі перад пасяджэньнем «па сто», а ў перапынку — яшчэ «па сто пяцьдзясят». Але — не. Мы тут ні пры чым. Мы, хоць і добра ўжо вывучылі норавы нашых праціўнікаў, але і ўявіць не маглі, што ў такі адказны для свайго патрона момант яны сарвуцца.
    Аднак мушу аддаць належнае апанэнтам: праз паўгода, у студзені 94-га, яны ўлічаць памылку і пры галасаваньні за адстаўку Шушкевіча будуць цьвярозыя ўсе як адзін — затое пасьля, як абвесьцяць вынік, гатэлі «Мінск» і «Кастрычніцкая» загудуць ці не да наступнай раніцы.
    «Шушкевіч ёсьць Шушкевіч»
    «Найбольш пасьлядоўна і адкрыта адстойвала Вас у гэтай сытуацыі Апазыцыя БНФ. Ці перагледзіце Вы цяпер свае адносіны зь ёю?» — запытаўся карэспандэнт БелаПАНу ў Шушкевіча адразу пасьля спробы зьняць яго з пасады. — «Што тычыцца ацэнкі дзеяньняў апазыцыі ў апошнія дні... Я зразумеў, што яна стала “глыбейшай”. Паглядзіце, наколькі эфэктыўна прымяніла яна яшчэ адну сваю “зброю” — байкот. Адзначу, што па пытаньнях культуры, мовы і гістарычнай спадчыны я заўсёды быў з апазыцыяй. Але па пытаньнях эканомікі трэба капаць глыбей, чым яна гэта робіць...» («Звязда», 3 ліпеня 1993).
    Памятаю, я вельмі абурыўся, прачытаўшы гэтыя словы — Станіслаў Станіслававіч зрабіў выгляд, што ня ведае пра нашыя эканамічныя праграмы і законапраекты.
    Свой папрок я выказаў Шушкевічу у той самы дзень на прыёме ў рэзыдэнцыі амбасадара ЗША Дэйвіда Сўорца з нагоды амэрыканскага Дня Незалежнасьці.
    Амбасадар стварыў нам — Шушкевічу, Пазьняку, Заблоцкаму, Сярэдзічу і мне — умовы для гутаркі (пасадзіўшы нас за адзін стол, а жонак — за іншы), асобна ад іншых гасьцей. Госьці разышліся, а мы працягвалі пераконваць Шушкевіча, што трэба пачаць дзейнічаць рашуча, а менавіта — запатрабаваць адстаўкі Кебіча і ствараць кааліцыйны ўрад. Гэта было неабходна, паколькі стары ўрад не гарантаваў бы дэмакратычнасьці новых выбараў.
    Ігар Гермянчук гэтак пракамэнтаваў сытуацыю: «Шушкевіч стаіць цяпер перад выбарам: шукаць і далей “згоды” ці стаць на бок дэмакратаў і ісьці радыкальным шляхам, дамагаючыся правядзеньня новых выбараў. Аднак Шушкевіч ёсьць Шушкевіч — малаверагодна, што ён рызыкне выбраць другі варыянт».
    Пра выбар сказаў і Лявон Баршчэўскі: «У Шушкевіча цяпер ёсьць шанец дапамагчы дэмакратыі як ніколі. На маю думку, яму нічога не застаецца, як вынесьці на рэфэрэндум пытаньне аб роспуску Вярхоўнага Савету. Калі ж Шушкевіч і гэтым1 разам праявіць нерашучасьць, на наступнай сэсіі ў верасьні-кастрычніку яго здымуць» («Свабода», 1-15 ліпеня 1993).
    Гермянчук і Баршчэўскі не памыліліся — хіба што толькі ў часе, на тры месяцы.
    Валеры Кучынскі (Кобрынская гарадзкая выбарчая акруга № 125): Была бы моя воля, на сегодняшнйй день я запретйл бы всякую полйтйческую деятельность в Республйке Беларусь, я ймею в ейду партййную деятельность, ввел бы государственное констйтуцйонное правленйе, создал бы соответствуюіцйе йнстйтуты й разобрался co всемй темй вопросамй, которые публйкуются в печатй, в частностй, no коррупцйй, no безобразйям... й одновременно разобрался бы u no другйм вопросам, которые столь долго муссйруются e прессе, no телевйденйю, no радйо й во многйх другйх учрежденйях н органйзацйях. Это во-первых. Во-вторых. Ну разве можно нам, народным депутатам, делать полйтйку на коллектйвной безопасностй! Поднймается одна группа депутатов... народный депутат й заявляет: «Старшыня Вярхоўнага Савету — здраднік, потому что он подпйсал Беловежскйе соглашенйя». Но мы с вамй сйделй здесь все н едшюгласно голосовалй за этй соглашення.
    Так почему же, еслй Председатель Верховного Совета поступйл неправйльно, мы тогда с вамй здесь натйскалн этй кнопкй. Ладно. Допустйм, мы былн введены в заблужденне, был момент, не разобралйсь. He разобрался й я. Ну, что мне — 35 лет, прншел старшйй лейтенант в Верховный Совет, не хватало немножечко опыта. Но многйе здесь сйдягцйе былй полйтйкамй, занймалп посты... онй-то должны былй вйдеть, что мы делалй й к чему мы шлй. Нйкто не поднялся.
    Ill УСЕБЕЛАРУСКАЯ КАНФЭРЭНЦЫЯ ПРЫЗНАЕ РАДУ БНР
    Падзея, якая адбылася 6 ліпеня 1993 году ў залі Купалаўскага тэатру, была гістарычнай — бо была працягам гістарычных падзеяў. Але Пазьняк унёс інтрыгу.
    «Як вы думаеце, — запытаўся ён, — як у гэтай залі, якая ў сьнежні 1917 году мела 600 пасадачных месцаў, маглі зьмясьціцца 1822 дэлегаты Першага Усебеларускага зьезду?»
    На пытаньне Пазьняк паабяцаў адказаць пазьней.
    III Усебеларуская палітычная канфэрэнцыя паводле задумы арганізатараў павінна была паставіць кропку ў важнай тэме беларускай гісторыі, распачатай на 68 гадоў раней за тысячу кілямэтраў ад Менску — у Бэрліне. 1 тым самым даць новыя магчымасьці ўстанове, якая лічылася адно толькі сымбалем.
    Ініцыятарамі скліканьня канфэрэнцыі былі Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада і БНФ «Адраджэньне». У залі прысутнічаў 91 дэлегат — палова ад палітычных партый і арганізацый Беларусі, другую палову складалі прадстаўнікі беларускіх арганізацый замежжа. Заля і бальконы тэатру былі перапоўненыя, агулам сабралася каля 500 чалавек, у тым ліку і ўдзельнікі Першага зьезду беларусаў сьвету, які днямі меўся распачаць сваю працу.