Дзевяноста трэці
Сяргей Навумчык
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 536с.
2018
Было вырашана склікаць IV Усебеларускую палітычную канфэрэнцыю ў 1994 годзе і прысьвяціць яе становішчу беларусаў у сумежных зь Беларусьсю краінах. Такое рашэньне было прынята з улікам абяцаньня Вярхоўным Саветам правесьці ў 1994 годзе датэрміновыя парлямэнцкія выбары (у 94-м выбары прайшлі прэзыдэнцкія, перамог Лукашэнка, і канфэрэнцыя не адбылася).
I ўсё ж III Усебеларуская канфэрэнцыя мела сапраўды гістарычнае значэньне, паколькі ўпершыню пасьля дзесяцігодзьдзяў антыбеларускай палітыкі ў Беларусі пацьвердзіла паўнамоцтвы Рады БНР. Варта нагадаць, што сярод яе дэлегатаў былі ўпаўнаважаныя лідэры практычна ўсіх дэмакратычных партый Беларусі. А таксама — дэпутаты Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце, якія прадстаўлялі ня менш як мільён чалавек. Да гэтай канфэрэнцыі
Выступае Валянцін Голубеў.
ніякі іншы дэмакратычны нацыянальны форум ня меў гэткага прадстаўніцтва.
Праз 20 гадоў лідэры апазыцыйных партый і грамадзкіх арганізацый заявяць пра падтрымку Рады БНР, а ў кастрычніку 2012 году ў Вільні падпішуць Мэмарандум, у якім прызнаюць Раду БНР як надпартыйны орган беларускай гістарычнай
дзяржаўнасьці і акрэсьляць супольныя з Радай дзеяньні ў справе абароны беларускай незалежнасьці.
.. .Ну а ў канцы канфэрэнцыі Пазьняк патлумачыў, як у сьнежні 1917-га амаль дзьве тысячы дэлегатаў маглі зьмясьціцца ў тэатры, заля якога была ў тры разы меншая.
«Першы Усебеларускі зьезд працаваў два тыдні і быў арганізаваны паводле прынцыпу парлямэнту. Гэта значыць, для вядзеньня Зьезду быў выбраны старшыня і намесьнікі старшыні, Прэзыдыюм і Рада старэйшын. Дэлегаты былі разьмеркаваныя па сэкцыях і камісіях, якія працавалі асобна і займалі ўсе падсобныя памяшканьні тэатру (буфэт, вэстыбюль, грымёркі, рэпэтыцыйныя пакоі і да т. п.) і нават за межамі тэатру. Вось чаму ўсе дэлегаты ўмясьціліся і былі пры справе. Усе напрацоўкі сэкцыяў кожны дзень сьцякаліся ў Раду старэйшын, якая разглядала іх і праводзіла пленарныя пасяджэньні, на якіх абавязкова прысутнічалі кіраўнікі ўсіх сэкцыяў, камісіяў і групаў і ўсе, хто жадаў. Беларусы гэтым сваім Кангрэсам стварылі тады, фактычна, народны парлямэнт, паказалі выдатны ўзровень арганізацыі, палітычную і юрыдычную дасьведчанасьць у вырашэньні галоўных пытаньняў нацыі», — такое тлумачэньне лідэра БНФ фэномэну запаўненьня беларусамі абмежаванай прасторы.
У тыя дні ня верылася, што беларускі парлямэнтарызм праз тры гады прыпыніцца — ізноў на дзесяцігодзьдзі.
Ігар Гермянчук (Бараўлянская выбарчая акруга № 71): У Вярхоўным Савеце была ратыфікавана дамова паміж Рэспублікай Беларусь і Расейскай Фэдэрацыяй аб каардынацыі дзейнасьці ў ваеннай галіне. Дык вось, нягледзячы на тое, што вы яе дружнаратыфікавалі, гэтая дамова ня можа мець законнай сілы. Гэта тая самая славутая ліпеньская дамова, згодна зь якой, у прыватнасьці, пад юрысдыкцыю Расеі былі перададзены стратэгічныя сілы, якія разьмешчаны на тэрыторыі Беларусі. Падпісваючы гэтую дамову, спадар Кебіч падпісаў тады два розныя дакумэнты. Адзін зь іх выкладзены на рускай мове, другі — па-беларуску. Я запрасіў рускамоўны арыгінал і выявіў фантастычныя разыходжаньні. У міжнародных дакумэнтах такога кшталту ня можа быць памылак, нават у знаках прыпынку. У беларускамоўным арыгінале, калі я параўноўваў яго з рускім, знайшоў 17 неадпаведнасьцяў паменшай меры. Ёсьць зусім неверагодныя рэчы. Напрыклад: «Кіруючыся Дэклярацыяй аб дзяржаўным сувэрэнітэце Рэспублікі Беларусь ад 27 чэрвеня 1990 года». У рускамоўным арыгінале запісана слушна: «... 27 йюля», аў беларускамоўным — 27 чэрвеня, гэта значыць «йюня». Каліў Кебіча праблемы з чыноўнікамі, то я магу прыслаць яму на дапамогу свайго карэктара.
ШТО ЖУРНАЛІСТЫ РАБІЛІ Ў ПАЛІТЫЦЫ
— Ты паводзіш сябе як журналіст, а не як палітык! — некалькі разоў чуў я такі папрок ад Зянона Пазьняка, калі даваў журналістам інфармацыю, якую, з палітычных мэтаў, варта было б прытрымаць.
Я адказваў жартам — што паводле прафэсіі я і ёсьць журналіст, як жа мне яшчэ сябе паводзіць. Насамрэч, Пазьняк ня меў рацыі: у большасьці выпадкаў я кіраваўся якраз палітычнымі рэзонамі. А з другога боку — менавіта я ў красавіку 1991-га перадаваў страйкаму інфармацыю, якая паступала ў Вярхоўны Савет з пракуратуры, у часе закрытых пасяджэньняў выходзіў з Авальнай залі ў фае і расказваў калегам, што адбываецца за зачыненымі дзьвярыма. Ну а што датычыць розных адкрытых парлямэнцкіх дакумэнтаў — дык колькасьць перададзенага мною журналістам не паддаецца падліку.
3 трох журналістаў, якія былі ў Апазыцыі БНФ (Ігар Гермянчук, Мікола Маркевіч і я) мне давялося найменш сутыкацца са сваёй прафэсіяй. Ігар рэдагаваў «Свабоду», Мікола — гарадзенскую «Пагоню», ну а да рашэньня Вярхоўнага Савету аб забароне рэфэрэндуму ў 1992 годзе я быў сакратаром парлямэнцкай камісіі па галоснасьці, сродках масавай інфармацыі і правах чалавека. I ўвесь час — каардынатарам Апазыцыі БНФ, адказным за сувязі з прэсай, фактычна, гэта была роля прэсавага сакратара — пасада больш палітычная, чым журналісцкая.
Увогуле, той час мяне пераканаў, што прафэсіі журналіста і палітыка — несумяшчальныя, а канфлікт інтарэсаў, які пры такім спалучэньні ўзьнікае — невырашальны: тут або ты палітык, або — журналіст. У іншым выпадку апынаесься пад пагрозай біць пабітым, як Труфальдына ў п’есе «Слуга двух паноў». Зрэшты, мой асабісты вопыт сьведчыў, што можна пры гэтым мець добрыя адносіны з усімі — і з журналістамі, і з палітыкамі. Досьвед не ўнікальны — герою Гальдоні, як вядома, таксама ўдалося пазьбегнуць пакараньня.
Рэдактар ад Бога
Увогуле, журналістаў у Вярхоўным Савеце было каля дзясятка. Анатоль Вярцінскі, які рэдагаваў «Літаратуру і мастацтва» ў часы, калі яна была самым сьмелым выданьнем (гэта ён надрукаваў артыкул Пазьняка і Шмыгалёва пра Курапаты), пазьней ён быў абраны намесьнікам старшыні парлямэнцкай камісіі па галоснасьці. Рэдактар «Народнай газэты» Іосіф Сярэдзіч, які для сваіх журналістаў мог дастаць што заўгодна (напрыклад — кабінэты пад рэдакцыю ў Доме ўраду). Іван Герасюк, які выкрываў карупцыю і шмат нэрваў папсаваў Кебічу. Васіль Шачак, карэспандэнт слуцкай раённай газэты. Намесьнік старшыні Дзяржтэлерадыё Браніслаў Сушкевіч.
Аднак для мяне сымбалем незалежнай журналістыкі часоў нацыянальнага адраджэньня зьяўляецца газэта «Свабода», а эталёнам рэдактара незалежнай газэты — Ігар Гермянчук.
Ігар нячаста выступаў на сэсіях, але тыя, хто глядзеў тэлерэпартажы з Авальнай залі, запомнілі
Ігар Гермянчук у Авальнай залі.
хударлявага маладога мужчыну са сьветлымі валасамі і з усьмешкай, часам іранічнай. I — заўсёды элегантна апранутага.
Я ніколі ня бачыў Ігара ў кашулі са свабодным каўняром, бяз гальштука, ці ў футболцы, ці ў швэдры — толькі ў касьцюме і пры галыптуку Быў яшчэ адзін дэпутат, які таксама апранаўся толькі афіцыйна — Віктар Ганчар. Людзі вельмі розныя, агульнае ў іх — абодва нарадзіліся ў сем’ях, якія нельга было назваць беднымі толькі таму, што афіцыйна такога вызначэньня ў савецкія часы, не існавала. Пры гэтым у Ігара былі два браты і дзьве сястры. I Ганчар, і Гермянчук усяго дамагліся ў жыцьці выключна і толькі праз свае здольнасьці, ім не было на каго спадзявацца нават у мінімальнай ступені. Магчыма, ад гэтага — такая ўвага вопратцы.
Але адметнасьцю Герменчука была глыбокая нацыянальная сьвядомасьць, менавіта ад яго яшчэ ў студэнцтве я ўпершыню пачуў імёны некаторых дзеячоў беларускага руху пэрыяду БНР.
Зь Ігарам на журфаку мы былі на адным курсе і нават нейкі час жылі ў адным блёку (два пакоі, аб’яднаныя агульным калідорам) у інтэрнаце на Кастрычніцкай. Ён быў старэйшы толькі на год — але ў юнацкім узросьце гэта адчувальная розьніца, тым больш што ён адслужыў у войску. Апошні раз разам мы былі на вайсковых зборах пасьля заканчэньня ўнівэрсытэту ў ліпені 1994-га — і калі Сяргей Дубавец атрымаў тэлеграму пра сьмерць Уладзімера Караткевіча, мы яго памянулі разам зь Сяргеем і Ігарам, зачыніўшыся ў «ленінскім пакоі» казармы.
Наступны раз мы зь Ігарам убачыліся толькі праз шэсьць гадоў, калі абодва былі абраныя дэпутатамі, яшчэ перад першай сэсіяй. Вось тут ужо нацыянальны балянс — як мне тады падалося — быў зьменены ў іншы бок. Я працаваў у часопісу «Вожык» пад кіраўніцтвам прагрэсіўнага Валянціна Блакіта (Болтача), які скрозь пальцы глядзеў на маю актыўнасьць у БНФ, а Ігар—у прадстаўніцтве ўсесюзнага агенцтва АПН і ў дзейнасьці Народнага Фронту актыўнага ўдзелу ня браў (пэўна, гэтага вымагалі ўмовы агенцтва). Аднак Ігар адразу ўвайшоў у фракцыю БНФ, а неўзабаве і ўзначаліў рэдакцыю «Свабоды» — газэту яму перадаў Сяргей Дубавец, які паехаў у Вільню аднаўляць «Нашу Ніву».
Гермянчук быў рэдактар ад Бога, а «Свабода» — самай папулярнай незалежнай газэтай, калі вымяраць накладам (да 100 тысяч асобнікаў), і самым сьмелым выданьнем краіны, калі ацэньваць вастрыню публікацый. Менавіта Герменчуку асобы,
блізкія да найвышэйшых эшалёнаў улады, перадавалі інфармацыю пра карупцыю ў гэтых самых эшалёнах — і Ігар не баяўся яе друкаваць.
Часам казалі, што яго прыкрывае дэпутацкі статус, інакш бы даўно зь ім расправіліся, а газэту закрылі. У гэтым была толькі частка праўды — статус дапамагаў у здабываньні інфармацыі. Але былі і спробы генэральнай пракуратуры прыцягнуць Герменчука да крымінальнай адказнасьці (не набралася належнай колькасьці дэпутацкіх галасоў, каб пазбавіць яго імунітэту), быў і стрэл у акно дома Ігара ў Калодзішчах, гучалі і ананімныя пагрозы. Якраз у 1993 годзе ішоў судовы працэс над «Свабодай» — дзяржсакратар Генадзь Данілаў судзіўся з журналістам Аляксандрам Старыкевічам.
Але Гермянчук не здаваўся. Я перакананы, што ў 1992-1995 гадах «Свабода» была адзінай газэтай, якую калі не чыталі, дык абавязкова гарталі ўсе найвышэйшыя кіраўнікі краіны, усе члены ўраду і ўсе дэпутаты. Калі газэту дастаўлялі ў кіёск Вярхоўнага Савету — яна ляжала перад кожным дэпутатам. Часам Ігар сам уносіў у Авальную залю стос і раздаваў, і тады на пару хвілінаў праца парлямэнту была паралізаваная — усе незалежна ад партыйнай прыналежнасьці праз галовы суседзяў цягнуліся па нумар.
Значную частку тэкстаў у газэце Ігар пісаў сам (звычайна — пад псэўданімамі Пятро Панкратовіч ці Мікола Грынявіцкі), працаваў у рэдакцыі і іншы мой аднакурсьнік — Сяргей Астраўцоў, амаль у кожным нумары былі матэрыялы Алеся Дашчынскага і Алега Грузьдзіловіча, зь якімі праз гады мы будзем працаваць разам у Беларускай службе Радыё Свабода. 3 публікацый у Свабодзе пачыналі