• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзевяноста трэці  Сяргей Навумчык

    Дзевяноста трэці

    Сяргей Навумчык

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 536с.
    2018
    89.7 МБ
    тэлектуальныя магчымасьці, мы павінны растлумачыць простаму люду, які штурхаюць увесь час на захады інстынктыўныя, на захады стадныя, што ёсьць іншы шлях, сапраўды дэмакратычны, калі можна з дапамогай народу вырашыць усе асноўныя пытаньні нашага жыцьця. Я перакананы, што ў нас ёсьць чысты шлях да сапраўднай дэмакратыі».
    Калі Шушкевіч прамаўляў гэтыя словы, наўрад ці хоць адзін чалавек у залі мог уявіць, што роўна праз год «просты люд» будзе кіравацца менавіта тым, што выступоўца вызначыў як інстынкты і стаднасьць.
    Камяні пры дарозе
    Выступіў перад дэлегатамі і лідэр БНФ Пазьняк:
    «Я разумею вашыя пачуцьці. Яны прыўкрасныя, таму што і сам ня раз перажываў, калі доўга ад’яжджаў зь Беларусі і потым вяртаўся на гэтую зямлю. Якой яна мілай здавалася! А я ж яе ніколі ня страчваў, толькі разьвітваўся на нядоўгі час. Я ўяўляю вашыя пачуцьці, калі праз 50 гадоў вы вяртаецеся сюды. I я думаю, што для вас большае значэньне мая ня толькі, можа быць, гэты Вялікі тэатар і гэты наш горад Менск, а тыя камяні пры дарозе, тыя дрэвы, тыя сьцяжынкі, па якіх вы хадзілі ў дзяцінстве і якіх вы зараз шукаеце і хочаце пазнаць. Я думаю, што гэта самае таемнае, самае інтымнае і самае высакароднае, што дае чалавеку спатканьне з дарагой зямлёй».
    Такі кранальны, лірычны пачатак прамовы Пазьняка неўзабаве саступіў месца даволі жорсткай і бескампраміснай ацэнцы сытуацыі. Лідэр БНФ
    заявіў, што рынкавыя рэформы не праводзяцца, адкладаецца прыняцьце нацыянальнай валюты:
    «Чаму? Хіба будуць тыя людзі, якія выходзяць амаль кожны дзень у Вярхоўны Савет і аплёўваюць дзяржаўны сьцяг? Хіба будуць тыя людзі, якія цягнуць нас у ваенны саюз з Расеяй, каб мы ехалі ваяваць недзе ў Азэрбайджан ці куды-небудзь у Таджыкістан... Неверагодна, каб дзе-небудзь у Польшчы ці нават у Літве ў парлямэнце разглядалі такое пытаньне — “Быць ці ня быць Літве?”, “Быць ці ня быць Польшчы?”, “Давайце ліквідуем Польшчу. Давайце далучымся да Германіі ці да Расеі”. Ці анархіст, ці камуніст, ці там які-небудзь карычневы, сіне-зялёны, усё роўна — Польшча ёсьць Польшча, польская мова ёсыдь польская мова, гэта па-за сумневам. У нас жа беларускую мову зрабілі аб’ектам палітыкі. Яе хочуць вынесьці на рэфэрэндум. Трэба беларуская мова ці ня трэба — давайце выказвацца. Такім чынам, аб’ектыўна пытаньне стаіць так, што пакуль будзе гэты ўрад і гэты Вярхоўны Савет, можам не спадзявацца — ніякіх перамен».
    Пазьняк сышоў з трыбуны пад энэргічныя воплескі залі; у прэзыдыюме пляскалі ў ладкі ня ўсе.
    «Сьвет нас высока ацаніў»
    Лявон Луцкевіч, Вільня:
    «Кансалідацыю... мы разумеем як непазьбежнасьць аб’яднаньня на грунце наступных прынцыпаў: неабходнасьць нацыянальнага адраджэньня, дэмакратычны лад у краіне, які забясьпечыць правы чалавека на ўзроўні міжнародных стандартаў і пагадненьняў, поўная дзяржаўная незалежнасьць з захаваньнем статусу сувэрэннай, нэўтральнай і
    бязьядзернай дзяржавы, максымальная дэмілітарызацыя з наяўнасьцю нацыянальнага войска ды недапушчальнасьць уваходжаньня ў якія-кольвек вайсковыя блёкі».
    Міністар замежных спраў Пятро Краўчанка:
    «Мы разумеем, што трэба будаваць нацыянальную дзяржаву. Я магу сказаць, што сярод кіраўніцтва не было розных падыходаў. Мы маглі весьці спрэчкі толькі ў адным рэчышчы: як, якім тэмпам і ў якой форме і як лепш гэта зрабіць, як зрабіць з найменшымі стратамі для нашай нацыі».
    Далей міністар сказаў, што і крэдыты заходнія даюць (нават раней, чым Украіне), і першымі сярод дзяржаў СНД Хэльсынскі акт прадпісалі, і Парыскую хартыю для новай Эўропы, і другімі пасьля Расеі інтэграваліся ў Міжнародны валютны фонд, і «выдатныя стасункі зь вялікімі краінамі сьвету» ўсталяваныя. Таксама Беларусь ратыфікавала пагадненьне аб стратэгічных наступальных узбраеньнях і Лісабонскі пратакол — «без усялякіх агаворак, на сто працэнтаў, без папярэдніх умоў, без палітычных і іншых спэкуляцый. Па сутнасьці, у гісторыі XX стагодзьдзя Беларусь стала адзінай краінай сьвету, якая добраахвотна адмовілася ад утрыманьня і рэальнай магчымасьці стаць ядзернай дзяржавай. I сьвет гэта высока ацаніў, і сьвет нас прызнаў за гэта» — пахваліўся Краўчанка.
    Ужо праз пару гадоў новы міністар замежных спраў ня зможа пахваліцца добрым стаўленьнем сусьветнай супольнасьці.
    Дэлегаты патрабуюць адстаўкі міністра абароны
    Вострая дыскусія адбылася па вайсковым пытаньні.
    Намесьнік старшыні Менгарсавету і адзін з кіраўнікоў БСДГ Анатоль Гурыновіч:
    «У вайсковых адзінках, якія зараз называюць Узброенымі сіламі Беларусі, пануюць нэгатыўныя, пагардлівыя адносіны да яе незалежнасьці і нацыянальнага адраджэньня. Большасьць вайскоўцаў варожа ставяцца да беларускай мовы. He спыняюцца спробы фальсыфікацыі беларускай гісторыі, асабліва тых яе пэрыядаў, якія зьвязаныя з войнамі супраць усходняга дэспатызму. Дагэтуль у вайсковай вопратцы ўжываецца камуністычная імпэрская сымболіка. У войску не спыняецца і нават пашыраецца перасьлед патрыятычна настроеных вайскоўцаў, шалёнаму цкаваньню падвяргаюцца сапраўдныя патрыёты Беларусі, да канца адданыя ідэі беларускай незалежнасьці і адраджэньня, сябры Беларускага згуртаваньня вайскоўцаў, якія некалі ва ўмовах супрацьдзеяньня асоб, зараз кіруючых беларускімі Узброенымі сіламі, распрацавалі канцэпцыю стварэньня беларускага войска... Кіраўніцтва міністэрства абароны перашкаджае пераводу на радзіму афіцэраў-беларусаў».
    Адразу пасьля выступу Гурыновіча на трыбуну ўзьняўся намесьнік начальніка ўпраўленьня міністэрства абароны падпалкоўнік А. Бакун, які заявіў, што пытаньні абароны зьяўляюцца «выключнай прэрагатывай Вярхоўнага Савету, Савету міністраў і Савету абароны» — гэтыя словы патанулі ў воклічах абурэньня, і ўсё ж падпалкоўнік
    У залі Опэрнага тэатру ў часе правядзеньня Першага зьезду беларусаў сьвету.
    здолеў сказаць, што тэкст рэзалюцыі «не адлюстроўвае рэчаіснасьці, рэальнага становішча спраў» і прапанаваў зьезду яе не прымаць.
    Зянон Пазьняк выказаў шкадаваньне, што дэлегаты зьезду пазбавілі сябе магчымасьці выслухаць прадстаўніка Міністэрства абароны. Лідэр БНФ сказаў, што адстаўка міністра абароны Казлоўскага, за якую выказваліся некаторыя ўдзельнікі, нічога ня зьменіць, паколькі ў Саўміне створаная структура, якая рэальна кіруе войскам, а міністар — «пешка ў руках гэтых ведамстваў» (мелася на ўвазе найперш упраўленьне на чале з Данілавым). Зь лідэрам БНФ пагадзіўся міністар замежных спраў Краўчанка —
    «пытаньне больш складанае, як тут абсалютна аб’ектыўна сказаў спадар Пазьняк» —фактычна, Краўчанка прызнаў нелегітымнасьць таго, што Міністэрствам абароны кіруе ўпраўленьне Саўміну.
    Тым ня менш, прагаласавалі за Заяву аб вайсковым пытаньні з патрабаваньнем адстаўкі міністра Казлоўскага. Пасьля галасаваньня слова ўзяў старшыня БЗВ Мікола Статкевіч, які, падзякаваўшы дэлегатам за падтрымку, сказаў, што ў яго «чамусьці на душы непрыемна. Занадта будзе ўсім Зьездам, усімі беларусамі сьвету выказваць недавер спадару Казлоўскаму, можа вінаватаму толькі ў тым, што ён занадта паслухмяны выканаўца. Спадар Пазьняк меў рацыю. Таму я зьвяртаюся да Зьезду з просьбай, гэта мая асабістая просьба, зьняць той дадатак да рэзалюцыі па вайсковым пытаньні».
    Да вайсковай тэмы вярнуўся ў сваім выступе дэпутат Апазыцыі БНФ Валянцін Голубеў, спасылаючыся на размовы з генэралітэтам. «Я вам скажу з асабістых кантактаў з вышэйшым кіраўніцтвам, з афіцэрамі — гэта антыбеларускае войска. 1 калі б узьнікла пытаньне: каго абараняць, Беларусь ці Расею? — хутчэй за ўсё загад паступіў бы абараняць Расею ад Беларусі і наша войска гэта рабіла б».
    Ігар Паўлоўскі з Масквы распавёў, як маскоўскія вайскоўцы-беларусы на сустрэчы з тагачасным міністрам у справах абароны, а цяпер намесьнікам міністра абароны генэралам Чавусам запыталіся пра ягонае стаўленьне да незалежнасьці Беларусі і пачулі ў адказ, што Беларусь — гэта заходні фарпост Расеі. Ён прапанаваў не здымаць папраўку пра адстаўку міністра, але ўдзельнікі зьезду прагаласавалі за тое, каб яе выкрасьліць.
    «Палова нашых надзеяў рухнула на мяжы Беларусі»
    Гісторык Міхась Чарняўскі выказаў прапановы, якія гучалі на пасяджэньні Цэнтральнай рады БСДГ і тычыліся дзейнасьці Рады БНР. Гаворачы пра пагрозу страты незалежнасьці, Чарняўскі сказаў пра неабходнасьць мець «запасны мэханізм» і прапанаваў наступны альгарытм дзеяньняў:
    «Па дамоўленасьці з Радай БНР, якая існуе ў эміграцыі, палітычныя партыі і рухі Беларусі шляхам выбараў папаўняюць Раду. Робяць яе болыл прадстаўнічай, каб яна прадстаўляла ня толькі беларусаў эміграцыі, але і дзяржаўніцкія сілы тут, на Беларусі. У Раду БНР выбіраюцца ад партый і рухаў, розных палітычных або грамадзкіх арганізацый. Пасьля гэтага на агульным пасяджэньні Рады БНР выбіраецца малалікі ўрад, дзе былі б асноўныя, вядучыя, галоўныя неабходныя для існаваньня дзяржавы міністэрствы, у якія ўвайшлі б прадстаўнікі як зь ліку эміграцыі нашай, так і зь Беларусі. Гэта павінны быць людзі, якія будуць згодныя ў выпадку небясьпекі пайсьці ў эміграцыю, пакінуць тэрыторыю Беларусі, якая, магчыма, страціць сваю незалежнасьць... Я не заклікаю ўзурпаваць уладу стварэньнем такога ўраду Рады БНР, але я прапаную... стварыць запасны мэханізм дзяржаўны, які, вобразна кажучы, запрацуе адразу ж, як толькі над Домам ураду, магчыма, хто-небудзь захоча скінуць бел-чырвона-белы дзяржаўны сьцяг».
    Мікола Ганько, старшыня Згуртаваньня беларусаў Канады: «У сваёй дзяржаве мусіць быць свая мова. Для беларускага народа найлепшай формай
    дзяржаўнага ладу будзе якраз парлямэнцкая сыстэма».
    Аляксандар Баршчэўскі, Беласток: «Кожны з нас, едучы ў Беларусь, між іншым, і на гэты Зьезд, ехаў з надзеямі, і палова гэтых надзей адразу ж рухнула на мяжы, калі сутыкнуліся з суцэльнай русыфікацыяй».
    Вінцэнт Чорны. палкоўнік, выкладчык вайсковай акадэміі, Цьвер, Расея: «Якасны склад беларускіх афіцэраў у афіцэрскім корпусе Расеі, былога Саюзу, вельмі высокі. 3 гэтымі афіцэрамі і генэраламі, а іх каля 40 тысяч, можна стварыць вельмі надзейнае і эфэктыўнае войска... Украінскія афіцэры, мае сябры, камандзіры палкоў і брыгад, зь якімі я скончыў акадэмію, яны ўжо цяпер усе ва Украіне. Усе, хто хацеў, усе ва Украіне. У нас гэта не праходзіць чамусьці».