• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзевяноста трэці  Сяргей Навумчык

    Дзевяноста трэці

    Сяргей Навумчык

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 536с.
    2018
    89.7 МБ
    «Мы выступаем за парлямэнцкую рэспубліку, дзе можа выбірацца прэзыдэнг у якасьці кіраўніка дзяржавы.
    Перад прыняцьцем новай Канстытуцыі мы ставім прынцыповую ўмову:
    Выбары прэзыдэнта павінны адбыцца не раней як праз шэсьць месяцаў пасьля выбараў новага парлямэнту. Аб гэтым, перш чым прагаласаваць за новую Канстытуцыю, павінен быць прыняты спэцыяльны закон. Да выбараў прэзыдэнта абавязкі кіраўніка дзяржавы часова выконвае Старшыня парлямэнту.
    Новая Канстытуцыя павінна адлюстроўваць статус унітарнай, незалежнай, прававой, дэмакратычнай дзяржавы і зьмяшчаць абавязковыя палажэньні:
    аб нэўтралітэце і бязьядзерным статусе Беларусі; аб парлямэнце, дзеючым на пастаяннай аснове; аб муніцыпальнай сыстэме мясцовага кіраваньня;
    аб дзяржаўнасьці беларускай мовы, недапушчэньні двухмоўя і таталітарнай палітыкі русыфікацыі Беларусі;
    аб прыватнай уласнасьці на зямлю;
    аб нацыянальнай валюце, фінансава-крэдытнай і банкаўскай сыстэме, нацыянальным банку з выключным правам эмісіі грошай;
    -	аб нейтралітэца і безьядзерным статусе Беларусі;
    -	аб парламенце, дзеючым на пастаяннай аснове;
    -	аб муніцыпальнай сістэме мяоцовага кіраваньня;
    -	аб дзяржаўнасьці беларускай мовы, недапушчэньні двухмоўя і таталітарнай палітыкі русіфікацыі Беларусі;
    -	аб прыватнай	;ласнасьці на зямлю;
    -	аб нацыянальнай валюце, фінансава-крэдытнай і банкаўскай сістэме, нацыянальным банку з выключннм правам эміоіі грошай;
    -	аб дзяркаўнай сістэме нацыянальнай абароны і беларускім войску;
    -	аб непарушнасьці дзяржаўных межаў і неадчужальнасьці тэрыторыі;
    -	аб дзяркаўным сьцягу, гербе, гімне і гістарычнай назве сталіцы Беларуоі.
    Без зацьвярджэньня канстытуцыйных палажэньняў незалекнай дзяржаўнасьці і прававых прынцыпаў дэмакратычнага дзяржаўнага ладу прыняцьце новай Канстытуцыі губляе для беларускай нацыі ўсялякі стваральны сэнс. Канстытуцыя без такіх палажэньняў не павінна прымацца.
    Апазіцыя БНФ стаіць на платформе дэмакратычнага будаўніцтва незалежнай беларускай дзяржавы, якая гарантуе свабоду, абарону і разьвіцьцё асобы. Мы падтрымлівавм канструктыўныя ідэі, што накіраваныя на ўмацаваньне незалежнасьці, на карысьць Беларусі і яе жыхароў.
    Дэпутаты Апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце:
    Заява Апазыцыі БНФ у справе прыняцьця Канстытуцыі.
    аб дзяржаўнай сыстэме нацыянальнай абароны і беларускім войску;
    аб непарушнасьці дзяржаўных межаў і неадчуджальнасьці тэрыторыі;
    аб дзяржаўным сьцягу, гербе, гімне і гістарычнай назьве сталіцы Беларусі.
    Без зацьвярджэньня канстытуцыйных палажэньняў незалежнай дзяржаўнасьці і прававых прынцыпаў дэмакратычнага дзяржаўнага ладу прыняцьце новай Канстытуцыі страчвае для беларускай нацыі ўсялякі стваральны сэнс. Канстытуцыя без такіх палажэньняў не павінна прымацца.
    Апазыцыя БНФ стаіць на плятформе дэмакратычнага будаўніцтва незалежнай беларускай дзяржавы, якая гарантуе свабоду, абарону і разьвіцыдё асобы. Мы падтрымліваем канструктыўныя ідэі, накіраваныя на ўзмацненьне незалежнасьці, на карысьць Беларусі і яе жыхароў».
    Заява была прынятая 16 чэрвеня 1993 году, яе падпісалі Зянон Пазьняк, Валянцін Голубеў, Юрась Беленькі, Уладзімер Заблоцкі, Лявон Баршчэўскі, Алесь Шут, Сяргей Навумчык, Віталь Малашка, Генадзь Грушавы, Лявон Дзейка, Леанід Зьвераў, Віктар Какоўка, Алег Трусаў, Сяргей Антончык, Яўген Глушкевіч, Віктар Алампіеў, Мікола Маркевіч, Ігар Гермянчук, Ігар Пырх, Уладзімер Новік, Павал Холад, Мікалай Крыжаноўскі, Станіслаў Бабачонак, Галіна Сямдзянава, Барыс Гюнтэр, Іван Герасюк, Сяргей Слабчанка. Усяго 27 дэпутатаў.
    Увогуле, чым далей ішло прыняцьце разьдзелаў і артыкулаў Канстытуцыі, тым больш выкалуплівалася зь яе «несавецкіх» прыкметаў. Пры гэтым пракамуністычныя дэпутаты падвяргалі рэвізіі раней прынятыя заканадаўчыя акты.
    Напрыклад, у праекце Канстытуцыі не было пазначана, якія менавіта дзяржаўныя герб і сьцяг мае Беларусь — артыкул 19 толькі прадугледжваў, што «сымбалямі Рэспублікі Беларусь як сувэрэннай дзяржавы зьяўляюцца яе Дзяржаўны сьцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн», якія «устанаўліваюцца законам» (паводле стану праекту на 11 сакавіка 1993 году).
    Пры абмеркаваньні Канстытуцыі 20 траўня дэпутаты-вэтэраны выступілі супраць дзяржаўных сымбаляў — герба «Пагоня» і бел-чырвонабелага сьцяга, патрабуючы правесьці адносна іх рэфэрэндум.
    Тады гэтая прапанова не прайшла — але роўна праз два гады Лукашэнка правядзе свой рэфэрэндум, і нацыянальная сымболіка будзе замененая на савецкую.
    Калі ў прэамбуле праекту Канстытуцыі, прадстаўленага дэпутатам у траўні, захоўваліся згадкі пра ВКЛ і БНР, унесеныя яшчэ ў лёсавызначальным 1991-м, дык ужо ў варыянце паводле стану на 14 кастрычніка 1993-га яны адсутнічалі.
    Але да пэўнага часу нам удавалася галоўнае: блякаваць увядзеньне пасады прэзыдэнта.
    Шушкевіч прапануе Канстытуцыйную асамблею
    Шушкевіч быў незадаволены тым, што Канстытуцыя ўсё ніяк не прымаецца, і 10 верасьня разаслаў дэпутатам Вярхоўнага Савету зварот, у якім выказаў уласнае бачаньне канстытуцыйнага працэсу. Шушкевіч прапанаваў склікаць Канстытуцыйную асамблею, якая б і прыняла Асноўны закон.
    Такую прапанову сьпікер выказваў не ўпершыню — яшчэ ў ліпені, пасьля спробы падкантрольнай Кебічу пракамуністычнай большасьці адправіць сьпікера ў адстаўку Шушкевіч выказаў сумнеў у здольнасьці дэпутатаў прыняць дэмакратычную Канстытуцыю і сказаў пра скліканьне Асамблеі як пра выйсьце з тупіку.
    У чым палягалі прапановы Шушкевіча?
    Канстытуцыйная асамблея павінна была абірацца з адзінай мэтай — прыняцьця новай Канстытуцыі. Пры гэтым выбары ў Асамблею адбываліся б паводле Закону «Аб выбарах народных дэпутатаў Рэспублікі Беларусь», прынятага яшчэ ў 1989 годзе, па 310 акругах (пры гэтым, у адрозьненьне ад Вярхоўнага Савету, не выбіраліся б 50 дэпутатаў ад грамадзкіх арганізацый).
    Выбары лічыліся б сапраўднымі незалежна ад колькасьці грамадзянаў, якія прынялі ўдзел у галасаваньні. Члены Асамблеі, паводле прапановы, карысталіся б дэпутацкай недатыкальнасьцю, пасяджэньні яе адбываліся б у адпаведнасьці з Часовым рэглямэнтам Вярхоўнага Савету.
    На разгляд Асамблеі меркавалася вынесьці праект Канстытуцыі, які ўжо быў часткова прыняты на 12-й сэсіі Вярхоўнага Савету ў траўні. Пры гэтым для зацьвярджэньня праекту дастаткова было аднаго чытаньня і большасьці галасоў ад агульнай колькасьці членаў Асамблеі. Пасьля прыняцьця Канстытуцыі і вызначэньня парадку ўвядзеньня яе ў дзеяньне, паўнамоцтвы Асамблеі спыняліся б. Калі б Асамблея не прыняла Канстытуцыю цягам чатырох месяцаў, яе паўнамоцтвы спыніліся б рашэньнем Вярхоўнага Савету.
    Шушкевіч лічыў, што «гэты варыянт дазволіць працягнуць працу цяперашняга Вярхоўнага Савету на акрэсьлены Канстытуцыяй тэрмін, зробіць яго гарантам стабільнасьці... Асамблея не дазволіць пэўным палітычным сілам як правага, гэтак і левага кшталту спэкуляваць пралікамі ў нашым заканадаўстве».
    Такім чынам, дэзавуявалася б рашэньне Вярхоўнага Савету правесьці датэрміновыя парлямэнцкія выбары не пазьней за 1994 год, прынятае ў кастрычніку 1992-га, калі было адмоўлена ў правядзеньні ініцыяванага БНФ рэфэрэндуму аб датэрміновых выбарах. Шушкевіч каторы ўжо раз паставіў на адну дошку «правых» і «левых», гэта значыць — праімпэрскія антыбеларускія пракамуністычныя сілы і дэмакратычны Народны Фронт.
    Старшыня Вярхоўнага Савету і Канстытуцыйнай камісіі таксама выказаў спадзяваньне, што рэалізацыя ягонай прапановы «дазволіць Вярхоўнаму Савету засяродзіць увагу ня толькі на заканатворчай дзейнасыці, але і ўзмоцніць кантроль над дзейнасьцю ўраду. Сёньня гэта вельмі злабадзённае пытаньне... Старшыня Савету міністраў неаднаразова заяўляў, што некаторыя міністры і адказныя работнікі Савету міністраў не адпавядаюць сучасным патрабаваньням». Шушкевіч лічыў, што абраньне Асамблеі дазволіць «знайсьці новыя, маладыя, здольныя палітычныя сілы, праверыць узровень сьпеласьці нашага грамадзтва».
    Якія «новыя» палітычныя сілы зьбіраўся шукаць Станіслаў Станіслававіч — невядома: на той момант у Беларусі быў ужо сфармаваны спэктар палітычных плыняў. Некаторыя з тых, хто дапамагаў яму ў прэзыдэнцкай кампаніі 1994 году, потым атры-
    маюць незайздросную ацэнку ад яго самога. На тых самых выбарах удасца і «праверыць узровень сьпеласьці нашага грамадзтва».
    У чым былі недахопы прапановы Шушкевіча
    Адразу пасьля атрыманьня звароту я напісаў аналітычны агляд пад назовам «Канцэпцыя Станіслава Шушкевіча: выхад з канстытуцыйнага тупіку альбо прыгожая ўтопія», якую і адаслаў Шушкевічу.
    Тады я выказаў меркаваньне, што «першая (хоць і вельмі суб’ектыўная) прычына, якая ставіць пад сумнеў магчымасьць прыняцьця Вярхоўным Саветам гэтай прапановы Станіслава Шушкевіча, — артыкул 9 праекту Закону аб Канстытуцыйнай асамблеі. Яна прадугледжвае, што кандыдатамі ў члены Асамблеі «ня могуць быць вылучаныя асобы, якія зьяўляюцца народнымі дэпутатамі Рэспублікі Беларусь». Ужо першая рэакцыя дэпутатаў на пакет дакумэнтаў паказала, што шмат хто зь іх бачыць у прапанове Шушкевіча відавочны падвох. Валодаючы роўнай зь цяперашнім Вярхоўным Саветам легітымнасьцю, Асамблея аднойчы можа «перацягнуць» на сябе функцыі заканадаўчай улады. Як мінімум, Асамблея можа настаяць на тым, каб менавіта яна прыняла новы закон аб выбарах. Вывесьці з-пад свайго ўплыву такі важны закон — з гэтым наўрад ці пагодзіцца як пракамуністычная болыпасьць, гэтак і Апазыцыя Беларускага Народнага Фронту».
    I далей: «У сёньняшнім складзе Канстытуцыйнай камісіі знаходзяцца найболып уплывовыя дэпутаты, якія ўзначальваюць парлямэнцкія фракцыі —
    да гэтага часу яны мелі, хай і вельмі абмежаваную, магчымасьць дадаваць канцэптуальныя ідэі сваіх партый ў праект Канстытуцыі. 3 утварэньнем Асамблеі ступень іх асабістага ўзьдзеяньня, безумоўна, зьменшыцца. 3 другога боку, менавіта амбіцыі лідэраў партый, якія не зьяўляюцца дэпутатамі, могуць павярнуць грамадзкую думку на карысьць Асамблеі, паколькі абраньне ў Асамблею істотна падвышае іх шанцы і магчымасьці прайсьці ў новы парлямэнт».
    У гэтых сказах я ў даволі спакойнай, непрадузятай форме паспрабаваў патлумачыць, чаму ў такім варыянце не зацікаўленыя ніякія прадстаўленыя ў парлямэнце палітычныя сілы.
    Што да канкрэтна нашых інтарэсаў, дык прапанова Шушкевіча фактычна зводзіла ўплыў парлямэнцкай Апазыцыі БНФ да нуля. Акрамя таго, яна ўтрымлівала патэнцыйную пагрозу стварэньня напружанасьці ў самім Народным Фронце (зьяўленьне новага «цэнтру сілы» ў выглядзе членаў Асамблеі), а гэта было абсалютна недапушчальна ў часе, калі патрабавалася адзінства ўсіх дэмакратычных сілаў, ня кажучы ўжо пра адзінства БНФ. Тое самае тычылася і Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады, якая мела сваю фракцыю ў парлямэнце (дэпутатыграмадоўцы ўваходзілі ў склад парлямэнцкай Апазыцыі БНФ).