Дзевяноста трэці
Сяргей Навумчык
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 536с.
2018
У 1993-м на старонках «Спадчыны» зьявіліся публіцыстыка Антона Луцкевіча (у рубрыцы «Вяртаецца да чытача» — зрэшты, амаль усё ў часопісе вярталася да чытача), п’еса «Рагнеда» Пётры Крачэўскага, эпісталярый Сымона Рак-Міхайлоўскага (гэта ў сакавіцкім нумары, да 75-х угодкаў БНР), тэксты Вацлава Ластоўскага, цягам году друкаваліся фрагмэнты кнігі Сагановіча «Невядомая вайна» (1654-1657), Юзафа Вольфа «Князі на абшарах Вялікага Княства Літоўскага ад канца XIV ст.» і Вацлава Пануцэвіча «Кс. Вінцэсь Гадлеўскі», публікаваліся дасьледаваньні Анатоля Грыцкевіча, Валянціна Голубева. Наклад часопіса (дзяржаўнае выданьне!) быў амаль 9 тысяч асобнікаў.
У 1993-м у кніжных вокладках працягвалі выходзіць тэксты, якія ў дзяржаўных выдавецтвах не друкаваліся дзесяцігодзьдзямі. Назаву некалькі.
Першае — зборнік вершаў і артыкулаў Янкі Купалы «Жыве Беларусь», кніга, якую, паводле прадмовы ўкладальніка Вячаслава Рагойшы, «яшчэ гадоў пяць-шэсьць таму выдаць было немагчыма. Дастаткова сказаць, што некаторыя творы, якія друкуюцца тут, нават у энцыкляпэдычным даведніку «Янка Купала» (1986) ня згадваліся зусім».
I другое — надрукаваныя, як і купалаўскі зборнік, у выдавецтве «Мастацкая літаратура» ўспаміны Ларысы Геніюш «Споведзь», у якіх яна, сярод іншага, прыгадвае драматычныя эпізоды перадачы паўнамоцтваў сьмяротнахворым старшынём Рады БНР Васілём Захаркам у Празе, арышт і перасылку ў СССР, допыт у кабінэце Цанавы з патрабаваньнем аддаць архіў БНР, зьдзекі сьледчых і гады ў ГУЛАГу.
А ў выдавецтве «Унівэрсытэцкае» выйшла «Кароткая гісторыя Беларусі» Вацлава Ластоўскага.
У 1993-м беларусы замежжа вярталіся на Бацькаўшчыну ня толькі ў якасьці дэлегатаў Першага зьезду беларусаў сьвету, але і як аўтары кніг — у выдавецтве «Беларусь» у перакладзе з ангельскай выйшла кніга Вітаўта Кіпеля «Беларусы ў ЗША». «У тэксьце кнігі выкарыстаны правапісны варыянт беларускае мовы, які ўжываецца ў друкаваных выданьнях беларусаў паваеннае хвалі эміграцыі», — патлумачыў перакладчык Сяргей Шупа ўжываньне «тарашкевіцы», і гэта, напэўна, было першае, за дзесяцігодзьдзі, выданьне на «данаркамаўскім» правапісе такім салідным накладам у дзяржаўным беларускім выдавецтве.
У дзяржаўным выдавецтве «Мастацкая літаратура» выйшлі 3-ці і 4-ты тамы Збору твораў Васіля Быкава, з «Круглянскім мастом» і «Мёртвым не баліць», быў падрыхтаваны да друку том з быкаўскай публіцыстыкай — у тым ліку прадмовамі да кнігі Аляксандра Лукашука «Зьдзек» і Зянона Пазьняка «Сапраўднае аблічча», да артыкулу Пазьняка і Шмыгалёва «Курапаты — дарога сьмерці», выступамі на першым і другім зьездах БНФ. Том будзе здадзены ў набор у жніўні 1993-га — ужо
Вечарына памяці Тодара Кляшторнага. Прамаўляе Ніл Гілевіч, за сталом — Аляксандар Лукашук, Анатоль Вярцінскі, Мая Кляшторная.
праз год вышэйназваныя тэксты наўрад ці былі б уключаныя дзяржаўным выдавецтвам. Увогуле, у 1993-м былі здадзеныя ў набор шмат якія надрукаваныя ў наступным, 1994-м годзе, кнігі — аўтары і рэдактары якіх, як гаворыцца, пасьпелі «ўскочыць у апошні вагон».
У выдавецтве «Беларусь» працягвалася сэрыя «Плошча Свабоды» — выйшлі зборнікі публіцыстыкі Ніла Гілевіча і Сяргея Законьнікава, у якіх аўтары востра гаварылі пра лёс нацыі і беларускай мовы.
Канкурэнцыю дзяржаўным складалі прыватныя, незалежныя выдаўцы. Так, у выдавецкім цэнтры «Бацькаўшчына» выйшаў зборнік эсэ Ўладзімера Арлова «Мой радавод да пятага калена», у якім
было зьмешчана цяпер ужо культавае эсэ «Незалежнасьць — гэта...» («... Незалежнасьць — гэта калі ад нараджэньня да скону пачуваесься сваім чалавекам на сваёй зямлі. Я веру, што калі-небудзь так будзе. Бо іначай проста ня варта жыць»). Магчыма, твор, які даў назоў зборніку — «Мой радавод...», сам Арлоў не адносіць да ліку сваіх найлепшых — але гэта адзін з маіх любімых ягоных тэкстаў.
Космас маладых літаратараў
Цяпер ужо не ўзгадаю, хто з аднакурсьнікаў — ці Сяргей Дубавец, ці Ігар Гермянчук — прывёў мяне на зборку «Майстроўні» ў пачатку 80-х гадоў. Хадзіў я туды два ці тры разы, потым перастаў: нічога цікавага. Сьпяваюць песьні, нейкія фальклёрныя сьвяты ладзяць, ну дык падобнага я наглядзеўся, калі на студэнцкай практыцы ў аддзеле культуры абласной газэты пісаў пра калгасныя клюбы. «Ты, дзядзька, не разумееш, гэта ж — іншае», — запаліў сваю трыццаць пятую за дзень цыгарэту Дубавец, але прымушаць мяне ня стаў.
Пра тое, што гэта сапраўды было нешта зусім іншае і што пасьля сьпеўных вечарынаў невялікая група пасьвечаных стварала — хай пакуль што ў марах — правобраз незалежнай Беларусі, я тады ня ведаў.
«Майстроўня», хоць узьнікла яна самастойна і незалежна, працягвала незалежніцкую традыцыю суполкі «На паддашку» Яўгена Куліка і Зянона Пазьняка, а потым перадала эстафэту моладзевым ды культурніцкім суполкам — «Тутэйшым», «Талацэ». «Узгор’ю», «Паходні» — і такім чынам гэтая эстафэта ідэі беларускай незалежнасьці дайшла да
ўтварэньня Беларускага Народнага Фронту і была пераможна рэалізаваная 25 жніўня 1991 году.
Гэта сапраўды была перамога, і шмат каму здавалася, што канчатковая. У тым сэнсе, што пры ўсіх складанасьцях з дэмакратыяй, з эканамічнымі рэформамі, рэформы і дэмакратыя будуць прабіваць сабе дарогу, а незалежнасьць — тым больш незваротная.
Думаў так і я. Гісторыю нельга павярнуць назад — гэта была папулярная фраза ў той час. I многія з творчых людзей сышлі з палітыкі, пакінуўшы яе тым, хто згодны быў ёй займацца. Сярод іх быў і Сяргей Дубавец, які вярнуўся ў літаратуру і аднавіў у Вільні выхад «Нашай Нівы».
Маладое пакаленьне літаратараў — тыя, хто ўваходзіў у «Тутэйшыя», ці нават яшчэ ў «Майстроўню» — перайшло ад грамадзкай дзейнасьці да «чыстай літаратуры», і ў гэтым сэнсе прыкладам ці нават своеасаблівым маніфэстам можа быць інтэрвію таго самага Сяргея Дубаўца, зь якога прывяду такі фрагмэнт:
«Літаратура адначасова была палітыкай; палітыка вельмі часта пераходзіла ў літаратуру. I тое, і другое было неакрэсьлена. Але цяпер, калі беларуская дзяржаўная палітыка набывае акрэсьленасьць і самастойнасьць, і нацыянальная мара такім чынам ператвараецца ў рэальнасьць — a тое для мары пэўная «сьмерць» — для беларушчыны ёсьць выйсьце ў Космас, на касмапалітычны ўзровень. Беларушчына — стартавая пляцоўка, зь якой мы выходзім у сьвет творчасьці. У ёй мы набываем сьветапогляд, набываем галоўнае дзеля творчасьці — мову, каторая ёсьць мысьленьне, і з
тым выходзім у Космас, дзе наша мара і мае быць» («Літаратура і мастацтва», 5 лістапада 1993).
Пазьней Сяргей Дубавец адчуе, што зарана было разьвітвацца з палітыкай, напіша не адзін дзясятак тэкстаў з самых актуальных, злабадзённых нагодаў, але тады, у 1993-м, сапраўды здавалася, што лёс мары вырашаецца недзе ў Космасе, а не ў Авальнай залі і не плошчах ды выбарчых участках, што літаратарам ужо ня трэба займацца палітыкай і, як бы там ні было, а нацыянальная ідэя будзе толькі замацоўвацца — як і сама Незалежнасьць.
Беларуская літаратура сапраўды выходзіла ў Космас — але і сусьветная літаратура рабілася здабыткам чытача. I калі Уладзімер Арлоў у інтэрвію таму самаму «ЛіМу» цытаваў згадку пра Менск у рамане Генры Мілера «Тропік Рака», дык мусіў нагадваць, што ў СССР раман быў забаронены. У пачатку 90-х творы сусьветных клясыкаў загучалі па-беларуску.
У Менску ладзілі выставы мастакі суполкі «Пагоня» з творамі Генадзя Драздова, Яўгена Куліка, Міколы Купавы, Аляксея Марачкіна, Віктара Маркаўца, Сержука Цімохава, Льва Талбузіна, Яўгена Шатохіна. У Магілёве ўпершыню прайшоў міжнародны фэстываль духоўнай музыкі «Магутны Божа».
Захоўваючы традыцыі нацыянальнай згоды
Асаблівасьць нацыянальнага Адраджэньня пачатку 1990-х у тым, што яно адбывалася пры ўважлівым стаўленьні да правоў нацыянальных меншасьцяў, з павагай да іх часам няпростай і трагічнай гісторыі.
Перада мной — зварот групы дэпутатаў Вярхоўнага Савету «Захавайма добрыя традыцыі».
«Нядаўна невядомымі асобамі быў учынены акт вандалізму на яўрэйскіх могілках у Барысаве, — нагадвалі аўтары звароту. — Раней падобныя выпадкі, на жаль, мелі месца ў Ельску, Рэчыцы, Воршы, Бабруйску. Нічога, апроч абурэньня, усё гэта ня можа выклікаць у нас, народных дэпутатаў Беларусі — людзей, якім добра вядомыя палітычныя і маральна-псыхалягічныя наступствы такіх падзей.
Наша родная зямля — Рэспубліка Беларусь — традыцыйна была добрай Бацькаўшчынай ня толькі для беларусаў, але і для прадстаўнікоў іншых нацыянальнасьцяў, якія зьвязалі зь ёй свой лёс. Беларусы ў сваёй агромністай большасьці заўсёды вызначаліся талерантнасьцю і гасьціннасьцю ў дачыненьні да рускіх, палякаў, яўрэяў, літоўцаў, татар... У цяжкія гады фашысцкай акупацыі нашыя дзяды і бацькі ня раз ратавалі яўрэйскіх жанчын і дзяцей ад немінучай пагібелі.
Дарагія суродзічы! Давайце зробім усё, каб захаваць добрыя традыцыі нацыянальнай згоды ў нашым агульным доме — Беларусі. He дамо невукам і авантурыстам разьдзьмуць у нас полымя канфліктаў!»
Гэты зварот падпісалі народныя дэпутаты Рэспублікі Беларусь Лявон Баршчэўскі (ён і быў аўтарам тэксту), Пётра Садоўскі, Алег Трусаў, Сяргей Навумчык, Зянон Пазьняк, Яўген Глушкевіч і Віктар Радамысьльскі (гераманах Віталій).
3 нацыянальным адраджэньнем было зьвязанае і адраджэньне ў Беларусі ўніяцкай царквы. У 1993 годзе ўжо працаваў Закон аб свабодзе веравызнаньняў, да стварэньня якога аўтар гэтых радкоў меў
ЗАХАВАЙМА дОьйді ТРАДОцШ-’
Нядаўна невядомымі асобамі быў здзейснены акт вандалізму на яўрэйскіх могілках у ьарысаве. Раней пад'обныя выпадкі, на халь, мел'і месца ў Ельску, Рэчыцы, Оршы, ьабруйску. Нічога, апроч абурэння, усё гэта не можа выклікаць у нас, народных дэпутатаў ьеларусі — лкдзей, якім добра вядоша-магчымыя палітычныя f маральна-пстхалагічныя наступствы такіх падзей.
Наша родная зямля — Рэспубліка ьеларусь — традыцыйна была добрай ьацькаўнчынай не толькі для беларусаў, але і для прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў, якія звязалі з ёй свой лёс. Беларусы ў сваёй агромністай большасцт заўсёды вызначаліся талерантнасцю і гасціннасцю ў дачыненнт да рускіх, палякаў, яўрэяў, літоўцаў, татар... У цяжкія гады ^ашысцкай аяупацыі назыя дзяды і бапькі не раз ратавалі яўрэйсктх жанчын і дзяцей ад немінучай пагібелі.