Дзевяноста трэці
Сяргей Навумчык
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 536с.
2018
Рэпліка ў «Советской Белорусснн» была падпісаная «Калектыў СБ» і называлася «Безь мяне мяне ажанілі», сутнасьць была закладзеная ў загалоўку, а сканчалася словамі — «Калі ўжо БНФ шчыра заклапочаны лёсам пэрыядычных выданьняў, дык, магчыма, варта б пачаць са сваіх, якія сёньня пыляцца на прылаўках кіёскаў?»
У Народнага Фронту было толькі адно выданьне — газэта «Навіны БНФ», якая не атрымлівала ні капейкі дзяржаўных датацый. Безь дзяржаўнай падтрымкі выдавалася і «Свабода», дзе галоўным рэдактарам быў Ігар Гермянчук, але гэта была незалежная газэта (у пацьвярджэньне магу сказаць, што большасьць заяваў Апазыцыі БНФ там не друкаваліся — Ігар рабіў стаўку на арыгінальныя, журналісцкія ці палемічныя тэксты). Якія яшчэ выданьні мелі на ўвазе супрацоўнікі «СБ» — засталося загадкай.
Затое загадчык аддзелу друку, радыё і тэлебачаньня Савету міністраў Сяргей Паваляеў наўпрост
назваў, якія: тыя, што выходзяць на беларускай мове.
У парлямэнцкай «Народнай газэце» Паваляеў надрукаваў рэпліку, у самой назьве якой пазьдзекаваўся з тарашкевіцы — «Вот такая “ідэалёгія”», сам жа тэкст ад пачатку напісаны ў разьвязным стылі: «“За што я люблю кітайцаў — дык гэта за іх тэрмасы”. Гэты жарт зь вядомай інтэрмэдыі чамусьці ўвесь час прыходзіць у галаву, калі сутыкаесься з чарговай заявай апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце рэспублікі, якая тычыцца сродкаў масавай інфармацыі. Як у перасьпелай мадам, у якой тры галоўныя клопаты ў жыцьці, так і ў адпаведных заявах — тры «галаўныя болі»: манапалізацыя, ідэалягізацыя і партакратызацыя».
Сьцьвярджаючы, што менавіта ўрад быў ініцыятарам падтрымкі СМІ і зьняцьця падаткаў на распаўсюджваньне беларускамоўнай прэсы (апошняе недакладна — гэта была заслуга парлямэнцкай камісіі па адукацыі і культуры на чале з Гілевічам, Трусавым, Баршчэўскім і Цумаравым), Паваляеў папракае гэтымі самымі датацыямі беларускамоўную прэсу: «Газэта “ЛіМ”, сымпатыі якой манапольна акрэсьленыя, атрымлівае, пры дэкаратыўным накладзе, мільённыя датацыі дзяржавы!»
Зьедлівы камэнтар у падобнай танальнасьці што беларускамоўная прэса мае датацыі, але мала каму цікавая — надрукаваў рэдактар газэты «Европейское время» Сямён Букчын.
Крытыка нашай заявы прагучала і з вуснаў сустаршыні прарасейскага «Руху за дэмакратычныя рэформы» Вольгі Абрамавай у інтэрвію газэце «7 Дней»: «Патрабаваньне Апазыцыяй БНФ прыярытэтнага разьвіцьця цалкам беларускамоўных срод-
каў масавай інфармацыі зусім блізкі даўвядзеньня цэнзуры па моўнай прыкмеце. Хітруе Апазыцыя і прапануючы кадравыя зьмены. На першы погляд, яна вылучае людзей фармальна беспартыйных, але грамадзкасыді яны вядомыя менавіта адданасьцю нацыянальнай ідэі».
Абрамава акцэнтавала ўвагу на «адданасьці менавіта нацыянальнай ідэі» як на нечым сумнеўным. У гэтым самым 1993 годзе Абрамава, разам з Аляксандрам Патупам, працягвала патрабаваць рэфэрэндуму аб ліквідацыі статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай.
Затое калектыў тыднёвіка «Літаратура і мастацтва» нас падтрымаў. Аглядальнік Пётра Васілеўскі заўважыў, што адказ Паваляева «як і ўсё, што выходзіць зь нетраў Саўміну — на расейскай мове. Відавочна, што загадчык аддзелу друку, радыё і тэлебачаньня дзяржаўнай мовы сваёй краіны ня ведае і ведаць не зьбіраецца. Толькі два словы ў тэксьце беларускія — ідэалёгія і гарбата, і тыя абразьліва ўзятыя ў двукосьсе».
Аўтар прыгадаў «мільённыя датацыі», якімі Паваляеў папракаў «лімаўцаў» (у 1993 годзе тыднёвік атрымаў 14 мільёнаў рублёў датацый, даляр тады каштаваў дзьве тысячы рублёў, адпаведна, гэта было 7 тысяч даляраў — на 52 нумары, па 134 даляры на адзін нумар, і гэта — на выданьне, якое было адзінай газэтай творчай інтэлігенцыі краіны). Аглядальнік тыднёвіка пісаў: «Па-першае, гэтыя мільённыя датацыі не ідуць ні ў якое параўнаньне з датацыямі, што выдаткоўваюцца на, скажам, “Советскую Белоруссню”. Па-другое, мы маем права сьцьвярджаць, што падчас падпісной кампаніі “ЛіМ” быў падвергнуты дыскрымінацыі... Летам
мне давялося быць у Браславе. У гэты горад “ЛіМ” папросту не паступае. Як казалі кіяскёры, апошні раз газэту “Літаратура і мастацтва” яны бачылі летась... Між тым, “Мы н время”, “Полнтяка. Познцня. Прогноз” і іншыя “левыя” выданьні ідуць у “глыбінку” бесперапынна».
Названыя аглядальнікам газэты былі ня проста левыя, а спавядалі агрэсіўна-антынезалежніцкую пазыцыю, друкуючы з нумару ў нумар абразы ў бок беларускай мовы, дзяржаўных сымбаляў, патрабуючы прыцягнуць да адказнасьці ініцыятараў распаду СССР.
«Мы, у адрозьненьне ад іншых выданьняў, не друкуем на сваіх старонках абразьлівыя для беларускай дзяржавы і нацыі опусы. Нашы аўтары не абражаюць Незалежнасьць, дзяржаўныя Сьцяг і Герб, не заклікаюць да грамадзянскай вайны ў імя “государственного двуязычня” ... Дык, можа, т. Паваляеў проста недакладна выказаў сваю думку? Можа, ён хацеў сказаць, што газэта “ЛіМ” атрымлівае дзяржаўную датацыю, нягледзячы натое, што выходзіць на беларускай мове і патрабуе выкананьня палажэньняў Канстытуцыі Беларусі, якія абвяшчаюць нашу краіну сувэрэннай і нэўтральнай? Альбо нават так: дзяржава фінансуе выданьне газэты “ЛіМ”, хоць Саўмін ставіцца да незалежнасьці Беларусі без пашаны?» («Літаратура і мастацтва», 10 верасьня 1993).
Заява нашая была апублікаваная ў пачатку верасьня, у наступныя тыдні антынезалежніцкія і праімпэрскія тэндэнцыі ў дзяржаўных газэтах і на тэлебачаньні зрабіліся нагэтулькі выразнымі, што ўжо не парлямэнцкая апазыцыя, а камісія Вярхоўнага Савету па пытаньнях галоснасьці, сродкаў
масавай інфармацыі і правоў чалавека была вымушаная разгледзець пытаньне «Дзяржаўны сувэрэнітэт, канстытуцыйная законнасьць і сродкі масавай інфармацыі».
Пасяджэньне вёў намесьнік старшыні камісіі Анатоль Вярцінскі (пасада старшыні была вакантная). Прадстаўнікі Савету міністраў праігнаравалі запрашэньне і на пасяджэньне не зьявіліся. У афіцыйным рашэньні камісіі адзначалася, што «дзейнасьць значнай часткі сродкаў масавай інфармацыі, у тым ліку і дзяржаўных, носіць неляяльны характар у адносінах да дзяржаўнасьці і сувэрэнітэту Беларусі». Было прызнана мэтазгодным ліквідаваць упраўленьне інфармацыі і грамадзкіх сувязяў Саўміну і аддзел друку, радыё і тэлебачаньня Саўміну, паколькі яны дублявалі дзейнасьць Міністэрства інфармацыі і нацыянальнага прэсцэнтру. Самому Міністэрству інфармацыі было прапанавана разгледзець мэтазгоднасьць знаходжаньня на пасадзе старшыні нацыянальнай Дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Аляксандра Сталярова.
Але рашэньні камісіі мелі дарадчы характар. Мы спадзяваліся на падтрымку Станіслава Шушкевіча, колькі разоў я чуў ад ягоных дарадцаў: «Прыміце рашэньне, а Стась падтрымае» — але не падтрымаў.
Дзяржаўная прэса, за выключэньнем некалькіх выданьняў, толькі нарошчвала агрэсіўнасьць супраць незалежнасьці і агітацыю за інтэграцыю (а па сутнасьці — аб’яднаньне ) з Расеяй. Няспынна гучалі абвінавачаньні ў бок БНФ і дэмакратычных партый.
Такім быў інфармацыйны фон і ўсе наступныя месяцы, да прэзыдэнцкіх выбараў у чэрвені 1994-га.
I таму я ніколі не пагаджуся з тымі, хто кажа, што нібытадзяржаўная прэсабыла супраць Лукашэнкі.
Дзяржаўныя, урадавыя СМІ зь іх вялікімі накладамі і вялізным ахопам этэру падтрымлівалі антынезалежніцкія, прарасейскія ідэі — тыя самыя ідэі, зь якімі ішоў на выбары Лукашэнка. Зрэшты, як і Кебіч.
«Мы выступалі з Аляксандрам Лукашэнкам з аднолькавых ідэалягічных пазыцый, змагаліся не адзін з адным, а за прэзыдэнцкае крэсла. розьніца была толькі ў падыходах да дасягненьня пастаўленых мэтаў. I таму галоўным вынікам... варта, мабыць, лічыць паразу стаўленікаў нацыяналістычных сілаў Зянона Пазьняка і Станіслава Шушкевіча. Чый уклад у агульную перамогу над кандыдатамі ад БНФ — мой ці Аляксандра Лукашэнкі — быў больш важкім, хай вырашыць час», — напіша Кебіч у сваіх мэмуарах.
Чый уклад болыпы — сапраўды, вызначыць цяжка, але і ўклад дзяржаўных СМІ ў перамогу над «нацыяналістычнымі сіламі», трэба прызнаць, быў немалы.
Валеры Ціхіня (Сьветлагорская-
Маладзёжная выбарчая акруга № 232): Вчера в Мйнске состоялось расшйренное заседанйе Коордйнацйонного комйтета Народного двйженйя Беларусй. Руководйтелй полйтйческйх партйй й обгрественных обьеднненйй прйнялй Заявленйе. «Народное двйженйе Беларусй заявляет о полной поддержке деятельностй народного депутата Республйкй Беларусь Лукашенко... Стремленйе БНФ затушевать йстннную прйчйну, спйсав все на партгосноменклатуру й комноменклатурное правйтельство, й нажнть себе полйтйческйй капйтал на трагедйй белорусского народа нельзя расценшпь йначе, как безнравственное. Народное двйженйе Беларусй счйтает, что прйчйна разверзшейся трагедйй коренйтся не столько в плохйх чйновнйках, сколько в самой стратегйй реформ, осуіцествляюгцйхся не в йнтересах народа, а за счет народа, не в ннтересах Беларусй, a в ннтересах Запада...» Заявленйе подпйсалй руководйтелй Славянского собора «Белая Русь», Фонда Республйкй Беларусь no соцйальной заіцйте военнослужаіцйх, Союз офнцеров Республйкй Беларусь, Органйзацйя ветеранов Республйкй Беларусь, Двнженйе за демократйю, соцйальный прогресс й справедлйеость, Комйтет солдатскйх матереі Республйкй Беларусь, республйканское народно-патрйотйческое двйженйе «Отечество», обйіественно-культурное обьедйненйе «Полесье», Партйя коммунйстов Беларусй. Всего подпйсалй 22 руководйтеля полйтйческйх партйй, обьедйненйй.
ЛУКАШЭНКА ГАТОВЫ НА КАЛЕНЯХ ПАЎЗЬЦІ Ў РАСЕЮ
Бясспрэчна, у чытачкі ці чытача кнігі ёсьць незамужняя альбо сястра, альбо дачка, альбо ўвогуле проста знаёмая. Уявіце, што яна выйшла замуж за брытанскага прынца, менавіта гэтая гэтая канкрэтная дзяўчына. I не кажыце, што гэта немагчыма, паколькі імавернасьць нават адзін на мільярд — якая ні ёсьць, але імавернасьць.
Калі вы ўсё роўна ў такое ня верыце (і правільна робіце) — дык прызнаюся, што ў сярэдзіне 1993-га магчымасьць Лукашэнкі заняць пасаду кіраўніка дзяржавы падавалася абсалютнай большасьці палітычных актывістаў менш імавернай, ды ўвогуле — проста нулявой.
Праз гады ў інтэрвію карэспандэнту Радыё Свабода Вользе Караткевіч Зянон Пазьняк скажа: «У Вярхоўным Савеце літаральна ніхто сур’ёзна ня ставіўся да Лукашэнкі. Гэты чалавек не карыстаўся ніякай павагай, ніхто ня мог уявіць, што ён можа быць прэзыдэнтам. Акрамя аднаго чалавека, прозьвішча якога я назаву, які зь небясьпекай ставіўся. Гэта Сяргей Навумчык. Ён мяне папярэджваў, што “Зянон Станіслававіч, прыгледзьцеся, гэта дастаткова небясьпечная істота”. Калі мы ўжо прыгледзеліся, то было позна. Ён ужо перайшоў тую мяжу, за якой ужо, незалежна ад яго дзеяньняў, гралі тыя працэсы, якія ў гісторыі выносілі на хвалю такіх вось авантурыстаў. Ня толькі ў нашай краіне такое было. Так што, на вялікі жаль, гэта было заўважана ўжо позна» (Радыё Свабода, 26 чэрвеня 2006).