Дзевяноста трэці
Сяргей Навумчык
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 536с.
2018
як палітыку нацыяналістаў. Але ўсё тое — чыста бальшавіцкая прапаганда, замяшаная на гёбэльсаўскіх рэцэптах: чым болей неверагодная хлусьня, тым ахвотней у яе павераць. Дзе ў Беларусі тыя дэмакраты, пры якой служаць уладзе? Жменька дэпутатаў БНФ у Вярхоўным Савеце... Астатнія — камуністы ў сталіцы і раёнах».
Васіль Быкаў прыгадваў забарону Вярхоўным Саветам рэфэрэндуму аб датэрміновых выбарах, казаў пра рэанімацыю камуністычнай партыі, пра магчымасьці парлямэнту і ўраду ў межах сувэрэннай улады наладзіць разумнае гаспадараньне — і пра іх нежаданьне гэта зрабіць у чаканьні «звыклых указаньняў з Масквы».
«Нацыяналізм бывае розны, — пісаў Быкаў,—як і яго палітычныя антыподы. Характар яго вызначаюць шмат якія элемэнты нацыянальнай сутнасьці, геапалітычнай канкрэтнасьці. Нацыяналізм датчан ці фінаў, напрыклад, зусім іншая зьява, чым арабскі нацыяналізм. Зноў жа, у пэўных абставінах нават і антыподы могуць стацца роднаснымі, калі не па форме, дык па сэнсе. Прыгадаем расейскі бальшавізм і нямецкі фашызм, гэтыя два канцы адной палкі. Беларускі нацыяналізм больш вядомы як нацыянал-дэмакратызм, ён ня супраць каго-небудзь, ён — за. Найперш за лёс свае нацыі».
У 1993 годзе надаць слову «нацыяналізм» станоўчае значэньне — гэта было вельмі сьмела.
«Сувэрэннасьць нацыі і дзяржавы — адна з самых сьвяшчэнных даброт супольнага чалавечага існаваньня, і толькі ва ўмовах скажонай, перакуленай сьвядомасьці зьяўляецца патрэба тое даказваць, — пераконваў Быкаў. — Толькі зьнешні вораг ці ўнутраны здраднік можа ў наш час выступаць
супраць права народа на самавызначэньне, на самастойнасьць яго існаваньня... Нацыянальная незалежнасьць, дзяржаўная сувэрэннасьць нацый і народаў сталі адметнай вяхой напрыканцы XX стагодзьдзя. Іншая справа — як распарадзіцца той сувэрэннасьцю, як на яе аснове наладзіць эканоміку, урэгуляваць прававое жыцьцё. Вядома, у нас яны ладзяцца з рук вон кепска. I тут галоўная прычына ў кіраўніцтве, ва ўладзе. Стала відавочна, што са зьменай сацыяльных адносін патрэбная і зьмена ўлады».
Завяршаў свой артыкул Быкаў словамі пра «генэралаў ВПК» і «чырвоных фэадалаў», якія не жадалі саступіць маёмасьць, якая гарантавала ім уладу: «А ўжо з уладай яны не расстануцца, нават каб для яе ўтрыманьня спатрэбілася заключыць “калектыўнае пагадненьне” або аб’яднацца з самім д’яблам».
Нумар «Народнай газэты», у якой быў надрукаваны артыкул Васіля Быкава, выйшаў накладам 500 400 асобнікаў (паўмільёна).
Гэта значыць, што кожны, хто хоць у нейкай ступені цікавіўся палітыкай, мог гэты артыкул прачытаць і зрабіць высновы. I, канешне, чыталі яго дэпутаты Вярхоўнага Савету — у тым ліку і тыя, хто праз паўгода ініцыюе альбо падтрымае вылучэньне Лукашэнкі ў прэзыдэнты.
Ну а на самога Лукашэнку словы Быкава калі і паўплывалі, дык у адваротным кірунку — праз два тыдні пасьля публікацыі, 13 верасьня ў Менску праімпэрскія пракамуністычныя сілы правялі «Кангрэс народаў Беларусі» з удзелам прадстаўнічай дэлегацыі з Масквы — тых, каго мы называлі «чырвона-карычневымі».
Выступ Лукашэнкі зрабіў сапраўдны фурор, a ягоныя словы пра гатовасьць «на каленях паўзьці ў Расею» выклікалі авацыю. Пад чырвонымі сьцягамі Лукашэнка заявіў: «На нашай зямлі быў зьнішчаны вялікі Савецкі Саюз. Адсюль, менавіта адсюль павінен пайсьці рух па стварэньні новай вялікай дзяржавы».
I калі гэтыя словы можна назваць рытарычнай кульмінацыяй антынезаплежніцкай пазыцыі Лукашэнкі, дык ягоная паездка ў Маскву, выступ у Дзяржаўнай думе і ўдзел у перамовах паміж кіраўніцтвам урадаў Беларусі і Расеі варта лічыць палітычным замацаваньнем гэтай пазыцыі. Лукашэнка заявіў, што за падпісаньне дамовы аб аб’яднаньні грашовых сыстэмаў Беларусі і Расеі Кебічу трэба паставіць помнік пры жыцьці.
Мы, дэпутаты Апазыцыі БНФ, запатрабавалі пазбавіць Лукашэнку дэпутацкіх паўнамоцтваў, што было цалкам лягічна: чалавек, які дамагаецца ліквідацыі дзяржавы, не павінен вырашаць лёс гэтай дзяржавы. Але цалкам натуральна і тое, што нашая прапанова не была прынятая парлямэнтам, большасьць дэпутатаў якога падзялялі погляды Лукашэнкі. Падзялялі, але маўчалі, бо былі разумнейшымі. Альбо — лічылі сябе такімі.
Генадзь Казлоў (Сьляпянская выбарчая акруга № 26, Менск): В «Народнай газеце» был опублйкован «Зварот апазіцыі БНФ да кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь», в котором ставнлся вопрос о лпшенйй депутатскйх полномочйй депутатов Скорынйна, Козлова, Лукашенко, Нвана Трусова, Грйнева... Опять-такй для любопытных, которые mo й дело твердят о построеніт правового государства, сообй{аю всем то, что должен был сделать Генеральный прокурор: заключенйе Генеральной прокуратуры. Прокуратура сообіцает, что no обраіценню народных депутатов Республйкй Беларусь Позняка, Заблоцкого, Голубева й другйх Прокуратурой республйкй проведена проверка. В ходе проверкй доводы авторов о подготовке событйй в Москве на прошедшйх в Мннске Конгрессе народа Беларусй й сьезде Союза офйцеров не подтвердйлйсь. «В высптупленйях участннков Конгресса й сьезда Союза офйцеров, в том чйсле u в вашем выступленйй в Москве, отсутствовалй какйе-лйбо прйзывы к протйвозаконным действйям. В связй с чем основаннй для возбужденйя уголовного дела Прокуратура республнкй не нашла»... Так что, господа, заменйте крапленую колоду, еслй хотйте нграть честно... В свою очередь группа депутатов в блйжайшее время планйрует встречу с вновь йзбраннымй депутатамй Poccuu.
ШУШКЕВІЧ I КЕБІЧ СВАРАЦЦА I МІРАЦЦА
Калі ў пачатку 1993-га Кебіч запытаўся ў мяне, ці чытаў я ягоны выступ перад творчай інтэлігенцыяй у Міры, дзе ён казаў пра нацыянальнае Адраджэньне («Чытаў, Вячаслаў Францавіч. Вельмі добра!») дык у сярэдзіне году ні мне, ні каму-небудзь іншаму ён такімі прамовамі не хваліўся.
Прэм’ер пачаў самабічаваньне за ўдзел у падпісаньні Віскулёўскіх пагадненьняў аб ліквідацыі Савецкага Саюзу: у верасьні падчас наведаньня Гомельскай вобласьці ён увогуле выказаўся за аднаўленьне СССР у «абноўленым выглядзе».
У жніўні і ў верасьні атачэньне Кебіча правяло некалькі нарадаў дэпутатаў-кіраўнікоў рэгіёнаў, пра якія не паведамлялася ў прэсе. Пазьней будуць казаць пра сустрэчу ў нейкім лесе, якую правёў старшыня Горадзенскага аблвыканкаму Дзьмітры Арцыменя — найбольш верагодны кандыдат намэнклятуры на месца старшыні парлямэнту замест Шушкевіча.
Як мне ўдалося высьветліць, апытаўшы праз чвэрць стагодзьдзя некаторых былых кіраўнікоў, насамрэч было некалькі нарадаў — некалькі з удзелам Кебіча і некалькі ў абласьцях.
Менавіта на такой нарадзе Кебіч заявіў, што Антановіч абяцае яму 75-85 % падтрымкі і перамогу ўжо ў першым туры прэзыдэнцкіх выбараў, пра што згадваецца ў пачатку кнігі.
Галоўнай тэмай нарадаў была падрыхтоўка да прэзыдэнцкіх выбараў (для гэтага трэба было ўнесьці прэзыдэнцтва ў Канстытуцыю — тут ім на руку было імкненьне Шушкевіча фарсіраваць
прыняцьце Канстытуцыі, нягледзячы на нашыя патрабаваньні даручыць гэта будучаму дэмакратычнаму парлямэнту). Пытаньне аб адстаўцы Шушкевіча абмяркоўвалася ў чыста тэхнічным пляне — тое, што яго трэба здымаць, сумненьняў у кіраўнікоў не было. Арцыменя сапраўды быў кандыдатам на пасаду сьпікера, хоць і не адзіным (20 верасьня 1993 году ён быў застрэлены каля свайго дома; у сэйфе знайшлі 30 тысяч даляраў, што ў той момант складала тры гадавыя зарплаты старшыні Вярхоўнага Савету).
15 верасьня Прэзыдыюм Вярхоўнага Савету разглядаў сытуацыю ў паліўна-энэргетычным комплексе, паколькі дэфіцыт нафты зрабіўся ўжо праблемай палітычнай. Аднак ніхто з кіраўніцтва Савету міністраў на пасяджэньне Прэзыдыюму (які фактычна выконваў функцыі найвышэйшага органу ў перапынках праміж сэсіямі) — не зьявіўся, хоць пра пасяджэньне ва ўрадзе ведалі. Патэлефанавалі ў Саўмін — але замест віцэ-прэм’ера, які адказваў за паліўны комплекс, прыслалі намесьніка старшыні Дзяржпляну Аляксея Баршча. Віцэ-прэм’ер Станіслаў Брыль зьявіўся толькі праз гадзіну.
Я быў на гэтым пасяджэньні. Такое паказное сьвядомае ігнараваньне кіраўніцтва парлямэнту прымусіла пачырванець нават тых членаў Прэзыдыюму, якія падтрымлівалі Кебіча, бо гэта ўжо быў плявок у твар, ім паказалі, што яны — нішто. Шушкевіч рэзка выказаўся на пасяджэньні прэзыдыюму.
«Белаграсэрвіс» пастаўляе рэактыўнае паліва на Бэрмудзкія выспы
Працэдура атрыманьня (а больш дакладна, «выбіваньня») жывога тэлеэтэру для дэпутатаў апазыцыі звычайна займала ў мяне тыдзень, але 15 верасьня мы атрымалі этэр у той самы дзень: раззлаваны паводзінамі саўмінаўскага кіраўніцтва Шушкевіч даў каманду задаволіць нашую просьбу, і яна імгненна была выкананая (вось мог жа, калі хацеў).
Мы — Зянон Пазьняк, Уладзімер Заблоцкі, Юры Беленькі, Віктар Алампіеў і аўтар гэтых радкоў — увечары прыехалі ў тэлестудыю на вуліцу Камуністычную. Перадача працягвалася 40 хвілінаў.
Мы пацьвердзілі сваё патрабаваньне аб адстаўцы Кебіча: «Я заўважыў, што ўпершыню — фактычна, упершыню — сёньня на Прэзыдыюме старшыня Вярхоўнага Савету вымушаны быў прызнаць, што гэты ўрад ня здольны кіраваць эканомікай, кіраваць дзяржавай, — сказаў Пазьняк. Тое, што тры гады мы гаворым, цяпер яны вымушаныя былі прызнаць. Ну, натуральна, прапанавалі, што рабіць, які выхад? А выхад зразумелы: у нармальных дзяржавах ідзе адстаўка ўраду і новыя выбары, альбо фармуецца кааліцыйны ўрад».
У часе жывога этэру Пазьняк падаў сваё бачаньне прычынаў імкненьня Кебіча аб’яднацца з Расеяй: «Ідзе вельмі небясьпечны працэс, які можна ацаніць як ажыцьцяўленьне змовы беларускай і расейскай кіруючай камуністычнай намэнклятуры, накіраваны на ліквідацыю нашай дзяржавы. На ліквідацыю яе незалежнасьці і сувэрэнітэту. He прымаецца палітычнае рашэньне (бо ўсім было б адразу ясна),
У студыі на жывым тэлеэтэры. Уладзімер Заблоцкі, Зянон Пазьняк, Сяргей Навумчык, Віктар Алампіеў і Юры Беленькі, верасень 1993.
а ідзе, прапануецца такі шлях праз зьнішчэньне сваёй фінансава-крэдытнай сыстэмы, праз падпарадкаваньне яе іншай дзяржаве. Якія ж прычыны? Чаму менавіта ўрад дзяржавы — беспрэцэдэнтны выпадак! — выступае супраць незалежнасьці сваёй дзяржавы? Людзі разумеюць, што яны робяць».
Галоўнай прычынай крызіснай сытуацыі Пазьняк назваў урад: «Незалежнасьці дамагліся Народны Фронт і дэмакратычныя сілы, а дзяржава апынулася ў руках намэнклятуры камуністычнай, якая ўвесь час выступала супраць гэтай незалежнасьці. Для іх дзяржава ня мае ніякай каштоўнасьці. Яны выступалі супраць Адраджэньня, супраць мовы. I вось гэтая дзяржава апынулася ў іх руках. Яны ніколі не кіравалі дзяржавай. Яны ня маюць