• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзевяноста трэці  Сяргей Навумчык

    Дзевяноста трэці

    Сяргей Навумчык

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 536с.
    2018
    89.7 МБ
    Між іншым, у тым жа самым нумары «Звязды» была зьмешчаная пастанова Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету за подпісам Станіслава Шушкевіча ў справе грашова-крэдытнай палітыкі, дзе ўхваляліся захады Саўміну і Нацыянальнага банку (ім кіраваў Станіслаў Багданкевіч) «па стварэньні рублёвай зоны новага тыпу і аб’яднаньні грашовай сыстэмы Расейскай Фэдэрацыі з грашовай сыстэмай Рэспублікі Беларусь». Так што працэс паступовага аб’яднаньня на ўзроўні «ўмераных» (у адрозьненьне ад радыкальных шавіністычных) палітыкаў працягваўся няўхільна.
    Ельцын падаўляе пракамуністычны мяцеж
    У кастрычніку ў Маскве пракамуністычныя, шавіністычныя сілы паспрабавалі захапіць уладу, адбыўся штурм тэлецэнтру. Вынікам быў абстрэл з танкавых гарматаў Белага дому, дзе забарыкадаваліся дэпутаты Вярхоўнага Савету. CNN ды іншыя сусьветныя тэлекампаніі вялі наўпроставую трансьляцыю з Масквы, а ў Менску ва ўладарных калідорах чакалі, хто пераможа. Перамог Ельцын.
    Бадай, ёсьць патрэба патлумачыць сутнасьць маскоўскай падзеі і нашае да яе стаўленьне, паколькі вельмі часта яна інтэрпрэтуецца як расстрэл аўтарытарным прэзыдэнтам законнага парлямэнту. Адпаведна, тыя, хто выказаўся тады ў падтрымку Ельцына, падвяргаюцца крытыцы нават з боку, здавалася б, дэмакратычна настроеных палітыкаў, публіцыстаў і аўтараў біяграфічных дасьледаваньняў. Так, давялося чытаць гэткае адносна заявы
    пісьменьнікаў, прынятай у тыя дні (так званы «ліст сарака двух»),
    «Няма ні жаданьня, ні неабходнасьці падрабязна камэнтаваць тое, што здарылася ў Маскве 3 кастрычніка, — пісалі аўтары. — Адбылося тое, што не магло не адбыцца з-за нашых з вамі бестурботнасьці і глупства, — фашысты ўзяліся за зброю, спрабуючы захапіць уладу. Дзякуй Богу, армія і праваахоўныя органы апынуліся з народам, не раскалоліся, не дазволілі перарасьці крывавай авантуры ў згубную грамадзянскую вайну, ну а калі б раптам?.. Нам не было б каго вінаваціць, акрамя саміх сябе. Мы “жаласьліва" прасілі пасьля жнівеньскага путчу (1991-га — С. Н.) ня “помсьціць”, не “караць”, не “забараняць”, не “закрываць”, не “займацца пошукамі вядзьмарак”. Нам вельмі хацелася быць добрымі, велікадушнымі, памяркоўнымі. Добрымі... Да каго? Да забойцаў? Памяркоўнымі... Да чаго? Да фашызму? I ведзьмы, а дакладней — чырвона-карычневыя пярэваратні, абклеілі на вачах міліцыі сьцены сваімі атрутнымі лісткамі, .. .тлумачачы, як менавіта яны будуць усіх нас вешаць... Мы не заклікаем ні да помсты, ні да жорсткасьці, хоць смутак аб новых нявінных ахвярах і гнеў да халаднакроўных іхных катаў перапаўняе нашы (як, напэўна, і вашы) сэрцы... Гісторыя яшчэ раз дала нам шанец зрабіць шырокі крок да дэмакратыі і цывілізаванасьці. He выпусьцім жатакі шанецяшчэ раз, як гэта было ўжо не аднойчы!».
    Аўтары ліста заклікалі расейскага прэзыдэнта забараніць пракамуністычныя і нацыяналістычныя партыі і пэрыядычныя выданьні, увесьці ў дзеяньне пакараньне за прапаганду фашызму і шавінізму, спыніць дзейнасьць Зьезду народных
    дэпутатаў і Вярхоўнага Савету Расеі, а таксама Канстытуцыйнага суду (які фактычна стаў на бок Вярхоўнага Савету).
    Падпісалі ліст, сярод іншых, Бэла Ахмадуліна, Марыета Чудакова, Віктар Астаф’еў, Грыгоры Бакланаў, Барыс Васільеў, Данііл Гранін, Юры Каракін, Юры Нагібін, Булат Акуджава, Анатоль Прыстаўкін, Роберт Раждзесьцьвенскі, акадэмік Дзьмітры Ліхачоў. 3 усіх літаратараў рэспублік былога СССР ліст падпісалі толькі двое — беларусы Алесь Адамовіч і Васіль Быкаў; мяркую, паколькі Адамовіч жыў тады ў Маскве, ён і мог прапанаваць Быкаву паставіць подпіс (але, магчыма, гэта зрабіў сябра Быкава Валянцін Аскоцкі, чыё прозьвішча таксама стаіць у сьпісе падпісантаў).
    Паўтаруся, што факт падпісаньня ліста сёньня (2018 год) зболылага асуджаецца нават у дэмакратычных колах расейскага грамадзтва, ня кажучы пра абразы і праклёны з боку пракрамлёўскіх адэптаў «русского мнра». Для мяне гэта — дакладны індыкатар пераменаў, якія адбыліся ў расейскім грамадзтве, адыход некуды ў бок ад каштоўнасьцяў дэмакратыі. Тады, у кастрычніку 1993-га, подпісы пад зваротам толькі ўмацавалі ў маіх вачах аўтарытэт (у тым ліку — і маральны) маіх любімых аўтараў, кнігі якіх я чытаў у юнацтве і, дасьць Бог, буду чытаць у старасьці.
    БНФ патрабуе пазбавіць Лукашэнку дэпутацкіх паўнамоцтваў
    Дэпутаты Апазыцыі БНФ, адразу выступілі ў падтрымку рашучых дзеяньняў Ельцына. Пасьля маскоўскіх драматычных падзеяў мы прынялі зва-
    рот, які лічу найбольш важным у 1993 годзе, нароўні з заявамі супраць уваходжаньня Беларусі ў сыстэму калектыўнай бясьпекі.
    «Апазыцыя Беларускага Народнага Фронту ў Вярхоўным Савеце Рэспублікі Беларусь ухваляе рашучыя дзеяньні прэзыдэнта Расеі спадара Ельцына па ліквідацыі чарговага фашыстоўска-камуністычнага мяцяжу ў Маскве, распачатага экстрэмістамі 3 кастрычніка. Мы выказваем спачуваньні родным і блізкім нявінна забітых людзей у Расеі, асуджаем камуністычных і фашыстоўскіх забойцаў.
    Апазыцыя БНФ лічыць, што злачынныя сілы разбою і вайны ў Расейскай Фэдэрацыі вялі падрыхтоўку да мяцяжу ў Маскве сумесна з камуністамі і пракамуністычнымі, праімпэрскімі арганізацыямі на Беларусі, зьвяртае ўвагу на сувязь дзеяньняў камуністаў Беларусі і Расеі. Грамадзкім выяўленьнем гэтай сувязі і падрыхтоўкі мяцяжу стаў так званы “Кангрэс народу Беларусі”, зьмест якога быў скіраваны на ліквідацыю дзяржаўнай незалежнасьці і аднаўленьне таталітарнага СССР.
    Грамадзтва Беларусі стала сьведкам здрады Радзіме часткі дэпутатаў пракамуністычнай большасьці Вярхоўнага Савету Беларусі, якія ўступілі ў злачынную змову са старшынём былога Вярхоўнага Савету Расеі і арганізатарам крывавага мяцяжу — Русланам Хасбулатавым і іншымі чырвона-карычневымі сіламі, узначальванымі сп. Зюганавым, Сьцерлігавым і інш. Усё гэта адбывалася пры спагадных адносінах пэўных структураў і асобаў ураду Беларусі (Г. Данілава, С. Гайдукевіча, В. Паўлава і інш.).
    ЗВАРОТ
    Апазіцыі БНФ да кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь
    Апазіцыя Беларускага Народнага Фронту ў Вярхоўным Савеце Рэспублікі Беларусі ўхваляе рашучыя дзеяньні прээідэнта Расеі спадара Ельцына па ліквідацыі чарговага фашыстоўска-камуністычнага мяцяжа ў Маскве, распачатага экстрэмістамі 3-га кастрычніха. Мы выказваем спачуваньні родным і блізкім нявінна забітых людзей у Расеі, асуджаем камуністычных і фашысцкіх забойцаў.
    Апазіцыя БНФ лічыць, што злачынныя сілы разбою і вайны ў Расейскай Федэрацыі вялі падрыхтоўку да мяцяжа ў Маскве сумесна з камуністамі і пракамуністычнымі, праімперскімі арганізацыямі на Беларусі, зьвяртае ўвагу на сувязь дзеяньняў камуністаў Беларусі I Расеі. Грамадзхім выяўленьнем гэтай сувязі і падрыхтоўкі мяцяжу стаў так званы "Кангрэс народу Беларусі", зьмест якога быў скіраваны на ліквідацыю дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі і аднаўленьне таталітарнага СССР.
    Грамадзтва Беларусі стала сьведкам здрады Радзіме часткі дэпутатаў пракамуністычнай большасьці Вярхоўнага Савета Беларусі, якія ўступілі ў злачынную змову са Старшынёй былога Вярхоўнага Савета Pace! і арганізатарам крывавага мяцяжа Русланам Хасбулатавым і іншымі чырвона-карычневымі сіламі ўзначальваемымі сп. сп. Зюганавым, Стэрлігавым і інш. Усё гэта адбывалася пры спагадных адносінах пэўных структураў і асобаў урада Беларусі (Г.Данілава, С.Гайдукевіча, В.ГІаўлава і інш.).
    Мы, дэпутаты АпазіцыІ БНФ, настойваем на тэрміновым скліканьні нечарговай Сесіі Вярхоўнага Савета Беларусі.
    Мы патрабуем ад Савета МІнІстраў Беларусі тэрміновых захадаў. Менавіта:
    -	забясьпечыць бясьпеку тэрыторыі Рэспублікі Беларусі ад пранікненьня злачынных груповак і асобаў пасьля разгрому фашысцка-камуністычнага мяцяжа ў РасеІ;
    -	тэрмінова ўвесьці дакументальны і мытны кантроль на межах Беларусі з Расеяй, а ў бліжэйшы час разглядзець пытаньне аб увядзеньні візавага рэжыму;
    -	забараніць дзейнасьць камуністычных і праімперскіх партыяў і арганізацыяў на Беларусі ІПКБ-КПБ-КПСС, ДСПС, Саюз афіцэраў, Славянскі Сабор "Белая Русь").
    Мы зьвяртаемся да Генеральнага пракурора Беларусі сп. В.Шаладонава з патрабаваньнем прыступіць да рассьледваньня антыдзяржаўнай дзейнасьці гэтых арганізацыяў, ступені іх удзелу ў камуністычным мяцяжы ў Расеі і ў падрыхтоўцы гэтага мяцяжу.
    Мы лічым неабходным паставіць пытаньне перад Вярхоўным Саветам аб пазбаўленьні дэпутацкіх паўнамоцтваў народных дэпутатаў БеларусІ Генадзя Казлова, Мікалая Скарыніна, Аляксандра Лукашэнкі, Івана Трусава, Мікалая Грынёва, якія выступілі супраць незалежнасьці Беларусі. Мы ставім пытаньне аб рассьледаваньні Генеральным пракурорам Беларусі іх магчымага ўдзелу ў падрыхтоўцы камуністычнага мяцяжу у Pace! I ў дзеяньнях накіраваных на ліквідацыю суверэнітэта і дэяржаўнасыді Беларусі пра што большасьць зь іх неаднаразова публічна засьведчылі.
    Мы патрабуем неадкладна спыніць распаўсюджваньне на Беларусі расейскіх камуністычных і фашыстоўскіх газэт ("Правда", "Советская Россня", День" і г.д.1.
    Мы лічым недапушчальным знаходжаньне на тэрыторыі Беларусі кіраўнікоў кампартыяў іншых краінаў lcn.cn. Буракявічуса, Шведа і інш.), якія прасьледуюцца ў гэтых краінах па закону за крымінальныя дзеяньні.
    Народныя дэпутаты Апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце:
    З.Пазьняк, У.Заблоцкі, В.Голубеў, Л.Баршчэўскі, М.Крыжаноўсхі, С.Навумчык, Г.Сямдзянава, Б.Гюнтар, А.Трусаў, В.АлампІеў, С.Антончык, У.Новік, Ю.БеленькІ, Л.Зданевіч, І.Пырх, Л.Тарасенка, В.Малашка, І.Гермянчук, Л Дзейка, І.Герасюк, А.Шут, П.Холад, Я.Цумараў, В.Даўгалёў (член дэпутацхай групы "Згода").
    Заява дэпутатаў Апазыцыі БНФ з патрабаваньнем пазбавіць А. Лукашэнку дэпутацкіх паўнамоцтваў.
    Мы, дэпутаты Апазыцыі БНФ, настойваем на тэрміновым скліканьні нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савету Беларусі.
    Мы патрабуем ад Савету міністраў Беларусі тэрміновых захадаў. Менавіта:
    Забясьпечыць бясьпеку тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ад пранікненьня злачынных груповак і асобаў пасьля разгрому фашыстоўска-камуністычнага мяцяжу ў Расеі;
    Тэрмінова ўвесьці дакумэнтальны і мытны кантроль на межах Беларусі з Расеяй, а ў бліжэйшым часе разгледзець пытаньне аб увядзеньні візавага рэжыму;
    Забараніць дзейнасыдь камуністычных і праімпэрскіх партыяў і арганізацыяў на Беларусі (ПКБКПБ-КПСС, ДСПС, Саюз афіцэраў, Славянскі сабор “Белая Русь”).