Дзевяноста трэці
Сяргей Навумчык
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 536с.
2018
дэпутатаў, будзе настойваць на мажарытарнай сыстэме, як такі плаўны пераход. Ну тут, прабачце, я ня ведаю, што зрабіць, каб было па-вашаму, а ня так, як па-«вярхоўнасаветаўскаму». Легітымнага шляху ня бачу.
Цяпер так. «Прапануецца разгледзець пытаньне аб калектыўнай бясьпецы на гэтай сэсіі». Хто гэта вам сказаў?! He прапануецца! Такой прапановы Прэзыдыюм Вярхоўнага Савету ня ўносіць. Ня ўносіць! Чаму ня ўносіць? Гэтае пытаньне абмяркоўвалася на Прэзыдыюме Вярхоўнага Савету, мы вырашылі, што і так многа складаных пытаньняў, якія могуць выклікаць заклапочанасьць у грамадзтве, і непакой. Таму мы маем на ўвазе наступную сытуацыю. Пагадненьне падпісана, але для Беларусі яно ня дзейнічае, таму што не ратыфікавана, і пытаньне аб ратыфікацыі не выносіцца, ваўсялякім разе цяпер. Ускосна, ускосна — давайце будзем шчырымі — яно выносіцца ў наступным выглядзе, таму што калі мы будзем ратыфікаваць Статут СНД, мы павінны вызначыцца: ці ратыфікуем мы пазыцыі па калектыўнай бясьпецы, ці не. I я думаю, тут павінна праводзіцца работа пэўная, калі вы хочаце адстойваць свой пункт гледжаньня, гэта ня заклікамі такімі рабіць. Яна павінна весьціся, гэтая работа. Я, у прыватнасьці, лічу, што гэтыя разьдзелы Пагадненьня СНД... я буду галасаваць за тое, каб яны ўвайшлі ў папраўкі, каб іх не ратыфікаваць. Сваю пазыцыю я даўно вызначыў па гэтым пытаньні і, як вы ведаеце. яе не мяняў.
Цяпер паважаны Сяргей Іосіфавіч. Я не разумею, што такое ў вашай трактоўцы «кааліцыйны ўрад». I давайце мы сёньня на гэтую тэму пагаворым. Заклікаць да ўтварэньня кааліцыйнага ўраду — я
ня ведаю, кааліцыю якіх сіл вы маеце на ўвазе. Ну, ёсьць клясычнае разуменьне, што такое кааліцыйны ўрад, тады дамаўляюцца пэўныя палітычныя рухі аб тым, якое прадстаўніцтва, якія крэслы будуць. Што я вам скажу. Мне здаецца, што ў той структуры ўраду, якая цяпер існуе, рабіць кааліцыю пад тыя пасадачныя месцы, якія ёсьць — ну гэта, прабачце, будзе недарэчнасьцю. Таму што структура такая, ну, грувасткая, цяжкая, структура, мне здаецца, алягічная, неабгрунтаваная, і гэта наша з вамі бяда, што мы ня маем закону аб Савеце міністраў. Гэта, дарэчы, папрок і ўраду, які гэты закон не прадстаўляе, і... Ну, тутя з вамі згодзен, тут... Я лічу, што спачатку трэба выпраўляць сытуацыю са структурай ураду, а пасьля гаварыць аб нейкай кааліцыі. Цяпер. Вось вы заўтра зьбіраеце камісію, і як вы сказалі, я прыводжу вашы словы, «па антыдзяржаўнасьці сродкаў масавай інфармацыі»...
Навумчык: Антыдзяржаўнай дзейнасьці ў некаторых сродках масавай інфармацыі.
Шушкевіч: .. ,і ўжо лічыце, што гэтае пытаньне можна разглядаць на сэсіі. Ну дзе ж лёгіка, прабачце? Вы спачатку кажаце, што для гэтай мэты трэба склікаць нечарговую сэсію, так, а толькі заўтра разглядаеце...
Навумчык: He, выбачайце. У нас ёсьць праект пастановы Вярхоўнага Савету пра дэманапалізацыю, які можна прымаць ужо сёньня.
«Вы хочаце забараніць пікеты?»
Шушкевіч: Вы зьвяртаецеся да мяне, каб я выкарыстаў канстытуцыйнае права склікаць нечарговую сэсію, я вас прашу: дайце мне тыя праекты
дакумэнтаў, базуючыся на іх, я магу выкарыстаць гэтае канстытуцыйнае права. А проста лёзунгавым шляхам — ну вы мне прабачце, я гэтага рабіць ня буду. Цяпер. Я з вамі ня згодзен, шаноўны Алег Анатольевіч. Э, вы прабачце, мне захацелася сказаць «Анатоль ільіч», бо супраць сьвятла вы выглядаеце, як Вярцінскі. Алег Анатольевіч. Вы кажаце — ня трэба дакумэнтаў. Ну, гэта ж несур’ёзная гаворка. Гэта несур’ёзная гаворка. Значыць што? Мы зробім вялікі сход, будзем абмяркоўваць праблемы мовы, праблемы пікетаў. А што, Вы хочаце забараніць пікеты?
Трусаў: Я ня гэта меў на ўвазе.
Шушкевіч: Ну, а як... Ну, вам не падабаецца пазыцыя гэтых людзей, якія пікетуюць, дык што я магу зрабіць. Я, можа, іх праціўнік большы, чым вы, таму што ёсьць заклікі ўжо... робяць пікеты каля дома, у якім я жыву. I мае суседзі-дэпутаты арганізуюць там...
Пазьняк: Давайце сур’ёзна гаварыць! Ён жа гаворыць пра адстаўку ўраду — што вы пра пікеты гаворыце? Што вы нас пазвалі і пачынаеце, як у цырку, нешта прыкідвацца? Быццам вы не разумееце, пра што ідзе гаворка.
Шушкевіч: Выступіце...
Пазьняк: Я яшчэ выступлю, калі будзе магчымасьць.
Шушкевіч: Я хачу вам сказаць: я вас усіх выслухаў. Вам не падабаецца мой пункт гледжаньня?
Пазьняк: Ды няма ніякага вашага пункту гледжаньня!
Шушкевіч: Як жа няма?
Пазьняк: Вы гаворыце не пра тое! Мы гаворым пра адстаўку ўраду — а вы пра пікеты.
Шушкевіч: Я вельмі дзякую вам за ваша разуменьне сытуацыі. Ня я пра пікеты — а Алег Анатольевіч шаноўны пра пікеты. Ня я пра пікеты.
Пазьняк: Слухайце. Вы хоць двума вушамі слухайце, у такім разе.
Шушкевіч: Так. Зянон Станіслававіч. Я слухаў уважліва. Вы хочаце выступіць — я вас слухаю. Я пасьля адкажу. Калі ласка.
«Вы мне кола выратавальнае кідаеце? А я вам кажу: ня трэба!»
Пазьняк: Добра, я вам скажу вось што. Тая работа, якую робіць Кебіч — актыўная работа — па развалу дзяржавы Рэспублікі Беларусь, па зьнішчэньню яе сувэрэнітэту, — яна поўнасьцю падтрымліваецца вашай пазыцыяй. Вашай пазыцыяй нічоганерабленьня, безініцыятыўнасьці. Больш таго. Няма ніякай розьніцы — ці дзяржава Беларусь пойдзе ў пашчу Расеі хасбулатаўскай, ці яна пойдзе ў пашчу Расеі ельцынаўскай. Усяроўна вынік будзе той самы. I калі Ельцын расправіцца з камуністамі, — а ён расправіцца, гэта чалавек-танк, ён даказаў гэта ня раз, — ён будзе праводзіць тую самую геапалітыку, якую праводзіў усе гэтыя два гады. Войны ў Грузіі, у Таджыкістане, у Прыднястроўі. Яны стварылі гэтую банду, яны пастваралі гэтых баевікоў, яны захлынуліся гэтай самай крывёю, яны прыехалі іх страляць. Вось у чым справа.
Таму ваша пазыцыя зараз абсалютна неініцыятыўная, вы не выкарыстоўваеце момант. Таму што заўтра будзе позна. «Хараша ложка к абеду». Вы прадаўжаеце тую самую палітыку, якую намеціў Кебіч па ліквідацыі нашых магчымасьцяў у
фінансава-крэдытнай сыстэме. Тое, што вы зараз падтрымліваеце аб’яднаньне грашовых сыстэм — гэта поўная ліквідацыя сувэрэнітэту, гэта зразумела што. J ў гэтай сытуацыі, калі вы ня выкарыстаеце зараз — а з кожным днём вашыя магчымасьці падаюць — калі Вы ня выкарыстаеце зараз мінімальных магчымасьцяў, то 9 лістапада, хутчэй за ўсё, вас ня будзе. Вас ня будзе каму падтрымліваць болей.
Шушкевіч: Добра, дзякуй, у вас усё? Значыць, я разумею, што ваш зварот накіраваны на тое, каб, ня дай Бог, я ня страціў сваёй пазыцыі, ня страціў падтрымкі, і вы проста зьвярнуліся да мяне, каб мяне падтрымаць. Я вам удзячны.
Пазьняк: He, ня так. Прабачце, што вы, што Кебіч — для нас адно і тое. I каб былі гарантыі — вам трэба ісьці абодвум. Таму што ня можа быць дзяржава закладнікам двух пасрэдных людзей, якія паміж сабою як бараны сталі, і таўкуцца. Вось што! Вы несяце такую самую адказнасьць, як Кебіч, за гэта ўсё, і вы павінны пра гэта ведаць. Поўную адказнасьць вы несяце, і ня думайце, што вы...
Шушкевіч: Зянон Станіслававіч, Вы зноў будзеце пачынаць некалькі разоў? Я вас выслухаў...
Пазьняк: Пра вас размова ня ідзе.
Шушкевіч: Добра. Значыцца, калі растлумачыць вашу пазыцыю, вы мне кола гэтае выратавальнае кідаеце, а я вам кажу: ня трэба!
Пазьняк: А мы Вам ня кідаем кола выратавальнае.
Шушкевіч: Вы ж так сказалі! Што калі я ня выкарыстаю момант...
Пазьняк: Мы вам прапанавалі сабраць нечарговую сэсію...
Шушкевіч: Я вам адказваю...
Пазьняк: Таму што вы займаеце адпаведнае месца. Быў бы на вашым месцы Казлоў — мы прапанавалі б Казлову сабраць сэсію.
«Зьменіцца сытуацыя — Кебіч зноў будзе гаварыць адваротнае»
Холад: Станіслаў Станіслававіч, у вас тыдзень таму на Прэзыдыюме была іншая пазыцыя. I па пытаньні Канстытуцыі, і па пытаньні выбараў, і па пытаньні ўнутранай і зьнешняй, гэтак скажам, палітыкі, сытуацыі ў рэспубліцы. А сёньня ў вас зусім іншая пазыцыя.
Шушкевіч: He, паслухайце мяне. Я магу сабраць сэсію, калі яна падрыхтавана. I калі Прэзыдыюм паказвае, што ён ня можа яе падрыхтаваць, і кажа так: «Бярыце на сябе!» — у мяне пазыцыя была тая самая. Я хачу, каб было такім рашэньне Прэзыдыюму. Гэта значыцца, што Прэзыдыюм падзяляе са мной адказнасьць па падрыхтоўцы сэсіі. А вы ставіце пытаньне, каб я склікаў сэсію і цалкам адказваў за падрыхтоўку. Я кажу: я магу гэта зрабіць. Дапамажыце мне яе падрыхтаваць.
Навумчык: Шаноўны Старшыня...
Шушкевіч: Адну хвілінку! I нічога, акрамя лёзунгаў, у вас на сёньняшні дзень няма.
Навумчык: У якой ступені была, выбачайце, падрыхтавана сэсія 25 жніўня 1991 году? Акрамя таго, што падрыхтавала Апазыцыя, не было нічога. Але была ж палітычная сытуацыя, якая вымагала пэўных палітычных дзеяньняў. Тое самае і цяпер, Станіслаў Станіслававіч.
Шушкевіч: Прабачце. Там у першы дзень, 19-га, разам з вамі я патрабаваў скліканьня сэсіі, таму
што там было зразумела, што адбываецца: была пагроза разбою, разгрому і гэтак далей. I тут вы ацэньваеце так жа сытуацыю? Я ацэньваю цяпер яе інакш. Я яе ацэньваю інакш. Што да ўраду. У Вас ёсьць прапановы па ўраду?
Навумчык: Ёсьць.
Шушкевіч: Я ня ведаю, як я буду склікаць сэсію, калі такія прапановы... Вы да мяне, акрамя звароту, нічога не даслалі. I я павінен растлумачыць, ну, акрамя вас, трыццаці там чалавекам, усім астатнім тромстам, што я склікаў сэсію па вашай прапанове — а ў мяне ніводнага дакумэнта.
Навумчык: Станіслаў Станіслававіч, а што зьмянілася, выбачайце, сапраўды, затыдзень, калі вы на Прэзыдыюме гаварылі за нечарговую сэсію, прайшоў тыдзень, прайшоў пераварот у Маскве — што зьмянілася?
Шушкевіч: Я ж вам ужо растлумачыў. Для гэтага павінна была быць згода старшыняў камісій — падрыхтаваць адпаведны дакумэнт. Такой згоды няма, і я не магу пайсьці на такую рызыку вялікую. I надзвычайнай сытуацыі, як вы размалёўваеце, я ня бачу.
Навумчык: Вы лічыце, што мэтазгодна і да гэтага часу абапірацца на гэтых старшыняў, на гэтыя камісіі, выбачайце?
Шушкевіч: А гэта ня мой выбар. Гэта ваш выбар, Вярхоўнага Савету.
Навумчык: Мы не галасавалі за гэтых старшыняў.
Холад: Мне зусім не зразумела. Я не палітык, a гаспадарнік. Значыць, калі Вы прапаноўвалі разгледзець Канстытуцыю, закон аб выбарах — дык Вы ж ня проста пажаданьне выказвалі на Прэзыдыюме
29-га? Сыходзілі, верагодна, з аналізу, што гэтыя дакумэнты гатовыя? А сёньня кажаце што дакумэнты не гатовыя, гэтыя тры дакумэнты.