• Газеты, часопісы і т.д.
  • Дзевяноста трэці  Сяргей Навумчык

    Дзевяноста трэці

    Сяргей Навумчык

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 536с.
    2018
    89.7 МБ
    Мы зьвяртаемся да Генэральнага пракурора сп. В. Шаладонава з патрабаваньнем прыступіць да расьсьледаваньня антыдзяржаўнай дзейнасьці гэтых арганізацыяў, ступені іх удзелу ў камуністычным мяцяжы ў Расеі і падрыхтоўцы гэтага мяцяжу.
    Мы лічым неабходным паставіць пытаньне перад Вярхоўным Саветам аб пазбаўленьні дэпутацкіх паўнамоцтваў народных дэпутатаў Беларусі Генадзя Казлова, Мікалая Скарыніна, Аляксандра Лукашэнкі, Івана Трусава, Мікалая Грынёва, якія выступілі супраць незалежнасьці Беларусі. Мы ставім пытаньне аб расьсьледаваньні Генэральным пракурорам Беларусі іх магчымага ўдзелу ў падрыхтоўцы камуністычнага мяцяжу ў Расеі і ў дзеяньнях, накіраваных на ліквідацыю сувэрэнітэту і дзяржаўнасьці Беларусі, пра што большасьць зь іх неаднаразова публічна засьведчылі.
    Мы патрабуем неадкладна спыніць распаўсюджаньне на Беларусі расейскіх камуністычных і фашыстоўскіх газэт (“Правда”, “Советская Россня”, “День” і г. д.).
    Мы лічым недапушчальным знаходжаньне на тэрыторыі Беларусі кіраўнікоў кампартыяў іншых краінаў (спсп. Буракявічуса, Шведа і інш.), якія прасьледуюцца ў гэтых краінах па закону за крымінальныя дзеяньні».
    Заяву падпісалі Зянон Пазьняк, Уладзімер Заблоцкі, Валянцін Голубеў, Лявон Баршчэўскі, Мікалай Крыжаноўскі, Сяргей Навумчык, Галіна Сямдзянава, Барыс Гюнтэр, Алег Трусаў, Віктар Алампіеў, Сяргей Антончык, Уладзімер Новік, Юры Беленькі, Лявонці Зданевіч, Ігар Пырх, Леанід Тарасенка, Віталь Малашка, Ігар Гермянчук, Лявон Дзейка, Іван Герасюк, Алесь Шут, Павал Холад, Яўген Цумараў, Васіль Даўгалёў — пасьля апошняга прозьвішча ішло пазначэньне «член дэпутацкай групы «Згода».
    Калі б тое, чаго мы патрабавалі, было зроблена — гісторыя Беларусі наступных дзесяцігодзьдзяў склалася б інакш. Хапіла б аднаго толькі пазбаўленьня дэпутацкіх паўнамоцтваў Лукашэнкі. Але для гэтага патрэбны быў зусім іншы ўзровень палітычнай адказнасьці і нацыянальнай сьвядомасьці большасьці дэпутатаў.
    Тым ня менш, зварот меў эфэкт большы, чым шмат якія папярэднія нашыя заявы.
    У мае функцыі як каардынатара Апазыцыі БНФ уваходзіла сувязь з прэсай, у тым ліку распаўсюд нашых заяваў. Найперш, я паслаў факсам тэкст у парлямэнцкую «Народную газэту», пазначыўшы, каб перадалі галоўнаму рэдактару Сярэдзічу для
    публікацыі ў найбліжэйшым нумары. Гэта, натуральна, была просьба, а ніякі не загад. Звычайна Сярэдзіч друкаваў нашы заявы, але часам патрэба паставіць на паласу нейкія апэратыўныя матэрыялы адцягвала публікацыю на некалькі дзён. Тут жа трэба было неадкладна, і таму я пазначыў на заяве — «Просьба надрукаваць у найбліжэйшым нумары».
    Але гэтага аказалася дастаткова, каб пазьней, на сэсіі Вярхоўнага Савету, Лукашэнка абурана заявіў, што, маўляў, Навумчык дае ўказаньні Сярэдзічу («Народная газэта» надрукавала нашу заяву) Думаю, ён сам цудоўна разумеў, што ніякіх загадаў я рэдактару не даю, проста разьюшыла наша патрабаваньне пазбавіць яго дэпутацкіх паўнамоцтваў.
    1 яшчэ адно пасьляслоўе да падзеяў восені 1993-га ў Маскве, якія адгукнуліся ў Беларусі. У самы крытычны час прэзыдэнта Расеі Ельцына ягоны ўрад у Менску падтрымалі Станіслаў Шушкевіч, дэпутаты Апазыцыі БНФ, лідэры дэмакратычных партый. Кебіч і ягонае атачэньне і «прнмкнувшнй к ннм» Лукашэнка былі на баку чырвона-карычневых апанэнтаў Ельцына.
    Але зусім хутка, у студзені 1994-га, Ельцын і пальцам не паварухне, каб уратаваць ад адстаўкі Шушкевіча (дастаткова было аднаго тэлефоннага званка расейскага прэзыдэнта Кебічу), і ніколі, ніводнага разу за ўсе наступныя гады свайго прэзыдэнцтва ня выкажа падтрымку дэмакратычным сілам Беларусі.
    Ельцын са спакойным сэрцам успрыме зьбіцьцё дэпутатаў Апазыцыі БНФ у красавіку 1995-га, не адкажа на наш супольны да яго і амэрыканскага прэзыдэнта Біла Клінтана зварот з заклікам выка-
    зацца ў абарону дэмакратыі ў Беларусі (ад прэзыдэнта ЗША словы падтрымкі прагучаць), нарэшце, Ельцын будзе абдымацца-цалавацца з Лукашэнкам — у тым ліку і пры падпісаньні дамовы аб стварэньні «саюзнай дзяржавы».
    Відавочна, расейскі дэмакрат канчаецца там, дзе пачынаюцца імпэрскія інтарэсы.
    Пётра Шкапіч (Старобінская выбарчая акруга № 92): У панядзелаку Салігорскім раёне адбыўся сход кіраўнікоў сельскай гаспадаркі і прадпрыемстваў АПК. На сходзе адзначалася, шпю далей працаваць на вёсцы стала немагчыма. Няма паліва для трактароў і аўтамашын, няма мазуту для ацяпляльных кацельняў, няма газу ў кватэрах сяльчан, няма грошай для набыцця самага неабходнага для аплаты працы. У той жа час нарыхтоўшчыкі завікаваціліся вяскоўцам 1,5 мільярда рублёў, а яны бяруць і бяруць крэдыты ўжо пад 210 працэнтаў гадавых, каб разьлічыцца за электраэнэргію, якую з панядзелка таксама пачалі адключаць у калгасах, не даючы падаіць кароўу належны час. He бачачы выйсьця з такога становішча, гаспадаркі працягваюць заніжаць пагалоўе жывёлы, хаця сваёй цэнавай палітыкай урад змусіў ужо за 4 гады зарэзаць толькі ў Салігорскім раёне 16 710 галоў буйной рагатай жывёлы і 12 300 сьвіней, 19 і 35 працэнтаў адпаведна... Засталося адно выйсьце, па словах майго калегі Журка Міхаіла Міхайлавіча: завесьці астатніх буронак на мясакамбінаты, на ачошніх літрах саляркі і бэнзіну, атрымаць у сярэднім на калгас 1,5 мільёна рублёў, палажыць іх пад 200 працэнтаў на дэпазыт у камэрцыйны банк і мець на гэтым 200-300 мільёнаў рублёў на месяц. Гэтых грошай хопіць на заработную плату, без работы і турботы, і на мазут нават па камэрцыйных цэнах, каб грэць дзетак. Iўраду дакучаць ня будзем сваімі праблемамі. Зіму пражывём, а там — Бог бацька.
    ШУШКЕВІЧ АДМАЎЛЯЕЦЦА СТВАРАЦЬ КААЛІЦЫЙНЫ ЎРАД
    У мяне захаваўся магнітафонны запіс гутаркі Шушкевіча з дэпутатамі Апазыцыі, якая адбылася 6 кастрычніка ў будынку Вярхоўнага Савету на Карла Маркса ў пакоі 408. Першы і апошні раз Шушкевіч сустрэўся з намі на ўласнае жаданьне. Перад гэтым ён атрымаў нашу заяву наконт падзеяў у Маскве (я даслаў яе ў сакратарыят старшыні парлямэнту па факсе).
    На сустрэчы былі дэпутаты БНФ Зянон Пазьняк, Валянцін Голубеў, Алег Трусаў, Павал Холад і аўтар гэтых радкоў, дэпутат Іван Бамбіза. Апошні ня вымавіў ні слова і празь некалькі дзён быў абраны намесьнікам старшыні Вярхоўнага Савету. Таксама прысутнічаў целаахоўнік Шушкевіча.
    Сустрэча гэтая магла б (ці не ў апошні момант) павярнуць гісторыю Беларусі ад спаўзаньня ў аўтарытарызм — калі б мела той вынік, на які мы разьлічвалі. Мы хацелі, каб Шушкевіч выкарыстаў надзвычай спрыяльны для яго і для дэмакратычных сілаў момант — перамогу Ельцына, зь якім ён меў добрыя адносіны, відавочны правал эканамічнай палітыкі ўраду і запатрабаваў адстаўкі Кебіча, фармаваньня пераходнага кааліцыйнага ўраду і прызначэньня новых выбараў. Пры гэтым Шушкевіч меў магчымасьць праз доступ да жывога тэлеі радыёэтэру зьвярнуцца па падтрымку непасрэдна да беларускага народу.
    Напэўна, гэта адзіны захаваны для гісторыі запіс адной зь дзьвюх сустрэчаў Шушкевіча з дэпутатамі Апазыцыі БНФ (першая была ў сьнежні 1991-га,
    перад падпісаньнем пагадненьняў у Белавескай пушчы), і мне падалося важным зьмясьціць яе запіс цалкам.
    Сэсія павінна быць палітычнай
    Шушкевіч: У апошні час узмацнілася такая тэндэнцыя — даваць шэраг даручэньняў Старшыню Вярхоўнага Савету, даваць іх праз сродкі масавай інфармацыі і пасьля казаць, што ён неяк не рэагуе на іх, не паважае пазыцыі дэпутатаў, і гэтак далей. Учора па факсу я атрымаў зварот Апазыцыі БНФ да кіраўніцтва Вярхоўнага Савету. Вось гэты факс. Па факсу, заўважаю. 1 подпіс унізе, напісана: «Подпісы дэпутатаў завяраю. Каардынатар Апазыцыі Навумчык». 1 па факсу атрымаў! Атрымаў я таксама тэлеграму ад Магілёўшчыны. «У сувязі з кровапралітным дзяржаўным крызісам у Расеі і масавымі зваротамі нашых занепакоеных выбаршчыкаў — жыхароў мяжуючай з гэтай дзяржавай вобласьці, мы, дэпутаты Магілёўскага абласнога савету, патрабуем неадкладнага скліканьня надзвычайнай сэсіі Вярхоўнага Савету рэспублікі па разгляду пытаньняў унутрыпалітычнай і эканамічнай сытуацыі на Беларусі, зьвязаных з падзеямі ў Маскве. Дэпутаты Магілёўскага абласнога савету». Ну, і тут — Рослава, Будынка, Плотнікава... і шэраг подпісаў... Рабеньнікаў, Каваленка, Дзямчук...
    Я хачу вось што сказаць. Сэсія Вярхоўнага Савету — гэта проста ня жарт. I я быў прыхільнікам таго, да такіх жорсткіх падзей у Маскве, каб склікаць сэсію раней, нечарговую. Але справа ў тым, што любую сэсію трэба рыхтаваць. Бо проста сабраць дэпутатаў і зрабіць з гэтага сход вялікі,
    абмяркоўваць любыя пытаньні — я ня маю маральнага права выкарыстаць сваё канстытуцыйнае права, каб такі сход сабраць. Я сёньня зьвяртаюся да дэпутатаў Апазыцыі: скажыце, калі ласка. Вы заклікаеце неадкладна склікаць сэсію. Гэта можна зрабіць. У якой ступені вамі падрыхтаваны матэрыялы, каб іх разглядаць на гэтай сэсіі?
    Навумчык: Самае галоўнае пытаньне — Закон аб выбарах, Станіслаў Станіслававіч, Вы ведаеце, падрыхтаваны паўтара года назад, Ён прайшоў пэўную апрабацыю, калі зьбіралі подпісы на рэфэрэндум, і ён гатовы для прыняцьця.
    Шушкевіч: Скажыце, калі ласка, што зьмянілася з таго часу, калі Вярхоўны Савет разгледзеў гэтае пытаньне і прыняў па ім рашэньне?
    Голубеў: Можна, я адкажу? Станіслаў Станіслававіч, і Вы, і мы, і ўсё грамадзтва сёньня разумее, што Беларусь павінна вызначыцца палітычна, на сёньняшні дзень. I калі склікаць надзвычайную сэсію, яна будзе ня столькі «эканамічнай», колькі «палітычнай». Падзеі, якія адбыліся ў Расеі, яны прайшлі пэўную падрыхтоўку і на Беларусі. Тое, што Вярхоўны Савет пасьля забароненага рэфэрэндуму выказаўся пра выбары ў сакавіку 1994 году, — ня зроблена ніводнага кроку ў гэтым накірунку. I калі зараз склікаць надзвычайную сэсію, мы б бачылі неабходнасьць разгледзець там такія пытаньні. Пытаньне новай Канстытуцыі. Пытаньне поўнасьцю падрыхтаванае. Рашэньне аб прызначэньні даты нечарговых выбараў у Вярхоўны Савет, таму што тэрмін губляецца. Дакумэнт, па якім павінны праводзіцца выбары ў сакавіку 1994 году, павінен, па меншай меры, у лістападзе — пачатку сьнежня ўжо быць даведзены да грамадзкасьці
    рэспублікі. Акрамя таго законапраекту аб выбарах, які падрыхтаваны Апазыцыяй, — вы пыталіся, ці мы гатовыя? — ён падрыхтаваны, ён быў раздрукаваны для дэпутатаў Вярхоўнага Савету, ён быў надрукаваны для грамадзтва Рэспублікі.