• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзевяноста трэці  Сяргей Навумчык

    Дзевяноста трэці

    Сяргей Навумчык

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 536с.
    2018
    89.7 МБ
    Мы ведаем, што існуюць яшчэ два законапраекты аб выбарах. Вярхоўны Савет павінен хаця б пагаварыць, вызначыцца, і на сёньняшні дзень мы лічым, што Вярхоўны Савет, у сувязі з чарговымі падзеямі ў Расеі, у сувязі з тым, што шэраг дэпутатаў Вярхоўнага Савету, якія працуюць на вельмі адказных пасадах, выступалі і выступаюць супраць незалежнасьці Беларусі, — за аднаўленьне старога, таталітарнага ладу ў нашай дзяржаве, — таксама павінна гэтае пытаньне быць разгледжана. I калі Вярхоўны Савет сёньня, вось у гэтыя дні, ня вызначыцца па гэтых пытаньнях прынцыповых, палітычных, — то мы ня бачым, як можна разглядаць якія б там ні было эканамічныя пытаньні. I дарэчы, пакуль мы ня вызначымся палітычна, мы мяркуем так, на Вярхоўным Савеце — што нам рабіць? — мы ня маем ніякіх падставаўразглядаць ніякія ратыфікацыйныя дакумэнты ні аб калектыўнай бясьпецы, што прапануецца, ні аб стварэньні якой-небудзь адзінай грашовай сыстэмы з Расеяй, што актыўна прапануецца той самай камуністычнай большасьцю. Мы бачым, што палітычна Вярхоўны Савет павінен вызначыцца. I яшчэ. Станіслаў Станіслававіч! Зусім нядаўна, у 1991 годзе, прыблізна ў такой самай сытуацыі, Вы, калі не былі Старшынём Вярхоўнага Савету, выступалі за скліканьне нечарговай сэсіі якраз для вызначэньня палітычных пытаньняў. Сёньня вы лічыце, што гэтага рабіць ня трэба.
    Ужо няма нават уяўнага плюразізму
    Шушкевіч: Я адкажу на ўсе вашыя пытаньні. Я хачу паслухаць, хто яшчэ з прадстаўнікоў Апазыцыі — аўтараў звароту, можа нешта дадаць.
    Навумчык: Тут можна дадаць толькі тое, што Валянцін Фёдаравіч забыўся сказаць, ці пакінуў гэта астатнім, — пытаньне, што мы ставім, пра стварэньне кааліцыйнага ўраду. Справа ў тым, што, натуральна, пры існаваньні гэтага ўраду — я ўжо не бяру іншыя моманты, такія як раскраданьне дзяржаўнай маёмасыді, патаканьне, фактычна, карупцыі, і гэтак далей — пры існаваньні гэтага ўраду немагчыма правесыді далей ніякія дэмакратычныя выбары. Калі мы толькі паглядзім, якую палітыку праводзяць гэты Савет міністраў, яго старшыня Кебіч і тыя людзі, хто вакол яго, скажам, хоць бы ў галіне сродкаў масавай інфармацыі, — гэта тое, што мне бліжэй прафэсійна, таму я хачу пра гэта сказаць, — мы зразумеем, што фактычна сытуацыя пагоршылася нават у параўнаньні з 90-м ці 89-м годам. Ужо няма таго хоць бы ўяўнага плюралізму, які быў, падаўляюцца ўсялякія публікацыі, не пускаюць на паласу.
    Але самае горшае, што ня толькі ня дадзена права дэмакратычным і іншым партыям — дэмакратычным партыям — голасу, але, на жаль, сродкі масавай інфармацыі, дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі, вядуць антыдзяржаўную палітыку. Заўтра ў нас будзе адпаведная камісія па гэтым пытаньні. мы там будзем канкрэтна гаварыць, прымаць, відаць, пэўныя канкрэтныя рашэньні. Але справа ў тым, што гэты кааліцыйны ўрад, як мы лічым, павінен дасягнуць трох мэтаў.
    Антыкарупцыйны мітынг БНФ. Валянцін Голубеў, Зянон Пазьняк, Уладзімер Заблоцкі, Сяргей Навумчык.
    Першая — гарантаваць пачатак перадумоваў для рыначных рэформаў, спыніць гэтае раскраданьне маёмасьці. Другое — гарантаваць правы асобы, у тым ліку і права свабоды слова. I трэцяе — правесьці выбары. Гэта ўрад на 7-8 месяцаў, гэта ўрад бяз гэтага старшыні Савету міністраў, гэта ўжо, так сказаць, адназначна, і працэдуры галасаваньня па гэтым урадзе могуць быць распрацаваныя, яны ў нас таксама ёсьць.
    Шушкевіч: Дзе яны ў вас ёсьць? Вы мне прапануеце склікаць сэсію. Вы не накіравалі ніводнага распрацаванага дакумэнта. Ніводнага!
    Пазьняк: Няма сэнсу вам накіроўваць. Усё, што накіравана...
    Шушкевіч: Тады ня трэба да мяне зьвяртацца!
    Пазьняк: А мы да вас не зьвярталіся!
    Шушкевіч: Вы мне прабачце...
    Пазьняк: Прабачце, вы нас запрасілі сюды.
    Шушкевіч: Вось ваш подпіс стаіць, пад пісьмовым зваротам! Я нешта не разумею.
    Пазьняк: Подпіс — гэта пачаць сэсію.
    Шушкевіч: Так.
    Пазьняк: Так. Але вы ж адмовіліся...
    Шушкевіч: Я ж вам кажу: як жа я яе магу пачаць, калі няма ніводнага дакумэнта? Добра. Хто яшчэ хоча выказацца з прадстаўнікоў звароту? Калі ласка.
    Трусаў: Станіслаў Станіслававіч, мы ставілі пытаньне і ставім, што гэтую сэсію, для таго, каб яе склікаць, ня трэба распрацаваных дакумэнтаў.
    Пазьняк: Так!
    «Беларуская дзяржава стане СевероЗападным краем»
    Трусаў: Я вам растлумачу, чаму. Таму, што зараз ад вас асабіста вырашаецца лёс: ці будзе дзяржава Беларусь такая, ці яе ня будзе. Старшыня і яго Саўмін — гэта зразумелая рэч. Яго выступ у Гомелі, у нас ёсьць стужка... яго выступ у Мазыры паказаў, што яму незалежная Беларусь ня трэба. Я сам бачыў па тэлебачаньні, як ён заявіў, што «вы немножко подожднте, мы этот постепенно Союз восстановнм. Вы немножко подожднте». Раз. Падругое. Ідзе шалёная кампанія супраць нашай мовы, супраць сымболікі, супраць усяго сьвятога. Больш таго, паглядзіце, што робіцца. Вы выказваецеся ў падтрымку Ельцына — а ў той час ідуць пікеты насупраць расейскага пасольства ў падтрымку
    Хасбулатава і гэтага самага... Руцкога. Ідзе шалёная кампанія па беларускім тэлебачаньні, у прэсе. Вось зараз пачытайце «Советскую Белоруссню» Вось тут, чытаем спачуваньне тым, хто прайграў гэты, як кажуць, крывавы путч. I я лічу, што калі вы і надалей будзеце праводзіць такую тактыку «згоды», то гэтая «згода» скончыцца тым, што беларуская дзяржава стане Северо-Западным краем. Такую сытуацыю ў Расеі, ну, цяжка пракантраляваць. Што там будзе нейкае перамога дэмакратыі. Вы бачыце, што там ужо цэнзура пачалася. Ну, і ўсё астатняе.
    Дык вось, мне здаецца, што калі вы выступіце за скліканьне сэсіі, мы павінны абмеркаваць два пытаньні. Падтрымка рашэньня Прэзыдыюму аб паліўна-энэргетычным крызісе — там дакладна было сказана, прэзыдыюм вырашыў пакараць вінаватых — што сказаў Кебіч? Адным словам: «Мы з гэтым разьбяромся». Бо паліўны крызіс паскараецца, бэнзіну як не было, так і няма. У нашай сельскай гаспадарцы ўраджай, як кажуць, хутчэй за ўсё да канца не зьбяруць. Страты велізарныя нанесены. I мне здаецца, што да гэтай сэсіі ня трэба дакумэнтаў нейкіх. «Дакумэнты» такія: адстаўка ўраду і стварэньне кааліцыйнага ўраду, бо ўсе краіны былой сацдэмакратыі прайшлі праз гэта. I Полыпча прайшла, і ГДР, Баўгарыя, і Вугоршчына. Таму што з гэтым урадам дзяржаву толькі можна загубіць. I гэта разумеюць ужо ня толькі члены Апазыцыі. I ўсё, два пытаньні на гэтай сэсіі. А потым склікаецца дзявятага (лістапада — С. Н.) нармальная сэсія, з усімі гэтымі дакумэнтамі. Таму што зараз урад адседзіцца, зьбярэ ўсіх гэтых «ампілаўцаў» пад сваё крыло, усіх «хасбулатаўцаў», умацуецца,
    і зноў пачнецца тая самая сытуацыя. Вы ж ведаеце, хто тут прыяжджаў.
    Шушкевіч: Калі вы кажаце, што пасьля пачнецца «нармальная», дык што, гэтая будзе «ненармальная»?
    Трусаў: Я маю на ўвазе «нармальная» альбо «вялікая» сэсія, чарговая.
    Шушкевіч: Чарговая?
    Трусаў: Чарговая. А надзвычайная па часе маленькая, як звычайна робіцца.
    «Я не разумею, што такое ў Вашай трактоўцы "кааліцыйны ўрад"»
    Шушкевіч: Добра, дзякую. Хто яшчэ мае намер выказацца? Усё, так? Ну давайце цяпер разьбірацца. Я паўтараю яшчэ адзін раз, што няма больш простай задачы, чым даць заданьне Старшыню Вярхоўнага Савету выканаць тую работу, якую павінны выканаць самі ініцыятары, калі яны такую ініцыятыву праяўляюць. Вось я хачу канстатаваць гэта. Шаноўны Валянцін Фёдаравіч! Рэспубліка Беларусь, на Вашу думку, павінна вызначыцца палітычна. Так? Бо ня зроблена ні кроку па рэалізацыі выбараў у сакавіку 1994 году. На жаль, я проста ня ведаю, чаму вы так дэзінфармаваны. I на пасяджэньні Прэзыдыюму, і пры рабоце камісій зроблена ўсё, каб прадставіць на сэсію дакумэнты, і пры любых варыянтах, ці будзе прынятая Канстытуцыя, ці ня будзе прынятая Канстытуцыя, правесьці выбары ў сакавіку 1994 году. Я лічу, гэта справа гонару Вярхоўнага Савету. Для гэтага нечарговую сэсію склікаць ня трэба. Трэба добра падрыхтаваць чарговую сэсію. Я лічу, што павінна быць глыбокая эша-
    лянаваная абарона. Гэта значыцца, у залежнасьці ад таго, як будуць разгледжаны асноўныя палітычныя пытаньні, — а менавіта канстытуцыйнае, — каб пры любым варыянце гэтыя выбары былі праведзены. Я лічу, што калі Вярхоўны Савет зрабіў такую заяву, гэта трэба выканаць. Гэта выхад з таго, што можна назваць, ну, у пэўным сэнсе палітычным крызісам. Гэта першае пытаньне.
    Цяпер — па Канстытуцыі. Па Канстытуцыі таксама, нельга сёньня зьбіраць сэсію. Тлумачу чаму. Мы вызначылі тэрмін, да якога павінны былі паступіць папраўкі, і толькі ад тых, хто мае права заканадаўчай ініцыятывы, і фактычна гэтыя папраўкі з улікам таго, што Акадэмія навук накіравала нам выпадкова папраўкі выпадковага чалавека, — гэтую памылку яна выправіла толькі ўчора. Фактычна. канчаткова... Ну, быў такі казус, я проста вам тлумачу. Фактычна толькі сёньня, і мы абмяркоўвалі гэта з кіраўніком, з намесьнікам кіраўнікарабочай групы Канстытуцыйнай камісіі, толькі сёньня можна, ну, падрыхтаваць, пачаць такую дэталёвую падрыхтоўку паправак з раздрукоўкай думкі Канстытуцыйнай камісіі, так, а пасьля гэта трэба зацьвердзіць на Канстытуцыйнай камісіі, таму што гэта рабочая група будзе. Немагчыма зрабіць гэтае пытаньне раней. Таму адказваю на ваша пытаньне. Калі гаварыць вельмі сур’ёзна — Канстытуцыя не падрыхтавана для разгляду сёньня і будзе падрыхтавана праз два — два з паловай тыдні. Гэта значыцца, да пачатку новай сэсіі.
    Цяпер. Закон аб выбарах павінен быць у лістападзе. Я прашу ў вас прабачэньня. У Расеі прызначаны — давайце паглядзім на суседзяў — выбары на 12-13 сьнежня. А закону фактычна няма. 1 няўжо
    Патрабаваньне актывістаў БНФ стварыць кааліцыйны ўрад.
    мы так дрэнна адрозьніваемся ад нашых суседзяў, што мы ня будзем мець закону? Ёсьць два варыянты падрыхтоўкі закону. I абодва распрацаваныя падыходы. Я лічу, што альтэрнатыўны, ваш праект, ёсьць, ён можа быць разгледжаны, калі ласка, але ён ужо раз быў разгледжаны і адкінуты. Цяпер, значыцца, будзе закон. Які закон? Як папраўкі да існуючага закону. Ня трэба кідацца адразу ў роспач, таму што можна зрабіць абсалютна дэмакратычны закон, і вы ведаеце, і вы накіроўваецеся ў Вену зараз, і мы зможам далажыць, што ў нас будзе дэмакратычна. Вы настойваеце на прапарцыйнай альбо зьмешанай сыстэме. Баюся, што Вярхоўны Савет рэальна, я думаў, што ведаю думку большасьці