• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзевяноста трэці  Сяргей Навумчык

    Дзевяноста трэці

    Сяргей Навумчык

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 536с.
    2018
    89.7 МБ
    от друга. Мы вместе прошлн Афганнстан н хотнм дальше жнть вместе» (9 кастрычніка 1993).
    У чэрвені ўзьніклі складанасьці з пастаўкай з камбінату ў расейскай Кандапозе газэтнай паперы, «Внтьбнчн» выйшлі на паперы няякаснай — і ў нумары адразу прапанавана тлумачэньне:
    «Людн, которые крнчат о сувереннтете, внднмо, ннкогда не работалн на пронзводстве... Теперь, получая свежнй номер газеты на бумаге, будто взятой нз подшнвок за двадцатые нлн военные годы, вы можете трмжды в неделю свонмн глазамн вндеть, какого цвета на самом деле наш сувереннтет... Но переводнть на неё справедлнвее было бы сначала те нздання, которые так ратуют за сувереннтет». Артыкул надрукаваны 17 чэрвеня 1993 году і падпісаны супрацоўнікам газэты А. Тулбусавым, тагачасным дэпутатам савету Чыгуначнага раёну Віцебску.
    Празь некалькі нумароў газэта зноў друкавалася на звычайнай паперы, але працягвала тройчы на тыдзень накладам 66 тысяч асобнікаў публікаваць матэрыялы, напоўненыя нянавісьцю да незалежнасьці Беларусі, зьдзекам зь беларускай мовы, ня кажучы ўжо пра абразы на адрас актывістаў БНФ ды іншых дэмакратычных арганізацый.
    Дзеля справядлівасьці трэба сказаць, што некалькі разоў былі зьмешчаныя інтэрвію ці артыкулы прыхільнікаў беларушчыны (пераважна дэпутатаў), але яны патаналі ў беларусафобскіх матэрыялах.
    Прыходзячы ў кожную другую віцебскую сям’ю, газэта фармавала ў вялікай часткі віцяблянаў меркаваньне, што незалежная Беларусь — гэта дрэнна, што распад СССР — злачынства, што менавіта
    дэмакраты і дэмакратыя вінаватыя ў эканамічных цяжкасьцях (хоць дэмакраты не былі ва ўладзе, a дэмакратыя толькі прабівала сабе дарогу).
    Пазьней рэдактар «Внтьбнчей» Ніна Тулінава атрымае званьне ганаровага грамадзяніна Віцебску.
    «Мы — за прыярытэтнае разьвіцьцё цалкам беларускамоўных СМІ»
    Але віцебская газэта была не адзіным у Беларусі выданьнем, якое ставіла пад сумнеў існаваньне Беларусі як самастойнай дзяржавы.
    «Не згушчу фарбаў, калі скажу, што зробленае і тое, што робіцца шматлікім калектывам сродкаў масавай інфармацыі па нацыянальна-культурным Адраджэньні, вельмі далёка не адэкватна таму, чаго ўдалося некалі дасягнуць гэтай катэгорыі творчай інтэлігенцыі па дэфармацыі нацыянальнай самасьвядомасьці беларусаў, — тактоўна заўважаў доктар гістарычных навук Леанід Лыч. — У мінулым прэсай, радыё і тэлебачаньнем быў узяты такі імклівы разьбег па пачварнай інтэрнацыяналізацыі нашага духоўнага жыцьця, што ён па інэрцыі яшчэ і сёньня робіць страшэнныя разбуральныя абароты, бязьлітасна падбіраючы пад сябе кволыя парасткі беларушчыны. Хто мог падумаць, што з ажыўленьнем нашага нацыянальнага руху, дасягненьнем Беларусьсю юрыдычнай дзяржаўнай незалежнасьці, такую бліскучую перамогу на яе тэрыторыі атрымае рускамоўны пэрыядычны друк? Такое мо ня сьнілася нават асобам зь яскрава акрэсьленымі імпэрскімі замашкамі» («Літаратура і мастацтва», 7 траўня 1993).
    Адметнасьць была ня толькі ў тым, што расейскамоўны друк атрымаў перамогу ў накладах і колькасьці выданьняў (прапорцыя беларускамоўных і расейскамоўных газэт на канец 1992 году склалася як 157 да 163). Новаўтвораная расейскамоўныя прэса, у асноўнай масе, насьцярожана альбо нават варожа ставілася да нацыянальнага Адраджэньня.
    Вось цытата з артыкулу кнігавыдаўца Аляксандра Патупы з заснаванай ім газэты «Фемнда», якая паказвае стаўленьне да беларускай незалежнасьці: «Нацнонал-патрііоты попалнсь на удочку знаменнтого ленннского тезнса о “самоопределеннн вплоть до отделення”, н втаіцнлн 10-мнллнонный народ в страшный экспернмент... Думаю, что Беларусн н Росснн следует срочно (в августе) прнступнть к комплексным переговорам о воссозданнн еднной снстемы — во нмя совместного выжнвання. Прнчём подчеркну: для распадаюіцейся Росснн это не менее важно» («Фемнда», №32, жнівень 1993).
    Сытуацыя ў СМІ прымусіла нас, дэпутатаў Апазыцыі БНФ, выступіць з адмысловай палітычнай заявай, якую давялося пісаць мне. Мы разумелі, што нейкага адміністрацыйнага ціску быць не павінна, што найлепшай гарантыяй свабоды слова можа быць толькі адпаведны закон і фінансавая незалежнасьць прэсы, але адначасна і прапаноўвалі пэўныя кадравыя рашэньні.
    Заява, прысьвечаная сытуацыі ў СМІ, была зьмешчаная ў «Народнай газэце» 2 верасьня 1993 году.
    Мы адзначалі, што «тэлебачаньне і радыё, Белінфарм, значная частка пэрыядычных выданьняў апынуліся ў фінансавай залежнасьці ад Савету міністраў і ня могуць супрацьстаяць ідэалягічнай цэнзуры, аб’ектыўна адлюстроўваць дзеяньні
    ўраду. Манапалізацыя шэрагу газэт і часопісаў, падпарадкаваньне выдавецтва «Беларускі Дом друку» Гаспадарчаму ўпраўленьню Савету міністраў, звальненьні і цкаваньне прагрэсіўных журналістаў, спыненьне вяшчаньня незалежных тэлекампаній, адмова ў прадстаўленьні дэпутацкай Апазыцыі законнага права на этэрны час — гэтыя і многія іншыя прыклады характарызуюць інфармацыйную палітыку ўраду як супярэчную прынцыпам свабоды слова».
    У заяве была зьвернутая ўвага на стварэньне ў апараце Савету міністраў структураў, якія былі непадкантрольныя Вярхоўнаму Савету і «узялі на сабе функцыі колішніх ідэалягічных аддзелаў ЦК камуністаў з уласьцівымі ім мэтадамі адміністрацыйнага ціску на рэдактараў і творчыя калектывы» — упраўленьня інфармацыі на чале з Васілём Драгаўцом і аддзелу друку, радыё і тэлебачаньня на чале зь Сяргеем Паваляевым (розьніцу ў функцыях наўрад ці здолелі б растлумачыць самі Драгавец і Паваляеў, агульным быў ідэалягічны ціск на прэсу).
    Нагадваючы, што «Канцэпцыя інфармацыйнай палітыкі, распрацаваная Апазыцыяй БНФ, прадугледжвае найперш прыняцьце такога закону аб свабодзе слова, які б забясьпечваў журналістам і грамадзянам беспьерашкодны доступ да інфармацыі і поўную магчымасьць выказваньня перакананьняў», мы пералічылі некаторыя неабходныя крокі — рашэньне Вярхоўнага Савету пра дэманапалізацыю СМІ, прычым «тым газэтам і часопісам, якія сёньня фінансуюцца Саветам міністраў (а фактычна — падаткаплатнікамі), гарантавалася б як мінімум на год пэўнае забесьпячэньне зь бюджэту
    СВАБООА
    Гэты здымак наведаньня Курапатаў прэзыдэнтам Польшчы Лехам Валэнсам у суправаджэньні Зянона Пазьняка ў чэрвені 1993 газэта «Свабода» аздобілатакім камэнтаром: «Вельмі частаздараецца, што афіцыйная прэса не заўважае істотных падзеяў і фактаў, вартых публікацыі. Магчыма, у іх палітыка такая, а можа ўся праблема ў прафэсіяналізьме. У выніку ж людзі не атрымліваюць цікавай і разнастайнай інфармацыі. Дарэчы, польская прэса адзначыла, што прэзыдэнт Лех Валэнса спаткаўся зь лідэрам БНФ Зянонам Пазьняком. Нашае ж тэлебачаньне так старанна рабіла “рэпартаж”, каб у кадр, крый Божа, ня трапіў Зянон Пазьняк. У “агмтпропа” (так завецца гэты жанр) — свае законы».
    і спрыяньне ў акцыянаваньні з удзелам працоўных калектываў».
    Мы лічылі, што дзяржава павінна спрыяць разьвіцьцю незалежных, прыватных тэлеі радыёкампаній, інфармацыйных агенцтваў і пэрыядычных выданьняў, і вось што прапаноўвалі:
    «Мэтазгодна спрашчэньне працэдуры рэгістрацыі сродкаў масавай інфармацыі. 3 тым, каб зьняць фінансавы цяжар з падпісчыкаў, забясьпечыць усім катэгорыям насельніцтва доступ да сродкаў маса-
    вай інфармацыі празь невысокі іх кошт, мэтазгодна на адпаведны тэрмін вызваліць газэты і часопісы, за выключэньнем рэклямна-камэрцыйных і эратычных, ад усіх відаў падаткаў. Трэба ўвесьці дыфэрэнцыяванае падаткаабкладаньне паліграфічных прадпрыемстваў. У той частцы іх дзейнасьці, якая зьвязаная з абслугоўваньнем СМІ, павінны быць падатковыя льготы. Дзяржава павінна выдзяляць пэўныя датацыі за распаўсюджваньне прэсы».
    Як бачна. дзяржаўнай прэсе гарантавалася тое, чаго не было ў постсацыялістычных краінах, дзе фінансаваньне былых дзяржаўных газэт абразалася аднамомантна і цалкам.
    Фактычна мы прапаноўвалі пераходны пэрыяд (мінімум год), у часе якога супрацоўнікі той самай «Советской Белорусснн», якія і рабіліся б саўладальнікамі выданьня. атрымлівалі б фінансавую дапамогу — значна большую, чым тую, на якую магла б разьлічваць ад пачатку незалежная газэта «Свабода», дзе калектыў быў у дзясяткі разоў меншы. Але нават гэта журналістаў дзяржаўнага друку не задаволіла, пра што крыху ніжэй.
    «Інтэграцыя Беларусі ў сусьветную інфармацыйную прастору не павінна супярэчыць працэсу адраджэньня, — лічылі дэпутаты БНФ. — Мы — за прыярытэтнае разьвіцьцё цалкам беларускамоўных сродкаў масавай інфармацыі».
    Таксама мы — ад імя ня толькі БНФ, але і дэмакратычных партый і рухаў — прапанавалі кандыдатуры асобаў, «здольных ажыцьцявіць праграму рэфармаваньня прэсы, радыё, тэлебачаньня». На пасаду старшыні Дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі прапаноўваўся Генадзь Бураўкін (тагачасны сталы прадстаўнік Беларусі ў ААН), галоўным рэдакта-
    рам «Советской Белорусснн» — Іван Макаловіч (намесьнік галоўнага рэдактара «Народнай газэты», былы рэдактар «Звязды»), рэдактарам «Белорусской ннвы» — карэспандэнт «Лнтературной газеты» Анатоль Казловіч.
    «Гэтыя людзі не зьяўляюцца членамі БНФ ці партый, але мы добра ведаем іх прыхільнасьць да прынцыпаў дэмакратыі», — сьцьвярджалася ў заяве, пад якой падпісаліся дэпутаты Пазьняк, Заблоцкі, Навумчык, Трусаў, Голубеў, Баршчэўскі, Новік, Крыжаноўскі, Беленькі, Алампіеў, Антончык, Шут, Холад, Малашка, Сямдзянава, Гермянчук, Маркевіч, Тарасенка і Слабчанка.
    Гэтую заяву пісаў я, і неўзабаве ў тэлефоннай размове Генадзь Бураўкін папракнуў, што я падаў ягоную кандыдатуру, зь ім не параіўшыся. Аднак я зрабіў гэта, памятаючы нашу гутарку ў ліпені 1992-га ў Нью-Ёрку, калі на маё пытаньне, ці вярнуўся б ён на ранейшую сваю пасаду старшыні Дзяржтэлерадыё, Бураўкін адказаў станоўча. Але я ў сваім рэвалюцыйным палітычным імпэце не ўлічыў тонкасьцяў, якія былі вядомыя дыплямату і экс-міністру Бураўкіну; канешне, я ўскладніў ягоныя адносіны з Кебічам, за што і па сёньня адчуваю віну.
    Ужо пазьней, праз гады, калі мы абмяркоўвалі тую сытуацыю з Генадзем Мікалаевічам у Празе, ён сьмяяўся — але тады яму было не да сьмеху. Але нідзе публічна Бураўкін пра гэтыя нюансы не казаў.
    «Нашы аўтары не абражаюць Незалежнасьць, дзяржаўныя Сьцяг і Герб»
    «Я прачытаў у адной газэце...» — назваў свой водгук аглядальнік «Знаменн юностн» Андрэй Дзяменцьеўскі, тлумачачы манапалізацыю СМІ эканамічнай залежнасьцю: «Калі ня ўласнаму ўраду, дык усё роўна камусьці, але “прадавацца” давялося б... Прэса ва ўсім сьвеце заўсёды ад некага залежала: ад “левых”, ад “правых”, ад ураду, ад апазыцыі, ад мафіі, ад густаў, амбіцый, апэтытаў. “Дэмакратычна” настроеныя дэпутаты БНФ у сваім памкненьні маніпуляваць прэсай неарыгінальныя» («Знамя юностн», 3 верасьня 1993).