• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзевяноста трэці  Сяргей Навумчык

    Дзевяноста трэці

    Сяргей Навумчык

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 536с.
    2018
    89.7 МБ
    дарагія суродзічыі Дава:іце зробім усё, каб захаваць добрыя традыцыі нацыянальнай згоды ў напым агульным доме — ьеларусі. He дамо невукам і авантурыстам раздзьмуць у нас полымя кантліктаў!
    Народныя дэпутаты Рэспублікі Беларусь:
    Заява дэпутатаў пасьля вандалізму на яўрэйскіх могілках.
    непасрэднае дачыненьне, уніяцкая царква атрымала магчымасьць засноўваць свае парафіі. Гісторык Сяргей Абламейка прыгадвае, што ў той год ён падрыхтаваў не адзін статут для рэгістрацыі такіх парафіяў.
    Вялікі артыкул віцебскага краязнаўцы Міхася Паўлава «Пакутніцкі крыж айца Ясафата», прысьвечаны лёсу Ясафата Кунцэвіча, быў надрукаваны ў «ЛіМе» — аўтар пісаў, што «даўно пара асэнсаваць Унію з іншых (не прарасейскіх — С. Н.) пазыцый, убачыць, што дала яна справе незалежнасьці Вялікага Княства Літоўскага, суседам і гістарычным супернікам якога была Масковія, што набірала моц і была гатовая «бараніць» інтарэсы праваслаўя ў Беларусі (і Ўкраіне) нават цаною зьнішчэньня беларускай дзяржаўнасьці і беларускага народа» («Літаратура і мастацтва», 10 верасьня 1993).
    Неўзабаве ў Беларусі зьявяцца дзясяткі ўніяцкіх парафіяў — але на момант, калі я пішу гэтыя радкі, уніяцкая царква як адзіная агульнанацыянальная рэлігійная арганізацыя застаецца незарэгістраванай. Ёй ня вернуты ніводзін храм і ніводзін новы храм пабудаваць не дазволена, і вернікі моляцца ў розных прыстасаваных памяшканьнях.
    Заслугі энтузыястаў і аматараў
    Калі аналізуеш здабыткі 1993-га на ніве нацыянальнага Адраджэньня, прыходзіш да высновы, што яны — хутчэй не заслуга дзяржаўнага апарату (як мусіла б быць), а вынік высілкаў нацыянальнай інтэлігенцыі.
    Пацьверджаньнем гэтага зьяўляецца статыстычны аналіз дынамікі пэрыядычных выданьняў,
    праведзены ў лябараторыі этнічнай геаграфіі Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту і апублікаваны ў кастрычніку 1993-га: «Калі ў 1990 г. колькасьць беларускамоўных газэт перавышала колькасьць расейскамоўных (132 і 88), дык ужо ў 1992 г. дынаміка зьмяняецца на карысьць расейскамоўнай пэрыёдыкі (163 газэты на расейскай мове і 157 газэт на беларускай). Падобнае назіраецца і ў адносінах часопісаў. Калі ў 1990 г. выходзіла 22 часопісы на беларускай мове і 16 на расейскай, дык у 1992 г. расейскамоўных часопісаў ужо выходзіць 50, а беларускамоўных усяго толькі 30».
    «Беларуская дзяржава па-ранейшаму, на жаль, не зацікаўленая ні ў чым беларускім, — адкамэнтаваў гэтыя лічбы тыднёвік «Літаратура і мастацтва» (29 кастрычніка 1993). — Нават абвяшчэньне незалежнасьці мала што зьмяніла ў стаўленьні дзяржаўных інстытутаў да мовы, культуры, традыцый карэннай нацыянальнасьці... Па ўсім відно: а) што энтузіязм і аматарства вычарпалі свае магчымасьці ў справе нацыянальнага адраджэньня; б) што бяз новых выбараў і новай улады нам не абысьціся».
    Выбары — прэзыдэнцкія — адбудуцца ў наступным годзе, але «новая» ўлада перакрэсьліць шмат што са зробленага «энтузіястамі і аматарамі».
    Сяргей Навумчык (Віцебская-Чыгуначная выбарчая акруга № 181). Рады праінфармаваць вас, спадары дэпутаты, што ўчора створана Беларуская асацыяцыя свабодных сродкаў масавай інфармацыі. У звароце да грамадзян і сродкаў масавай інфармацыі адзначаецца, што рэанімаваныя балыйавіцкія сілы пачалі наступ на сродкі масавай інфармацыі дый намногіх журналістаў. Менавіта таму паслухмяная ўладнаму чыноўніцтву фэміда цкуе Аляксандра Старыкевіча, уласнага карэспандэнта маскоўскай газэты «Камерсант дэйлі» і супрацоўніка газэты «Свабода». Менавіта таму былі адхілены ад кіраўніцтва і працы ў вядомай тэлеперадачы НіКА, а потым выкінуты за парог Белтэлерадыёкампаніі журналісткі Марына Бабкіна і Святлана Іванова. Менавіта таму адбываецг(а службовае цкаваньне таленавітага калектыву радыёстанцыі «Беларуская маладзёжная»... Менавіта таму ўцягнуты вярхушкай лагойскай раённай улады ў судовую цяганіну палітычны аглядальнік «Народнай газэты» Сяргей Плыткевіч. Менавіта таму за апошнія два гады «скарачаецца па штату» служба фотакарэспандэнтаў агенцтва Белінфарм, дзе зь пятнаццаці творчых супрацоўнікаў засталося шэсьць. Распачынаецца суд над вядомай пісьменьніцай, публіцысткай Святланай Алексіевіч. Яна сказала праўду пра брудную вайну ў Аўганістане. Выжываецца зь Беларусі ўласны карэспандэнт расейскай інфармацыйнай тэлеперадачы «Вестй» Леанід Сьвірыдаў. Сьпіс можна доўжыць.
    СМІ АГІТУЮЦЬ СУПРАЦЬ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ
    «3 аглядам рэспубліканскіх і цэнтральных газэт вас пазнаёмілі...» — такую фразу ў 1993 годзе па агульнабеларускім нацыянальным радыё слухачы чулі ледзь не штодня.
    На трэцім годзе незалежнасьці для дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі «цэнтрам» усё яшчэ заставалася Масква, а сама незалежнасьць была часовым кур’ёзам.
    Іншую пазыцыю займаў незалежны друк. У Менску выдавалася «Свабода» — газэта, дзе галоўным рэдактарам быў Ігар Гермянчук, раскуплялася ў шапіках імгненна. У Горадні выходзіла «Пагоня» пад рэдакцыяй Сяргея Астраўцова, у Віцебску Барыс Хамайда рэдагаваў газэту «Выбар». Пад кіраўніцтвам Алеся Ліпая разгарнулася першае ў Беларусі прыватнае інфармацыйнае агенцтва «БелаПАН».
    У пачатку студзеня 1993 году ў «Народнай газэце» я апублікаваў артыкул «У чыіх руках цэнзарская дубінка?», дзе, патрабуючы гарантаванага доступу для Народнага Фронту і дэмакратычных партый да дзяржаўных СМІ, пісаў: «Зрэшты, ёсьць у нас партыя, якая бесьперашкодна і ў любым памеры выкарыстоўвае аплачаны падаткаплатнікамі этэр. Гэта — партыя ўлады, партыя пракамуністычнай намэнклятуры, якая, зрабіўшы ведамасную ракіроўку, не зьбіраецца рызыкаваць сваёй кіруючай роляй» («Народная газэта», 5 студзеня 1993).
    За увесь год сытуацыя не зьмянілася ў лепшы бок, наадварот, мне як каардынатару парлямэнцкай апазыцыі, адказнаму ў тым ліку і за сувязь з
    прэсай, зрабілася куды цяжэй дамагацца тэлеэтэру для дэпутатаў апазыцыі, хоць права доступу да СМІ нам было гарантавана законам. Калі не памыляюся, у 1993 годзе нам удалося атрымаць жывы этэр у студыі нацыянальнага тэлебачаньня толькі адзін раз.
    Але самая вялікая праблема была не ў манапалізацыі той самай «кіруючай намэнклятурнай партыяй» дзяржаўных СМІ. Праблема і нават небясьпека палягала ў тым, што па тэлебачаньні і радыё, у газэтах са шматтысячным накладам рэгулярна і пасьлядоўна вялася антыдзяржаўная, антынезалежніцкая прапаганда.
    Тут я кажу не пра крытычныя ацэнкі стратэгіі ці тактыкі Беларускага Народнага Фронту, якія (хоць і рэдка) можна было прачытаць у выданьнях, якія стаялі на пазыцыях нацыянальнага адраджэньня.
    3 маім сябрам, аглядальнікам «Звязды» Валянцінам Жданко мы часта спрачаліся пра некаторыя аспэкты дзейнасьці БНФ (зрэшты, з часам у нейкіх ягоных словах я ўбачыў ісьціну — як і ён у некаторых маіх), але ў мяне ніколі не было сумненьня ў тым, што Валянцін за незалежнасьць Беларусі, за беларускую мову.
    «Звязда», хоць і лічылася газэтай Вярхоўнага Савету, вельмі рэдка друкавала заявы апазыцыі («Народная газэта» рабіла гэта часьцей), але я ніколі не чытаў на яе старонках ніводнага абразьлівага слова супраць дзяржаўных сымбаляў, беларускай мовы, ніводнага слова сумневу ў мэтазгоднасьці незалежнай беларускай дзяржавы (за выключэньнем хіба што нейкіх лістоў чытачоў, якім тут жа ў нумары давалася правільная ацэнка).
    Іншай была «Советская Белоруссня» — гэтае выданьне Савету міністраў з паўмільённым накла-
    дам зрабілася рупарам антыбеларускіх, антынезалежніцкіх сілаў.
    «3 прыходам Ігара Асінскага “СБ” больш-менш вызначылася, — прыгадвае тагачасная супрацоўніца «Советской Белорусснн» Людміла Масьлюкова. — Добра, сувэрэнітэт — але без душка нацыяналізму. Расея нам бліжэй, чым Захад» (Натальля Кулінка, Натальля Фядотава. «Время несбывшнхся надежд», Вільня, Логвінаў, 2014, с. 134). Адчуваецца, што слова «добра» ў дачыненьні да сувэрэнітэту ўжытае ў значэньні «нічога ня зробіш». Калі не лічыць фармальных заяваў ураду, дзе ўжывалася слова «сувэрэнітэт» — ніякім чынам газэта незалежнасьць Беларусі не падтрымлівала. А пад «нацыяналізмам» разумеўся Беларускі Народны Фронт.
    I ўсё ж цэнтральныя дзяржаўныя газэты («Советская Белоруссня», «Рэспубліка») хоць і падтрымлівалі курс Кебіча на інтэграцыю з Расеяй, крытыкавалі з нумара ў нумар Апазыцыю БНФ, друкавалі артыкулы за наданьне расейскай мове статусу дзяржаўнай нароўні зь беларускай — але пры гэтым захоўвалі пэўныя нормы (выключэньнем могуць быць хіба што публікацыі самой Масьлюковай, якая ў сваіх выразах у бок БНФ апускалася ледзь не да вулічнай лаянкі).
    А вось рэгіянальная дзяржаўная прэса ў выразах ня стрымлівалася.
    Важны момант: сумарны наклад абласных і раённых газэт шматкроць перавышаў наклад той самай «СБ» — людзі звыкла падпісваліся і куплялі мясцовыя выданьні, хоць бы дзеля абвестак.
    I ад нашых аднадумцаў-фронтаўцаў з розных рэгіёнаў Беларусі мы ведалі, што, за вельмі рэдкім
    выключэньнем, настрой мясцовых газэтаў быў прарасейскі і антыдэмакратычны.
    «Я ел шашлык в Тбмлмся, пнл внно в Кяшннёве, ловял крабов на Дальнем Востоке. Кто я теперь?»
    Прыкладам сьвядомай антынезалежніцкай пазыцыі была газэта «Віцьбічы» — орган Віцебскага гарадзкога савету.
    Газэта ў 1992-93 гадах выдавалася накладам больш як 66 тысяч асобнікаў — значыць, у 300-тысячным горадзе яна трапляла ў кожную другую сям’ю. Я сабраў толькі некаторыя найболып паказальныя цытаты і падаю іх на мове арыгіналу, каб у чытача склалася максымальна поўнае ўражаньне ад нюансаў падачы матэрыялаў.
    Вось дарэчы: ні ў водным нумары «Внтьбнчей» я не знайшоў нейкіх наўпроставых заклікаў да ліквідацыі Беларусі як сувэрэннай дзяржавы — што магло б успрымацца пракуратурай як антыканстытуцыйны, антызаконны акт (хоць падобныя заклікі ў іншых выданьнях ніякіх прававых наступстваў для іх аўтараў і рэдактараў ня мелі; пракуратура глядзела на такое скрозь пальцы). Але, як вядома, прапаганда «ў лоб» мае значна меншы эфэкт, чым прапаганда тонкая і прыхаваная...
    Ці ня ў кожным нумары газэты чытачу навязвалася думка, што незалежнасьць і дэмакратыя — гэта вельмі кепска.
    «В результате развала еднного народно-хозяйственного комплекса страны резко обострнлась экономнческая снтуацня в Республнке Беларусь... Мы, народные депутаты Внтебской областн всех
    уровней, поддержйваем предложенйя правйтельства, .. .й требуем тесного экономчческого союза с Россйей й Казахстаном на основе еднной рублёвой зоны й коллектнвной безопасностй» (3 красавіка 1993).