• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзевяноста трэці  Сяргей Навумчык

    Дзевяноста трэці

    Сяргей Навумчык

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 536с.
    2018
    89.7 МБ
    3 гэтага варыянту выйгравала толькі «трэцяя сіла», на якую і рабіў стаўку Шушкевіч (хоць ён ніколі так і не патлумачыў, на якія канкрэтна палітычныя партыі ці рухі ён жадае абапірацца. Увесь час казаў, што не на камуністаў і не на Народны Фронт).
    Аднак мой скепсіс адносна прапановы Шушкевіча быў выкліканы і больш, так бы мовіць, глябальнай прычынай, чым патэнцыйны раскол у шэрагах БНФ. Існавалі вялікія сумневы ў тым, што склад Асамблеі будзе істотна адрозьнівацца ад складу Вярхоўнага Савету.
    «Шушкевіч прапануе правесьці выбары ў Асамблею паводле Закону “Аб выбарах народных дэпутатаў Рэспублікі Беларусь” — таго самага закону, паводле якога ўвесну 1990 году быў абраны цяперашні парлямэнт (адзіная зьмена — ня будуць прадстаўленыя 50 дэпутатаў ад арганізацый вэтэранаў і інвалідаў), — пісаў я ў аналітычнай запісцы. Такім чынам, захоўваюцца ў ранейшых межах выбарчыя акругі, застаецца ранейшай працэдура зацьвярджэньня выбарчых камісій. Прыгадваюцца вартыя жалю пэрыпэтыі трохгадовай даўніны (выбары 1990 — Удакладненьне 2018 г.), зьвязаныя зь недасканаласьцю (магчыма, наўмыснай недасканаласьцю) Закону».
    Гэтыя пэрыпэтыі выбарчай кампаніі ў Вярхоўны Савет XII скліканьня я пералічыў: «Мясцовая намэнклятура па сваім жаданьні фармавала выбарчыя камісіі. Для вылучэньня кандыдатаў па месцы жыхарства неабходна было сабраць ня меней чым 300 грамадзянаў з абавязковай прысутнасьцю мясцовай улады (апошнія часта не прыходзілі). Камісіі на прыдуманых падставах адмаўляліся рэгістраваць некаторых кандыдатаў. Кандыдаты ня мелі роўнага доступу да сродкаў масавай інфармацыі. Нарэшце, практычна бескантрольная магчымасьць фальсыфікацыі вынікаў выбараў».
    I выснова: «Калі ўлічыць, што практычна ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі пракамуністычная намэн-
    клятура займае кіруючыя пазыцыі, палітычная актыўнасьць насельніцтва невысокая, тэлебачаньне і радыё, значная частка газэтаў падпарадкаваныя дзяржаве — вынік галасаваньня няцяжка прадбачыць. Абраная паводле цяперашняга закону Асамблея будзе мала чым адрозьнівацца аб Вярхоўнага Савету; значыць, і верагоднасьць прыняцьця Канстытуцыі ў яе дэмакратычным варыянце набліжаецца да нуля».
    Ну але галоўнае, як бачылася тады — «відавочна, рэальная магчымасьць прыняцьця новай Канстытуцыі зьявіцца толькі пасьля правядзеньня новых парлямэнцкіх выбараў. Менавіта такі шлях і прапануе дэмакратычная апазыцыя: прыняцьце Закону аб выбарах, які гарантуе квоту ад партый і палітычных рухаў, правядзеньне не пазьней за вясну 1994 году выбараў і ўжо затым — прыняцьце Канстытуцыі».
    Вось такі альгарытм канстытуцыйнага працэсу мы прапаноўвалі. Памыліўся я толькі ў тым, што насамрэч Канстытуцыя ўсё ж была прынятая нашым Вярхоўным Саветам — у немалой ступені дзякуючы таму, што ў кастрычніку Шушкевіч ізноў пайшоў у фарватэры патрабаваньняў пракамуністычнай болыпасьці і прысьпешыў гэты самы канстытуцыйны працэс.
    Разьвязка надыдзе ўжо ў наступным годзе, калі новаабраны сьпікер Мечыслаў Грыб назаве сваёй першачарговай мэтай як найхутчэйшае прыняцьце Канстытуцыі і, не зважаючы на папярэджаньні дэпутатаў БНФ пра пагрозу дыктатуры, большасьць Вярхоўнага Савету прыме «прэзыдэнцкую» Канстытуцыю.
    У дзень яе прыняцьця 15 сакавіка 1994 году, выступаючы на сэсіі, я назаву такі Асноўны за-
    кон «бомбай, якая ўзарве грамадзтва» — яшчэ толькі адчуваючы, але нават не ўяўляючы і ўвесь маштаб узрушэньняў, і іх працягласьць у часе, на дзесяцігодзьдзі. Віктар Ганчар ужо тады абурыўся маімі словамі.
    У чарговую гадавіну прыняцьця Канстытуцыі, 15 сакавіка 2018 году, Мечыслаў Грыб у інтэрвію карэспандэнту Радыё Свабода Віталю Цыганкову скажа, што «сёньня я мяркую так, што кідацца ў прэзыдэнцкую форму кіраваньня было небясьпечна».
    Правільнае меркаваньне. На жаль, запозьненае.
    Аляксандар Вярцінскі (Смаргонская гарадзкая выбарчая акруга № 269): Хачу зьвярнуць вашу ўвагу на адну нешараговую падзею ў духоўным жыцьці рэспублікі, а іменна падзяліцца сваімі ўражаньнямі аб першым нацыянальным фэстывалі беларускай песьні і паэзіі, які адбыўсяў Маладзечне, удзельнікам якога мне давялося быць. У першую чаргу я ўражаны не арганізацыйнай формай, хоць і яна таксама была на найвышэйшым узроўні, a глыбокім зьместам, самім духам гэтага сьвята, якое ў значнай меры выявіла сутнасьць таго, што мы называем Адраджэньнем нашай культуры, мовы, самой беларускай нацыі. Тое, што зроблена ў Маладзечне, — гэта прыклад, як трэба змагацца ня словамі, не мітынгоўшчынай за кулыпуру і мову, а як яе, нашу беларускую культуру, даваць людзям, даводзіі(ь да сьвядомасьці кожнага, як закласьці яе ў душу чалавека незалежна ад яго нацыянальнасьці. Такая форма адраджэньня культуры беларускага слова і музыкі не магла ня быць успрынятая ўсім насельніцтвам як іменна вялікае сьвята. Альтэрнатыву такой форме беларускага слова, паэзіі, музыкі цяжка знайсыр. Хачу адзначыць і такі бок фэстывалю — тое, што наш малады бізнэс не заціснуў грошы ў кішэні, а цалкам падтрымаў ініцыятыву старшыні Маладзечанскага гарадзкога савету народных дэпутатаў народнага дэпуmania Рэспублікі Беларусь Генадзя Дзьмітрыевіча Карпенкі аб правядзеньні фэстывалю і выдзеліў неабходныя сродкі. Гэтым яшчэ раз было засьведчана імкненьне розных слаёў насельніцтва да сваёй нацыянальнай культуры.
    Выступ у «Розным»
    НАЦЫЯНАЛЬНАЕАДРАДЖЭНЬНЕ НАБІРАЕ СІЛУ
    1 верасьня 1993 году 80% першаклясьнікаў пайшлі ў беларускія клясы.
    Гэты факт часам прыводзяць як прыклад беларусізацыі пачатку 90-х, як адно з найвялікшых яе дасягненьняў.
    Але вучыліся яны (як і другаклясьнікі, і трэцяклясьнікі — і так аж да 10-й, выпускной клясы) па расейскамоўных падручніках.
    I гэта ўжо — сьведчаньне цяжкасьцяў, зь якімі сутыкнулася нацыянальнае адраджэньне, а калі больш дакладна, паказчык выкананьня Закону аб мовах, прынятага яшчэ ў студзені 1990 году Вярхоўным Саветам папярэдняга, XI скліканьня.
    У 1993 годзе меўся пачацца новы этап выкананьня гэтага Закону, пра які выканаўчыя органы ўлады — як у сталіцы, гэтак і ў рэгіёнах — пастараліся забыцца. Але актывісты Таварыства беларускай мовы нагадвалі пра яго.
    Вось што тлумачыў у інтэрвію мясцовай газэце старшыня Віцебскай гарадзкой рады ТБМ, выкладчык тэхналягічнага інстытуту Валянцін Арлоў:
    «Закон увогуле лібэральны, нават занадта. У ніводнай былой рэспубліцы не даецца столькі правоў людзям, якія ня хочуць валодаць мовай. Больш таго, закон адзіны сярод падобных, бо прымушае вывучаць у школах як прадмет расейскую мову.
    У чым яго недасканаласьць, на мой погляд? Няма артыкулу, які б абавязваў кіраўнікоў афіцыйных устаноў і прадпрыемстваў у межах сваёй кампэтэнцыі адказваць за выкананьне Закону.
    .. .К верасьню 1993 году сфэра культуры павінна працаваць на беларускай мове (арт. 28), тэксты афіцыйных абвестак, паведамленьняў, афішаў, рэклямы павінны быць на беларускай мове (арт. 28), аб’явы на транспарце і ў гандлі павінны рабіцца на беларускай мове (разьдзел другі, арт. 9 Дзяржпраграмы), маркіроўка тавараў для Беларусі — таксама на беларускай (арт. 32), мовай афіцыйных сродкаў масавай інфармацыі павінна быць беларуская (арт. 29)».
    Натуральна, у чыноўнікаў і кіраўнікоў прадпрыемстваў быў час, каб падрыхтаваць прадугледжанае законам.
    «Было і ёсьць шмат магчымасьцяў памяркоўна, спакойна пашырыць сфэру ўжываньня беларускай мовы ў горадзе ўвогуле, — працягваў Арлоў. — Але якраз гэта сабатуецца, перш-наперш многімі адказнымі асобамі, і нават з найвышэйшага гарадзкога і абласнога эшэлёнаў улады... Боязь зноў-такі сьведчыць, што пераважная большасьць людзей закон так і не глядзелі. Ад звычайнага чалавека ў сэнсе авалоданьня беларускай мовай нічога не патрабуецца!.. А вось тыя, хто мае справу з грамадзкасьцю (на транспарце, у гандлі і г. д.), службовыя асобы ўсіх рангаў, у адпаведнасьці з Праграмай, вызначанай Саветам міністраў рэспублікі, павінны ведаць беларускую мову і карыстацца ёю ў межах сваёй кампэтэнцыі, Калі ты, скажам, старшыня нейкага савету, рабіць афіцыйныя заявы, выступаць, афармляць паперы павінен па-беларуску» («Внтьбнчн», 18 траўня 1993).
    Але вось якраз старшыня Віцебскага гарсавету Валер Неўшаў падаў прыклад стаўленьня да выкананьня Закону. На пытаньне рэдактара газэты Ніны
    Тулінавай — «Вам как главе городской властн не обойтн стороной нацнональный вопрос, нлн, как сейчас модно крнчать (sic! — С. Н.) — вопрос возрождення Беларусн. Вы — русскнй, н еслн не попадёте в струю “демократов”, прндётся нелегко» — адказ такі: «Каждая нацнональность нмеет право на свою культуру, язык, нацнональные чувства. Но нх не надо культнвнровать нскусственно, с нажнмом. йсторнческн сложнлось так, что в Внтебске преобладает русскнй язык... Перевод учебннков по фнзнке, астрономнн, нсторнн, математнке сейчас невыгоден нн с научной, нн с экономнческой стороны. Я поннмаю, что белорусскнй язык должен быть доведён до уровня государственного. Но надо делать это спокойно, размеренно, без давлення особенно на простых людей. Н только через культуру, народное образованне (но опять-такн без давлення) поколенню за поколеннем прнвнвать этн чувства. Возрожденне Беларусн, повторюсь еіцё, должно ндтн через культуру, через театр».
    Фактычна, мэр Віцебску адкладаў беларусізацыю «на пакаленьні», гэта значыць на сотню гадоў, пры гэтым прапаноўваючы вярнуцца на сто гадоў назад, у канец XIX — пачатак XX стагодзьдзяў, калі ініцыятары Адраджэньня праз тэатар і пачыналі. Але тое было ў Расейскай імпэрыі, a цяпер існавала сувэрэнная беларуская дзяржава, з законам, які дзейнічаў ужо чацьвёрты год і які чыноўнік абавязаны быў выконваць. Але — не жадаў выконваць: «Меня часто спрашнвают: говорнте лн вы по-белорусскн. Я думаю, чем говорнть безграмотно на любом языке, лучше на нём не говорнть» («Внтьбнчн», 3 красавіка 1993).
    Нічога з таго, пра што казаў старшыня Віцебскай гарадзкой рады ТБМ Валянцін Арлоў, не было зроблена ні да верасьня, ні пасьля верасьня, як таго патрабаваў закон. У Віцебскім абласным савеце мой бацька Іосіф Навумчык быў адзіным дэпутатам, які выступаў па-беларуску.
    Увогуле, Віцебск зрабіўся апірышчам праімпэрскіх, прарасейскіх сілаў, і гэтаму ў немалой ступені паспрыяў «Славянскі базар», які з пачатку 90-х рэгулярна праводзіўся ўзамен фэстывалю польскай песьні (менавіта для гэтага фэстывалю і была пабудаваная ў 1988 годзе вялікая канцэртная заля). Культурніцкі вэктар быў імгненна памяняны: ня Захад, а Усход, канкрэтна — Расея. Памятаю, як на адным з канцэртаў інтэрмэдыя нейкіх двух артыстаў з Украіны, дзе абсьмейвалася незалежнасьць Украіны і Беларусі, выклікала авацыю 5-тысячнай залі — і гэта быў не адзіны гэткі жарцік на фэстывалі. У краіне, дзе ўлада паважае сваю дзяржаву, такі канцэрт быў бы апошнім, арганізатары былі б прыцягнутыя да адказнасьці. А ў Віцебску «Славянскі базар» да зусім нядаўняга часу быў трыюмфам расейскай эстрады ня самага лепшага гатунку і штогод рабіў моцную праімпэрскую ін’екцыю ў сьвядомасьць віцяблянаў. Ня дзіўна, што пад песьню «Офнцеры, офнцеры, ваше сердце под прнцелом, за Россню н свободу до конца» — пяцітысячная заля ўстае.