• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзевяноста трэці  Сяргей Навумчык

    Дзевяноста трэці

    Сяргей Навумчык

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 536с.
    2018
    89.7 МБ
    А ў Кіеве ў гэты самы дзень, 15 студзеня 1994 году, зьнік Міхайла Байчышын — каардынатар праекту Балта-Чарнаморскага нафтавага калектару, кіраўнік Сакратарыяту Народнага Руху Ўкраіны, «правая рука Вячаслава Чарнавола» (ацэнка колішняга прэсавага сакратара Руху Дзьмітра Панамарчука), вылучаны ў народныя дэпутаты Ўкраіны.
    Паводле Станіслава Гусака, «канфэрэнцыю (у справе Балта-Чарнаморскага калектару — С. Н.) плянавалася правесьці ў Кіеве ў 1994 годзе. Тады ўсе дакумэнты я сам рыхтаваў і адправіў у Кіеў, у Народны рух. Там былі дакумэнты, зьвязаныя і зь Міжнародным валютным фондам, які быў гатовы прафінансаваць праектныя работы, і шмат іншых дакумэнтаў, зь якіх было ясна, што ёсьць прадпрымальнікі, гатовыя выдаць сур’ёзныя грошы на пабудову гэтага калектару, і інжынэрныя распрацоўкі — усё гэта было вывезена зь Менску ў Кіеў. I калі ўжо да канфэрэнцыі заставалася дзесяць дзён, на штаб Народнага руху Ўкраіны быў зроблены напад».
    Як прыгадвае Дзьмітро Панамарчук, нападнікі прайшлі ў кабінэт Байчышына, але гаспадара ў гэты
    момант не было, яны ўдарылі аднаго з ахоўнікаў па галаве і пакінулі будынак. Хто яны былі — засталося невядомым. I ў той самы дзень Міхайла Байчышын зьнік. Зьніклі і ўсе дакумэнты, якія, паводле Гусака, меркавалася разглядаць праз два тыдні.
    Пошукі не далі вынікаў, хоць, паводле тагачаснага генэральнага пракурора, была праведзеная маштабная апэрацыя — абсьледавалі тры тысячы пустых кіеўскіх будынкаў, апыталі 30 тысяч чалавек.
    Лёс Міхайла Байчышына застаецца невядомы і да сёньня.
    Васіль Сінчылін (Беларуская рэспубліканская арганізацыя вэтэранаў вайны z працы): В прошедшые днгі я встречался co своймй йзбйрателямй — ветеранамй Вооруженных Сйл, труда, ветеранамй войны й членамй мйнского полйтйческого клуба «Коммунйст», которые прйнялй обраіценне к вам, депутатам Верховного Coeema, й поручйлй мне довестп это обраіценйе до вас. «Мйнскйй полйтйческйй клуб прйзывает народных депутатов Беларусй прй рассмотренйй нового проекта Констйтуцйй учесть следуюіцее. Ндей реставраціш капйталйзма н одновременной заіцйты трудяіцйхся от капйталйзма алогйчны no форме й содержанйю. Возврат к капйталйзму протйворечйт коренны.м йнтересам трудяіцйхся, а потому й заіцйта от него, даже еслй бы она была возможна, не ймеет для нйх нйкакого смысла. Обьектйвные законы дналектнкй таковы, что йсключают возможность развштія вспять. Как нйкто неможет направйть развнтпе человека от старостй к молодостн, так нйкому не дано повернуть йсторйю обратно от соцйалйзма к капйталйзму. Возннкшне на этом путй трудностй непреодолймы. Онй могут npueecmu только к конфронтацйй, й даже к гражданской войне.
    Чтобы ее йзбежать, необходймо взять курс на сохраненйе соцйалйзма й устраненйе допуценных в нем перекосов. Следует сохранйть экономйческую основу соцйалйзма в форме обіценародной собственностй й централйзованного управленйя экономйкой».
    ХТО ПРЫСЬПЕШВАЕ
    КАНСТЫТУЦЫЙНЫ ПРАЦЭС
    — Бел-чырвона-белы сьцяг і «Пагоню» выкарыстоўвалі фашысцкія акупанты!
    Гітлер насіў штаны — дык што, нам цяпер хадзіць без штаноў?
    Гэты дыялёг паміж вэтэранам і Лявонам Баршчэўскім адбыўся ў часе абмеркаваньня праекту Канстытуцыі. Пракамуністычныя дэпутаты імкнуліся скарыстаць кожную зручную нагоду, каб паставіць пад сумнеў прынятыя ў 1991-м рашэньні. Але найбольш гарачыя спрэчкі ў часе прыманьня Канстытуцыі разгарнуліся ў пытаньні ўвядзеньня пасады прэзыдэнта.
    У 1993-м Шушкевіч імкнуўся выканаць тое, што Вярхоўны Савет паабяцаў у 1992-м. Тады, адмовіўшы ў правядзеньні рэфэрэндуму аб датэрміновых выбарах, парлямэнт паабяцаў прысьпешыць канстытуцыйныя пераўтварэньні, прыняць новую Канстытуцыю і ў 1994 годзе правесьці выбары ў Вярхоўны Савет.
    Спачатку стаўленьне Шушкевіча да асноўных палажэньняў ня шмат адрозьнівалася ад нашай пазыцыі. Ён выступаў супраць увядзеньня пасады прэзыдэнта і за захаваньне нэўтралітэту.
    Да прыкладу, у сакавіку 1993-га на нечарговай сэсіі, выказваючы сваё стаўленьне да апошняга на той час варыянту праекту Канстытуцыі, Шушкевіч сказаў: «Згодна з падрыхтаваным праектам выканаўчая ўлада будзе дамінаваць. Разам з прэзыдэнтам у якасьці свайго кіраўніка яна набывае вяршэнства над усімі іншымі дзяржаўнымі орга-
    намі, бо прэзыдэнту надаюцца такія паўнамоцтвы, якімі не валодае нават прэзыдэнт Злучаных Штатаў Амэрыкі. На маю думку, парлямэнцкая рэспубліка забясьпечвае большы ўзровень дэмакратыі, а аптымальны варыянт — гэта дзяржава, дзе прэзыдэнт зьяўляеццатолькі галавой дзяржавы. Невыпадкова, што ў Эўропе існуюць пераважна парлямэнцкія дзяржавы. Такая форма кіраваньня забясьпечвае адкрытасьць, галоснасьць, дэмакратызм прыняцьця рашэньняў, улік разнастайных думак і падыходаў».
    Адкрытасьць, галоснасьць, дэмакратызм, плюралізм меркаваньняў — я краз тое, чаго менш за ўсё хацела парлямэнцкая большасьць.
    Рознасьць падыходаў Шушкевіча і БНФ
    У нас, дэпутатаў Апазыцыі БНФ, захоўвалася галоўнае разыходжаньне з Шушкевічам што да канстытуцыйнага працэсу.
    Мы лічылі, што гэты Вярхоўны Савет зь ягонай пракамуністычнай большасьцю, ня ў стане прыняць Асноўны закон незалежнай дэмакратычнай дзяржавы дый ня мае права гэтага рабіць, асабліва пасьля забароны рэфэрэндуму.
    I таму працягвалі настойваць на тым, каб спачатку былі праведзеныя выбары ў новы парлямэнт, і ўжо ён, выбраны ў іншых умовах, у незалежнай краіне бязь ціску камуністычных органаў, прыме Канстытуцыю.
    Мы разьлічвалі, што нават з улікам уплыву чынавенства на чале з Кебічам гэты новы парлямэнт будзе больш дэмакратычны, чым «наш» Вярхоўны Савет.
    Між іншым, ускосна гэта пацьвердзілася: праз два гады, нават пад куды большым ціскам прэзыдэнцкай адміністрацыі, чым гэтага можна было чакаць ад апарату Кебіча, ва ўмовах паклёпу зь дзяржаўных СМІ, абсалютная большасьць кандыдатаў ад БНФ і дэмакратычных партый выйшлі ў другі тур выбараў (як вядома, Вярхоўны Савет быў тады не абраны адразу — прэзыдэнцкая адміністрацыя сьвядома сарвала выбары).
    Аднак у Шушкевіча была іншая пазыцыя: спачатку — Канстытуцыя, а ўжо потым — выбары ў найвышэйшы заканадаўчы орган. I цяжка было патлумачыць самому сабе, чаму ж зусім не дурны, інтэлектуальны чалавек не жадае зразумець, што гэтыя дэпутаты няздольныя прыняць дэмакратычную Канстытуцыю.
    Ведаю, што некаторыя з маіх паплечнікаў па апазыцыі з пагардай глядзелі на спробы Шушкевіча правесьці тыя або іншыя палажэньні Канстытуцыі — а ў мяне гэтыя спробы выклікалі пачуцьці шкадаваньня, як да чалавека, які б’ецца лбом аб сьцяну.
    Шушкевіч настойліва, з месяца ў месяц, у Авальнай залі і ў інтэрвію журналістам, паўтараў, што гэтыя дэпутаты — здольныя працаваць, што ў іх ёсьць «станоўчы патэнцыял».
    У ліпені 1993-га ён мог пераканацца ў характары патэнцыялу дэпутацкай большасьці, якая ледзь не адправіла яго ў адстаўку; у студзені 1994-га патэнцыял гэты быў скарыстаны напоўніцу, і Шушкевіч заняў месца шараговага дэпутата ў Авальнай залі.
    Пазьней Шушкевіч напіша, што «ні ў дэмакратаў, ні ў старой камуністычнай намэнклятуры не было ўсебаковага глыбокага разуменьня праблемы. Яны
    не пайшлі па шляху прыняцьця часовага Асноўнага закону, як, напрыклад, палітыкі Польшчы, а зь недапусьцімай пасьпешнасьцю прынялі Канстытуцыю 1994 году» (С. Шушкевіч, «Неокоммуннзм у Беларусн», Скнф, Смаленск, 2002, с. 60-61).
    3 гэтых радкоў вынікае, што і намэнклятура, і Апазыцыя БНФ імкнуліся прыняць Канстытуцыю як найхутчэй. Аднак менавіта дэпутаты БНФ заяўлялі, што Вярхоўны Савет ня ў стане прыняць Канстытуцыю (пра што я пісаў вышэй), а ў лютымсакавіку 1994 году нават блякавалі яе прыняцьце, паколькі былі нязгодныя з увядзеньнем пасады прэзыдэнта.
    Адносна ж пазыцыі самога Шушкевіча прывяду меркаваньне незаангажаванага дасьледчыка, аўтара манаграфіі, прысьвечанай прыняцьцю першай Канстытуцыі незалежнай Беларусі, які скрупулёзна вывучыў як стэнаграмы сэсіяў Вярхоўнага Савету, гэтак і матэрыялы Канстытуцыйнай камісіі. «.. .Менавіта былы сьпікер прысьпешваў канстытуцыйны працэс... Абвінавачваючы парлямэнт у тым, што Канстытуцыя пісалася пад прэм’ер-міністра В. Кебіча, С. Шушкевіч, відавочна, забываў, што ён заўсёды займаў пазыцыю В. Шаладонава, які, у сваю чаргу, цесна супрацоўнічаў з прасаўмінаўскім дэпутацкім аб’яднаньнем «Беларусь» (Аляксандар Кур’яновіч, «Констнтуцня незавнснмой Беларусн: разработка, проекты, прлнятне». 3-е выданьне, «Тесей», Менск, 2012, с. 9).
    Ну а галоўнай мэтай аб’яднаньня «Беларусь» было абраньне Кебіча прэзыдэнтам, прычым — як найхутчэй.
    Супраць «моцнага» прэзыдэнта
    Ніякія добрыя намеры Шушкевіча што да праекту Канстытуцыі зьдзейсьніцца не маглі: пракамуністычная большасыдь не прымала парлямэнцкую рэспубліку і нэўтралітэт. I калі адносна нэўтралітэту Шушкевіч захаваў сваю пазыцыю (хоць і падпісаў у апошні дзень паведамленьне, што Беларусь далучаецца да сыстэмы калектыўнай бясьпекі), дык адносна прэзыдэнцтва паступова перайшоў на пазыцыі намэнклятуры.
    Праўда, ён ніколі не выказваўся за варыянт так званага «моцнага прэзыдэнта» (калі прэзыдэнт адначасна зьяўляецца кіраўніком дзяржавы і выканаўчай улады зь вялікімі паўнамоцтвамі), ва ўсялякім разе, я ня памятаю такіх заяваў Шушкевіча.
    Аднак ужо адно тое, што кіраўнік Канстытуцыйнай камісіі зьмяніў пазыцыю і пагадзіўся на ўвядзеньне пасады прэзыдэнта, было важным фактарам.
    Па-першае, у тых дэпутатаў, якія вагаліся, фармавалася меркаваньне, што калі ўжо найвышэйшая ў дзяржаве асоба, прычым з дэмакратычнымі перакананьнямі, узяла гэты бок — значыць, ёсьць у ім больш рэзонаў, чым падавалася спачатку. Па-другое (і гэта, на маю думку, больш важна) — магчымасьць прэзыдэнцкай пасады замацоўвалася ў грамадзкай сьвядомасьці.
    Вось такія прапановы, кшталту прэзыдэнцтва, зь якімі салідарызаваўся Шушкевіч, мы не падтрымлівалі — і нам хапала галасоў, каб іх заблякаваць.
    Пры гэтым мы нязьменна настойвалі на парлямэнцкай рэспубліцы. Так, калі 25 траўня 1993 году разьдзел пра прэзыдэнцтва набраў толькі 97
    галасоў, Зянон Пазьняк прапанаваў яго скасаваць і вярнуцца да парлямэнцкай рэспублікі. Як і варта было чакаць, гэтая прапанова не была падтрыманая парлямэнцкай большасьцю.
    Пасьля чарговага разгляду пытаньня пра Канстытуцыю мы былі вымушаныя прыняць адпаведную заяву, у якой дэкляравалі свае канстытуцыйныя прынцыпы: