• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзевяноста трэці  Сяргей Навумчык

    Дзевяноста трэці

    Сяргей Навумчык

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 536с.
    2018
    89.7 МБ
    Генадзь Лех, старшыня маскоўскай суполкі падтрымкі БНФ, Масква: «Пасьля путчу 1991 году, супраць якога змагаліся і маскоўскія беларускія суполкі, наша таварыства культуры, найбуйнейшая арганізацыя маскоўскіх беларусаў, атрымала пакой з тэлефонам у беларускай амбасадзе. Але праз год нас пачалі выжываць з гэтай амбасады... А вось словы, якімі пачаставалі нас, беларусаў, у нашай так званай беларускай амбасадзе на мінулым тыдні: “Выметайтесь вон в свою Белоруссню!”».
    У Рэзалюцыі Зьезду — пакет прапановаў да Вярхоўнага Савету і ўраду: адкрыць прадстаўніцтвы ва ўсіх краінах, дзе ёсьць беларуская дыяспара, прызначэньне прадстаўнікоў рабіць з улікам меркаваньня мясцовых беларусаў, дапамагаць беларусам замежжа ў адкрыцьці культурна-асьветных цэнтраў, спрыяць беларусам замежжа ў атрыманьні
    адукацыі ў Беларусі, прыняць закон аб мігрантах і ўцекачах, увесьці спрошчаную працэдуру наданьня беларускага грамадзянства беларусам з дыяспары, якія прыехалі на сталае жыхарства ў Беларусь, устанавіць бязьвізавы рэжым для беларусаў блізкага замежжа і іншае. МЗС было рэкамэндавана выкарыстоўваць беларускую лацінку для афармленьня пашпартоў і іншых дакумэнтаў міжнародных зносін.
    Канчалася Рэзалюцыя зваротам да парлямэнту і ўраду абвясьціць дзяржаўным сьвятам 25 сакавіка — дзень абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, спыніць выкарыстаньне гімну былога БССР, прысьпешыць прыняцьце гімну, які б адпавядаў нацыянальным ідэалам, a таксама вярнуць сталіцы яе гістарычную назву — Менск.
    Праз чвэрць стагодзьдзя шмат якія дэталі гэтых некалькіх дзён сьцерліся з памяці, але засталося адчуваньне ўзьнёсласьці, адчуваньне сьвята — нягледзячы на ў цэлым крытычныя прамовы, якія гучалі і ў залі і падчас «круглых сталоў». Гэта сапраўды быў эмацыйны зэніт Адраджэньня, ягоная вяршыня — далей ужо нягледзячы на змаганьне нацыянальных сілаў будзе імклівы спад. Але тыя ліпеньскія дні ў Опэрным тэатры застануцца ў гісторыі як нацыянальны трыюмф.
    Пётра Скарабагацька (Лунінская выбарчая акруга № 128): Уважаемые народные депутаты! Вчера в эпгом зале перед намй выступйл заместйтель Председателя Совета Мпнйстров Костйков Нйколай Нйколаевйч, который, в обіцем-то, обнадежйл й заверйл нас всех, что горюче-смазочные матерйалы, прежде всего для сельскохозяйственных районов, есть, й онй обеспечйваются. Мягко говоря, это не совсем так. Сейчас село жйвет на горюче-смазочных матерйалах, которые осталйсь от посевных работ. Это замедлйло заготовку кормов. Автобусные маршруты, пассажйрскйе перевозкй практйческй сокрагцены наполовйну. He всегда даже заправляются машйны «Скорой помоіцй», хлебные машйны. Поэтому, уважаемый Нйколай Нйколаевйч, мне кажется, вашй помоіцнйкй, ваш аппарат, мягко говоря, не совсем верно вас йнформйруют й не дают правйльную, реальную обстановку, которая складывается no районам республйкй. Н прошу помочь в разрешенйй этой проблемы для сельскохозяйственных районов.
    ЭКСПЭРТЫ РАСПРАЦОЎВАЮЦЬ БАЛТАЧАРНАМОРСКІ НАФТАВЫ КАЛЕКТАР
    Калі ў сакавіку1993-га Пазьняк прасіў мяне ехаць у Беласток на сьвяткаваньне 75-х угодкаў БНР, я супраціўляўся: хацелася быць у Менску на пасяджэньні ў будынку філярмоніі. Апошнім маім аргумэнтам было, як мне здавалася, неабвержнае: няма на чым ехаць, бо «свае» 20 літраў бэнзіну, якія кожны аўтаўладальнік меў на месяц па талёнах, я даўно праезьдзіў. Але аргумэнт не падзейнічаў, і давялося мне тут жа, у Авальнай залі, ісьці на паклон да кіраўніка «нафтавага» ведамства Мардашова — той напісаў запіску на аўтазапраўку, каб мне адлілі 80 літраў бэнзіну. Паехаў я ў Беласток зь дзьвюма запраўленымі каністрамі — каб хапіла на зваротны шлях.
    Такая сытуацыя з палівам цягнулася ўвесь 1993 год.
    15 ліпеня 1993 году ў Доме літаратара за паўтара дзесяцігодзьдзя яго існаваньня ці не ўпершыню адбыўся форум, дзе пра літаратуру не было сказана ні слова. Тое, пра што гаварылі, з большай верагоднасьцю можна было ўявіць у якім-небудзь энэргетычным ведамстве ці ў праектным інстытуце.
    Некалькі дзясяткаў эканамістаў, інжынэраў, праекціроўшчыкаў, навукоўцаў у энэргетычнай і нафтавай сфэры сабраліся на міжнародную канфэрэнцыю краінаў Балта-Чарнаморскага рэгіёну «Шляхі пераадоленьня паліўна-энэргетычнага крызісу».
    Увогуле, канфэрэнцыя складалася зь дзьвюх частак — палітычнай і тэхнічнай. Першая адбылася ў сядзібе БНФ на Варвашэні, 8, у ёй бралі ўдзел
    палітыкі, а другая — у Доме літаратара. У першай канфэрэнцыі бралі ўдзел пераважна палітыкі Беларусі, Латвіі, Літвы, Польшчы і Украіны, у другой — адмыслоўцы ў энэргетычнай сфэры з вышэйназваных, за выключэньнем Польшчы, краінаў. Абодва мерапрыемствы былі скліканыя на ініцыятыву БНФ.
    Гэта былі ня першыя форумы Балта-Чарнаморскага рэгіёну — за два з паловай гады да таго, у лістападзе 1990-га, у Менску на ініцыятыву Зянона Пазьняка пры падтрымцы старшыні Народнага Руху Украіны Вячаслава Чарнавола прайшла нарада дэпутатаў парлямэнтаў Беларусі, Латвіі, Літвы, Украіны і Эстоніі.
    Пачалася яна ня дзе-небудзь, а ў залі пасяджэньняў Савету міністраў Дому ўраду, гэтае памяшканьне выдзеліў сам прэм’ер-міністар Вячаслаў Кебіч. Аднак ужо пасьля першага званка з Масквы Кебіч сам і запрапанаваў удзельнікам знайсьці іншае памяшканьне. Дэпутаты сабраліся ў пакоі Апазыцыі БНФ у тым самым Доме ўраду, толькі ў іншым крыле. Сярод рашэньняў той нарады быў і намер «распрацаваць агульную энэргетычную праграму, якая б падтрымлівала сувэрэнітэт рэспублік».
    Потым быў 1991 год, дэкляраваны сувэрэнітэт зьмяніўся рэальнай незалежнасьцю, а энэргетычная праграма набыла рысы канкрэтнага праекту. Тое быў распрацаваны на чале з намесьнікам старшыні Аб’яднанай дэмакратычнай партыі Станіславам Гусакам праект нафтавага калектару, які павінен быў злучыць нафтаправоды па лініі Адэса-Броды-Вэнтсьпілс і тым самым істотна зьменшыць паліўную залежнасьць краінаў ад Расеі.
    Энэргетычная перавага ўсходняга суседа
    У працы канфэрэнцыі бралі ўдзел адмыслоўцы зь Беларусі, Латвіі, Літвы і Ўкраіны, прычым прадстаўніцтва было даволі высокім, выступілі генэральны дырэктар «Латвіянафты», дарадца прэм’ер-міністра Літвы, намесьнік міністра энэргетыкі Ўкраіны. Фраза «Энэргетычны шантаж Расеі» гучала з вуснаў ці ня кожнага ўдзельніка.
    Практычна цалкам гэтай тэме быў прысьвечаны і даклад Зянона Пазьняка.
    Лідэр БНФ зрабіў невялікі экскурс у гісторыю, нагадаўшы, што «ідэя эканамічнай каардынацыі краінаў Балта-Чарнаморскага міжмор’я ня новая. Яна ўзьнікла ў пачатку стагодзьдзя ў асяродку беларускіх палітыкаў нацыянальна-адраджэнскага накірунку і ўпершыню прадэкляраваная на дэмакратычным зьезьдзе ў Лязане». Адзначыўшы, што «ў Савецкім Саюзе імпэрская палітыка прэваліравала над эканомікай», «эканамічныя інтарэсы рэспублік ня ўлічваліся», лідэр БНФ выказаў перакананьне, што галоўнай эканамічнай праблемай для краінаў Балта-Чарнаморскага рэгіёну зрабілася пытаньне паліўна-энэргетычнага забесьпячэньня. Праблема створаная для нас у значнай ступені штучна і абумоўленая манапольным становішчам Расеі на нафтавым рынку Ўсходняй Эўропы. Для нашых краінаў аднолькава востра паўстала пытаньне стварэньня другіх і трэціх крыніцаў забесьпячэньня нафтай. Праблема не прыняла б нагэтулькі драматычныя формы, калі б наш усходні сусед не выкарыстоўваў сваю часовую энэргетычную перавагу ў палітычных мэтах, галоўны сэнс якіх — стварэньне жорсткай эканамічнай і палітычнай залежнасьці
    Канфэрэнцыя краінаў Балта-Чарнаморскага рэгіёну «Шляхі пераадоленьня паліўна-энэргетычнага крызісу», Дом літаратара.
    нашых краінаў ад Расеі, забесыіячэньне дамінуючага становішча Расеі ва Усходняй Эўропе аж да падаўленьня сувэрэнітэтаў усходнеэўрапейскіх краінаў».
    Альтэрнатыву Пазьняк бачыў у каардынацыі намаганьняў у эканамічных і паліўна-энэргетычных пытаньнях усіх краінаў Балта-Чарнаморскага рэгіёну: «Агульная аўтаномная сыстэма забесьпячэньня і дастаўкі нафты можа карэнным чынам зьмяніць становішча, дасьць магчымасьць усім уздыхнуць вальней, перайсьці ад стану выжываньня да грунтоўнага будаўніцтва сваіх дзяржаў, паскорыць эканамічныя рэформы, зьнізіць палітычны ціск з усходу».
    У гэтай сваёй прамове Пазьняк выказаў скептычны погляд на пэрспэктыву дачыненьняў з Расеяй і, калі не памыляюся, упершыню сказаў пра
    розьніцу паміж постсавецкімі краінамі і краінамі былога сацыялістычнага лягеру.
    Прызнаюся, тады гэтая ацэнка падалася мне празьмерна пэсымістычнай: «Гісторыя ўзаемаадносінаў нашых краінаў з усходам і аналіз становішча пераканаўча сьведчаць, што якой бы ні была сыстэма ўлады ў Расеі, якія б мэты яна ні дэкляравала, там заўсёды будуць уплывовыя групы, якія імкнуцца да экспансіі і ціску, да ўзвышэньня ролі палітыкі над эканомікай, да выкарыстаньня эканамічнага шантажу ў імпэрскіх інтарэсах. Палітыка гэтых групаў будзе вызначальнай і тым болей адкрытай, чым больш відавочнай будзе спакуса скарыстацца нашай слабасьцю, разьяднанасьцю і эканамічнай неабароненасьцю».
    Цяпер, калі я пішу гэтыя радкі, паліўна-энэргетычны ціск Крамля, спробы ўплываць нават на вынікі выбараў ня толькі ў былых сацыялістычных краінах, але і ў Заходняй Эўропе, і нават за акіянам, у ЗША — трывіяльныя тэмы заходняй прэсы.
    Між іншым, у гэтай самай прамове Пазьняк — калі не памыляюся, таксама ўпершыню — выказаў ацэнку, якую тады скептычна ўспрынялі некаторыя ўдзельнікі канфэрэнцыі з Латвіі, Літвы і асабліва Польшчы:
    «Пасьля распаду СССР нашы краіны выпалі з супрацьвагі паміж Усходам і Захадам, якая была склалася, — сказаў старшыня БНФ. — Вырваўшыся з імпэрскіх межаў, кожная з нашых краінаў імкнецца як хутчэй на Захад, імкнецца вярнуцца ў Эўропу, прагне здабыцьця новай стабільнасьці ў сыстэме новых магчымасьцяў. Але Захад існуе ў іншай сыстэме эканамічных каардынатаў. Нават такія краіны, як Польшча, Чэхія, Вугоршчына,
    выйшлі далёка наперад. Эканамічна раўнапраўныя партнэрскія адносіны зь імі з гэтай прычыны ўскладненыя».
    Сапраўды, у 1990 годзе дэпутаты-камуністы, адкідаючы нашу эканамічную праграму, ставілі ў прыклад Полыпчу — маўляў, паглядзіце, да чаго давялі гэтыя рынкавыя рэформы, якая там інфляцыя, якія цэны. А ў 1993-ім ужо мы, прычым з поўным правам, казалі пра былых паплечнікаў па «сацыялістычным лягеры» як пра краіны, дзе рэформы пачалі даваць рэальны, станоўчы для насельніцтва, вынік.