Дзевяноста трэці
Сяргей Навумчык
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 536с.
2018
Паўлюк Быкоўскі, Аляксандар Старыкевіч, Віталь Цыганкоў, якія потым будуць тварамі беларускай незалежнай журналістыкі.
Змаганьне за этэр
Mae абавязкі каардынатара апазыцыі, адказнага ў тым ліку і за сувязь з прэсай, не прыносілі мне аніякіх цяжкасьцяў, бо добрая палова маіх сяброў была журналістамі, а з большасьцю акрэдытаваных пры Вярхоўным Савеце журналістаў у мяне былі добрыя адносіны.
Мы рэгулярна праводзілі прэсавыя канфэрэнцыі, звычайна ў Доме ўраду ці ў будынку Вярхоўнага Савету па Карла Маркса. 3 1993-га, калі дзякуючы намаганьням дэпутаткі Менскага гарадзкога савету Галіны Вашчанкі БНФ атрымаў памяшканьне на Варвашэні, 8 — і ў сядзібе Фронту. Звычайна весьці іх даводзілася мне, зрэдку — Ігару Герменчуку. 3 журналістаў найбольш актыўнымі былі Пётра Васілеўскі зь «Літаратуры і мастацтва», Алесь Ліпай зь БелаПАНу, супрацоўніца рэдакцыі вяшчаньня на замежжа Беларускага радыё Натальля Баўкалава, карэспандэнты Радыё Свабода Галіна Айзэнштадт і Юры Дракахруст, Леанід Сьвірыдаў з расейскага тэлебачаньня, уласны карэспандэнт маскоўскай газэты «Труд» Сяргей Ваганаў, Уршуля Мікалайчык з польскага агенцтва ПАП, Цэзары Галіньскі з «Газэты выборчай».
Хачу назваць і імёны тых, каго вельмі рэдка можна ўбачыць на фатаздымках з акцыяў БНФ — бо яны самі рабілі гэтыя здымкі: Сяргей Грыц, Уладзімер Панада, Сяргей Плыткевіч.
I вялікім шчасьцем цяперашніх ды будучых дасьледчыкаў найноўшай гісторыі лічу тое, што актывіст Фронту, былы вайсковец Уладзімер Кармілкін на ўсе мерапрыемствы (мітынгі, прэсавыя канфэрэнцыі, пасяджэньні Соймаў) браў фотаапарат і магнітафон. Большая частка фатаздымкаў у гэтай кнізе таксама належаць Кармілкіну.
Аднойчы віцэ-прэзыдэнт Акадэміі навук Радзім Гарэцкі прачытаў дэпутатам апазыцыі лекцыю пра радовішчы карысных выкапняў на тэрыторыі Беларусы (ад нафты да мінэральнай вады) — гэта было адкрыцьцём, што краіна наша зусім ня бедная на прыродныя рэсурсы. Я выклаў тэзісы выступу акадэміка ў прэс-рэлізе, разаслаў па рэдакцыях — некаторыя незалежныя выданьні потым скарысталі гэта ў сваіх публікацыях («Советская Белоруссня» ды іншыя саўмінаўскія газэты, як звычайна, праігнаравалі). 3 таго часу прэс-рэлізы на розныя тэмы я рабіў рэгулярна.
Ну і бадай самае важнае і самае цяжкае, чым даводзілася займацца — жывыя тэлевізійныя этэры дэпутатаў апазыцыі.
Мы ведалі, што такія перадачы маюць вялікую, бадай што мільённую аўдыторыю. Ведалі гэта і ў Саўміне, і таму былі незацікаўленыя ў тым, каб мы атрымлівалі этэр.
Але тут быў адзін нюанс. Існаваў Закон аб статусе народнага дэпутата Рэспублікі Беларусь (дарэчы, менавіта так мы называліся юрыдычна — у прававым сэнсе паняцьця «дэпутат Вярхоўнага Савету» да моманту прыняцьця новай Канстытуцыі ў сакавіку 1994 году. Але гэтае вызначэньне — «народны» — падаецца мне занадта прэтэнцыёзным, таму я ўжываю больш звыклы для чытача тэрмін).
Прэсавая канфэрэнцыя Апазыцыі БНФ. Уладзімер Заблоцкі, Лявон Баршчэўскі, Сяргей Навумчык, Зянон Пазьняк і Валянцін Голубеў.
Паводле закону, дэпутатам гарантаваўся доступ да сродкаў масавай інфармацыі. Але да якіх канкрэтна — тых, якія выдаваліся на тэрыторыі ягонай выбарчай акругі, кшталту раённай газэты, ці абласных, ці агульнанацыянальных — у законе вызначана не было.
Зразумела, сама па сабе такая гарантыя ў дэмакратычнай краіне выглядае даволі сумнеўна і нават абсурдна: а што калі раптам кожны дэпутат парлямэнту пажадае выступіць у нейкай газэце ці на нейкім тэлевізійным канале? У грамадзтвах з трывалымі дэмакратычнымі традыцыямі, з канстытуцыйнымі гарантыямі свабоды слова і дзейнасьці незалежнай прэсы такія гарантыі і непатрэбныя: сродкі масавай інфармацыі самі зацікаўленыя ў інфармацыі, якая важная для грамадзтва, пазыцыя дэпутата ці партыйнага лідэра, калі яна вар-
тая ўвагі, будзе пададзеная ў прэсе без усялякага прымусу.
Але ў тым часе, ва ўмовах манапалізацыі сродкаў масавай інфармацыі, такая норма закону безумоўна была на карысьць дэмакратызацыі грамадзтва — бо іншым шляхам мы дамагчыся доступу да таго самага тэлеэтэру не маглі.
I гэтую няпэўнасьць заканадаўчага радка я імкнуўся выкарыстаць напоўніцу: калі гарантаваны доступ да СМІ — выконвайце закон.
За шэсьць гадоў кадэнцыі Вярхоўнага Савету мы атрымалі ня больш дзясятка выступаў у жывым тэлеэтэры — я маю на ўвазе менавіта выступы прадстаўнікоў апазыцыі, а ня ўдзел асобных дэпутатаў у нейкіх тэматычных «круглых» сталах ці паўхвіліннае інтэрвію ў інфар.мацыйным выпуску.
У часе жывых этэраў мы выкладалі або нашу ацэнку палітычнай сытуацыі ці нейкай падзеі, або прапановы па нейкай тэме (так, у верасьні 1993-га — па праблеме энэрганосьбітаў).
Самым важным быў выступ увечары 23 жніўня 1991 году, напярздадні надзвычайнай сэсіі Вярхоўнага Савету, калі мы заклікалі людзей прыйсьці на плошчу і падтрымаць апазыцыю ў змаганьні за незалежнасьць. Гэтага этэру мне якраз не давялося доўга дамагацца — на пасяджэньні Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету мы запатрабавалі этэр. і нам яго адразу далі. Падобнае адбылося і ў верасьні 1993-га, калі Шушкевіч, абураны паводзінамі кіраўніцтва Саўміну (яны праігнаравалі пасяджэньне) у адказ на маю просьбу распарадзіўся даць нам жывы тэлеэтэр у той самы дзень.
Але звычайна даводзілася прыносіць падпісаны групай дэпутатаў ліст кіраўніку Дзярждэлерадыё
Аляксандру Сталярову, якога я ведаў яшчэ па Віцебску, дзе ён быў загадчыкам сэктару друку абкаму партыі. Ён адразу мяняўся ў твары, уздыхаў, пачынаў адгаворваць, спасылацца на занятасьць вяшчальнай сеткі, я ў адказ апэляваў да закону аб статусе дэпутата. Ён ведаў, а я разумеў, што ў выпадку адмовы ніякай адказнасьці Сталяроў не панясе — у законе адказнасьць не была прапісаная. Нічым ня скончацца і звароты ў пракуратуру. Але будуць выступы ў «Розным» на сэсіях, артыкулы ў «Народнай газэце», словам, псаваньне нэрваў.
Часьцей за ўсё са Сталяровым я знаходзіў кампраміс, і мы, хай і не адразу, атрымлівалі 40-50 хвілінаў жывога тэлеэтэру. 3 наступным, прызначаным ужо прэзыдэнтам, кіраўніком тэлебачаньня гэта ўжо было немагчыма.
Недзе ў 1992-1993 гадах незалежныя журналісты падрыхтавалі першы ў краіне даведнік «Хто ёсьць хто ў Беларусі», дзе прадставілі партрэты палітыкаў (выданьне было неафіцыйным і ананімным). Я запомніў пра сябе такія радкі: «Предан Зенону Позняку, хотя н является самым незавнснмым в его окруженнн. Похоже, что обіцедемократнческне ценностн для него выше нацнональных».
Першае было праўдай, наконт другога — ня ведаю (незалежнасьць у палітыцы — катэгорыя адносная). Ну а трэцяе не адпавядала сапраўднасьці — нацыянальныя каштоўнасьці для мяне былі нагэтулькі ж дарагія, як і дэмакратычныя.
Мікалай Бойка (Ленінская выбарчая акруга № 1, Менск): Я атрымау ад аднаго з выбаршчыкаў пісьмо, якое ён вельмі хацеў, каб вы таксама паслухалі. «Што ж гэта робіццаў нашай краіне з мовай? Абмеркавалі, прынялі пастанову, а цяпер заганяюць, як цялят у хлеў, шчырых беларусаў. Дзе ж гэта бачна, каб разбэсціўшыяся хлопцы і дзяўчаты з “Беларускай маладзёжнаіі” над намі карэннымі беларусамі ставілі эксперымечты, застаўляючы слухаць і размаўляць на нейкай нікому не вядомай мове тарашкевіцы... Адкуль (мусіць з замежжа!) нам навязваюць такія вычурныя словы, як “плян”, “рэкляма”, “Лёндан”, “Менск", “Амэрыка”, “даляр”, “парлямэнт”, “дэклярацыя” і шмат іншых?.. Прапаную: забараніць праводзіць усялякія эксперыменты на радыё і тэлебачаньні па прапагандзе тарашкевіцы... Нашыя вялікія беларусы, у тым ліку і мовазнаўцы, вучылі і вучаць нас карыстацца сапраўднай айчыннай мовай, а не нейкай заморскай, на якой гавораць радыё “Свабода”, Данчык і іншыя, у ты.м ліку іў нашым Вярхоўным Савеце. Між іншым, сгшдар Данчык ганарыцца, што роднай мове яго навучыла маці. Але гэта не так. Калі праўда тое, што ён гаворыць, што маці яго жыла на Садовай вуліцы ў Мінску, магу з поўнай адказнасцю сцвярджаць, што яна ведала такую беларускую мову, якой валодаю я, бо мы ўсе з Садовай вуліцы вучыліся ў сярэдняй беларускай школе № 6. Адсюль трэба яшчэ разабрацца, хто і дзеля чаго навучыў спадара Данчыка так размаўляць па-беларуску».
БЕЛАРУСЫ СЬВЕТУ ЗЬБІРАЮЦЦА НА ЗЬЕЗД
— Вы ўвесь час мне казалі, што беларусы прыгнечаныя Масквой, што камуністы забараняюць ім гаварыць на роднай мове, і вось я прыляцела ў Менск, ужо няма СССР, на чале дзяржавы беларускі інтэлігент Шушкевіч, і — ніводнага беларускага слоўца на вуліцах! Беларуская гаворка была толькі на Зьезьдзе! — так казала сваім бацькам дачка эмігрантаў, калі вярнулася за акіян пасьля наведаньня зямлі продкаў.
Цяпер, з адлегласьці часу, праз чвэрць стагодзьдзя, Першы Зьезд беларусаў сьвету мне бачыцца найбольшым трыюмфам апошняй хвалі нацыянальнага адраджэньня — зразумела, пасьля абвяшчэньня Незалежнасьці 25 жніўня 1991 году.
Зьезд прайшоў 9-10 ліпеня ў Опэрным тэатры, сабралася больш як 900 ўдзельнікаў.
Аднак гэты зьезд мае ў нечым драматычную перадгісторыю, сьляды якой можна знайсьці ў пэрыядычным друку 1993 году. Я маю на ўвазе стаўленьне да зьезду ў часе яго падрыхтоўкі Сойму Беларускага Народнага Фронту.
Спачатку — цытата.
У сваёй кнізе «Першаму зьезду беларусаў сьвету — 20 гадоў» (Менск, 2013) Леанід Лыч піша: «Складанае становішча ўзьнікла для ЗБС «Бацькаўшчына» ў сувязі з адмовай кіраўніцтва Беларускага народнага фронту «Адраджэньне» ўдзельнічаць у працы Першага зьезду беларусаў сьвету, хаця, як вядома, прыкладна год таму — 6 сакавіка 1992 г. — сябра Сойму гэтага фронту Сяргей Навумчык на пасяджэньні Ўправы ЗБС «Баць-
каўшчына» сам унёс такую прапанову і яе ўхвалілі. I толькі канцэнтрацыя ўсёй увагі гэтай арганізацыі на падрыхтоўцы да Першага сходу беларусаў блізкага замежжа на пэўны час адсунула на задні плян прапанову нарадафронтаўца».
Удакладню, што ў той момант я ня быў сябрам Сойму БНФ. Я не прысутнічаў на Устаноўчым зьезьдзе ў 1989-м у Вільні і, акрамя таго, ня быў такой ужо заўважнай асобай, каб мяне вылучылі ў Сойм. А калі ўжо стаў дэпутатам парлямэнту і каардынатарам Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце і ў сакавіку 1991-га ў Менску праходзіў II зьезд БНФ— адсутнічаў на ім (быўу шпіталі ў Віцебску) і, што называецца, не патрапіў на вока тым, хто складаў сьпіс. Ва ўсякім разе, у апублікаваным у прэсе сьпісе Сойму майго прозьвішча няма.