Дзевяноста трэці
Сяргей Навумчык
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 536с.
2018
Мы, акрамя выступаў на пасяджэньні, скарысталі сваю старую выпрабаваную тактыку — кулюарныя гутаркі з дэпутатамі, патлумачылі ім, чым гэта можа скончыцца і якую небясьпеку гэта будзе мець асабіста для іх (канешне, у кожнага былі або асабістыя ворагі, або нейкія «слабыя» месцы, і ціск на гэткія месцы чэкістамі быў адпрацаваны дзесяцігодзьдзямі).
Вынікі галасаваньня не абрадавалі Вячаслава Кебіча — не хапіла трох галасоў. Усяго толькі трох — але рашэньне не было прынятае. Як заўважыў Ігар Гермянчук, які сядзеў у «менскім» сэктары, непадалёку ад урадавай ложы, «расчараваны Вячаслаў Францавіч моўчкі пакінуў залю, строга зірнуўшы на сваю бяздарную дэпутацкую гвардыю».
Гэтае фіяска толькі разьюшыла парлямэнцкую большасьць,
«Якобы нацмональная снмволмка»
«Шум у залі» — такая рэмарка ставілася, калі выступ прамоўцы або сьпікера перапыняўся галасамі дэпутатаў, звычайна гэта было абурэньне або падтрымка. А здаралася — і адно, і другое разам.
«Шум» гэты ствараўся галасамі — ня памятаю, каб нехта ляпаў крышкамі пюпітраў, ці сядзеньнямі крэслаў, або тупаў нагамі. Падчас выступаў прамоўцаў іншыя дэпутаты звычайна не сядзелі моўчкі, дзе-нідзе ў Авальнай залі было чуваць шэпт — але перамаўляліся вось менавіта што ціха, не ствараючы асаблівага дыскамфорту для выступоўцы, выяўлялі павагу. Размоваў па тэлефонах не было — бо мабільных тэлефонаў у Беларусі яшчэ не існавала. Ну а калі «шум у залі» — гэта ўжо ці непавага, ці, наадварот, гарачая падтрымка.
На другі дзень на трыбуну ўзьняўся былы першы сакратар Жыткавіцкага райкаму партыі дэпутат Уладзімер Герасімаў; зьмяшчаю фрагмэнты ягонага выступу на мове арыгіналу.
«Уважаемые народные депутаты, вношу депутатскмй запрос от группы народных депутатов Председателю Верховного Совета Республйкй Беларусь Станйславу Станйславовйчу Шушкевйчу. 19 сентября 1991 года в обстановке после августовского морального террора внеочередная сессйя Верховного Совета Республнкп Беларусь на основэнйй ннформацнн руководства Академйй наук й ее Йнстйтута нсторнн утвердйла новую государственную сймволнку: бело-красно-белый флаг й герб “Погоня”. Вопрос о прйнятйй этой якобы нацйональной йсторйческой сймволйкй белорусского народа был поднят оппозйцйсй Белорусского народного фронта
в Верховном Совете. Представленное Пнстнтутом йсторйй Академйй наук заключенйе по новой государственной снмволнке носйт обіцедекларатйвный характер, документально не подтверждено й выглядйт как йсторйко-лнтературная ймпровйзацйя. Такнмн же по содержанйю былй й выступленйя некоторых депутатов...»
У часе наданьня нацыянальным сымбалям статусу дзяржаўных у верасьні 1991 году дэпутатаў пазнаёмілі з афіцыйным заключэньнем Інстытуту гісторыі Акадэміі навук, навуковую аўтарытэтнасьць высноваў пацьвердзіў ня хто іншы, як прэзыдэнт АН Уладзімер Платонаў.
«Прн решенйй вопроса о государственной сймволнке народные чзбраннйкй не могут йгнорнровать то, что белорусскйй народ в подавляюшем большннстве не прйнял й что он продолжает сохранять глубокое уваженйе к йрежней государственной сймволйке», — працягваў дэпутат Герасімаў, але не сказаў, адкуль ён зрабіў гэтыя высновы. Мітынгі камуністаў зьбіралі некалькі сотняў чалавек у Менску і пару дзясяткаў — у абласных цэнтрах, і за ўвесь час прыносілі штук пяць сьцягоў БССР, і гэта пры тым, што ніхто іх не забараняў.
«Многйе тысячй людей в каждой областй республнкй еіце й теперь, спустя полвека, хорошо помнят, как в мрачные годы фашнстской оккупацйй йод бело-красно-белым флагом й с гербом “Погоня” белорусскйе нацйонал-фашйсты, полйцейскйе н другйе актйвные посо6нйкй гйтлеровцев пыталн, расстрелйвалй й вешалй патрйотов, безжалостно унйчтожалй женіцйн, старйков й детей, сжйгэлй дотла деревнй й села, нередко вместе с йх жнтелямн,
дэевяноста трэці наснльственно угонялй населенйе на фашйстскую каторгу».
Тэма выкарыстаньня нацыянальнай сымболікі ў часе нямецкай акупацыі была абмеркаваная яшчэ ў верасьні 1991 году. Тады ж былы старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР Георгі Таразевіч сказаў, што «фашыстоўскія прапагандысцкія службы дзейнічалі вельмі спрытна і хітра. Тыя дзеячы выкарыстоўвалі гістарычную нацыянальную сымболіку ня толькі ў нас у Беларусі, але і практычна ва ўсіх акупаваных краінах. Гэта тычыцца і Францыі, і Польшчы, і Ўкраіны, і нават Расеі... I самае галоўнае: тое, што здаўна належыць народу, нікому ніколі нельга ні запляміць, ні забараніць, ні зьмяніць».
Але тэма зноў і зноў выводзілася на першы плян камуністамі — пры гэтым яны не жадалі прыгадваць, колькі людзей было расстраляна ў часе бальшавіцкіх рэпрэсій пад чырвонымі сьцягамі.
«Н неудйвйтельно, что й мйнчане, й находйвшнеся в столнце жйтелй другйх регйонов Беларусн, перенесшйе все ужасы вражеской оккупацйй, былй беспредельно нзумлены й возмуіцены, когда над Домом Правйтельства, где заседал Верховный Совет, взвйлся красно-белый флаг позора й нацйонального предательства. (Шум у залі). В подтвержденйе этому хочу прнвестн публйкацйю “Фемнды” в номере 25, которая впервые публйкует немецкйе документы военных лет, связанные с белорусской нацнональной сймволйкой. Данную публйкацмю подпйсалн йзвестные людй в Республйке Беларусь, владеюшне вопросамн йсторйй й архйва».
Газэта, якую выдаваў прадпрымальнік Аляксандар Патупа, у тым часе распачала кампанію за
ліквідацыю статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай і наданьне такога статусу расейскай мове; адначасна дыскрэдытавалася і дзяржаўная сымболіка з прыцягненьнем асобаў і дэпутатаў, якія валодалі «вопросамй йсторйй й архйва», але не заўсёды добра валодалі расейскай мовай.
«Н неудйвйтельно... (Шум у залі). Случйлось однако так, что народные депутаты не по своей воле... (Шум у залі). В целях установлення йсторнческой правды о новой государственной сймволнке РеспублйКй Беларусь счйтаем необходймым, чтобы Председатель Верховного Совета срочно потребовал от Комйтета по делам архйвов й делопронзводства прн Совете Мйнйстров РеспублйКй Беларусь представчть полную йнформацйю о налнчйй в архйвах республйкй документов й матерйалов по нсторйй появленйя на белорусской земле бело-красно-белого флага й герба “Погоня”, о чем доложйть народным депутатам РеспублйКй Беларусь для прннятйя решення о целесообразностй йлй нецелесообразностй ее утвержденйя. Благодарю за внйманйе. Умейте слушать».
Слухаць мы ўмелі, і такія выступы былі намі пачутыя —увесь 1993 год дэпутаты БНФ патрабавалі, каб установы выконвалі прынятыя Вярхоўным Саветам пастановы аб дзяржаўнай сымболіцы. Але пракуратура ніяк не рэагавала на адкрытыя абразы дзяржаўнай сымболікі, а чыноўнікі як маглі адцягвалі разьмяшчэньне «Пагоні» на афіцыйных будынках. Дый на Доме Ўраду «Пагоня» зьявіцца толькі ў наступным годзе і правісіць нядоўга.
Прапанова Лукашэнкі правальваецца
Дэпутацкае пасьведчаньне Булахаў паклаў з размаху, мікрафоны зафіксавалі пляск далоні аб трыбуну. А стэнаграфісткі — «шум у залі».
Потым выказвалася меркаваньне, што ў пэўнай ступені Шушкевіч сам справакаваў пытаньне аб даверы, рэзка выказаўшыся на адрас старшыні камісіі па заканадаўстве Дзьмітрыя Булахава. У студзені 1993 году Булахаў, знаходзячыся за стырном службовага аўтамабіля, зьбіў жанчыну, якая загінула (сьледзтва прызнала, што Булахаў не парушыў правілаў дарожнага руху і ня мог пазьбегнуць сутыкненьня, але Шушкевіч выказаўся ў тым сэнсе, што калі б Булахаў ня сам быў за стырном — трагедыі не было б). Вось тады Булахаў выйшаў на трыбуну і грымнуў дэпутацкім мандатам.
У пэўнай ступені гэта магло справакаваць дэпутатаў, але галоўнай прэтэнзіяй да Шушкевіча было тое, што, як сьцьвярджалі дэпутаты, сьпікер ня выканаў рашэньне Вярхоўнага Савету ад 9 красавіка і не падпісаў Дамову аб калектыўнай бясьпецы.
Шушкевіч сказаў, што адаслаў лідэрам краінаў — членаў Дамовы ліст, у якім паведаміў пра далучэньне да яе Беларусі, але міністар замежных спраў Краўчанка заявіў. што гэты ліст ня мае юрыдычнай сілы.
Пытаньне пра адстаўку Шушкевіча выразна паставіў дэпутат, былы сакратар ЦК КПБ Ціхіня, яго падтрымаў Лукашэнка, абвінаваціўшы Шушкевіча ў нязгодзе з уступленьнем у сыстэму калектыўнай бясьпекі і, як ён гэта звычайна рабіў, у падпісаньні белавескага пагадненьня.
Прапанова Лукашэнкі пра адстаўку Шушкевіча набрала 163 галасы, а для прыняцьця рашэньня ў той момант патрэбна было 174.
Апазыцыя БНФ падтрымлівае Шушкевіча
Аднойчы на прэсавай канфэрэнцыі ці нават у часе прамога этэру я прыгадаў свайго пляменьніка Мікіту, калі ён быў яшчэ немаўлём. Пасьля вяртаньня з войска я жыў у бацькоў разам зь сям’ёй сястры і, здаралася, яна даручала мне даглядаць малога. Нічога асабліва складанага ў тым не было, але часам ён капрызаваў і, калі я трымаў яго на руках, лупцаваў мяне па твары як толькі мог. Ня ведаю, што ён мог разумець у год зь нечым, але, пэўна, адчуваў, што якія б драпіны ён мне ні паставіў — я рукі не расьцісну, ня кіну, буду трымаць. Ня тое каб было балюча, але — крыўдна.
«Вось так і Шушкевіч: лупцуе і ведае, што мы яго ня кінем», — патлумачыў я сваё параўнаньне.
У нас было шмат прэтэнзіяў да Шушкевіча — за ягоную непасьлядоўнасьць, за ігнараваньне нашых прапановаў, за адключэньне нам мікрафонаў на сэсіях, за вельмі часта непатрэбныя кампрамісы з Кебічам і з пракамуністычнай парлямэнцкай большасьцю. Урэшце, менавіта на яго мы ўскладалі найбольшую адказнасьць за неправядзеньне ў 1992 годзе рэфэрэндуму аб датэрміновых выбарах, за што паставілі подпісы больш як 440 тысяч грамадзян. Мы разумелі, што Шушкевіч — «дэмакратычная» шырма для намэнклятуры.
I ўсё ж — Шушкевіч ня быў настроены папраімпэрску, ён выступаў за нацыянальнае Адраджэньне, за незалежнасыдь (хоць і непасьлядоўна),
за беларускую мову (пасьлядоўна). Мы разумелі, што ў выпадку адстаўкі Шушкевіча на яго месца ня прыйдзе лепшы.
Працэдура выказу даверу або недаверу не была прапісаная ў Часовым рэглямэнце Вярхоўнага Савету (якім парлямэнт быў абавязаны кіравацца ў сваёй працы), але Віктар Ганчар заявіў, што парлямэнт мае права прыняць якое заўгодна рашэньне. «Калі мы здымем Шушкевіча, дык нічога ня здарыцца, паколькі ён нічога не зрабіў для стабілізацыі эканамічнай сытуацыі», — заявіў Ганчар.
Мы ў апазыцыі абмяркоўвалі сытуацыю нядоўга — толькі вызначыліся з тактыкай, зь лініяй паводзін. Пытаньня — мы «за» або «супраць» Шушкевіча — не ўзьнікала. Было вырашана, што ў выпадку, калі дойдзе да галасаваньня за адстаўку або недавер, будзем зрываць кворум.