• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзевяноста трэці  Сяргей Навумчык

    Дзевяноста трэці

    Сяргей Навумчык

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 536с.
    2018
    89.7 МБ
    Галоўным вынікам зьезду, аднак, мне ўяўлялася рашучасьць актывістаў БНФ змагацца за ўмацаваньне незалежнасьці Беларусі — насуперак камуні-
    стам, якія ў той самы дзень таксама правялі свой зьезд.
    Гасьцямі зьезду БНФ былі лідэр Народнага Руху Украіны Вячаслаў Чарнавол і старшыня літоўскай партыі «Саюз Айчыны» Вітаўтас Ландсбергіс. На перамовах з Пазьняком яны абмеркавалі ідэю стварэньня Балта-Чарнаморскай садружнасьці і пацьвердзілі намер склікаць канфэрэнцыю ў справе нафтавага калектару (яна адбудзецца ў сярэдзіне ліпеня ў Менску). Разам зь імі, а таксама з Васілём Быкавым, мы правялі прэсавую канфэрэнцыю.
    Ну а потым, калі госьці разьехаліся, у фае тэатру накрылі сталы (памятаю, як цягалі іх з Валянцінам Голубевым). Я сядзеў разам з Рыгорам Барадуліным і Васілём Быкавым — узялі па чарцы: мы з Васілём Уладзімеравічам гарэлкі, а Рыгор Іванавіч — мінэралкі.
    lean Герасюк (Капыльская выбарчая акруга № 63): У сувязі з заявай міністра хлебапрадуктаў Якушава я вы.мушаны пачаць шэраг выступленьняў у «Розным» пад агульнай назвай «Карупцыяў органах дзяржаўнай улады»... У канцы мінулага году з Казахстану на Асіповіцкі хлебакамбінат паступіла збожжа для захоўваньня. 8 тысяч тон гэтага збожжа купілі польскія фірмы па цане 110 даляраў за тону і тут жа перапрадалі палову нашаму міністэрству, алеўжо па 117 даляраў. Аплата фірмам была праведзена на асабістае распараджэньне міністра Якушава ад 6 красавіка. Інакш, без дапамогі палякаў, мы гэтае збожжа ў сваіх жа Асіповічах чамусьці купіць не змаглі. Польскія фірмы атрымалі чысты навар 28 тысяч даляраў. Наколькі мне вядома, за проста так такія падарункі зь дзяржаўнай кішэні ня робяцца... 20 студзеня гэтага году міністар Якушаў падпісаў кантракт на пастаўку 25 тысяч пюн збожжа фірме «Эксма» па цане 125 даляраў за тону... 3 мільёны 125 тысяч даляраў меркавалася перавесьці на разьліковы рахунак№ 4170502 у Дойчбанку. Якушава не спыніла нават тое, што гэтая фірма ні з кім ня мела ні дамоваў, ні кантрактаў на закупку такой колькасыц збожжа і ня мела нават свайго рахунку за мяжой... Спроба пераводу валюты за мяжу была спыненая. Але чаму яна рабілася?.. Дарэчы, яшчэ 300 тысяч нашых даляраў, ахвяраваных Міністэрствам хлебапрадуктаў нейка.му Казловічу з Залесься, амаль годужо круцяццаў Польшчы, прыносячы даходы ня толькі яму. Думаю, КДБ павінен выявіць, каму яшчэ?
    ЛУКАШЭНКУ ПРЫЗНАЧАЮЦЬ СТАРШЫНЁМ АНТЫКАРУПЦЫЙНАЙ КАМІСІІ
    Ёсьць розныя меркаваньні наконт таго, калі Беларусь збочыла са шляху да дэмакратыі, у які момант надыход аўтарытарызму зрабіўся непазьбежны.
    Называюць забарону ў 1992 годзе ініцыяванага БНФ рэфэрэндуму аб датэрміновых выбарах, прыняцьце ў сакавіку 1994-га Канстытуцыі з пасадай прэзыдэнта, нарэшце, абраньне ў ліпені 1994-га на прэзыдэнцкую пасаду Аляксандра Лукашэнкі.
    Усе гэтыя падзеі былі для Беларусі вызначальнымі — у горшы бок.
    Што да Лукашэнкі, дык практычна ўсё сыходзіцца ў адным: узыходжаньне дырэктара саўгасу «Гарадзец» на пасаду прэзыдэнта было б немагчымым, калі б не вялікая папулярнасьць, атрыманая ім у выніку знакамітай (лепш было б сказаць — сумнавядомай) дзейнасьці на пасадзе старшыні гэтак званай «антыкарупцыйнай» камісіі.
    Іншымі словамі, калі б Лукашэнку не абралі старшынём той камісіі — ніколі б ня быць яму прэзыдэнтам.
    У гэтым сэнсе пасяджэньне сэсіі Вярхоўнага Савету 4 чэрвеня 1993 году вызначальнае.
    А пачыналася яно будзённа.
    У разьдзеле «Рознае» выступіў старшыня камісіі па міжнацыянальных адносінах Міхаіл Сьлямнёў, які часта падтрымліваў ідэі Апазыцыі БНФ. Гэтым разам ён выказаўся супраць далучэньня Беларусі да Дамовы аб калектыўнай бясьпецы, якая рабіла краіну закладніцай вайсковых інтарэсаў Расеі.
    Дэпутат ад арганізацыі вэтэранаў Мікалай Жураўлёў выказаў падтрымку міністру абароны Паўлу Казлоўскаму за звальненьні з войску актывістаў БЗВ. Дэпутат-вэтэран інкрымінаваў БЗВ патрабаваньне стварэньня нацыянальнага войска, абарону дэмакратыі, «падрыхтоўку людзей, якія б у выпадку пагрозы маглі б нават са зброяй у руках абараняць сваю радзіму». Усё гэта ў вачах дэпутата (зразумела, тэкст яму пісалі іншыя) выглядала крамолай.
    Дэпутат Віктар Кучынскі заявіў, што «была б мая воля, на сёньняшні дзень я б забараніў усялякую палітычную дзейнасьць у Рэспубліцы Беларусь, я маю на ўвазе партыйную дзейнасьць, увёў бы дзяржаўнае канстытуцыйнае кіраваньне».
    Пасьля «Рознага» Вярхоўны Савет абмяркоўваў Закон «Аб бюджэтнай сыстэме Рэспублікі Беларусь», потым заслухоўваў справаздачу старшыні Нацбанку Станіслава Багданкевіча і вывучаў Асноўныя накірункі грашова-крэдытнай палітыкі на 1993 год. Гэта былі складаныя пытаньні, з мноствам лічбаў і эканамічных выкладак.
    1	толькі пасьля гэтага ВС перайшоў да пункту 20 парадку дня сэсіі — «Аб праекце Пастановы Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь «Аб стварэньні Часовай камісіі Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь для вывучэньня дзейнасьці камэрцыйных структур, якія дзейнічаюць пры рэспубліканскіх і мясцовых органах улады і кіраваньня».
    Неабходнасьць стварэньня такой камісіі (тут і ў далейшым буду называць яе так, як яна і ўвайшла ў грамадзкую сьвядомасьць і ў гісторыю Беларусі — антыкарупцыйная) была для ўсіх відавочнай. Канешне, тыя катэджы, якія будавала пры Кебічу чынавенства, у параўнаньні з маёнткамі часоў пер-
    шага прэзыдэнта могуць падавацца ня вельмі шыкоўнымі — але тады, на фоне цяжкага эканамічнага становішча і беднасьці, яны ўспрымаліся выклікам.
    У дэпутацкім корпусе ішлі гаворкі пра мільённыя (у далярах) крэдыты фірмам, створаным высокапастаўленымі чыноўнікамі з кебічаўскага атачэньня і запісаных на сваіх дзяцей і жонак (вярталіся тыя крэдыты ўжо ў рублях і ў памерах, у тысячы разоў меншых з прычыны гіпэрінфляцыі). Многія сёньняшнія карпарацыі пабудаваныя на капіталах, прыхопленых у часы Кебіча.
    Яшчэ на дзясятай сэсіі, па выніках справаздачы выканаўцы абавязкаў генпракурора Кандрацьева «Аб барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй», ВС прыняў пастанову, адным з пунктаў якой было рашэньне стварыць камісію па вывучэньні дзейнасьці камэрцыйных структур пры органах кіраваньня.
    Як паведаміў старшыня камісіі па дзяржаўным будаўніцтве Уладзімер Леўчык, які прадстаўляў праект пастановы на сэсіі, склад камісіі разглядаўся на Прэзыдыюме ВС у студзені 1993-га. Так, прапаноўвалася стварыць камісію зь дзевяці чалавек, a старшынём прызначыць Міхаіла Марыніча.
    Леўчык сказаў, што «члены часовай камісіі пры выкананьні сваіх службовых абавязкаў будуць мець права ўваходу і бесьперашкоднага доступу ва ўсе дзяржаўныя і грамадзкія органы, прадпрыемствы, установы і арганізацыі, а таксама камэрцыйныя структуры, знаёміцца ў поўным аб’ёме з усёй дакумэнтацыяй, якая патрабуецца пры правядзеньні праверак, атрымліваць ад службовых асоб і іншых работнікаў неабходныя даведкі і пісьмовыя тлумачэньні па пытаньнях іх дзейнасьці. Ураду,
    Пракуратуры, Нацыянальнаму банку, міністэрствам і ведамствам рэспублікі, мясцовым саветам, іх выканаўчым камітэтам неабходна будзе, на погляд нашай камісіі, садзейнічаць рабоце часовай камісіі, забясьпечваць прадстаўленьне ёй дакладнай інфармацыі, аказваць неабходную дапамогу ў выкананьні ўскладзеных на камісію функцый».
    Як бачым, паўнамоцтвы ў антыкарупцыйнай камісіі былі надзвычайныя (праўда, практычна ўсе яны ў дэпутатаў ВС меліся паводле Закону аб статусе дэпутата, але іх рэалізацыя часам сутыкалася з чынавенскім супрацівам).
    Было ад пачатку зразумела, што камісія (і асабліва яе старшыня) здабудуць «выбуховую» інфармацыю і таму атрымаюць магчымасьць вялікага палітычнага ўплыву.
    Мы вылучаем Сяргея Антончыка
    Сяргей Антончык быў адным з найбольш вядомых дэпутатаў — сярод апазыцыянэраў, думаю, ягоная папулярнасьць ішла адразу за Пазьняком. Вялікі аўтарытэт прынесла яму кіраўніцтва красавіцкімі страйкамі 1991-га, калі на вуліцы Менску выйшла каля ста тысяч рабочых. Страйк пагасілі, але Сяргей працягваў узначальваць рабочы рух, езьдзіў па рэгіёнах, наведваў прадпрыемствы, дапамагаў ствараць суполкі незалежных прафсаюзаў.
    Сяргей неяк сказаў, што не чытаў «Архіпэляг ГУЛАГ» Салжаніцына — бо ўсё пра ГУЛАГ ведаў ад бацькі, які 17 гадоў правёў у зьняволеньні і распавёў сыну пра тое, як сустрэў у зьняволеньні ўласнага сьледчага, таксама зьняволенага, і чаму, калі ў бараку на нарах паміраў чалавек, начальству
    некалькі дзён не паведамлялі — бо можна было атрымаць на яго пайку, і як некалькі разоў перад вызваленьнем яму дабаўлялі новы тэрмін.
    Абраўшыся ў Вярхоўны Савет, Сяргей працягваў працаваць на Менскім вытворчым аб’яднаньні апаратчыкам. Такі назоў ягонай рабочай спэцыяльнасьці часам выклікаў кпіны — «апаратчыкамі» называлі чыноўнікаў, супрацоўнікаў апарату таго самага Саўміну. Вось супраць тых апаратчыкаў з чынавенскіх кабінэтаў, якія, як казаў Антончык, «падграбалі пад сябе народнае дабро», Сяргей ваяваў яшчэ зь першых дзён свайго дэпутацтва. Вясной 1990-га зь ім і кінарэжысэрам Юрыем Хашчавацкім мы праехаліся па некаторых дачных пасёлках ЦК і Саўміну — Сяргей зрабіў на відэакамэру зьедлівыя камэнтары, і стужку гэтую потым паказалі дэпутатам на першай сэсіі Вярхоўнага Савету. Тады гэта называлася — змаганьне з прывілеямі.
    За тры гады, якія прайшлі з моманту здымак таго нашага фільму, ягоныя героі набраліся досьведу ўжо ня толькі ў выкарыстаньні прывілеяў, але ў прыватызацыі дзяржаўнай маёмасьці — як правіла, даволі сумнеўнай з пункту гледжаньня закону.
    Але і Антончык з трыбуны сэсіі і ў газэтных выступах казаў ужо не пра прывілеі, а пра карупцыю як зьяву, прыводзячы ўсё новыя факты і называючы гучныя імёны.
    Таму ня дзіўна, што на пасаду старшыні антыкарупцыйнай камісіі Апазыцыя БНФ вырашыла вылучыць менавіта Сяргея Антончыка.
    Дэпутаты называюць кандыдатуры
    Натуральна, мы разумелі, што Вярхоўны Савет Антончыка не зацьвердзіць — але, па-першае, дэпутат БНФ атрымліваў права выступу і магчымасьць выкласьці праграму антыкарупцыйных дзеяньняў. А па-другое, ён адцяняў і тым самым надаваў больш шанцаў быць абраным Міхаілу Марынічу, які збольшага нас задавальняў і, як мы ведалі, ня быў зьвязаны з «мафіяй», хоць і займаў пасаду намесьніка старшыні Дзяржкамітэту па зьнешнеэканамічных сувязях — аднаго з самых карумпаваных ведамстваў.