• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзевяноста трэці  Сяргей Навумчык

    Дзевяноста трэці

    Сяргей Навумчык

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 536с.
    2018
    89.7 МБ
    Канешне, нам хацелася верыць, што гэты «пэўны гістарычны час» будзе ня вельмі працяглым, ва ўсялякім разе, не на дзесяцігодзьдзі — бо вось у залі сядзіць госьць зь Вільні, лідэр «Саюдзісу» Вітаўтас Ландсбергіс, у Літве ўжо дэмакратыя, а чым мы горшыя за суседзяў?
    «Як бы там ні было, БНФ не павінен меншыць імпэт, заспакойвацца на дасягнутым. Тым больш траціць веру ў перамогу дабра і справядлівасьці пры часовых няўдачах. Няўдач і перамог яшчэ будзе нямала. Але ў нас ёсьць гарант — найперш гэта незваротная хада гісторыі, прагрэсу і чалавечнасьці. Нас павінна натхняць сьвятасьць нашае мэты, зарука дасягненьня якой — народная воля, выпрабаванае, узбагачанае вопытам кіраўніцтва БНФ. А таксама ягоны лідэр, які ў шматлікіх варунках барацьбы засьведчыў сваю надзвычайную
    Подробностм для вас
    Победу одержйт тот, кто будет моложе
    Олег ГРУЗДНЛОВНЧ, «Знамя юностм.
    Сразу два сьезда — народнофронтовцев к коммумнстов — прошлк в мннувшне выходные в Мннске
    НАРОДНЫЙ фронт Беларусй прйнял новую программу. мз брал руководяіцме органы н обь явйл о создзнйй партйй БНФ, под знаменем которой двнже нме намерено учасівовать n бу дуіднх выборах.
    Партмя коммунмстов Белару см проделала аналогмчную one рацню: прнняла свою программу н пзбрала руководсіво. вг.ерьез преіендуюшее на депуіатскне мяндаты в будуіцвм ВС.
    Корогко тенденцню, продемонстрйрованную обоммй сьездамм. можно обозначміь слова мй «консолндацмя накануне вы боров». Лмдер БНФ Зенон Позняк й eto блйжайшее окруженме мз чмсла депутатов оппозйЦйонеров, а также іех, кто на прошлых выборах в ВС не прошел, но надежд на реванш не осгавпл, осозналм, что прм нынешней рыхлой структуре БНФ мм
    блюдалась й на сьезде Парійй коммунмстов Беларусн. Формально сіав полйтмческой наследнйцей ушедшей в Леіу КЛБ. іем не менее, ГІКБ не огранйчм лась только корректмровкой на звання. а решмла не обременять себя порядком скомпромеімро ваннымн рукоаодніелямй быв шей КПБ. Йз старой гаарднй в
    только лндер гродненскмх ком мунмстов Семенов нзвестен no прежней КПБ. Все остальные — ноные лнцэ Впрочем. не гакме онмнновые. ВйкюраЧйкнна. на-
    ДСПС й лйдера возрожденной компартпм. Наверняка он м за правляет «сеумваратом» секретарей ЛКБ. Сочетаюіцнй демок ратмзм в обраіденнй с людьмн с цепкосгью опытногп оріработ нмка. он также домнннровал на сьезле kommvhmctob как Зенон
    хвагмзацйм», подлежмг возвраіу народу. Беларусь вмдніся как нейгральное государсгво. отказавшееся от ядерного оружня. прмчем республмка вправв рассчніываіь за эго на компенсацню. Любопытно еіце одно положенме программы. пепосредст венно касаючееся международ ного сообіцесіва. БНФ предупреждает международных крвднторов. что в случае прмхода к власгн его правнтельсіво не бу-
    му правніельстау не под конк
    Нынешнйе коммуннсты собмра
    ірудяіцмхся оі средсів промз водства. соглашаются па прмсут ствме частного сектора, однако основы экономйкй нндят в соцн алйсійческом. пастамвая на вве
    денмй контроля за предпрмнммагелямй. Онн проійв частной собственносій на землю, хоія м сог ласны на право владення й на следйвання землм м хатегормче-
    нпх было 95 депутаіон Советов разлмчных уровней. Полмгйческмй спектр был представлен тах БСДГ— 32 члена. Белорусская крестьянская партмя 2. нацнональпые демократы -18. ОДНБ — 2 й 10 участнмц женского двнження
    На сьезде ПК6 бы'ло зарегм сірнровано 539 делегагов, мз нйх служаіцнх — 348. рабрчйх 81. колхознйков 56. студентов
    2. рабоіакпцйх no найму в ком мерческйх сірукіурах 5 Кзж
    дый іретмй делегат
    депутаі
    Самый первый вывод мз эіой латйстмкміаков: соцмальнаяба
    просійіелен для БНФ, ірадмцн онно опйраюіцегося на полнтнческм ахтмвную.«нацыянальна свядомую» ннтеллнгенцмю то
    роль аваніарда рабочмх. есть, надчем задуматься. Одна треть депугаюв Советов мз чнсла де легатов сьезда ПКБ — с одной
    Публікацыя ў газэце «Знамя юностн». На здымку справа — Вітаўтас Ландсбергіс і Васіль Быкаў. Ззаду— Сяргей Навумчык і Зянон Пазьняк.
    вартасьць. Можна з упэўненасьцю сказаць, што нацыі пашчасьціла на яе лідэра, якім зьяўляецца пасланы нам Богам Зянон Станіслававіч Пазьняк. Дык з Богам у душы — сьвятымі помысламі ў сэрцах — за праўду, дарагія спадары і спадарыні. Паможа нам Бог. Жыве Беларусь!», — завяршыў свой выступ Васіль Быкаў.
    «Пошук ворагаў не паспрыяе уплыву Фронту»
    Прамова Быкава была сустрэтая аплядысмэнтамі, але камэнтатары аспрэчылі некаторыя яе палажэньні, як і даклад самога лідэра БНФ ды выступы дэлегатаў.
    «Матывы пошуку ворагаў, адмаўленьня ад кампрамісаў і прынцыпаў згоды, узьвялічваньня асобы Пазьняка (на зьезьдзе даходзіла да публічнага прызнаньня ў асабістай любові і адданасьці да Зянона Станіслававіча) — усё гэта, па-мойму, ня будзе спрыяць таму, каб уплыў Фронту пашырыўся, — пісаў аглядальнік «Звязды» Валянцін Жданко. — Наадварот, многіх гэта насьцярожыць і адштурхне ад ідэй — увогуле, дэмакратычных і патрыятычных — якія адстойвае гэты рух. Зянон Пазьняк у сваім дакладзе прывёў вельмі аптымістычныя лічбы папулярнасьці Фронту. Па ягоных зьвестках, ідэі БНФ падтрымліваюць 32-35 працэнтаў гараджанаў і 20-22 працэнты вяскоўцаў. На мой погляд, гэтыя лічбы наўрад ці адлюстроўваюць рэальную раскладку сілаў. Тым больш, што цяпер БНФ перажывае зусім ня час свайго росквіту».
    Тым ня менш аглядальнік «Звязды» прызнаў: «Выбары кіраўніцтва паказалі, што Пазьняк застаецца бясспрэчным лідэрам Фронту. Падтрымка, аднак, не была аднагалоснай. Супраць Пазьняка (як, дарэчы, і Быкава, што стала нечаканасьцю) — выказаліся сем дэлегатаў».
    Падаючы лічбы падтрымкі БНФ, Пазьняк абапіраўся на вынікі зробленага на замову кіраўніцтва Фронту дасьледаваньня; трэба прызнаць, што іншыя дасьледчыкі прыводзілі сапраўды менш апты-
    містычныя лічбы. Аднак Пазьняк казаў не пра гатовасьць галасаваць за БНФ, а пра падтрымку ідэяў руху, і тут, як мне падаецца, ён меў рацыю: значная частка людзей была за дэмакратычныя перамены, што і пакажуць прэзыдэнцкія выбары 1994 году, калі нават паводле афіцыйных дадзеных, Пазьняк і Шушкевіч разам набяруць чвэрць галасоў. Ідэі нацыянальнага адраджэньня сапраўды падтрымала значная частка насельніцтва, але ня большасьць, якой і не хапіла для перамогі.
    «Не прыярытэт, а парытэт»
    Была яшчэ адна тэма, якая выклікала крытыку назіральнікаў.
    Зянон Пазьняк сказаў на зьезьдзе, што БНФ прытрымліваецца «прынцыпу парытэтных правоў чалавека, грамадзтва і дзяржавы». Гэты прынцып быў агучаны Пазьняком яшчэ на Сойме БНФ, які адбыўся ў сакавіку, але тады пытаньне ставілася як прапанова для абмеркаваньня. «Да чаго прывяло ўвасабленьне канцэпцыі чалавека ў Эўропе? — пытаўся лідэр БНФ. — Яно прывяло да абароненасьці яго правоў, да дабрабыту, да раскрыцьця ягоных здольнасьцяў, да росквіту эўрапейскай цывілізацыі, яно прывяло да міру, у рэшце рэшт. Гэта станоўчыя вынікі. Але ёсьць і нэгатыўныя зьявы. Эўрапейская канцэпцыя чалавека ставіць правы чалавека вышэй за сувэрэнітэт».
    Прывёўшы прыклады, калі сацыяльныя праграмы для імігрантаў нэгатыўна адбіваліся на становішчы карэнных жыхароў, Пазьняк заявіў, што «з аднаго боку, гаворыцца аб правох чалавека, аб іх прыярытэце, а з другога боку — праводзіцца
    палітыка на прыгнятаньне сваёй уласнай нацыі ды на стварэньне сацыяльна невыгодных умоваў для карэннага насельніцтва, для стварэньня сацыяльных супярэчнасьцяў... На поўначы Бэльгіі летась гэты канфлікт выявіўся такім чынам: 38 адсоткаў флямандцаў на выбарах падтрымалі фашысцкую партыю. Гэта аснова для ўзьнікненьня фашызму ў Эўропе. Зьдзіўляе, што шмат якія палітыкі гэтага не заўважаюць. Менавіта на гэтым паразытуе Лё Пэн, на гэтым вырастаюць новыя фашысцкія партыі. Вось вам прыклад, як прыярытэт правоў чалавека перад сувэрэнітэтам аказаўся, наадварот, зацісканьнем правоў чалавека і фактычна паставіў пад пагрозу сувэрэнітэт... Нам належыць прапанаваць сваю канцэпцыю. Відаць, у дадзеным выпадку нельга гаварыць пра прыярытэт ці сувэрэнітэту, ці правоў чалавека. Бо сувэрэнітэт — як правы ўсяго народу — гэта таксама правы чалавека! Відаць, варта прызнаць не прыярытэт, а парытэт, роўнасьць гэтых правоў».
    Зьезд падтрымаў прапанаваную Пазьняком канцэпцыю, сыходзячы ня столькі з эўрапейскіх прыкладаў, колькі з імкненьня не дапусьціць наступу на нацыянальныя каштоўнасьці пад прыкрыцьцём роўных правоў для прадстаўнікоў усіх нацыянальнасьцяў. Роўнасьць гэтая пад сумнеў ня ставілася, гаворка ішла пра імкненьні ўвесьці дзяржаўнае двухмоўе, што, на думку актывістаў БНФ, адразу б паставіла мову карэннай нацыі ў прыніжанае становішча.
    Вось як гэта зафіксаваў аглядальнік газэты «Знамя юностн» Алег Грузьдзіловіч:
    «БНФ, як сказана ў праграме, выступае за Свабоду, Незалежнасьць і Адраджэньне. Галоўнай
    мэтай руху абвяшчаецца свабодны чалавек у адроджанай незалежнай Беларусі. Усяляк адстойваюцца правы чалавека, аднак не на шкоду правам нацыі: Фронт за адзіную дзяржаўную мову — беларускую, пры роўных умовах разьвіцьця культуры для нацыянальных мяншыняў».
    У цытаванай публікацыі рашэньне не камэнтавалася, аднак адразу пасьля зьезду канцэпцыя парытэту правоў асобы і правоў нацыі выклікала крытыку з боку дэмакратычных лідэраў лібэральнай арыентацыі, якая не сьціхала даволі працяглы час.
    БНФ стварае партыю
    III зьезд БНФ заявіў пра стварэньне Партыі БНФ, на той момант — своеасаблівы «юрыдычны парасон», бо існавала верагоднасьць, што грамадзкія арганізацыі (а менавіта ў такім выглядзе быў зарэгістраваны БНФ) ня будуць дапушчаныя да ўдзелу ў выбарах.
    Было заяўлена, што Фронт настойвае на рэалізацыі правоў больш як 440 тысяч грамадзянаў, якія ў 1992 годзе выказаліся за рэфэрэндум аб датэрміновых выбарах, і што новая Канстытуцыя павінна прымацца толькі новым дэмакратычным парлямэнтам. У праграмных палажэньнях дэлегаты пацьвердзілі права прыватнай уласнасьці на зямлю, нэўтралітэт і бязьядзернасьць Беларусі.
    Адносна бязьядзернасьці на зьезьдзе было зробленае істотнае ўдакладненьне. Дэлегаты нагадалі, што Беларусь на працягу дзесяцігодзьдзяў несла рызыку захоўваньня на сваёй тэрыторыі ядзернага арсэналу, і гэта дае права беларускаму народу паставіць перад сусьветнай супольнасьцю пытаньне
    Дэлегаты III зьезду БНФ
    пра матэрыяльную і палітычную кампэнсацыю. Якой, як вядома, ніколі не было.