Дзевяноста трэці
Сяргей Навумчык
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 536с.
2018
У свой час Сяргей Іосіфавіч быў вылучаны кандыдатам у дэпутаты менавіта гэтым калектывам. Аднак спадзяваньні выбаршчыкаў не апраўдаліся. Свае перадвыбарчыя абяцаньні дэпутат Навумчык,
на думку выбаршчыкаў, ня выканаў, але тым ня менш часта падмацоўваў свае выступы спасылкай на тое, што гаворыць ід іх імя.
Выяўляецца, нардэп Навумчык некалькі перабольшыў, і даверам выбаршчыкі яго ня балуюць. Зрэшты, ён даўно зь імі не сустракаўся. Напэўна, таму, што апынуўся ў “вузкім коле рэвалюцыянэраў”».
I подпіс: «В. Андрэеў, г. Віцебск, па тэлефоне» — вось як тэрмінова рэдакцыя патрабавала гэтую інфармацыю, каб пасьпець паставіць у нумар важную навіну.
Ніякіх наступстваў для мяне гэта ня мела, у мяне на тым самым заводзе і ў акрузе хапала прыхільнікаў, дый закону аб адкліканьні дэпутатаў не было — але і прыемных эмоцыяў такая публікацыя не выклікала.
Словам, існаваў даволі адчувальны спосаб маральнага ціску на дэпутата праз калектыў, які яго вылучаў. Яго і паспрабавалі скарыстаць, даўшы зачытаць зварот Самашчаву (заўважу, дэпутату не ад Менску, дзе абіраўся Шушкевіч, а ад Глускай выбарчай акругі).
Але эфэкт трымаўся толькі некалькі сэкундаў — пакуль да мікрафона не падышоў дэпутат Апазыцыі БНФ Юрась Беленькі. Які, неспадзявана для нашых апанэнтаў, працаваў на тым самым прадпрыемстве.
Юрась Беленькі: «Я хачу даць сваю ацэнку таго, што адбылося на маім аб’яднаньні, а менавіта на прадпрыемстве, пра якое толькі што гаварыў дэпутат Самашчаў. Я ведаю, як адбываўся збор на гэтую канфэрэнцыю, хто гэта праводзіў — былы інструктар абкаму партыі. I мяне спрабавалі “душыць”... Ня трэба спэкуляваць такімі моман-
тамі, бо я ведаю, як адбывалася на маім аб’яднаньні гэтая працэдура».
Спроба маральнага ціску на Шушкевіча, такім чынам, не ўдалася.
«Агульнасьць нашых славянскіх народаў, і гэтак далей»
Нэўтралітэт і бясьпека не зьяўляюцца антонімамі, а вось спалучыць нэўтралітэт з калектыўнай бясьпекай не дапаможа ні тактычная хітрасьць, ні стратэгічная манэўровасьць. I тады ў ход ідзе проста сіла — сіла болыпасьці.
Прыхільнікі калектыўнай бясьпекі пайшлі ў атаку іншым спосабам — прапанаваўшы выказацца кіраўнікам «профільных» камісіяў і членам ураду — міністру абароны, міністру замежных спраў і старшыні КДБ. Тут ужо эмоцый было меней.
Мечыслаў Грыб: «Аналіз разьвіцьця міждзяржаўных адносін падводзіць да высновы аб неабходнасьці стварэньня цяпер новага, незалежнага эканамічнага саюзу ў рамках СНД. Найважнейшай складовай часткай, на наш погляд, можа быць Дамова аб калектыўнай бясьпецы — гарант надзейнага эканамічнага супрацоўніцтва. Цеснае ваеннае супрацоўніцтва з краінамі СНД дазволіць завяршыць рэфармаваньне Узброеных сіл, забясьпечыць цывілізаваны вывад стратэгічных ядзерных сіл з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і забясьпечыць спрыяльныя зьнешнія і ўнутраныя умовы стварэньня і функцыянаваньня нашай дзяржавы. Мы аб калектыўнай бясьпецы ўжо казалі... Да гэтага ў нас ёсьць і аб’ектыўныя фактары. Гэта гістарычны
Пратэст ля Дому ўраду супраць падпісаньня Дамовы аб калектыўнай бясьпецы СНД.
вопыт і агульнасьць нашых славянскіх народаў, і гэтак далей».
Павал Казлоўскі, міністар абароны: «У НАТО нас ніхто не чакае, я дазволю сабе заўважыць як вайсковец... Расейская Фэдэрацыя плянуе браць за падрыхтоўку кожнага спэцыяліста праз дзясятае Галоўнае ўпраўленьне Генштабу па 1000 даляраў на месяц. 3 краінамі, якія ўваходзяць у дамову, аплата застаецца ў рублях... Для рэспублікі сёньня важна ўступленьне ў сыстэму бясьпекі ў рамках СНД. Рашэньне за вамі».
Жаданьне міністра спраўдзіцца — Беларусь зэканоміць тысячу даляраў на месяц за падрыхтоўку вайсковых спэцыялістаў у расейскіх акадэміях, абучыць іх бясплатна, але праз чвэрць стагодзьдзя практычна ўвесь генэралітэт і вышэйшы афіцэрскі
склад беларускага войска будуць выпускнікамі толькі расейскіх, і ніякіх іншых, акадэміяў. 3 адпаведным разуменьнем геапалітычных інтарэсаў.
Старшыня КДБ Эдуард Шыркоўскі выступаў з трыбуны сэсіі Вярхоўнага Савету якія тры-чатыры разы за ўсе гады, затое ў атмасфэры абсалютнай увагі: ніхто, нават Аляксандар Лукашэнка, не прагульваўся па Авальнай залі.
Эдуард Шыркоўскі: «Чаму ж мы так баімся Расеі? Закабаліць яна нас, ці што? Але мы ж сувэрэнная дзяржава. Давайце паглядзім, хто такая Расея. Я пазаўчора па тэлебачаньні чуў пра тое, што спадар Клінтан, прэзыдэнт ЗША, і спадар Ельцын дамовіліся аб тым, каб заключыць ваеннае пагадненьне паміж Расеяй і Злучанымі Штатамі Амэрыкі і ў найбліжэйшым часе пачаць супольныя манэўры. Дык чаго ж мы так іх баімся, калі нават Злучаныя Штаты не баяцца заключыць гэтую дамову?!
I яшчэ. Калі мы вырашаем гэтае пытаньне, то неабходна памятаць, што ў Расеі пражывае 1 мільён 200 тысяч беларусаў і ў Беларусі пражывае 1 мільён 300 тысяч расейцаў. Вырашаючы гэтае пытаньне — падпісваць ці не падпісваць, — трэба разумець усё гэта. Гэта рашэньне лёсаў людзкіх, гэта стаўленьне да нашых братоў-беларусаў там. Мы пра іх забываем, а іх — мільён. У Маскве толькі недзе 70 тысяч пражывае. Камітэт дзяржаўнай бясьпекі таксама вывучаў гэтае пытаньне, і мы прыйшлі да высновы, што варта падпісаць».
Якім чынам уступленьне Беларусі ў сыстэму калектыўнай бясьпекі палепшыць становішча беларусаў у Расеі — старшыня КДБ не патлумачыў. Пасьля сваёй адстаўкі ён папоўніць колькасьць
такіх беларусаў — пераедзе на сталае жыхарства ў Маскву.
Падтрымаў далучэньне Беларусі да сыстэмы калектыўнай бясьпекі і міністар замежных спраў Пётра Краўчанка, заявіўшы, што нэўтралітэт ніяк не супярэчыць далучэньню да Дамовы аб калектыўнай бясьпецы.
Паказальным быў выступ старшыні парлямэнцкай камісіі Вярхоўнага Савету па эканамічнай рэформе, дасягненьні эканамічнай самастойнасьці і сувэрэнітэту рэспублікі (такі быў афіцыйны назоў) Леаніда Козіка.
Леанід Козік: «Што ж атрымае Рэспубліка Беларусь. і што яна страціць? На жаль, мы нармальна ня можам адказаць на гэтае пытаньне... Безумоўна, сувязь з народам Расеі значна мацнейшая, бліжэйшая, бліжэй і больш зразумелая для нашых людзей. I наўрад ці народ Рэспублікі Беларусь, калі яму прыйдзецца выбіраць, падтрымае арыентацыю на дзяржавы Захаду, нават калі асобным палітычным лідэрам гэтага вельмі хочацца. У такім выпадку тым больш, на мой погляд, трэба правесьці перамовы з Расеяй аб нашым далейшым супрацоўніцтве як дзьвюх сувэрэнных дзяржаў, двух народаў, зьвязаных гісторыяй і сваяцтвам».
Леанід Козік прызнаўся, што ня ведае эканамічных выгодаў ад далучэньня да АДКБ. Але выступаў за саюз з Расеяй, бо — «сваяцтва».
136
Мікалай Коваль (Беларуская рэспубліканская арганізацыя вэтэранаў вайны і працы): Жйтелй нашего города не воспрйнймают понятйе «суверенйтет», который отнймаету нйх право свободно перемеіцаться, свободно прожйвать й трудоустрайваться на meppumopuu бывшйх республйк, выезжать к свойм родным й блйзкйм. Каждый йз нас вйдйт, что экономйка республйкй двйжется к развалу. Этому во многом способствует заключенйе беловежского Соглашенйя об образованйн СНГ, неподтісанйе Договора о коллектйвной безопасностй в рамках Содружества Незавйсймых Государств, непрйнятйе закона о двойном гражданстве, двуязычнй й другое. Чтобы отвлечь внйманйе честных труженйков от этйх негатйвных моментов, недобросовестной полйтйкй, большйнство средств массовой йнформацйй вдалблйвает йм в головы йдей о незавйсймостй республнкй, отказе от союза с Россйей, представляя ее чуть лй не в образе врага белорусского народа. Вовсю ведется полемйка, кто кого победйл под Оршей в 1514 году, кто йз лйтовскйх князей был большйм благодетелем для белорусов й не был лй Суворов врагом нашйх предков.
ЦІ ПАЛЯЦІЦЬ САМАЛЁТ НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ
Дзень, калі Беларусь зрабілася незалежнай дэюрэ — 25 жніўня 1991 году. Гэты дзень у 1993-м наагул ня быў сьвятам, ён увогуле доўга ня будзе прыгадвацца — ні пры Шушкевічу, ні пазьней пры Лукашэнку, значнасьць яго пачне ўсьведамляцца нават дэмакратычнымі коламі толькі на другім дзесяцігодзьдзі незалежнасьці. На сэсіі ж дэпутаты — прадстаўнікі парлямэнцкай большасьці казалі пра Белавескія пагадненьні, падпісаныя ў сьнежні 1991-га.
Пры гэтым, у лепшым выпадку, Віскулі разумеліся як «меншае зло», на якое падпісанты былі вымушаныя пайсьці, бо калі б не стварэньне СНД (Садружнасьць незалежных дзяржаў) — ад Саюзу ўвогуле б нічога не засталося. Пры гэтым сам факт зьнікненьня СССР успрымаўся адназначна як адмоўная падзея.
Аляксандар Лукашэнка: «Паважаны Станіслаў Станіслававіч, скажыце, вы што, не зразумелі, што вам Вярхоўны Савет закідае? Мы ж вас не папракаем у тым, што вы падпісалі пагадненьні. Так, мы з вамі тут павінны адказваць за гэта. Хаця яшчэ раз падкрэсьліваю: я гэта кажу як чалавек, які не галасаваў і не падтрымаў СНД, не развальваў Саюз. Мы ў вас пытаемся: чаму вы не выканалі, падпісаўшы разам з Кебічам, пагадненьні ў Віскулях, чаму вы іх не выканалі?.. Мы ж вам паверылі. I больш за тое. Я вам магу нагадаць іншае. Вы выйшлі за кулісы, калі Вярхоўны Савет вагаўся, што ж рабіць, як быць, таму што дзяржаву валілі. Вы выйшлі за кулісы і
сказалі, што вы толькі што перагаварылі з Краўчуком. Яны ратыфікавалі Белавескія пагадненьні. Празь некаторы час мы даведаемся, што беларусы першымі ратыфікавалі — хай на гадзіну, хай на паўдня — Віскулёўскія пагадненьні. Таму, Станіслаў Станіслававіч, трэба набірацца мужнасьці. Калі вы дзесьці ня маеце рацыі, ня трэба круціць, а трэба казаць прама, што вы ня маеце рацыі».
Лукашэнка чарговы раз нагадаў, што ён — праціўнік распаду СССР, што за гэта не галасаваў, што ратыфікацыя Белавескіх пагадненьняў, на ягоную думку, адбылася падманам. Вось якую ацэнку кроку, які паспрыяў умацаваньню незалежнасьці новаўтворанай дзяржавы, даваў будучы першы прэзыдэнт гэтай дзяржавы. Гэта толькі адзін выступ Лукашэнкі зь дзясяткаў падобных, якія не маглі ня чуць тыя дэпутаты, якія ў 1994-м увойдуць у ягоную перадвыбарчую каманду.
«Дзе мы знойдзем сваіх Мініна і Пажарскага?»
Бадай што самым апантаным ненавісьнікам беларускай незалежнасьці (калі не лічыць дэпутатаў-вэтэранаў) быў старшыня Магілёўскага аблвыканкаму Мікалай Грынёў: «Паважаныя Станіслаў Станіслававіч і Вячаслаў Францавіч! Я ніяк не магу падзяліць вашу пасылку, што мы таксама разам з вамі вінаватыя ўратыфікацыі Віскулёўскіх пагадненьняў. Так, многімі з нас тады рухалі пачуцьці хутчэй пазбавіцца ад Гарбачова, і не паводле палітычных матываў. Мы ўсе бачылі, што яго бясконцая гаварыльня ўжо тады пачала бурыць эканоміку».