• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзевяноста трэці  Сяргей Навумчык

    Дзевяноста трэці

    Сяргей Навумчык

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 536с.
    2018
    89.7 МБ
    Але забыць пра партызанскае мінулае ніяк не выпадала.
    «Я прасіў бы гэта падтрымаць, інакш нашы Узброеныя сілы ў 1994 годзе перастануць быць і боегатовымі, і баяздольнымі. Гэта будзе нешта падобнае на дрэнна ўзброеныя і разрозьненыя партызанскія фармаваньні», — сказаў Мечыслаў Грыб, пад «гэтым» маючы на ўвазе далучэньне да сыстэмы калектыўнай бясьпекі.
    I вось што прыкметна: спачатку Грыб заяўляў на нечарговай сэсіі, што далучэньне да АДКБ выклікана ў большай ступені прычынамі эканамічнымі, чым уласна палітычнымі: «У Дамове аб калектыўнай бясьпецы больш эканомікі, чым палітыкі... Таму што тут зьвязаны і прамысловы комплекс, зьвязаная і баяздольнасьць нашай арміі. Гэта пытаньні эканамічныя».
    Прычым гэтае перакананьне старшыня парлямэнцкай камісіі выказваў неаднойчы.
    Мечыслаў Грыб: «Я яшчэ адзін раз пацьвярджаю і хачу абгрунтаваць, што гэтае пытаньне мае болыпае дачыненьне да эканамічнага становішча... I чаму? Сваё палітычнае стаўленьне да Дамовы аб калектыўнай бясьпецы Вярхоўны Савет і кіраўнікі Рэспублікі Беларусь выказалі ўжо ў наступных шматбаковых і двухбаковых пагадненьнях. Папершае, пра гэта выразна сказана ў Дамове аб стварэньні СНД. Другое. Аб супольных мерах у дачыненьні да ядзернай зброі. Трэцяе. Аб супольнай дзейнасьці па дасьледаваньні і выкарыстаньні касьмічнай прасторы. Чацьвёртае. Аб паўнамоцтвах найвышэйшых органаў СНД у пытаньні абароны і іншым. Пра гэта таксама гаварылася ў двухбаковай Дамове, заключанай паміж Расейскай Фэдэрацыяй і Рэспублікай Беларусь. Таму я мяркую, што гэтае пытаньне не палітычнае, а хутчэй належыць да сфэры эканамічнай. Яно непасрэдна тычыцца пытаньняў жыцьцезабесьпячэньня нашых Узброеных сіл».
    Спроба зьвесьці тэму да праблемы забесьпячэньня войска тэхнікай і палівам выклікала пярэчаньні апазыцыі.
    Зянон Пазьняк: «Мяне крайне зьдзіўляюць тлумачэньні спадара Грыба аб тым, што пытаньне аб калектыўнай бясьпецы не зьяўляецца палітычным пытаньнем. Гэта пытаньне, якое ўнесена ў нашу Канстытуцыю і датычыцца нэўтралітэту, пытаньне, якое ў прынцыпе зьменіць статус нашай дзяржавы. 1 кіраўнік камісіі выходзіць і пачынае дэпутатам тлумачыць, што гэта не палітычнае пытаньне, гэта эканамічнае. Што гэта за тлумачэньне? Я лічу, што, па-першае, гэтае пытаньне нельга ўносіць і ставіць яго на галасаваньне, таму што яно прынцыпова
    Прамаўляе Зянон Пазьняк. Ззаду — дэпутат Лявонці Зданевіч.
    зьмяняе становішча нашай дзяржавы ў сьвеце. Яно прынцыпова датычыцца сувэрэнітэту нашай дзяржавы... Я выступаю катэгарычна супраць пастаноўкі такога пытаньня ўвогуле на галасаваньне і заклікаю народных дэпутатаў: калі такое пытаньне будзе пастаўлена, не галасаваць за яго. Дэпутатаў Апазыцыі я прашу ўвогуле выйсьці з залі. I я зьвяртаюся да сваіх выбаршчыкаў: усімі сродкамі супраціўляцца, калі такое рашэньне будзе прынята, такой пастаноўцы пытаньня і такому рашэньню. Гэтае пытаньне паставіць пад сумнеў сувэрэнітэт нашай дзяржавы. Гэта пытаньне дзяржаўнай здрады».
    Заяву Мечыслава Грыба пра эканамічныя прычыны далучэньня да сыстэмы калектыўнай бясьпекі я камэнтаваў ад мікрафона.
    Сяргей Навумчык: «На мінулай сэсіі мы ратыфікавалі пагадненьне з Расеяй, у тым ліку і аб матэрыяльна-тэхнічным забесьпячэньні Узброеных сіл, вайсковых заказах і гэтак далей. Як я разумею, не народ служыць арміі, а армія народу, не дзяржава служыць арміі, а армія дзяржаве. Калі мы ратыфікуем, калі мы падключым гэтую калектыўную бясьпеку, такім чынам мы можам ня мець дзяржавы. А тут нам кажуць, што, бачыце, мы ня будзем мець арміі. Будзем мець армію. Нарэшце, апошняе. Мне было дзіўна чуць такую прапанову ад дэпутата Грыба. He ад старшыні камісіі, а ад дэпутата Грыба, абранага па Віцебскай акрузе, якая сумежыць з дэсантнай дывізіяй, якая першая паляцела ў Аўганістан. I я думаю, Мечыслаў Іванавіч, вы лепш. чым я, ведаеце колькі трунаў з нашымі хлопцамі адтуль вярнулася. Я прашу ўсіх вас вельмі сур’ёзна ўзважыць, перш чым вы будзеце галасаваць. I апазыцыя ня будзе галасаваць за гэтую прапанову, будзеце за яе несьці адказнасьць самі».
    Міхаіл Мачуленка, былы другі сакратар Магілёўскага абкаму КПБ: «Паважаныя народныя дэпутаты! Вы зараз здолелі пераканацца, наколькі спрытна адбываецца маніпуляцыя ў самым важным... Пытаньне эканамічнага саюзу без пытаньня аб калектыўнай бясьпецы ня будзе працаваць!»
    Гэта быў той самы Мачуленка, які на сэсіі 25 жніўня 1991 году першым з партыйных сакратароў падтрымаў выступ Пазьняка за Незалежнасьць, паколькі баяўся, што прыйдзе Ельцын. Цяпер ён ужо нічога не баяўся.
    «...Я чацьвёрты раз ля гэтага мікрафона прамаўляю»
    Наступную прамову можна было б прапусьціць — калі б ня вынікі выбараў 1994 году. Такі ўжо лёс кожнага, хто будзе пісаць пра пачатак 1990-х: надаваць гэтаму чалавеку ўвагу непрапарцыйна значна большую, чым ён рэальна меў у тым часе.
    Рэдка які выступ Лукашэнкі абыходзіўся без таго, каб не згадаць пра «антызаконнасыдь» распаду СССР.
    Аляксандар Лукашэнка: «Вы ведаеце маю пазыцыю, я чацьвёрты раз ля гэтага мікрафона прамаўляю і выступаю прыхільнікам калектыўнай бясьпекі. А цяпер, паважаны Валянцін Голубеў, каб вы не ўсьміхаліся, я б вам і вашым калегам хацеў сказаць наступнае. Спыніце вось гэтыя інсынуацыі і хлусьню. Вось меў рацыю Сарокін (генэрал, дэпутат ад вэтэранскай арганізацыі — С. Н.), калі сказаў: пачытайце Дэклярацыю, на якую вы ўвесь час спасылаецеся і стваральнікам якой вы сябе лічыце, — Дэклярацыю аб сувэрэнітэце. Там чорным па белым у апошніх артыкулах напісана: не саюз нейкі і сыстэма калектыўнай бясьпекі, a большае — заключэньне Саюзу, уваходжаньне ў саюзную дзяржаву. Пра якую Канстытуцыю, пра якія парушэньні вы кажаце?»
    Расшыфрую словы Лукашэнкі — ён меў на ўвазе, што ў артыкуле адзінаццатым Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце было сказана, што Беларусь «прапануе неадкладна прыступіць да распрацоўкі Дамовы аб саюзе сувэрэнных сацыялістычных дзяржаваў». Унясеньне гэтага артыкулу было адной з прычынаў, чаму дэпутаты БНФ пакінулі залю
    на апошняй стадыі прыняцьця Дэклярацыі (тэкст Дэклярацыі рыхтаваўся дэпутатамі БНФ, у часе абмеркаваньня мы выступалі з папраўкамі і прапановамі больш за сто разоў). У дадзеным выпадку Лукашэнка меў на ўвазе, што палажэньне Дэклярацыі аб уваходжаньні ў «саюзную дзяржаву» было ня выканана — а цяпер, маўляў, дэпутаты БНФ спасылаюцца на словы пра нэўтралітэт, замацаваныя ў Дэклярацыі.
    Стэнаграма не перадае горычы і абурэньня, зь якімі вымаўляў Лукашэнка словы пра невыкананьне рашэньня аб «новым Саюзе» — калі незалежная Беларусь існавала ўжо больш як паўтара года. Шкада, што такія пасажы не насьцярожылі тых дэпутатаў, якія праз год падтрымалі вылучэньне Лукашэнкі на пасаду прэзыдэнта. Зрэшты, Дзьмітры Булахаў у гэтым самым 1993-ім заявіў, што «Сувэрэнітэт — не ікона, на якую трэба маліцца».
    Па тэлефоне, тэрмінова, у нумар!
    Лёс шмат якіх рашэньняў у Вярхоўным Савеце залежаў ад колькасьці чалавек у Авальнай залі. Апазыцыя БНФ звычайна была на пасяджэньнях у поўным складзе (хіба што нехта прыхварэў або меў нейкую пільную справу ў сваёй акрузе), а парлямэнцкая большасьць хоць заўсёды і складала большасьць, але паўсотні дэпутатаў адсутнічалі. Дырэктары заводаў, старшыні выканкамаў, намесьнікі міністраў лічылі больш важным месцам свае службовыя кабінэты, а не парлямэнцкія крэслы.
    На абмеркаваньне пытаньня аб калектыўнай бясьпецы апарат Саўміну сабраў максымальную колькасьць дэпутатаў, пры галасаваньні нас можна
    было «задушыць» элемэнтарнай арытмэтычнай перавагай.
    Больш складана было з Шушкевічам — ён вёў сэсію, і ад яго залежала шмат. Сваё стаўленьне да нэўтралітэту Шушкевіч выказаў адназначна: «Я ўпэўнены, што прынцып імкненьня да нэўтралітэту, замацаваны ў Дэклярацыі аб сувэрэнітэце, павінен вызначаць зьнешнюю палітыку Беларусі ня толькі цяпер, але і на наступнае стагодзьдзе».
    Катэгорыямі стагодзьдзяў прыхільнікі Кебіча не апэравалі, затое былі вельмі дасьведчаныя ў арганізацыі рознага кшталту грамадзкага і індывідуальнага ціску. Адну такую махінацыю на сэсіі прадэманстравалі, але няўдала.
    Уладзімер Самашчаў, пастаянны прадстаўнік Савету міністраў Рэспублікі Беларусь у Расейскай Фэдэрацыі: «Паважаныя народныя дэпутаты! Гэта ня мой дакумэнт, але я хацеў бы яго ўсё ж-такі прачытаць. “Менск, Дом Ураду, таварышу Шушкевічу. Калектыў вопытна-экспэрымэнтальнага заводу... калектыў бюро заводу “Агрэгат” вылучаў дэпутатам у Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь таварыша Шушкевіча, і дае яму наказ — падтрымаць прапанову аб стварэньні адзінага абароннага саюзу з Расеяй, Казахстанам..і гэтак далей. Для чаго я гэта прачытаў? Я проста хачу сказаць: гэтыя таварышы абралі нашага старшыню, і ён павінен лічыцца ня толькі са сваім меркаваньнем, але і зь меркаваньнем сваіх выбаршчыкаў. А як я разумею, Станіслаў Станіслававіч як паступае? Ён супраць гэтага саюзу. I яму, займаючы гэтую пасаду, лёгка вось так усімі намі маніпуляваць, прасоўваючы сваю ідэю. Прычым гэта, таварышы, лёсавызна-
    чальнае пытаньне».
    Гэта быў удар пад дых.
    Канешне, калектыў прадпрыемства, які вылучаў дэпутата, нават калі б ён і цалкам падпісаўся пад такім зваротам — яшчэ ня ўсе выбаршчыкі, больш за тое, зусім нязначная іх частка. Уласна, тэарэтычна выбаршчыкаў увогуле магло сярод іх ня быць — у буйным горадзе ўстанова альбо прадпрыемства маглі месьціцца на тэрыторыі адной акругі, а супрацоўнікі жыць у іншых. I тым ня менш, мы выбіраліся паводле закону, які прадугледжваў вылучэньне ад працоўных калектываў, і калі гэты калектыў зьвяртаўся да ўжо абранага дэпутата — гэтаму надавалася ўвага. Такая ўжо існавала традыцыя.
    Да прыкладу, я быў вылучаны ў дэпутаты станкабудаўнічымі заводамі імя Камінтэрну і імя Кірава і заўсёды выконваў просьбы дырэкцыі, прафкаму, неяк нават зачытваў з трыбуны сэсіі прапанову аб стварэньні Асацыяцыі станкабудаўнічай вытворчасьці. Ведаю, што некалькі разоў на гэтых заводах камуністы арганізоўвалі кампанію за адкліканьне мяне як дэпутата.
    Вось нататка «Мандат на стол!» у камуністычнай газэтцы «Мы н время» ў жніўні 1993-га:
    «Рабочыя і служачыя Віцебскага станкабудаўнічага заводу ім. Камінтэрну выступілі з ініцыятывай і пачалі збор подпісаў з мэтай адклікаць народнага дэпутата Рэспублікі Беларусь С. I. Навумчыка. Іх актыўна падтрымалі жыхары Чыгуначнага раёну г. Віцебску.