• Часопісы
  • Дзевяноста трэці  Сяргей Навумчык

    Дзевяноста трэці

    Сяргей Навумчык

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 536с.
    2018
    89.7 МБ
    Штаб Галіны
    У гэтым кабінэце генэралы паводзілі сябе як курсанты — бо кадры, як сказана, вырашаюць усё, а начальнік упраўленьня кадраў Міністэрства абароны вырашае лёс гэтых кадраў. Хай нават ён пакуль і палкоўнік — ператварэньне штабу Беларускай вайсковай акругі ў Міністэрства абароны новай незалежнай дзяржавы зблытала пасады і званьні, і падпалкоўнікі камандавалі палкоўнікамі, а генэралы атрымлівалі прызначэньні ад палкоўнікаў. Так і яму, Івану Зубко, пасьля службы ў розных вайсковых акругах давялося вярнуцца ў родную Беларусь ды разьмяркоўваць на пасады тых, хто ўчора, можа, і не заўважыў бы яго.
    Жанчыны ж у гэты кабінэт заходзілі толькі ў ролі афіцыянтак (прынесьці чай) альбо ў якасьці просьбітак, жонак афіцэраў, у строга вызначаныя дні і гадзіны прыёму. А гэтая заявілася адразу, ды
    яшчэ пачала патрабаваць справаздачы пра перавод афіцэраў з такім націскам, быццам ня ён, палкоўнік Іван Зубко, а яна, дэпутатка Галіна Сямдзянава, камандавала палком у Тушкургане і брыгадай у Кандагары.
    Палкоўнік запатрабаваў ад дэпутаткі пакінуць кабінэт і нават паспрабаваў — ветліва, але настойліва — дапамагчы ёй гэта зрабіць. Тое было вялікай памылкай, і неўзабаве міністар абароны Казлоўскі давёў, што канфліктаў зь Сямдзянавай у яго хапае і безь ягонай, палкоўніка, дапамогі, і што ціснуць на гэтую жанчыну — сабе даражэй. He пускаць яе ў будынак міністэрства немагчыма — паводле закону як дэпутат яна мае права. Гэта што — свайго часу Сямдзянава дамаглася адказу ад міністра абароны СССР маршала Язава. Ну а ўжо яму, генэралпалкоўніку, на запыты Сямдзянавай даводзіцца адказваць у трохдзённы тэрмін. А запыты пра перавод афіцэраў-беларусаў Сямдзянава накіроўвае няспынна. Нічога не паробіш — у няпростыя часы жывем.
    Затое пасьля сутычкі ў палкоўніка знайшліся сябры дзяцінства — 17 сакавіка ў прамым радыёэтэры на ўсю Беларусь прагучала ягонае імя, з вуснаў той самай Сямдзянавай, якая выступала ў якасьці кіраўніка створанага пры БЗВ камітэту «Вяртаньне».
    Галіна Сямдзянава патлумачыла, што камітэт «быў створаны менавіта таму, што ўсе пытаньні, якія паўсталі перад нашымі людзьмі — не вырашаюцца. Апазыцыя і раней казала, што Саюз распадзецца, што войска будзе таксама пакінута, будзе прадстаўлена само сабе, што трэба як мага хутчэй ствараць беларускае войска, трэба як мага хутчэй
    ствараць Міністэрства абароны. Наш Вярхоўны Савет увесь час выступаў супраць гэтага, наш Вярхоўны Савет не хацеў, каб мы стваралі Міністэрства абароны... Чаму мы выступалі за стварэньне ўласнай арміі? Таму што мы ведаем, армія — гэта ня толькі тэхніка, ня толькі самалёты і танкі, армія — гэта ў першую чаргу людзі. Гэта афіцэры, прапаршчыкі і іх сем’і... Вярхоўны Савет прыняў пастанову аб тым, каб да 1 студзеня гэтага году з гарачых кропак вывесьці ўсіх вайскоўцаў. Што мы маем? Гэтыя людзі дагэтуль ня выведзеныя».
    Шмат афіцэраў-беларусаў, якія служылі па-за межамі Беларусі, зьвярталіся ў Менск з просьбай праходзіць службу на Бацькаўшчыне. Але на люты 1993 году, паводле адказу Міністэрства абароны на дэпутацкі запыт Сямдзянавай, з «гарачых кропак» у Беларусь было вернута 749 афіцэраў і 184 прапаршчыкі. «Лёс тых людзей, якіх вярнулі сюды — ён увогуле дзіўны. таму што гэтыя людзі, трапіўшы сюды, шмат хто не атрымліваюць ні кватэры, ні пасад ніякіх. Іх звальняюць з войска!» — абуралася Сямдзянава ў радыёэтэры.
    Галіна Сямдзянава нарадзілася ў сям’і марскога афіцэра ў Гдыні, разам з бацькамі пераяжджала ў розныя месцы Савецкага Саюзу (у тым ліку і ў Беларусі), скончыла палітэхнічны інстытут у Куйбышаве (спэцыяльнасьць — інжынэр-хімік) і працавала ў сыстэме ваенна-прамысловага комплексу. Вярнуўшыся назямлюдзяцінства, у 1980-я працавала інспэктарам Наваградзкага гарадзкога камітэту народнага кантролю. Чытача не павінен уводзіць у зман назоў установы — ні да народу, ні да кантролю такія камітэты ня мелі ніякага дачыненьня, гэта былі цалкам падпарадкаваныя
    райкамам структуры для пакараньня дробнага начальства за дробныя парушэньні.
    У дэпутаты Сямдзянава была вылучаная калектывам аўтапарку ў Наваградку — як яна казала сама, за прынцыповасьць у выкрыцьці злоўжываньняў работнікаў гандлю; апошнія гады існаваньня СССР былі часам дэфіцыту на ўсе колькі-небудзь каштоўныя тавары. Канкурэнтаў у яе было шасьцёра: дырэктар масларобчага камбінату, дырэктар швейнай фабрыкі, дырэктар аўтапарку, галоўны інжынэр заводу... Але, як выглядала, улады падтрымлівалі загадчыка дзіцячым аддзяленьнем мясцовай бальніцы, і стаўка наяго падавалася бяспройгрышнай: ну ці шмат людзей будуць супраць? Здавалася, разьлік быў правільны: лекар выйшаў у другі тур, заняўшы першае месца, амаль на дзьвесьце галасоў адстала ад яго Сямдзянава. Але ў другім туры Галіна Сямдзянава перамагла.
    Да Наваградку даходзіла інфармацыя пра бурлівае мітынговае менскае жыцьцё, пераважна — у інтэрпрэтацыі камуністычнай прапаганды. I на пасяджэньне дэмакратычных дэпутатаў увесну 1990-га Сямдзянава прыйшла, кіруючыся жаданьнем паглядзець, што ж уяўляюць зь сябе гэтыя «нефармалы» і «экстрэмісты». Першае пасяджэньне, як памятаю, яна сядзела моўчкі — назірала. Потым пачала падаваць рэплікі. А ўжо ў сярэдзіне чэрвеня падпісала і заяву аб стварэньні дэпутацкай фракцыі БНФ, а ў ліпені — Апазыцыі БНФ. Пазьней у інтэрвію наваградзкай газэце яна скажа выбаршчыкам, што па-іншаму паглядзець на сьвет яе прымусілі «Архіпелаг ГУЛаг» Салжаніцына і дзейнасьць Беларускага Народнага Фронту.
    Галіна была шчырай, не хавала сваіх перакананьняў, ня стрымлівала сябе ў ацэнках і магла пайсьці на тое, што ў палітыцы называецца «прамое дзеяньне» і адбываецца вельмі рэдка, у экстрэмальных абставінах. Але менавіта такія дзеяньні мяняюць абставіны, а часам і хаду гісторыі. Тое, што яна першая ўнесла ў Авальную залю бел-чырвона-белы сьцяг у пачатку Сэсіі Незалежнасьці, можа падацца выключна сымбалічным учынкам. Але вось — тое, што сапраўды паўплывала на лёс нацыі.
    25 жніўня 1991 году, калі ўжо былі абвешчаныя факты падтрымкі камуністычным кіраўніцтвам БССР маскоўскіх путчыстаў, першы сакратар ЦК кампартыі Малафееў даў знак старшыні Вярхоўнага Савету Дземянцею — маўляў, зараз дасі слова мне. I, не чакаючы абвесткі сьпікера, павольна, пагаспадарску пайшоў да трыбуны. Мы паўскоквалі зь месцаў, а Галіна ўбегла на трыбуну і закрыла сабой мікрафон.
    Першы сакратар, сама пасада якога дзесяцігодзьдзямі выклікала піетэт, пашану, страх, трымценьне — быў сагнаны намі з трыбуны ў прамой трансьляцыі, і гэта бачыла ўся Беларусь. Камуністы — у шоку. «Свяіценннк остановйлся прн вйде такого посрамлення божьей святынй й не посмел служйть панйхйду в таком месте» (Гогаль, «Вйй») — Дземянцей спыніў пасяджэньне, а пасьля перапынку падаў у адстаўку.
    Далей сэсію вёў Шушкевіч, былі зноў пастаўленыя на галасаваньне прапановы дэпутатаў БНФ, і празь некалькі гадзін Беларусь была абвешчаная незалежнай дзяржавай.
    Яна ня бралася за некалькі спраў адразу. Галіна вызначала для сябе нейкую тэму і мэтанакіравана,
    Гал іна Сямдзянава ў Авальнай залі.
    ^82
    сыстэмна над ёй працавала. 3 уласьцівай ёй уедлівасьцю і ўвагай да самых дробных і, здавалася б, нязначных дэталяў, на якія большасьць махнула б рукой. Але часта аказвалася, што якраз яны і былі важныя, і выраз «д’ябал хаваецца ў дэталях» набываў амаль прамы сэнс, бо ўменьне закласьці падвох у законапраект было ўласьцівасьцю нашых апанэнтаў.
    Так было ў 1992 годзе са зборам подпісаў за рэфэрэндум аб датэрміновых выбарах, калі прыйшлося выконваць казуістычныя патрабаваньні, а потым вырываць у старшынь выканкамаў завераныя пячаткай падпісныя лісты. Ведаю выпадак, калі Сямдзянавай давялося іх вырываць сваімі рукамі з рук чыноўніка, які не жадаў аддаваць аркушы з тысячамі сабраных фронтаўцамі подпісаў.
    He раскрыю таямніцы, сказаўшы, што ў выпадку перамогі Пазьняка на прэзыдэнцкіх выбарах менавіта Сямдзянава была б прапанаваная на пасаду міністра абароны. Зрэшты, гэта не было сакрэтам і ў пачатку 90-х, і неяк на адным прыёме генэралы мне сказалі, што хоць шмат у чым і нязгодныя з Пазьняком, але ў нечым ён мае рацыю, ну але вось «жанчыну паставіць камандаваць войскам — мы такога ня прымем ніколі».
    Я адказаў, што што міністар абароны ў дэмакратычных краінах — гэта палітык, а не камандзір, а жанчыны — ня горшыя палітыкі за нас. «Міністар — найперш кіраўнік ведамства. А што галоўнае для ведамства? Галоўнае — бюджэт. Самі ж кажаце, нагадваў я, што не хапае на рамонт тэхнікі, што патрэбная салярка і гэтак далей. Ну вось выйдзе на трыбуну парлямэнту генэрал і папросіць павялічыць асыгнаваньні, напрыклад, на тыя самыя гаруча-змазачныя матэрыялы. Тады ўздымецца са свайго месца старшыня аграрнай камісіі Гаркун, які на кожнай сэсіі вырывае зубамі мільярды для «працаўнікоў палёў і фэрм», і вас праглыне за адзін прыём, а лямпасы і генэральскія зоркі разьдзяруць старшыні калгасаў. А калі бюджэт міністэрства будзе прадстаўляць Сямдзянава, ніводны дэпутат, калі толькі ён не самагубца, не захоча ваяваць з Галінай, прасьцей націснуць кнопку «за» і забыць». — «Гэта так, зь Сямдзянавай асабліва не паспрачаесься», — пагадзіліся генэралы.
    Што Сямдзянава дамагаецца сваёй мэты кіраўнікі Міністэрства абароны ведалі якраз па камітэце «Вяртаньне». Галіна займалася вяртаньнем, а затым і ўладкаваньнем беларусаў-афіцэраў і іх сем’яў няспынна і, як мне здавалася, кругласу-
    тачна. Штаб камітэту — ва ўсякім разе ў мяне было такое адчуваньне — пераносіўся туды, дзе была Сямдзянава, ці то ў наш 363-ці пакой апазыцыі на трэцім паверсе Дому ўраду, ці ў штаб-кватэру БНФ на Варвашэні, 8, альбо на Плошчы ў часе мітынгу.
    У сваёй кнізе «Імёны Свабоды» Уладзімер Арлоў піша, што калі міністрам абароны будзе жанчына, у кабінэце абавязкова будзе партрэт Галіны Сямдзянавай. Я перакананы, што партрэт Галіны будзе ў вайсковым ведамстве незалежна ад полавай прыкметы яго кіраўніка, і спадзяюся, што калінебудзь асобную кнігу пра Сямдзянаву возьмуць у рукі і нашчадкі чатырох тысяч беларускіх афіцэраў, дзякуючы ёй вернутых на Радзіму.
    Пра званьне генэрала і гонар афіцэра
    Згуртаваньне вайскоўцаў можа быць узводам, ротай, батальёнам — а вось калі дадаць прыметнік «Беларускае», боегатовасьць рэзка мяняецца. Так у пачатку 1990-х у Беларусі лічылі многія, праўда кожны — са сваім знакам.