• Газеты, часопісы і г.д.
  • Фальклор і этнакультура Чарнобыля  Васіль Ліцьвінка

    Фальклор і этнакультура Чарнобыля

    Васіль Ліцьвінка

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 256с.
    Мінск 2006
    94.79 МБ
    Важная роля ў зберажэнні ўзораў народнай мастацкай творчасці, якія па розных прычынах адыходзяць у нябыт, належыць музеям. Яны ж з’яў-ляюцца і асновай, на якой вучацца маладыя пакаленні, спрыяючы такім чынам адраджэнню культуры. Між тым на Усходнім Палессі, эа рэдкім выключэннем (Веткаўскі музей народнай творчасці), практычна няма музеяў, якія б давалі комплекснае ўяўленне пра асаблівасці мясцовай культуры. Краязнаўчыя музеі, пачынаючы ад мясцовых (школьных ці ва ўстановах) і канчаючы рэгіянальнымі (два музеі ў Тураве), звычайна ўключаюць больш ці менш значныя раздзелы народнай культуры, дзе часта прадстаўлены выпадковыя ўзоры пераважна народнага побыту, у лепшым выпадку — мясцовага мастацкага промыслу. Фальклорна-му-зычныя віды культуры ў такіх музеях практычна не прадстаўлены.
    Спецыялізаваныя музеі народнай творчасці павінны быць не толькі сховішчам мастацкай спадчыны. Яны могуць стаць асяродкамі, якія возьмуць на сябе функцыі каардынацыі развіцця і адраджэння ўсіх праяў мясцовай культуры. Пры музеях могуць дзейнічаць клубы і студыі на-родных майстроў, працаваць майстэрні, фальклорныя калектывы і інш.
    Найбольш арганічнай і натуральнай формай такіх музеяў могуць быць рэгіянальныя музеі народнай архітэктуры і побыту, здольныя прад-ставіць народную культуру ва ўсёй яе разнастайнасці і сінкрэтычнасці. Для гэтага можа быць выбрана традыцыйная сядзіба або комплекс сядзіб ці некалькі іх перавезена ў вызначанае месца. Вельмі эфектыўнай магла б быць музеефікацыя цэлай вёскі Чарнобыля ў яе спрадвечна першарод-ным выглядзе. Асабліва перспектыўнай уяўляецца музеефікацыя по-мнікаў народнай культуры ў Чарнобыльскай зоне. Яны разбураюцца, знішчаюцца, гінуць беззваротна. Перавоз іх у чыстыя зоны таксама не заўсёды магчымы з-за моцнага радыяцыйнага забруджання. Мэтазгод-ным уяўляецца кансервацыя найбольш тыповай вёскі ці комплексу па-будоў на месцы, з надзеяй, што ў будучым знойдуцца спосабы іх дэзак-тывацыі. У любым выпадку ў зонах адсялення трэба неадкладна пра-
    194
    9. Прынцыпы дзяржаўнай падтрымкі мастацкай культуры Чарнобыля
    водзіць работу па фота-, фонаі відэафіксацыі ўзораў народнай мастац-кай творчасці.
    На мясцовым узроўні нескладана вырашыць пытанне аб стварэнні спецыялізаванага музея якога-небудзь аднаго віду народнай творчасці ці музеефікацыі сядзібы або майстэрні народнага майстра (напрыклад, ткачыхі ў Неглюбцы Веткаўскага ці ганчара ў Гарадной Столінскага раёнаў). У іх узнаўляецца поўнае рамесніцкае абсталяванне, працуе май-стар, які дэманструе наведвальнікам традыцыйную тэхналогію, пры ім могуць займацца некалькі вучняў. Такі «жывы музей» дае досыць на-гляднае ўяўленне пра пэўны від культуры, уздымае прэстыж народнага майстра ў наваколлі, спрыяе захаванню традыцыйнага рамяства і яго пашырэнню ў паселішчы і рэгіёне ў цэлым.
    9.4.	Роля ўстаноў культуры ў захаванні і развіцці мастацкай культуры
    Паколькі сёння па розных прычынах аб’ектыўнага і суб’ектыўнага характару народная мастацкая культура Чарнобыля амаль пазбаўлена механізму натуральнага самаразвіцця і самазахавання, вялікая роля ў яе падтрымцы і адраджэнні належыць установам культуры, асабліва мясцовым. Падобныя ўстановы рэспубліканскага ўзроўню не ў стане «дацягнуцца» да кожнага куточка Чарнобыля, тым больш пастаянна апекавацца нейкім канкрэтным асяродкам. Як пераканаўча засведчыў вопыт, толькі эфектыўная дзейнасць мясцовай установы культуры (Дом культуры, сельскі клуб) у многіх выпадках з’яўляецца гарантам жыц-цядзейнасці мясцовага абраду, звычаю, промыслу і г. д. Якраз Усходняе Палессе больш за іншыя рэгіёны Беларусі дае найбольшую колькасць такіх прыкладаў (дамы культуры і клубы ў Давыд-Гарадку Столінскага раёна, Дзімамерках Лоеўскага, Валаўску Ельскага, Букчы Лельчыцка-га, Церабове Петрыкаўскага, Талмачаве і Гарадной Столінскага раёнаў і інш.). У той жа час практычна ўсе гэтыя прыклады сведчаць, што дзей-насць такіх устаноў залежыць ад канкрэтнага чалавека, які ведае і любіць мясцовую культуру, умее захапіць ёю мясцовае насельніцтва, адкрыць яму вочы на ўласныя мастацкія здабыткі. Звычайна гэта мясцовыя ўра-джэнцы, у якіх традыцыі народнай культуры — у крыві, генетычнай памяці. У сувязі з гэтым асаблівую актуальнасць у адраджэнні трады-цыйнай культуры Палесся набывае пошук ці падрыхтоўка такіх спецыя-лістаў-энтузіястаў і іх усямерная падтрымка, асабліва з боку спецыяліс-таў-навукоўцаў.
    195
    II. АДРАДЖЭННЕТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ ЧАРНОБЫЛЯ
    9.5.	Развіццё арганізацыйна-вытворчых форм традыцыйнай культуры
    Хоць традыцыйная народная мастацкая культура Чарнобыляя, як і Палесся ў цэлым, заўсёды аб’яўлялася важнейшай часткай нацыяналь-най культуры, перавага аддавалася галоўным чынам яе «арганізаваным» формам: мастацкай самадзейнасці, промыслам у выглядзе фабрык мас-тацкіх вырабаў і інш. 3 усведамленнем таго, што паняцце «народная мастацкая творчасць» значна больш шырокае і ахоплівае не толькі і не столькі яе «арганізаваныя» формы, павінна быць вызначана палітыка дзяржавы ў гэтай галіне, дакладна вызначаны яе суб’екты.
    Так, адносна народных рамёстваў і промыслаў суб’ектам дзяржаў-най увагі павінны быць не толькі працуючыя на Палессі фабрыкі мас-тацкіх вырабаў, але і традыцыйна існуючыя промыслы, якімі займаюц-ца ці многія жыхары паселішча, ці асобная сям’я, ці хоць бы адзін чала-век як прыватны прадпрымальнік. Для эфектыўнай падтрымкі і адраджэння такіх промыслаў дзяржава павінна прадугледзець льготную падаткавую палітыку (зразумела, што для Чарнобыля павінен быць асоб-ны падыход). Для вызначэння такіх аб’ектаў, якія маюць нацыянальна-культурнае значэнне і павінны карыстацца льготнай сістэмай падатка-абкладання, патрабуецца распрацоўка нацыянальнай сістэмы сертыфі-кацыі народных промыслаў (падрабязна пра гэта гл.: Дзяржаўная падтрымка мастацкіх промыслаў і рамёстваў. Канцэптуальныя асновы і праграмныя накірункі. Мн., 1993. С. 61-66). 3 вырашэннем гэтай праб-лемы на рэспубліканскім узроўні можна будзе вызначыць мастацкія промыслы Чарнобыля, якія падлягаюць такой сертыфікацыі і маюць права на дзяржаўныя льготы.
    9.6.	Каардынацыя навуковых даследаванняў у галіне традыцыйнай культуры Чарнобыля
    Як адзін з найбольш цікавых і самабытных рэгіёнаў Беларусі, ува-гай даследчыкаў і навукоўцаў чарнобыльскі рэгіён не абдзелены. Між тым даследчыцкая работа ў гэтым напрамку вядзецца бессістэмна і за-лежыць ад энтузіязму і асабістых намаганняў асобных даследчыкаў. Большасць даследаванняў фалькларыстаў, музыказнаўцаў, мастацгваз-наўцаў, этнографаў ў рэгіёне мае тэматычны напрамак з ахопам таго ці іншага віду народнай культуры. Радзей такія даследаванні носяць рэгі-янальны ці, тым больш, лакальны характар, у дадзеным выпадку — толькі на матэрыялах Усходняга Палесся. Няма комплекснага абагульняюча-га выдання пра мастацкую культуру Палесся, калі не лічыць двухтомні-
    196
    9. Прынцыпы дзяржаўнай падтрымкі мастацкай культуры Чарнобыля
    ка пра матэрыяльную і духоўную культуру Беларуска-Украінскага Па-лесся — сумеснай працы беларускіх і ўкраінскіх вучоных, у якой зроб-лены толькі кароткі агляд мастацкай культуры рэгіёна.
    Улічваючы асаблівае месца народнай творчасці Чарнобыля ў куль-туры рэспублікі, яе адметнасць і багацце, варта разрозненыя намаганні навукоўцаў сканцэнтраваць на комплексным даследаванні народнай мастацкай культуры. Для гэтага можа быць створаны часовы творчы калектыў з навукоўцаў усіх спецыяльнасцей у гэтай галіне культуры. Канчатковым вынікам такой работы можа быць капітальнае выданне «Народная мастацкая культура Чарнобыля» ці ў выглядзе аднаго аб’ём-істага зборніка, ці з некалькіх тамоў у адпаведнасці з відамі мастацкай творчасці: «Фальклор Чарнобыля», «Святы і абрады Чарнобыля», «Інструментальная музыка Чарнобыля», «Народна-прыкладное мастац-тва Чарнобыля» і інш. Такое выданне, якое будзе мець не толькі рэпрэ-зентатыўны, але і практычны, метадычны характар, зусім не выключае (а наадварот, актывізуе) магчымасці падрыхтоўкі невялікіх іншых прац метадычнага і практычнага характару, прысвечаных народнай творчасці ці нейкаму аднаму яе віду пэўнага рэгіёна, мясцовасці або нават адной вёскі Чарнобыля. Такія выданні — бясцэнныя дапаможнікі для мясцо-вых устаноў культуры, фінансаванне іх можа ўключацца ў бюджэт мяс-цовых органаў самакіравання, больш як хто зацікаўленых у развіцці і адраджэнні унікальных з’яў чарнобыльскай культуры.
    Сапраўднае адраджэнне традыцыйнай мастацкай культуры Чарно-быля магчыма толькі ў выпадку паўнакроўнага функцыяніравання пе-раемнасці традыцый. Найбольш арганічны і традыцыйны механізм іх перадачы і засваення — на ўзроўні сям’і, які ў чарнобыльскім рэгіёне Палесся яшчэ жыве больш, чым у іншых рэгіёнах Беларусі. Таму выка-рыстоўваць яго трэба як мага эфектыўней, пакуль яшчэ жыве старэй-шае пакаленне носьбітаў традыцыйнай культуры — праз стварэнне сістэ-мы навучання ў цэнтрах жывога бытавання святаў, абрадаў, промыслаў, рамёстваў. Вядучую ролю ў арганізацыі такой работы павінны адыграць раённыя метадычныя службы і мясцовыя культработнікі.
    Аднак ў чарнобыльскім краі механізм перадачы традыцый бытуе не ўсю-ды, часам страчаны назаўсёды (асабліва ў сферы фальклору і мастацкіх рамёстваў). Таму трэба ствараць сістэму забеспячэння пераемнасці на іншых узроўнях, з арыентацыяй як на арганізаваныя калектыўныя, так і на індывідуальныя формы навучання, а таксама падрыхтоўку прафесій-ных кадраў для работы ў сферы народнай культуры. Як паказалі вынікі экспедыцыйнага даследавання Чарнобыля, найбольш эфектыўна працу-юць мясцовыя кадры культработнікаў, для якіхтрадыцыі народнай куль-туры — натуральная, арганічная з’ява. Аднак не ўсюды іх можна адшу-
    197
    II. АДРАДЖЭННЕТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ ЧАРНОБЫЛЯ
    каць, і ў такіх выпадках асаблівая адказнасць кладзецца на спецыялістаў, падрыхтаваных у спецыяльных сярэдніх і вышэйшых навучальных уста-новах. Трэба наблізіць да канкрэтных патрэб устаноў культуры падрых-тоўку ў Беларускім універсітэце культуры і мастацтваў, вучылішчах куль-туры, яшчэ да заканчэння гэтых устаноў арыентуючы будучых спецыялі-стаў на канкрэтны рэгіён Чарнобыля — месца яго будучай працы. 3 другога боку, варта практыкаваць мэтавую падрыхтоўку ў іх кіраўнікоў фальк-лорных калектываў і цэнтраў рэгіянальнай культуры. Пад кантроль трэ-ба ўзяць якасць навучання і адпаведнасць яго традыцыям культуры ў чар-нобыльскі.м рэгіёне.