Фальклор і этнакультура Чарнобыля
Васіль Ліцьвінка
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 256с.
Мінск 2006
12
УВОДЗІНЫ
Пры шматлікасці гэтых і некаторых іншых выданняў няма пра-цы, у якой была б комплексна на аснове фальклору, у наш час «фаль-кларызацыі культуры», рэканструявана самабытная традыцыйная культура Чарнобыльскага рэгіёна, якой пагражае знікненне і забыц-цё. Стварэнне такой працы з прыцягненнем дадзеных гісторыі, этна-логіі, дыялекталогіі, археалогіі і іншых сумежных, асабліва мастацтва-знаўчых, навук дазволіць вырашыць шэраг культуралагічных, этніч-ных, сацыяльна-псіхалагічных праблем Чарнобыльскага рэгіёна.
Другім сучасным навуковым цэнтрам даследавання фальклору і этнакультуры Чарнобыльскага рэгіёна стала з пачатку XX ст. наву-ковая лабараторыя і фальклорны архіў пры кафедры беларускай літа-ратуры Гомельскагауніверсітэта. Гэтымі трыманавуковымі цэнтрамі закладзена аснова навуковай рэканструкцыі фальклору і этнічнай культуры Чарнобыля:
1. 3 1960 года праведзена каля 100 студэнцкіх, навуковых і мэта-накіраваных экспедыцый у Чарнобыльскі рэгіён, падчас якіх, у тым ліку і сумесна з Беларускім радыё і тэлебачаннем, з 1987 па 2001 гады запісваліся, фіксаваліся нааўдыёі відэастужках фаль-клорныя, этналінгвістычныя і шматлікія іншыя матэрыялы абра-дава-святочнай, традыцыйнай і матэрыяльнай культуры. Удзель-нікі экспедыцый удзельнічалі ў стварэнні многіх цэнтраў трады-цыйнай культуры, у тым ліку, напрыклад, такіх вядомых, як ўнікальны Веткаўскі музей народнай творчасці.
2. У чатырох архівах ВНЛ беларускага фальклору БДУ сістэматы-заваны сабраныя на філфаку за апошнія больш чым 40 год на-ступныя матэрыялы Чарнобыльскага рэгіёна: у рэгіянальным архіве — больш за 1 мільён тэкставых запісаў, якія перакапірава-ны ў жанравым архіве; каля 200 тысяч аўдыёзапісаў музычнага фальклору; 60 відэафільмаў аб усіх самабытных з’явах фалькло-ру і рэгіянальнай культуры, зробленых да і пасля Чарнобыльскай аварыі. Матэрыялы архіваў для захавання іх наступным пакален-ням пераносяцца сродкамі камп’ютэрпай тэхнікі на цвёрдыя элект-ронныя носьбіты.
3. Падчас удзелу ў навуковых семінарах, пяці навуковых рэгіяналь-ных канферэнцыях у Беларускім дзяржаўным і Гомельскім уні-версітэтах, у працы Часовага навуковага калектыву Беларускага інстытута праблем культуры ў 1992-1994 гады закладзена асно-
13
УВОДЗІНЫ
ва даследавання рэгіянальнай спецыфікі і рэканструкцыі фальк-лору і традыцыйнай культуры Чарнобыльскага рэгіёна (вынікі працы гэтага калектыву падведзены ў працы «Адраджэнне тра-дыцыйнай мастацкай культуры Палесся. Канцэптуальныя асно-вы і праграмныя накірункі». Мн., 1994).
Фальклор і традыцыйная культура Чарнобыльскага рэгіёна, якія з’яўляюцца унікальнай рэгіянальнай культурай усходнеславянскіх народаў і складаюць важкую частку агульнаславянскай і агульнача-лавечай культуры, з-за Чарнобыльскай аварыі патрабуюць тэрміно-вага ратавання. Даследаванне і рэканструкцыя іх самабытных форм дазволяць вырашыць шматлікія гісторыка-культуралагічныя, фаль-клорна-этнаграфічныя, этнічна-сацыялагічныя і мастацтвазнаўчыя праблемы рэгіёна:
1. Этнагенетычныя праблемы — фарміраванне новых супольнасцей у сувязі з адсяленнем, перасяленнем чарнобыльскіх тэрыторый, міграцыйныя пытанні і суадносіны «аўтахтон-мігрант»;
2. Культуралагічныя праблемы — фарміраванне абрадава-святоч-най культуры, узаемаўплыў калектыўнай і індывідуальнай твор-часці, суадносіны дахрысціянскай і хрысціянскай культур, праб-лемы «фалькларызацыі культуры»;
3. Сацыяльна-псіхалагічныя праблемы — шляхі пераадолення срод-камі народнай медыцыны як часткі традыцыйнай культуры, псіха-лагічным уздзеяннем народных лекараў праз замовы, сродкамі калектыўнай эстэтыкі, святочнай культуры «чарнобыльскага сіндрому»;
4. Філасофска-этычныя праблемы — выхаванне жыццёвага апты-мізму, жыццесцвярджальнасці, упэўненасці ў будучыні, жыццё-вай перспектывы, бадзёрасці сродкамі фальклору і традыцыйнай культуры.
3 чарнобыльскімі праблемамі навука сутыкнулася ўпершыню (у Японіі былі іншыя аспекты і акцэнты даследаванняў). Таму абра-дава-святочная традыцыя, фальклор, традыцыйная культура, адноў-леныя і вернутыя ў паўсядзённае жыццё і побыт людзей, дапамогуць ім вярнуцца да паўнакроўнага жыццярадаснага, аптымістычнага існа-вання, дапамогуць знайсці апору і надзею ў жыцці.
14
I. Ад праславянскага да нашага часу
1. Фальклорна-этнічныя архетыпы Чарнобыля
Вытокі архетыпаў праславянскай культуры на тэрыторыі сучаснага Чарнобыльскага рэгіёна маюць міфалагічнае паходжанне і разнастайна прадстаўляюць матрыманіяльны характар асноўных праславянскіх абра-давых з’яў: веснавых, траецка-сёмушных, купальскіх, жніўных, восень-скіх, калядных, шчадроўных і многіх іншых. Гэта дазваляе аднесці іх да найбольш старажытнага перыяду развіцця чалавечай агульнасці — мат-рыярхату і найстаражытнейшага земляробчага перыяду станаўлення мастацкай традыцыі ў культуры, які падпарадкаваны сонечнаму круга-вароту і развіваўся ад вясны дазімы. Праславянскімі цэнтрамі эпохі стала альтэрнатыва «цяпло-холад», а таму развіццё яе пачыналася з вясны.
1.1. Веснавая абрадава-святочная культура Чарнобыля
Народная паэзія веснавога перыяду Усходняга Палесся багатая па колькасці жанравых і тэматычных разнавіднасцяў і разнастайная ў мас-тацкіх формах. У ёй вылучаюцца дзве вялікія групы песень. Адна з іх паводле паходжання звязана з заклінальнымі абрадамі ці карагодамі — гэта вяснянкі-заклічкі, юраўскія, траецкія, русальныя песні, песні-кара-годы «Страла» і інш. Есць адзінкавыя запісы валачобных песень. Су-вязь твораў з абрадамі ўсведамляецца выканаўцамі песень, хоць самі абрады як пэўныя магічныя дзеянні даўно зніклі ці ператварыліся ў эс-тэтычныя з’явы. Другая група песень вядома пад агульнай назвай «вяс-на». У адрозненне ад першай яна не мае выразнай функцыянальнай адзнакі, тэматыка твораў пераважна любоўная і сямейная.
Стрэчанне. Сталае свята супрацьстаяння холаду і цяпла, сустрэчы зімы з летам, што выдатна адлюстравана ў стрэчаньскім тэатралізава-ным карагодзе праз увасабленне:
А ў нас сёння Стрэчанне, Стрэчанне, Зіма з летам стрэлася, стрэлася. Лета зіму піхнула, піхнула
I ножаньку звіхнула, звіхнула! Зіма пайшла плачучы, плачучы, Лета пайшло скачучы, скачучы!
15
I. АД ПРАСЛАВЯНСКАГА ДА НАШАГА ЧАСУ
Фактычна Стрэчанне — першае свята змены пор года ад зімы да лета, якое адлюстравалася ў прыказках і прыкметах: « ГІрыйшлі Грамніцы — скідай рукавіцы»; «Калі на Грамніцы певень нап’ецца з калюгі вадзіцы, то на Юр’я вол наесца травіцы»; «Стрэчанне вясну гукае»; «Калі на Стрэ-чанне рана ўзыходзіць сонца, то будзе ранні лён, а калі мяце снег, то бу-дзе позняя вясна».
Па свайму музычнаму стылю стрэчаньскія песні-карагоды блізкія да вяснянак, у іх часта гучаць элементы «гукання вясны». Два асноўныя антрапаморфныя вобразы іх маюць за сабой сваю песенную аснову і прыгожа «перапяваюць» адзін аднаго:
Зіма з летам сустракаецца, Пра здароўейка пытаецца: — Ой, чалом, чалом, ды цёплае лецечка! — Ой, здарова была, ды халодная зімачка! — Што цябе, лецейка, узвялічваюць, Мяне, зімачку, праклінаюць?
— Бо ты, зімачка, халодная, Лугі, балоты памарозіла, А я, лецечка, ды вясёлае, Лугі, горы ізмачыла, Лугі, горы ўзвесяліла.
Ой, там хлопчыкі збіраюцца Ды на мёд, квас складаюцца, Ой, ты, Йваначка, кладзі больш усіх, Твая Ганначка лепш за ўсіх.
Другая назва свята — Грамніцы — гістарычнабольш позняя, рытуалі-заваная, вытокі якой у кульце агню, звязваецца з імем язычніцкага бога маланкі Грамаўніка. Агонь, які запалены маланкай, як сучасны алімпійскі, лічыцца «жывым» і мае цудадзейную ахоўную сілу.
Перад святам 14 лютага на Грамнічнага бацьку рыхтаваліся вялікія васковыя свечкі да метра вышынёй, якія трэба было на Грамніцы запа-ліць у хрысціянскія часы ў царкве, прынесці дадому, крыжападобна пад-паліць валасы ўсім хатнім і нават жывёлам. Грамнічныя свечкі адыгры-валі велізарную ролю ў святочным і паўсядзённым побыце людзей: з імі тройчы абыходзілі з ахоўнымі мэтамі жывёлу на Юр’я, іх запальвалі на засеўкі, на Іллю і на Багача з імі абыходзілі хаты, сустракалі маладых на вяселлі, дзіцятка на радзінах, клалі ў руку нябожчыку, ішлі шукаць па-параць-кветку на Купалле.
Масленка. Перасоўнае свята восьмага тыдня перад Вялікаднем, якое асабліва прыгожа святкуецца пераважна на мяжы з Расіяй. Іншыя на-
16
1. Фальклорна-этнічныя архетыпы Чарнобыля
звы тыдня — Пусты, Развітальны, Сырны, Сырапусны — падкрэсліва-юць, што ім заканчваліся зімовыя вяселлі каляднага мясаеда і забараня-лася есці мяса. Яго замянялі ў вялікай колькасці («Адзін ем, на другім сяджу») бліны — сімвал сонца, надыходзячай вясны.
На Масленку, поўную смехавой культуры, жартаў, гульняў, ігрыш-чаў, карагодаў, запальвалі кола на шасце, спальвалі антрапаморфную ляльку зімы, коўзаліся на санках, раскручвалі ўдзельнікаў вакол убітага ў лёд на рэчцы слупа і шмат іншых вясёлых забаў, напоўненых асаблі-вай весялосцю, гарэзлівасцю, гуллівасцю. У шматлікіх карагодах Мас-ленкі яскрава гучаць спеўныя элементы «гукання вясны», як, напры-клад, у наступным, найбольш папулярным з іх:
А ў нас сёння Масленка, Масленка, А з-пад куста ластаўка, ластаўка. Села ў пана на таку, на таку, А пан кажа: «Засяку, засяку!» — He сячы мяне, паночак, не сячы, Буду табе служыці, служыці, Тваіх дзетак карміці, карміці.
Калі ў суседніх расійскіх рэгіёнах Масленка была провадамі зімы, то, як сведчыць прыведзены карагод, на Беларусі гэта была сустрэча вясны. Асноўным рытуалам яе быў «чысты» чацвер, калі «цягалі калод-ку». Жанчыны або дзяўчаты бралі пояс ці вяроўку і прывязвалі да адна-го капца невялікі, але тоўсты драўляны кругляк, а другі — да нагі халас-тога хлопца ва ўзросце, які сустракаўся ім на шляху. Гэта была кара яму за тое, што не ажаніўся ў калядны мясаед. Калі хлопец не хацеў цягаць за сабой калодку — гэты «эратычны сімвал», ён мог адкупіцца — пачас-таваць жанчын пернікамі ці цукеркамі. Тое ж рабілі з дзяўчатамі, калі яны не выйшлі замуж у мясаед, нават калі гэта адбылося не па іх віне. Але ім часцей за ўсё чаплялі незаўважна маленькія калодачкі на спіну, кпілі, жартавалі, пацяшаліся. Хлопец цягнуў драўляны кругляк па вулі-цы, астатнія ішлі гуртом і жартавалі. Падышоўшы да хаты, дзе ёсць да-рослая незамужняя дзяўчына, хлопцы патрабавалі выкуп за «калодку». Дзяўчына запрашала ў хату і частавала.