Фальклор і этнакультура Чарнобыля
Васіль Ліцьвінка
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 256с.
Мінск 2006
Паэзія жніва жыве кантрастамі. Блаславенне працы і горкі ўздых стомленай жняі, радасная, ззяючая карціна поля спелага жыта і трагіч-ная смерць пакінутага на мяжы дзіцяці ад зубоў ваўкоў, ухваленне пра-цавітага гаспадара і асуджэнне пазбаўленых літасці паноў — суседніча-юць у жніўных песнях Чарнобыля, адлюстроўваючы як старажытныя анімістычныя ўяўленні чалавека, так і сучасныя рэаліі жыцця земля-роба, калі сам працоўны працэс жніва механізаваны ва урбанізаваным свеце.
«Ніва грае» —гэты сталы паэтычны вобраз перадае не толькі зрока-вае ўражанне ад збожжавых хваляў, якія пераліваюцца на сонцы, але і нешта большае — тонкую, амаль роднасную сувязь чалавека з полем, ганарлівую радасць поля, што нясе на сваіх далонях залатое багацце, яго жывы водгук на прысутнасць чалавека:
Ой, чыя то ніва грае,
Маладыя жэнчыкі мае?
Эмацыянальны, маляўнічы, лірычна насычаны малюнак гарманіч-на спалучаецца ў жніўных песнях з ідэалізаванымі вобразамі тых, хто працаваў на полі. Народнай маралі былі чужыя пагардлівыя адносіны да працы, высокай павагай карысталася спраўная, спрытная жняя, вы-смейвалася лянівая, няўмелая. Радасць быцця, шчасце бачыць справу сваіх рук сканцэнтраваны ва ўзвышаным вобразе «жэнчыкаў мала-
41
I. АД ПРАСЛАВЯНСКАГА ДА НАШАГА ЧАСУ
Цэнтральная паласа ручніка — пара ўрадлівых, ураджайных сімвалаў, якія ведае ўсё славянства. У аснове кожнага — знак засеянага поля.
Крукі — «кручча»—гетэрагенны знак, які ўвабраў у сябе вобразы паспелых калоссяў і сярпоў, жэст абароны і малення. «Кручча» пераклікаецца і са знакам Ражаніц. Смерць і нараджэнне, непарыўна злітыя ў жніве, выкарыстоўваюцца ў «цэнтр свету» ручніка
дзенькіх», якія жнуць «серпікамі залаценькімі». У той жа час жніво — цяжкая, знясільваючая праца: «у старых бабак ручкі баляць, у малода-чак дзеткі плачуць», але да гэтай святочнай працы нельга адносіцца абы-якава, адсюль параўнанне: «жнейкі мае жнуць, як у бару пчолкі гудуць».
Зажынкі. Але якім бы цяжкім ні было жніво, ці на сваім, ці на чу-жым полі, пачатак яго — «зажынкі» і заканчэнне — «дажынкі» — заўсёды свята. Дажыначныя песні Чарнобыльскага рэгіёна разнастайныя па па-этыцы. Яны адлюстроўваюць такія моманты, як заканчэнне жніва і ўра-чыстая сустрэча жнеек гаспадаром: «А жнеячкі да дамоў ідуць, і з сабою да дамоў серп нясуць. А гаспадар жнеячак жджэ, вячэрачку да ён ім нясе». Заклінальныя дажыначныя песні маюць на мэце забеспячэнне новага ўраджаю: «Радзі, поле, жыта, радзі пшаніцу»; праклінаюць ворагаў: «У нассягодня дажон, дажон, аўрагам нашым ражон, ражон». Велічаль-ныя песні ўслаўляюць «бараду»: «Чыя тая барада чорным шоўкам абві-та? Дзіва, дзіва мне етай барадзе!» Справа ў тым, што на Гомельшчыне быў шырока распаўсюджаны абрад «завівання барады». У Брагінскім раёне для гэтага шукалі тры каласкі, якія раслі на адным корані, бралі «запалач» — чырвоную шарсцяную нітку, перавязвалі сцяблінкі, затым перагіналі іх, нахіляючы да зямлі. Гэта і была барада. На зямлю пад ка-ласкі клалі хлеб, соль. Пасля «завівання барады» жанчыны тут жа, на полі, адзначалі заканчэнне работы агульным застоллем. Змест даўніх
42
1. Фальклорна-этнічныя архетыпы Чарнобыля
Частка ручніка, в. Неглюбка. Арнаменты і двухбаковы перабор. Цэнтр мае чырвоную «зямлю» — фон і называецца «зводжанае лісце».
Дзве белафонныя нябесныя паласы, якія прымыкаюць да яго з вогненнымі знакамі, — «калёссе». Вогненныя колы — сімвал руху сонца. Цячэнне цёплага, жыватворнага святла, апію, абмывае ідыяграму цэнтра — адзін з варыянтаў поля, расліннасці («лісце»), Форма касога крыпса «казла» ва ўзоры таксама звязана з урадлівасцю зямлі
звычаяў заканчэння жніва быў адзін: усё, што рабілася ў гэты дзень дома або на полі, было сагрэта клопатам аб будучым ураджаі, аб ушанаванні поля, сонца, добрых апекуноў.
Макавей. Сталае свята маку і мёду, якое яшчэ мела назвы Макаўе, Мядовы Спас, Мядовік, Малы Спас. Асвячалі мак, ужывалі ў ежу, падг-лядвалі вуллі, рабілі варэнікі з мёдам. Асвячалі зёлкі, моркву, сланечнік, глухі мак і асыпалі ім хату, хлеў, асыпалі сябе перад дарогай, уволю на-ядаліся.
На Спаса пачыналіся кірмашы, на якія з’язджаліся ў адну з усіх нава-кольных вёсак гаспадары, везлі на продаж мак, мёд, гародніну, таму спа-саўскі пост, які пачынаўся на Макавея і доўжыўся да хлебнага Спаса — 28 жніўня, называлі «Спасаўка-ласаўка».
На першага Спаса «пчаляры макалі ў мёд нажы», а дзяўчаты вара-жылі: «Макавею, Макавею, я на цябе канапелькі сею. Скажы, Макавею, дзе мая пара, каб я з ім у гэтую ноч канапелькі брала».
Яблычны Спас. Сталае свята садавіны, мае яшчэ назвы другі Спас, вялікі, сярэдні Спас. На яго асвячалі ў царкве яблыкі, няслі на могілкі нябожчыкам, і з гэтага часу дазвалялася самім есці садавіну: «Спас —
43
I. АД ПРАСЛАВЯНСКАГА ДА НАШАГА ЧАСУ
усяму час»; «Смачны яблычкі на Спаса». На поўдні часам пачыналі сеяць азіміну.
Лічылася, што на яблычнага Спаса канчаецца лета: «Прыйшоў Спас — лета ад нас», «Другі Спас — рыхтуй рукавіцы ў запас». Да ўсхо-ду сонца праводзілі рытуал выгнання насякомых з хат, хлявоў: «Прый-шоў Спас — каб не было мух у нас». У песні пяецца:
Святы Спасік, пільны часік, Жыта возіць, Бога просіць: — Перанясі, Божа, маё жытцо ў гуменцо.
Прачыста. Сталае свята, якое яшчэ называюць Успленне, Спажа, Зялёная, Вялікая Прачыстая — свята новага ўраджаю. Прыказкі свед-чаць: «Спажа — хлеба дзяжа», «Прачыста — сяўба чыста», «Прыйшла Прачыстая — перапечка чыстая», «Пытае Успленне — ці гатова насен-не», а ў песні пяецца:
Прачыста маці ішла жаці
У чыстае поле з пшонным пірагом.
3 пшонным пірагом, з залатым сярпом.
Прачыста жытцо сее, А меншая ў помач стала, Жытцо скора заарала.
Часам лічылася, што ад гэтага дня да Галавасека 11 верасня доўжы-лася «маладое бабскае лета».
На Прачысту асвячалі «бараду» — апошні снапок, зернем якога па-чыналі на другі дзень азімыя засеўкі, а таксама і гародніну. Праводзілі абрад свечкі — з песнямі пераносілі з хаты ў хату запаленую і ўваткну-тую ў новае зерне свечку, гасцявалі ў той хаце, дзе пакідалі яе да наступ-нага года.
Дажынкі. Сталае свята з іншымі назвамі: Хлебны Спас, Трэці Спас, Малы Спас, Спас Жытні, пра які гаварылі: «Трэці Спас хлеба прыпас».
Да Дажынак ад Зажынак на Пятра спявалі працяжныя мінорныя жніў-ныя песні, а з гэтага часу пачыналі гучаць больш аптымістычныя, поўныя задаволенасці атрыманым ураджаем дажынкавыя песні, карагоды.
На Дажынкі, Дажон, жніўную талаку клікалі родзічаў, суседзяў, сяброў. У кутку апошняга загона «завівалі казлу (духу поля) бараду»: унутры апошняй нязжатай лапінкі ніўкі клалі хлеб і соль, а над імі звяз-валі жытнія каласы — ахвяра ўрадлівасці ніўкі, каб дала ўраджай і на наступны год. Вакол «барады» вадзілі карагоды, спявалі песні, качалі-ся з магічнымі прыгаворамі-зваротамі па полі: «Ніўка, ніўка, вярні маю сілку!»
44
1. Фальклорна-этнічныя архетыпы Чарнобыля
Сцятую сярпо.м «бараду» клалі ў апошні сакральны сноп, які як бы перакідваў мосцік на ўраджай наступнага года, бо ім рабілі на другі год засеўкі. 3 гэтага снапа і барады рабілі старшай жняі вянок на галаву і ўра-чыста няслі сноп у двор гаспадара, вакол якога вадзілі жніўны карагод: Чыя ж гэта барада Мёдам-квасам абліта, Чорным шоўкам абвіта?
Рана! Рана! Плён нясем, плён!
Сцяпанава барада
Мёдам-квасам абліта, Чорным шоўкам абвіта! Рана! Рана! Плён нясем, плён!
Гаспадар шчодра частаваў жнеек, але калі быў скупаваты, то пелі: «Васілёва барада смалой-дзёгцем абліта, дратваю абвіта!». Задаволе-насць, што самая цяжкая праца скончана, найлепш гучыць у іншаска-зальнай песні:
А ў нас сёння вайна была, А мы ўсё поле зваявалі, Усё жыта пажалі. Падмяталі мяцёлкамі, Пазвозілі шасцёркамі. Песенькі загудзелі, Вячэраці захацелі.
Дажынкавае застолле-бяседа было багатым, вясёлым, з песнямі, ско-камі, гульнямі і доўжылася часам да першай ранішняй зоркі.
1.4. Восеньскія святы
Жаніцьба коміна, Пасвета, Светача, Лучніка — сакральны сама-бытны абрад Усходняга Палесся з 13 на 14 верасня, за тыдзень да во-сеньскага раўнадзенства, прысвечаны першаму запальванню святла ў хаце восенню. У адрозненне ад вялікага Коміна, які звязаны з агульным культам агню — печчу, ім ушаноўвалі малы «Камінок» у хаце падчас доўгіх піліпаўскіх вячорак. На «посвеце», «лучніку» гарэла лучына, што асвятляла хату земляроба ў доўгія асеннія і зімовыя вечары падчас шмат-гадзінных аднастайных хатніх прац — прадзення, шыцця, вышывак, вя-зання рыбалоўных сетак, ткацтва і да т. п.
Абрад прымеркаваны да дня Сымона-Стоўпніка (стоўпчык — месца на прыпечку, дзе пастаянна падтрымліваўся агонь), але вядомы запісы Жаніцьбы коміна на Фаміным паслявелікодным тыдні. У абрадзе заха-валася найстаражытнейшая традыцыя ўшанавання вядомага яшчэ з ве-
45
I. АД ПРАСЛАВЯНСКАГА ДА НАШАГА ЧАСУ
Светач (так званы «лучнік»).
Гэта від коміна, які спускаецца ўніз ад столі, вузкі ўверсе і шырокі ўнізе. Ён выплецены з лазы, абкручаны грубым палатном і аблеплены звонку і ўнутры глінай; пад сподам падвешваецца на даволі доўгіх кручках жалезная рашотка, на якую кладуць запаленую смольную лучыну. Дым выходзіць з хаты праз лучнік уверх, і паветра ва ўсёй хаце ачышчаецца, а лучына дае яснае святло, якое ружовым бляскам асвятляе маладыя твары, схіленыя над прасніцай
дыйскай культуры Агню-коміна. Таму яго ўпрыгожвалі ружамі, квет-камі, рознакаляровымі стужкамі.
Сталае ў календары свята ўшанавання агню перад наступленнем халадоў, а ў хрысціянскія часы — водгук восеньскай сустрэчы Новага года, адпаведнай хрысціянскаму светапогляду. Іншая назва «Коміна» — Посвет. Гэта невялікая металічная пласцінка або патэльня з адтулінамі, падвешаная да столі пад спецыяльна зробленым выхадам у ёй для дыму. Звычайна ад столі да Камінка рабілася ўсечаная піраміда з дошак ці па-латна, аблепленая глінай, каб не загарэлася. Яе рабілі на ноч «Жаніць-бы коміна» з 13 на 14 верасня, калі вакол яго вадзілі карагоды і пелі песні, упрыгожвалі кветкамі, ручнікамі, стужкамі. Унізе пад Посветам ставілі цэбар з вадой, каб тушыць згарэўшыя лучынкі. Калі «жанілі коміна», спявалі:
Ой, прышлі ночанькі доўгенькі, Пасвяці нам, комінку, беленькі. Мы ж цябе кветкамі ўбіралі, Бервяночкамі, рутанькай аперазалі. Праца наша — дзеўка гарненька, Палюбіці коміна радзенька.