Фальклор і этнакультура Чарнобыля
Васіль Ліцьвінка
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 256с.
Мінск 2006
Васіль Ліцьвінка
Фальклор і этнакультура Чарнобыля
3 нагоды 20-годдзя сусветнай катастрофы
”1^
Васіль Ліцьвінка
Фальклор і этнакультура Чарнобыля
3 нагоды 20-годдзя сусветнай катастрофы
Мінск
Выдавецкі цэнтр БДУ 2006
УДК39
ББК 63,5
Л64
Рэцэнзенты:
канд. філал. навук А. Ф. Літвіновіч;
канд. філал. навук, дац. М. П. Кенька
Рэкамендавана
Вучоным саветам філалагічнага факультэта БДУ
5 красавіка 2005 г., пратакол № 5
Ліцьвінка, В.
Л64 Фальклор і этнакультура Чарнобыля. 3 нагоды 20-годдзя сусветнай катастрофы / Васіль Ліцьвінка. Мн.: Выд. цэнтр БДУ, 2006. 256 с.: іл.
ISBN985-476-396-X.
У манаграфіі раскрыты станаўленне і развіццё фальклорна-этнічнай, абрадава-святочнай традыцыі ва ўсходняй і цэнтральнай частцы Палесся рэгіёне праславянскай культуры, які ў наш час набыў злавесную назву Чарнобыльскага. Пададзена праца тут беларускіх, рускіх, украінскіх і польскіх фалькларыстаў. Прааналізавана месца фальклору і этнічнай культуры ў сучасным культуралагічным кантэксце, сканструявана сучасная мадэль абрадава-святочнай традыцыі рэгіёна і яе .месца ў пераадоленні маральна-псіхалагічных праблем «чарнобыльскага сіндрому».
Выданне будзе карыснае навукоўцам і практыкам адукацыі і культуры ў галіне фальклору, этналінгвістыкі, гісторыі і этналогіі, а таксама ўсім, каго цікавіць культура і гісторыя беларускага этнасу.
УДК 39
ББК 63,5
Навуковае выданне
Ліцьвінка Васіль Дзмітрыевіч
ФАЛЬКЛОР I ЭТНАКУЛЬТУРА ЧАРНОБЫЛЯ 3 нагоды 20-годдзя сусветнай катастрофы
У аўтарскай рэдакцыі
Адказны за выпуск В. Дз. Ліцьвінка. Дызайн і камп’ютэрная вёрстка В. Я. Нога. Падрыхтоўка фотаздымкаў: A. С. Бей. Карэктары Н. Б. Кучмель, A. А. Сямашка
Падпісана да друку 19.04.2006. Фармат 60x84/16. Папера афсетная. Гарнітура PetersburgC.
Друк афсетны. Ум. друк. арк. 14,88. Ул.-выд. арк. 14,5. Тыраж 350 экз. Зак. 927.
Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Выдавецкі цэнтр Беларускага дзяржаўнага універсітэта». ЛН № 02330/0131748 ад 01.04.2004.220030, Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6.
Надрукавана з арыгінала-макета заказчыка ў Рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «Выдавецкі цэнтр Беларускага дзяржаўнага універсітэта». ЛП № 02330/0056850 ад 30.04.2004.
ISBN 985-476-396-Х
© Ліцьвінка В. Дз., 2006
Абрад Саракі ў в. Валаўск Ельскага р-на
Прыданкі ў вв. Курыцічы і Церабоў Петрыкаўскага р-на
4
Абрад Провады русалкі ў в. Дзімамеркі Лоеўскага р-на
Абрад Юр'е
ў в. Малыя Зімовішчы Мазырскага р-на
5
У святочны дзень каля царквы.
Фота Ю. Шыманчыка.
1937
Прыйшоў дзень вяселля. Дружкі збіраюцца да маладой. Фота Ю. Шыманчыка. 1937
Музыка складаецца са скрыпкі і бубна. Глінка, Столінскі павет. Фота С. Дваракоўскага. 1935-1939
Каравайніцы з караваем з в. Церабяжоў Столінскага р-на (на вяселлі аўтара)
6
Карагод «Дряма» з абраду Стралы ў в. Барталамееўка Веткаўскага р-на
Старцы ў абрадзе Пахаванне стралы ў в. Неглюбка Веткаўскага р-на
Апладненне зямлі
ў абрадзе Ваджэння стралы
ў в. Неглюбка Веткаўскага р-на
Па дарозе на Пахаванне стралы ў в. Стаўбун Веткаўскага р-на
7
Насця Якавец — знаўца Куста і іншых абрадаў Чарнобыля з в. Лобча Лунінецкага р-на
Ганна Вянура — выдатная знаўца народных песень з в. Тонеж Лельчыцкага р-на
Аляксандр Казёл — таленавіты выканаўца палескіх песень з в. Верхні Церабяжоў Столінскага р-на
Захавальнікі абраду Шчодрык-Конікі і строяў з м. Давыд-Гарадок Столінскага р-на
Выканаўцы абраду Багача з в. Дзербічы Буда-Кашалёўскага р-на
8
Пацярпелым ад Чарнобыля сааўтарам гэтай працы — таленавітым палешукам-землякам, знаўцам, захавальнікам і выка-наўцам прыгожых народных песень, аб-радаў і свят прысвячаю гэту працу.
Васіль Ліцьвінка
УВОДЗІНЫ
Геаграфічнае і геапалітычнае размяшчэнне Усходняга Палесся на стыку сучасных усходнеславянскіх культур і ва ўсходняй частцы праславянскай радзімы адбілася на фарміраванні ў сучаснасці непаў-торнай мастацкай традыцыі, прыкладам якой была культура Тураў-скага княства і Кіеўскай Русі. Гэта наклала свой адбітак на менталь-насць, паўсядзённы побыт, жыццё яго жыхароў. Асветніцкі, цывілі-зацыйны пачатак развіцця мастацкай традыцыі дала выключная для свайго часу асоба «залатавуснага» Кірылы Тураўскага, у прамовах якога адчуваўся жыватворны ўплыў культуры краю, які ў выніку самай глабальнай катастрофы XX ст. атрымаў злавесную назву Чар-нобыльскага рэгіёна.
Палессе, якое захавала асноўныя абрысы праславянскай культу-ры і знаходзіцца на стыку ўсходнеі заходнеславянскіх рэгіёнаў, ужо на працягу двух вякоў, пачынаючы ад дзейнасці зачынальніка сла-вянскай фалькларыстыкі 3. Даленгі-Хадакоўскага на мяжы XVIII і XIX стст., прыцягвала і прыцягвае ўвагу фалькларыстаў, этналінг-вістаў, мастацтвазнаўцаў, этнографаў, гісторыкаў і этнолагаў Славіі. Услед за Хадакоўскім у XIX ст. гэтую высакародную справу прадоў-жылі фалькларысты і славісты Ян Чачот, Рамуальд Зянькевіч, Па-вел Шпілеўскі, Павел Чубінскі, Зінаіда Радчанка, Марыя Косіч, Ос-кар Кольберг, Юзаф Крашэўскі, Еўдакім Раманаў. У XX ст. іх спра-ву плённа прадоўжылі Часлаў Пяткевіч, Казімір Машынскі, Рыгор Шырма, Генадзь Цітовіч, Мікалай Талстой, Вера Захарава, Зінаіда Мажэйка, Валянціна Новак.
9
УВОДЗІНЫ
Знаходзячыся на скрыжаванні культурных і цывілізацыйных плыняў, заснаваная на племянных асаблівасцях культуры дрыгаві-чоў і радзімічаў, рэгіянальная традыцыя акумулявала ў сабе не толькі рысы суседства будучых рускіх, беларусаў, украінцаў, але і элемен-ты культуры многіх іншых народаў, а таму з’яўляецца унікальнай у еўрапейскім кантэксце. Гэта і дало права ініцыятару стварэння «Па-лескага этналінгвістычнага атласа» выдатнаму славісту акадэміку М. I. Талстому назваць рэгіён «ідэальным палігонам, своеасаблівым запаведнікам для даследчыка старажытнаславянскай эпохі». Раней, на мяжы X1X-XX стст., гэта сцвердзіў сваімі комплекснымі, грун-тоўнымі даследаваннямі 3. Даленга-Хадакоўскі і развілі «Рэчыцкім Палессем» Часлаў Пяткевіч і «Усходнім Палессем» Казімір Ма-шынскі. У нашчасіхдапоўнілі музыказнаўцаВ. Ялатаўкнігай «Песні ўсходнеславянскай агульнасці», Зінаіда Мажэйка працай «Песенная культура белорусского Полесья» і двума зборнікамі «Песнн Бело-русского Полесья», калектыў фалькларыстаў Белдзяржуніверсітэта серыйным выданнем «Беларускі фальклор у сучасных запісах» пад кіраўніцтвам Веры Захаравай і Гомельскага дзяржуніверсітэта на чале з Мікалаем Грынчыкам і Іванам Штэйнерам.
Сярэдняе Падняпроўе — эпіцэнтр цяперашняга Чарнобыльска-га рэгіёна — з’яўляецца калыскай славян пачатку I тыс. н. э. Увесь перыяд ранняга сярэднявечча тут адбываліся інтэнсіўныя славяна-іншакультурныя ўзаемакантакты і ўзаемаўплывы. Ад IX ст. землі радзі.мічаў сталі транзітнымі тэрыторыямі на шляхах «з варагаў у грэкі», вядомых як заходнедзвінскі, дняпроўскі, прыпяцкі. Гэта быў перыяд моцнага культурнага ўплыву скандынаўскіх «вікінгаў» на аўтахтоннае насельніцтва, калі і ўзнік старажытны цэнтр краю — Тураўскае княства. Ужо з гэтага часу поліэтнічнасць культуры пад-вяргаецца плённаму да нашага часу працэсу яе фалькларызацыі, які ўзбагачаецца з XI ст. асветніцкай хрысціянізацыяй па візантыйска-му абраду, а з узнікненнем Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага з 1386 года — і па рымскаму.
Такім чынам, на аўтахтонныя культурныя рысы, якія застаюцца асновай Сярэдняга Падняпроўя, што ў наш час атрымала назвы Усходняга Палесся — Чарнобыльскага рэгіёна, наклалі свой адбітак шматлікія поліэтнічныя, сацыяльныя, палітычныя і поліканфесій-ныя працэсы, якія характарызуюцца цесным перапляценнем
10
УВОДЗІНЫ
язычніцкіх і хрысціянскіх элементаў у традыцыйнай культуры (па-казальнымі прыкладамі першых можна назваць Ваджэнне і Пахаван-не стралы, Провады русалкі, Юраўскае валачобніцтва, Жаніцьбу ко-міна, рытуал абрадавай «ёлачкі» на вяселлі, другіх — дзейнасць ты-сячагадовай Тураўскай епархіі).
Сказанае сцвярджае, што сапраўды унікальны запаведнік усход-неславянскага фальклору і поліэтнічнай шматслойнай традыцыйнай культуры, які стаў Чарнобыльскім рэгіёнам, можа знікнуць у выніку глабальнай катастрофы XX ст., а таму патрабуе неадкладнай сістэм-най культуралагічнай рэканструкцыі з выкарыстаннем навейшых тэхнічных сродкаў, у першую чаргу аўдыёі відэафіксацый на лазер-ных дысках.
Фальклор і традыцыйная культура Чарнобыльскага рэгіёна фік-суюцца і даследуюцца ўжо больш за 200 год. Але адразу трэба зазна-чыць, што вялікую шкоду нанесла гэтай працы абмежаванае з сярэдзі-ны XIX ст. разуменне фальклору толькі як «мастацтва слова», а не як сінкрэтычнага паняцця сапраўды ўсёй «народнай мудрасці» (пад-радковы пераклад англійскага тэрміна) у мастацкіх формах. Якраз фальклор у выніку такога працэсу «фалькларызацыі» стаў у нашы дні квінтэсенцыяй традыцыйнай культуры, унутраным зместам, «ду-шой» і прычыніўся да яе незвычайнай захаванасці і стойкасці ў Чар-нобыльскім рэгіёне. Першаадкрывальнікам гэтай культуры на мяжы XVIII-XIX стст., няма сумнення, быў ураджэнец Лагойшчьшы, які называў сябе «случаком» (закончыў Слуцкае павятовае вучылішча ў 1801 годзе), пачынальнік славянскай фалькларыстыкі Зарыян Да-ленга-Хадакоўскі, найперш сваёй праграмнай працай «Пра славян-шчыну да хрысціянства» (1819).
Дагістарычныя вытокі традыцыйнай культуры папярэднікаў ра-дзімічаў найболын глыбока даследаваў у сваіх грунтоўных працах «Язычество древннх славян» і «Язычество древней Русн» акадэмік Барыс Рыбакоў. Яго сведчанне аб высокім узроўні абрадава-трады-цыйнай культуры ў рэгіёне ў дахрысціянскі перыяд стала аксіёмай, але, на жаль, большасцю сучасных даследчыкаў недаацэньваецца.
Важкі ўклад у збор фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў у ця-перашнім Чарнобыльскім рэгіёне ў другой палове XIX ст. зрабілі ўкраінскі вучоны П. Чубінскі і ўраджэнцы краю Еўдакім Раманаў і Зінаіда Радчанка. Іх дапоўнілі ў першай палове XX ст. Марыя Косіч,
11
УВОДЗІНЫ
Аляксандр Сержпутоўскі, рускія музыказнаўцы Зінаіда Эвальд і Яўген Гіпіус.
Найбольш плённай і мэтанакіраванай стала праца па зборы матэ-рыялаў і даследаванню фальклору і традыцыйнай культуры ў паўднё-ва-заходняй Беларусі з канца 50-х гадоў XX ст„ калі пачалася сістэма-тычная збіральніцкая і даследчыцкая дзейнасць ва Усходнім Палессі фалькларыстаў Белдзяржуніверсітэта, на аснове якой у 1981 годзе была створана навукова-даследчыцкая лабараторыя беларускага фальклору. Галоўным вынікам яе 25-гадовай дзейнасці стала ства-рэнне рэгіянальнага, жанравага, аўдыёі відэаархіваў фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў, дзе шырока прадстаўлены своечасова зробленыя запісы з Нараўлянскага, Хойніцкага, Брагінскага і іншых раёнаў, на якія найбольш разбуральны ўплыў аказала Чарнобыль-ская катастрофа. «Не было б шчасця, дык няшчасце дапамагло» — найбольш прадстаўнічымі ў гэтых архівах аказаліся матэрыялы з Чар-нобыльскага рэгіёна. Іх дапаўняе створаны пад началам М. Талстога ў Інстытуце славістыкі і балканістыкі АН Расіі і ў выніку супрацоў-ніцтва з навучальнымі ўстановамі Гомеля, Бранска, Жытоміра і Роўна этналінгвістычны Палескі архіў. Частка матэрыялаў з гэтых архі-ваў апублікавана ў серыі «Беларускі фальклор у сучасных запісах. Традыцыйныя жанры. Гомельская вобласць» (1989) і «Палескім этналінгвістычным зборніку» (1983). Большасць з’яў фальклору і этнакультуры Чарнобыльскага рэгіёна прадстаўлена ў 46-томным зводзе «Беларуская народная творчасць» (БНТ) Інстытута мастац-твазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі (1970-2003); у зборніках «Песні ўсходнеславянскай агульнасці» В. Ялатава (1977), «Палескае вяселле» (укл. В. Захаравай, 1989), «Песні беларускага Палесся» 3. Мажэйка (в. 1, 1983; в. 2, 1984), «Гомельшчына ў ле-гендах і паданнях» (2001). Значная ўвага тэме надаецца ў «Зборы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць» (1985), «Тураўскім слоўніку» (т. 1-5, 1982-1987), зборніках «Па-лессе. Матэрыяльная культура» (1988), «Палессе. Лінгвістыка. Археалогія. Тапаніміка» (1968), «Беларускае народнае адзенне» (1981), энцыклапедыі «Этнаграфія Беларусі» (1989) і даведніку па ўсходнеславянскай міфалогіі «Народныя ўяўленні, павер’і і прык-меты» У. Коваля (1995), I томе двухтомнай энцыклапедыі «Бела-рускі фальклор» (2005).