Фальклор і этнакультура Чарнобыля
Васіль Ліцьвінка
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 256с.
Мінск 2006
Пасля могілак па дарозе дадому моладзь і дзеці вадзілі некаторыя магічныя веснавыя карагоды («Пасеялі дзеўкі лён» — каб лён добры вы-рас). Застолле часцей за ўсё прадаўжалася і дома, але ўжо ў больш вясё-
26
1. Фальклорна-этнічныя архетыпы Чарнобыля
лай форме — саспевамі, танцамі, гульнямі («па абедзе скачуць»), адбы-валіся кірмашы, але гэта не было святатацтвам, а мела рытуальнае зна-чэнне пераадолець смерць, не дапусціць страху перад ёй у душы людзей, сцвердзіць жыццёвы аптымізм.
У свяце Наўскага Вялікадня яскрава ўвасобіўся выразна гуманістыч-ны дух нашага народа, які аб’ядноўваецца ў вельмі ёмістым і глыбокім паняцці «Дзяды». У іх беларусы бачылі свае жыццёвыя карані, моц тра-дыцыі, значыць і народа, аснову выхавання новага пакалення праз ад-бор лепшага ад мінулага, павагу да бацькі-маці, дзеда-бабулі, настаўні-ка, старшага чалавека, разумнай дзяржавы. Таму яны так старанна дбалі пра падрыхтоўку да свят Дзядоў, адкладваючы ўсё лепшае на «прыход продкаў». He дзіўна, што яшчэ сто гадоў таму была адзначана гэта свет-лая рыса беларуса: «Варта запытацца, дзе больш павагі і любові да па-мерлых родных і продкаў, дзе больш разумення духоўных зносін з імі, дзе, нарэшце, больш паэзіі — ці ў людзей адукаваных, якія спачатку нап-лачуць, потым памоляцца і хоць зрэдку ўспомняць, але якія прыйшлі ў жах, калі б хто з мерцвякоў задумаў бы да іх з’явіцца; ці ў гэтым народзе, які ўсёй душой іх заклікае, верыць, што яны прыходзяць, і лічыць гэта за шчасце. Так званы «просты люд» зразумеў і пачуў патрэбу ісці па сля-дах продкаў, і для гэтага неабходна пастаяннае адзінства з імі».
Радуніца. Рытуальнае ўшанаванне нябожчыкаў на Радуніцу, спа-чатку на памежжы з Расіяй, а цяпер і на ўсёй тэрыторыі Беларусі, адбы-ваецца ў аўторак паслявелікоднага Фамінога тыдня, але яно як бы вы-падае з агульнабеларускай традыцыі штосуботняга ўшанавання дзядоў. Гэта пацвярджаецца і прызначэннем аўторка сярод другіх дзён тыдня: адпаведна народнай традыцыі лічылася, што ў аўторак трэба было па-чынаць новыя значныя справы: будоўлю дома ці іншых гаспадарчых пабудоў, заворваць ніву, пачынаць засеўкі ці зажынкі, нават хадзіць у сваты і інш. Але гэта традыцыя ў постчарнобыльскія часы становіцца ўсё больш папулярнай.
Юр’е. Сталы ў календары веснавы «галодны» Юр’еў дзень 6 мая, у адрозненне ад «халоднага» зімовага 9 снежня, шырока распрацаваны як свята і вядомы. На гістарычнай Тураўшчыне ён нават існуе ў абрада-вай разнавіднасці «юраўскае валачобніцтва» (у прыватнасці, аўтарам за-фіксаваны ў вв. Любовічы, Пагост і Запясочча). Як і раней, ён запоўне-ны жывёлагадоўчымі і земляробчымі клопатамі. У абраду свая мова — мова прадметаў, рухаў, дзеянняў. Адпаведна і слова ў юраўскіх песнях набывае новае, сімвалічнае значэнне. Змест адных юраўскіх песень ясны,
27
I. АД ПРАСЛАВЯНСКАГА ДА НАШАГА ЧАСУ
празрысты. Асаблівую ролю ў іх адыгрываюць ключы. Звычайна яны патрэбны Юрыю або яго маці, каб адамкнуць зямлю і выпусціць расу. Ва ўсведамленні выканаўцаў ключы і міфалагічныя дзеянні з імі аса-цыююцца з бытавымі прадметамі і дзеяннямі, але, думаецца, вытокі гэ-тага вобраза больш глыбокія. Звяртае на сябе ўвагу, што ніколі не гаво-рыцца пра адзін ключ — іх шмат. У песні з Жыткавіцкага раёна ад Юрыя патрабуюць, каб ён падаў ключы сваёй маці, гэтыя ключы «на новае ле-цечка, на зялёнае жыта», яны выконваюць ролю ўсеагульнага пачатку росквіту. Найбольш характэрнай і адпаведнай святочнаму настрою на Юр’я, відаць, можна лічыць наступную песню, запісаную аўтарам разам з усім абрадам ад фальклорнага калектыву в. Малыя Зімовішчы Мазыр-скага раёна:
Выйду на вулку, бычкі бушуюць, Ой, Юр'я, Юр’я, бычкі бушуюць. Бычкі бушуюць, бо вясну чуюць, Ой, Юр’я, Юр’я, бо вясну чуюць. Загулі рэчкі, ляды паплылі, Ой, Юр'я, Юр’я, ляды паплылі. Звесялела дуброва, птушкі спяваюць, Ой, Юр’я, Юр’я, птушкі спяваюць. Зазелянела даліна, кветкі зацвілі, Ой, Юр’я, Юр’я, кветкі зацвілі.
Ой, выйду я, выйду кветкі збіраці, Ой, ІОр’я, Юр’я, кветкі збіраці. Кветкі збіраці, вяночкі віці, Ой, Юр’я, Юр’я, вяночкі віці. Вяночкі віці, Юр’ю спяваці, Ой, Юр’я, Юр'я, Юр'ю спяваці.
Ваджэнне і Пахаванне стралы. Найбольш самабытнай абрадавай з’явай рэгіёна зафіксавана саракадзённае Ваджэнне і Пахаванне стралы з сучасным цэнтрам у Веткаўскім раёне. Сярод веснавых абрадаў, што бытуюць на Гомельшчыне, яму належыць асобнае месца. Абрад заха-ваўся да нашых дзён і унікальны па сваёй старажытнасці і эстэтычнай сутнасці. На самай справе, разнастайнасць карагодаў, тэматычнае і змя-стоўнае багацце песень, якія іх суправаджаюць, характэрны напеў, эле-менты тэатралізаванага прадстаўлення — усё гэта робіць абрад выдат-най рэгіянальнай з’явай духоўнай культуры славян.
Аналіз абрадавых дзеянняў, якія суправаджаюць карагоды, паказ-вае, што ў аснове Ваджэння і Пахавання стралы ляжыць ахоўная магія, якая ўдзельнікамі ўсведамляецца іншы раз яшчэ і цяпер: пяюць дзеля
28
1. Фальклорна-этнічныя архетыпы Чарнобыля
таго, каб уберагчыся «ад пяруна» (Шубкіна М., 1926 г. н., в. Студзянец Кармянскага раёна), як бы «закапываюць молнію, каб не бліскала ў вёс-цы» (Зубарава С., 1915 г. н., в. Казацкія Балсуны Веткаўскага раёна). Ахоўны характар абрадавых дзеянняў пацвярджае і шэраг варыянтаў асноўнай песні «Ой, пушчу стралу»; «Ой, біла стряла добрага молай-ца»; «Убіла стряла добрага молайца» (в. Неглюбка Веткаўскага раёна); «Ой, неўбі, стряла, добрага молайца» (в. Стаўбун Веткаўскага раёна) і інш. Аднак з цягам часу ахоўная магія, якая дайшла да нас, дарэчы, у класіч-на завершаным выглядзе (заклінанне—абрад—гульня), дапаўнялася аграрнай (у прыватнасці, карпаганічнай), атаксама любоўнай магіяй (параўн., напрыклад, з расказу Хамяковай Ф., 1908 г. н., в. Казацкія Бал-суны Веткаўскага раёна: Каласкі, каторыя нясуць дамоў, за іконы кла-дуць з словамі: «Ляжыце, ляжыце, каласкі нашы, расцвітайце ў нашых косах... I любоў нашу разукрасьце»). Магчыма, падобны полісемантызм звязаны з розначасовым адміраннем адпаведных з’яў духоўнай культу-ры, менавіта аграрных абрадаў, і ўключэннем іх элементаў у структуру абраду Ваджэнне і Пахаванне стралы як найбольш цэльнага і сацыяль-на значнага.
Паэзія «стрялы» — выдатная эстэтычная з’ява. Ядром, зернем абра-ду з’яўляецца распаўсюджаная ў многіх варыянтах па ўсёй Гомельшчы-не песня «Як пушчу стрялу». Аналіз зафіксаваных намі некалькіх дзе-сяткаў варыянтаў гэтай песні дазваляе гаварыць аб значнай эвалюцыі тэксту, які, відаць, пачаў сваё жыццё з заклінання «Ня ўбі, стряла, добра молайца». Трагізм сітуацыі, калі маланка забівае чалавека, парадзіў ба-ладныя элементы ў абрадавай песні, якія пазней аформіліся ў матыў «тры птушачкі на магіле забітага — маці, сястра, жонка».
Мастацкае паэтычнае напаўненне абрад «стрялы» атрымаў у вялі-кай колькасці прымеркаваных да яго самых разнастайных маляўнічных карагодаў. Вытокі іх — у старажытнай праславянскай пары, магічных рытуальных дзеяннях, якім надавалася сакральнае значэнне. Паступо-ва гэтыя дзеянні развіліся да ўзроўню народнага веснавога свята, уні-кальнага для нашага часу тым, што яно захавала ў некранутым выглядзе сінкрэтызм старажытнага фальклору: сукупнасць мастацтва слова з му-зыкай, танцам, драматычным дзеяннем, гульнёй.
Тэматыка карагодных тэкстаў «стрялы» ў большасці сямейная. У цэнтры іх вобраз жанчыны, яе ўзаемаадносіны з мужам і яго бацькамі, часцей са свякроўю («змяёй лютаю, падкалоднаю»), успаміны-параў-нанні з бацькоўскім домам. Многа песень «стрялы» прысвечана каханню. Карагодам «стрялы» ўсё ж уласціва своеасаблівая мастацкая структура.
29
I. АД ПРАСЛАВЯНСКАГА ДА НАШАГА ЧАСУ
Ліштва, г. Ветка.
Шасціпялёсткавая разетка — часты ўдзельнік стрэльна-раслінных заклінальных кампазіцый.
Знак Роду, Грому прымае на сябе асноўную ролю абярэга
У некаторых сюжэтах карагодаў арганізуючым звяном выступае дра-матычнае дзеянне. Самым маляўнічым з іх з’яўляецца «Дряма», дзе ў цэнтры сядзіць жанчына і прадзе кудзель. Яна адмаўляецца ўстаць і месці хату пры паведамленні, што едуць свёкар, свякроў, маці, бацька. I толькі калі карагод праспявае, што мілы едзе, яна падхопліваецца і мяце хату. У карагодзе «Лука» дзве шарэнгі рухаюцца насустрач адна адной па прамакутніку, у вуглах якога стаяць дзеці. Ігравым закручваннем «ру-кава» карагода, удзельнікі якога хутка бягунь спачатку, адрозніваецца «Крывы танок». Але класічнай і найбольш распаўсюджанай формай ка-рагода «стралы» з’яўляецца рух па кругу спачатку злева направа па сонцу, а потым наадварот. Гэта прадыктавала і кампазіцыйную пабудо-ву тэкстаў, якая строга падпарадкавана кругавому руху: старажытная аднарадковая рытмічна дакладная страфа, характэрны заклікальны пры-пеў «Ох і вой, люлі» і наўтор другой часткі першага радка. Звяртае на
Цэнтральная паласа бранага ручніка «Кручча», в. Неглюбка. 1955 г.
Патроены паўтор двух знакаў — ураджаю і засеянага поля.
На слоўную мову гэта заклінанне перакладаецца прыкладна так:
Дай нам ураджаю на наша засеянае поле, Дай нам ураджаю на наша засеянае поле, Дай нам ураджаю!
Падобную магію стваралі ў абрадзе «Стралы» (карагод «Лука») чатыры дзіцяці, пастаўленыя па кутках ромба. Іх ахопліваў ланцужок жанчын, якія танцуюць, што сімвалізавала знак засеянага поля
30
1. Фальклорна-этнічныя архетыпы Чарнобыля
сябе ўвагу эпічная паслядоўнасць часам значна разгорнутага сюжэтна-га дзеяння, арганізаванага па прынцыпу вобразнага паралелізму, які ахоплівае ўсю кампазіцыю песні. У іх многа эпітэтаў-прыдаткаў («цвет-рамон», «снытачка-шчамяліначка»), сімволікі, трохразовых паўтораў. Шырокая насычанасць памяншальна-ласкальнымі суфіксамі стварае глыбокае эмацыянальнае гучанне. Тут шмат баладных элементаў. Пры-кладам можа быць карагод «А што ж з-пад лесу, лесу цёмнага», дзе брат сястру вёў праз кладку і яна «ўтонула». Сястра просіць брата не браць у моры вады, не касіць травы, не рваць красачак, бо гэта адпаведнаяе кроў, каса і краса.
Рытмічная завершанасць структуры песень «стрялы» расквечваец-ца разнастайнасцю прыпеваў: «Ох, і я ў люлі», «Ой-лі, вой, люлі», «Вой люлі, вой люлі», «Лёлюшкі-лёлі», «Ой, лёлі, ой, лёлі» і да т. п. У аснове карагода «Стряла» ляжыць арыгінальны тыповы напеў-формула, які арганічна аб’ядноўвае вялікую колькасць меладычных варыянтаў і паэ-тычных тэкстаў.