• Газеты, часопісы і г.д.
  • Фальклор і этнакультура Чарнобыля  Васіль Ліцьвінка

    Фальклор і этнакультура Чарнобыля

    Васіль Ліцьвінка

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 256с.
    Мінск 2006
    94.79 МБ
    У гэты ж чацвер на Масленку аб’язджалі маладых коней, бычкоў, валоў, гушкаліся на арэлях, якія прымацоўваліся на варотах, у гумне, каб «на гэты год лён рос моцны і доўгі». У вялікай колькасці частаваліся сырам, маслам, смятанай, малаком, бо ў нядзелю наступалі Загавіны, пасля якіх забаранялася сем тыдняў да Вялікадня есці ўсё жывёльнае, a дазвалялася толькі расліннае і рыбу. Панядзелак пасля Масленкі меў назвы: больш старажытную — Шыльны (шылам чысцілі паміж зубамі
    17
    I. АД ПРАСЛАВЯНСКАГА ДА НАШАГА ЧАСУ
    ад скаромнага); больш познюю — Паласказуб (у корчмах, якія масава пачалі ўзнікаць ў часы Пятра I, гарэлкай паласкалі зубы).
    Гуканне вясны. Адухаўленне продкамі навакольнай прыроды сфар-міравала кранаючы сваёй эмацыянальнасцю абрад Гукання вясны, да якой звярталіся як да добрага сябра з просьбай прыйсці на дапамогу, прынесці цёплае лета. Мяркуючы па ўспамінах жанчын сталага ўзрос-ту, Гуканне вясны ўключала выхад на высокае месца. Сям-там пры гэ-тым распальвалі вогнішчы. Зараз вясну гукаюць пры розных абставі-нах: «Як куды ідзём, як на горку ці бераг выходзім, як па рацэ плывем».
    Паэтыка веснавых песень-заклічак адлюстроўвае не толькі антра-памарфізм народнага мыслення, калі вясна ўяўляецца жывой істотай, але і зоамарфізм, перадаючы тым самым адчуванне ўсеагульнай роднасці ў прыродзе. У народным усведамленні вясна і птушкі непарыўныя. У вобразнай сістэме заклічак жавароначкам адводзіцца тая ж роля, што і вясне. Па прылёту жаваранкаў, шнакоў, буслоў, ластавак вясковыя жы-хары — дзеці прыроды — мяркуюць аб пачатку вясны. Ім прысвячаецца свята Саракі, якое дакладна прыпадае на дзень веснавога раўнадзенства 22 сакавіка і да якога павінна прыляцець сорак «выраяў» птушак. Ста-лае свята веснавога астранамічнага раўнадзенства Саракі ў старажыт-насці было сустрэчай новага года па сонечнаму календару. Сучасная яго назва звязваецца з прылётам «сарака выраяў» да гэтага дня — калі зда-раецца мароз, то будзе яшчэ сорак; сарока прыносіць сорак галінак для свайго кубла; дзеткі перакідвалі сорак трэсак на страху, павінны былі зламаць у гойданках сорак дошчачак, тады лёгка будуць знаходзіць пту-шыныя кублы. На Саракі павінна прыляцець сорак жаўранкаў, таму гас-
    Птушкі, якія ідуць да кветкі-дрэва, — самы распаўсюджаны матыў вышывак.
    Птушкі — вестуны дабра, святла — прыносяць вясну зямлі
    18
    1. Фальклорна-этнічныя архетыпы Чарнобыля
    падыні выпякалі сорак іх выяваў, з якімі дзеткі ішлі на высокія месцы і, падкідваючы печыва, клікалі:
    Жавароначкі, прыляціце, Вы нам лецечка прынясіце, А зімачку забярыце.
    Бо нам зімачка надаела,
    Усе хлебушкі пераела.
    Там жа вадзілі карагоды, ладзілі гульні з печанымі гусінымі лапка-мі — «галёпамі». Са снегу, а калі не было, то з саломы, рабілі «бабу», якую потым разбівалі-разрывалі са словамі: «Ідзі, зіма, каб на дзевяць меся-цаў ад нас пайшла!» Потым білі старыя гаршкі і пры абыходзе двароў кідалі іх на парог са словамі: «Гаспадынька, кідай сваю пражу (забарона на прадзенне была з 13 сакавіка). Зіма ўжо прагнаная, адчыняй свае дзве-ры, заві нас у госці!» Потым вестуны вясны спявалі вяснянкі, а гаспады-ня частавала іх.
    Калі гаспадар на Саракі паіў жывёлу, то спачатку мыў свой твар, «каб жывёласлухалаяго і набіралася яго розуму». Дзяўчаты адразалі валасы з хваста ў каровы — каб каса вырасла доўгай. На высокі лён высока гуш-каліся на арэлях.
    На Саракі было шмат прыгожых рытуалаў-дзеянняў. Але галоўнай сімфоніяй свята былі гукальныя вяснянкі: «Дай ужо ж вясна, дай ужо ж красна», «Вол бушуе — вясну чуе», «Гу-у-у, вясна, гу-у-у, красна», «Ты, пчолачка ярая, вылець з-за мора», «Едзе, едзе вясна на залатым кані» і іншыя.
    Для дзяцей і зараз дзе-нідзе пякуць абрадавае пячэнне «галачкі», «галёпы» — у выглядзе лапак і саміх «птушачак». У вяснянках найбольш сталым вобразам з’яўляецца «чырачка-пташачка». Яна найбольш блізкая да дзявочых клопатаў: можа прынесці дзяўчыне шчасце, сімвалам якога з’яўляецца вянок.
    Вяснянкі пачынаюцца або заканчваюцца меладычным воклічам «У'У'у!» або «Гу-у-у!». Прыгожы па гукавай асацыятыўнай ранневес-навой вобразнасці пачатак у запісанай аўтарам у в. Курыцічы Петры-каўскага раёна вяснянкі «Ой, клю-клю, вясна», у якім чуюцца то звон капяжу, то галасы птушак. Вяснянка актыўна ўключае мастацкае ўяў-ленне выканаўцаў і слухачоў, фарміруе народную эстэтыку бачання на-вакольнага свету.
    Вол бушуе — весну чуе.
    Воран крача — сыра хоча, Свіння рые — корань чуе. Дзеўка плача — замуж хоча.
    19
    I. АД ПРАСЛАВЯНСКАГА ДА НАШАГА ЧАСУ
    Найбольш натуральна-прыроднай, усходнебеларускай старажытнай спеўнай традыцыяй, якая аб’ектыўна ўзнікла і гучыць там, дзе ўзыходзіць сонца — на Падняпроўі, з’яўляецца Гуканне вясны. Абстрактнае для ста-ражытных людзей паняцце надыходу вясны звязвалася з прылётам пту-шак з выраю, і таму іх клікалі-гукалі:
    Жавароначкі, прыляціце — у-у-у-у!
    Вы нам лецечка прынясіце — у-у-у-у!
    А зімачку забярыце — у-у-у-у!
    Бо нам зімачка надаела — у-у-у-у!
    Усе хлебушкі пераела — у-у-у-у!
    Кароценькія гукальныя песенькі-вяснянкі па старажытнай веры ў магічную сілу песеннага слова, падмацаванага на высокіх узгорках па-лётным, прызыўным, прыгожа працяжным гукам «У-у-у», сталі адной з трох самабытных з’яў спеўнай культуры беларусаў. Яны рэхам адбіваліся на пакрытых лесам узгорках, на вільчыках гумнаў і атрымалі назву «гу-кання вясны». Гукальныя інтанацыі гучалі ў веснавых мелодыях ужо ў стрэчаньскіх карагодах 15 лютага, накшталт «А ў нас сёння Стрэчанне, Стрэчанне». Апошні раз яны прарываліся ў юраўскіх песнях на Юр’я 6 мая, падобных «Выйду на вулку — бычкі бушуюць, ой, Юр’я, Юр’я, бычкі бушуюць!» Першае калектыўнае найбольш актыўнае Гуканне вяс-ны на Усходнім Палессі пачыналася ў апошні дзень Масленкі і дасягала сваёй кульмінацыі на Звеставанне — 7 красавіка.
    Здзіўляючы па прыгажосці тэксту і мелодыі ўзор заспявала аўтару ў вёсцы Казацкія Балсуны Веткаўскага раёна 50-гадовая Ганна Суднека, дзе «гуканне» гучыць у сярэдзіне радка:
    Песенька мая хароша ... у-у-у!.. харошая.
    Схаваю цябе к налецяй ... у-у-у!.. Налецяйку.
    Да к налецяйку, к Ушэсцяй ... у-у-у!.. Ушэсцяйку.
    Паеду ў поле із сахо... у-у-у!.. Сахою.
    Вазьму песеньку з сабо ... у-у-у!.. 3 сабою.
    Буду поле ярава ... у-у-у!.. Яраваці.
    Буду песеньку яму спява ... у-у-у!.. Спяваці.
    Тадыжпашанцавала(аўтар наведаўлетам 1981 года большасць з 53 вёсак будучага найбольш знішчанага Чарнобылем, унікальнага па заха-ванню старажытных архетыпаў Веткаўскага раёна) стрэцца яшчэ з дзе-сяткам іншых тыпаў гукання: на пачатку радка, на пачатку і ў канцы, на пачатку, пасярэдзіне і ў канцы, пасля двухрадкоўя і шматлікія іншыя варыяцыі. Групы спевакоў размяшчаліся на пакрытых лесам узгорках. Гуканне пачыналася з самага ўсходняга і гучным рэхам перакідвалася на наступныя — так нараджаліся на прыроднай аснове магутныя, нату-
    20
    1. Фальклорна-этнічныя архетыпы Чарнобыля
    ральныя харавыя гукальныя спевы. Выкананне вяснянак і гукальных карагодаў на горках па ходу сонца суправаджалася падкідваннем угору падрыхтаванага печыва ў выглядзе жавароначкаў, кулікоў, буслоў, што павінна было, як і спевы, зрабіць жадаемае рэальным — вызваць хутчэй-шы надыход вясны: «бо ўжо зімачка надаела, усе хлебушкі пераела».
    Гуканне вясны на захадзе Чарнобыльскага рэгіёна (у роднай аўтару вёсцы Церабяжоў Столінскага раёна) ператваралася — цяжка паве-рыць! — у адзін магутны спеў пяці вёсак, якія размешчаны па берагах рэчкі Гарыні адна ад адной на адлегласці да 2-3 кіламетраў. Усёй Бела-русі вядомы магутны разліў прыкарпацкай Гарыні на Цэнтральным Па-лессі. У гэты веснавы час спевакі выходзілі да вады і пачыналі:
    Дай ужэ ж вэсна, дай ужэ ж красна,
    Із стріх вода капле, із стріх вода капле, Дай із стріх вода капле.
    Ужэ ж тобі, козачэ, ужэ ж тобі, соколе, Вандрованька пахнэ, вандрованька пахнэ, Дай вандрованька пахнэ.
    Ой, поплыў човэн, дай воды повэн, Вода нэ схітнэцца, вода нэ схітнэцца, Дай вода нэ схітнэцца.
    Ужэ ж тобі, дзеўко, а ўжо ж тобі, красна, Молодосць мінэцца, молодосць мінэцца, Молодосць мінэцца.
    Іх спевы падхоплівалі і прадаўжалі гурты спевакоў другіх вёсак па берагах Гарыні: Ніжні Церабяжоў, Бухлічы, Варані і нават недалёкага суседняга ўкраінскага сяла Гарадзішча (дзіўна, што да вядомых палескіх меліярацыйных эксперыментаў вёскі не затопліваліся, як цяпер).
    Апісаныя веснавыя спевы-гуканні на Палессі ператвараліся ў пры-родны многагалосы хор радасці людзей ад веснавога абуджэння прыроды, а не сённяшняга паўсядзённага страху, што затопіць. Перакананы, што іменна такая форма спеваў нарадзіла найвышэйшую па сіле эстэтычнага ўздзеяння традыцыйную форму мастацтва — палескую падгалосачную культуру спеваў, якой захапляецца ўвесь адукаваны свет. Дарэчы, анала-гічна ўзнікла на гістарычнай Полаччыне трэцяя кананічная унісонная форма спеваў, калі наступная група спевакоў прадаўжае спевы папярэдняй.
    Такім чынам, эстэтычнае ўспрыняцце чалавекам прыгажосці весна-вога росквіту прыроды ператварыла на Усходнім Палессі архетып веры ў магічную сілу слова ў песенную магію — прыгожымі вяснянкамі і ка-рагодамі клікаць, зваць, гукаць вясну. Абстрактнае паняцце надыходу вясны людзі ўвасобілі ў вобраз прыгожай жанчыны, якая «едзе на сасе,
    21
    I. АД ПРАСЛАВЯНСКАГА ДА НАШАГА ЧАСУ
    у зялёным саяне, адной рукой аручы, а другой сеючы». У старажытных уяўленнях Чарнобыльскага рэгіёна вясна, як заканамерны час новых надзей, чаканняў, спадзяванняў, парадзіла таксама выдатна распраца-ваныя ў вялікай колькасці мастацкія формы — стрэчаньскія і масленка-выя карагоды, звеставальныя заклічкі-звароты да птушак, татэмны ры-туал Камаедзіцы, гімнічныя, жыццесцвярджальныя велікодныя і юраў-скія песні, саракадзённыя супрацьмаланкавыя карагоды Ваджэння і Пахавання стралы.
    Усё ж найбольш працяглай на ўсю вясну і найвышэйшай па сіле эмацыянальнага ўздзеяння, «адраджэння» самога чалавека як часткі ўся-го існага на зямлі мастацкай з’явай ёсць Гуканне вясны ва ўсіх сваіх раз-навіднасцях.
    Саракі. Сталаесвятаўнародным календары, якое прыпадае надругі дзень астранамічнага веснавога раўнадзенства. Думаецца, іменна Саракі былі самым старажытным святам сустрэчы новага года па сонечнаму календару, якое захавалася ў наш час у культуры найбольш старажыт-ных цывілізацый, а ў нашых продкаў з прыходам хрысціянства стала рухомым, як Вялікдзень — уваскрасенне Хрыстова.