Фальклор і этнакультура Чарнобыля
Васіль Ліцьвінка
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 256с.
Мінск 2006
На Саракі на радзіму звычайна вяртаецца сорак выраяў. Таму гэта свята птушак, якіх дзеці, моладзь, як і ў нядзелю на Масленку, гукаюць на высокіх горках, водзяць карагоды, ладзяць гульні з буслінымі лапка-мі з печыва — «галёпамі». На Саракі са снегу, калі яшчэ быў снег, а калі не было — з саломы, рабілі бабу, якую потым разбівалі-разрывалі са сло-вамі: «Ідзі, зіма, каб на дзевяць месяцаў ад нас пайшла!» Потым білі ста-рыя гаршкі і пры абыходзе двароў кідалі іх на парог са словамі: «Гаспа-дынька, кідай сваю пражу (забарона на прадзенне была з 13 сакавіка). Зіма ўжо прагнаная, адчыняй свае дзверы, заві нас у госці!» Гаспадыня частавала вестуноў вясны, якія спявалі вяснянкі і вадзілі карагоды.
Калі гаспадар на Саракі паіў жывёлу, то спачатку мыў свой твар — «каб жывёла слухала яго і набіралася яго розуму». Дзяўчаты адразалі валасы з хваста ў каровы — каб каса ў іх вырасла такой доўгай, як хвост у каровы; весела гушкаліся на арэлях — каб увесь год весела жылося; курам навязвалі прыгожыя стужкі — каб мужам стаў прыгожы хлопец; ля варот ставілі жалязняка, качаргу і памяло — каб ведзьма з’ехала на лысую гару. На Саракі было яшчэ шмат іншых дзеянняў, але галоўнымі ў свяце былі гукальныя вяснянкі: «Вол бушуе — вясну чуе», «Вясна-красна, што ты нам прынесла», «Гу-у-у, вясна, гу-у-у, красна», «Благас-лаві, маці прачыстая», «Ты, пчолачка ярая, ты вылець з-за мора», «Едзе, едзе вясна на залатым кані» і інш.
22
1. Фальклорна-этнічныя архетыпы Чарнобыля
Вербніца. У цэнтры ўвагі гэтага перадвелікоднага свята вярба — дрэва, якое распускаецца першым і перш за ўсё на беларускім Палессі. Цяпер жар-там, а раней з магічнай мэтай распуш-чаным пучком сцябалі адзін аднаго. Хвасталі вярбой таксама жывёлу, асаб-ліва моцна сцябалі дзяцей, каб тыя раслі здаровымі.
Пры гэтым прыгаворвалі: «Не я б’іо — вярба б’е; Будзь жывуча, як вяр-
ба; Будзь прыгожа — як вясна!» і жартавалі: «У адну нядзелю вярбой б’юць, у другую — яйка дадуць».
Вербніца, нядзеля перад Вялікаднем, мела яшчэ назвы Вербіч, Вербная нядзеля, Вярбіца і была пачаткам перадвелікоднага Вербна-га, Жарснага, Страснога тыдня. У гэты дзень у царкве і ў наш час асвя-чаюць галінкі распушчанай вярбы, якімі сцябаюць адзін аднаго з пры-гаворам: «Вярба б’е, не я б’ю, за тыдзень — Вялікдзень, будзь здароў, не ўмірай, Вялікадня дачакай, ужо недалечка чырвона яечка. Будзь зда-ровы, як вада, і як лёд на ўвесь год! Будзь багаты, як зямля! Будзь пры-гожы,як вясна! Клапатлівы будзь, як лета! Будзьзаможны, як восень!»
і да т. п.
У народных павер’ях вярба асэнсоўвалася як жыццядзейнае, жыц-цястойкае дрэва, якое засцерагае ад хвароб і нечысці. Таму яе асвеча-нымі галінкамі абавязкова пахлёствалі хворых, дзяцей, старых і нават жывёлу, каб засцерагчы іх ад ліхога вока, хвароб, варожых сіл, драпеж-нікаў. Вярбе прыпісваліся здольнасці спрыяць плоднасці, урадлівасці, памнажэнню, дабрабыту. Для гэтага з’ядалі па пупышцы асвечанай вяр-бы, каб не балелі зубы і для засцярогі ад ліхаманкі. Іх клалі ў ваду, калі купалі хворае дзіця. Каб абараніцца ад маланкі, на Вербніцу ўсе члены сям’і з’ядалі па аднаму пупырышку асвечанай вярбы, а гаспадар з пры-гаворамі абыходзіў сцёбаючы ўсю жывёлу, пабудовы, вуллі, агарод, поле, магілы продкаў. Рэшткі вярбы захоўваліся да наступнай Вербніцы. Галінкі асвечанай вярбы, як і грамнічныя свечкі і купальскія зёлкі, цэлы год ужываліся пры розных гадавых, сямейных і афіцыйных урачыстас-цях як сакральныя, магічныя, ахоўныя.
Валачобніцтва. Лічыцца, што валачобныя песні не характэрныя для ГІалесся. Гэтатак, але ў Рагачоўскім раёне мы запісалі некалькі варыян-таў двух сюжэтаў валачобных песень, якія спяваюцца на Вялікдзень.
23
I. АД ПРАСЛАВЯНСКАГА ДА НАШАГА ЧАСУ
Даць адказ на пытанне, як на Рагачоўшчыне з’явіліся валачобныя песні, магло б вывучэнне гісторыі гэтага краю, даўніх міграцыйных працэсаў.
На вяліка свята, на Вялікдзень, Вясна красна на ўвесь свет!’ Ішлі, прыйшлі валачобнічкі. Дачакаліся светлых святочкаў.
Светлых святочкаў — велікоднічкаў: Першага свята — святога Вялічка. Другога свята — святога Юр’я.
Трэцяга свята — святога Міколу.
У веснавой святочнай традыцыі красавік (у беларускай прымаўцы «зямлю красуе») звычайна адзначаны трыма найважнейшымі веснавымі перасоўнымі святамі нашага народа: Звеставаннем, Вербніцай і Вялі-каднем. Апошні, як галоўнае нацыянальна адметнае свята беларусаў, звычайна прыпадае на красавік, хоць і вагаецца часам ад 4 красавіка да 8 траўня. Чаму? Таму што Вялікдзень-Пасха, які беларусы адзіныя са славянаў захавалі як сустрэчу новага года па самаму старажытнаму со-нечнаму календару, залежны яшчэ і ад месяцавага календара, а таму ў хрысціянскія часы павінен быў быць паміж поўняй (ветахам) і маладзі-ком (думаецца, што ў дахрысціянскія часы ён святкаваўся ў дзень вес-навога раўнадзенства, 20-21 сакавіка).
Вялікдзень заключае самы доўгі 7-тыднёвы Вялікі пост, які пачына-ецца Шыльным панядзелкам-паласказубам. У час посту вядзеццастры-маны лад жыцця, ачышчальны духоўна і фізічна (не елі жывёльную ежу).
Галоўным момантам падрыхтоўкі святочнага стану душы да Вялі-кадня якраз і быў папярэдні сямітыднёвы пост, Велікодная ноч з субо-ты на нядзелю — Усяночная, калі не спалі, палілі вогнішчы, фарбавалі яйкі, пяклі пірагі і яйкі, таўклі мак, цёрлі хрэн, рыхтавалі «паску» з сыра, якія зранку асвячалі ў царкве і разгаўляліся пасля набажэнства ў гонар уваскрасення Хрыстова. Пасля гэтага ўсе тройчы віталіся радаснай на-віной «Хрыстос уваскрос!» і тройчы цалаваліся.
Пасля разгавення святочна апранутыя людзі выходзілі на вуліцы з поўнымі кішэнямі выбраных моцных крашанак (за курамі, якія неслі іх, быў асаблівы нагляд) і пачыналі шматлікія гульні з біццём і качаннем яек. Вось прыклад дыялогу перад біццём:
— Ну што, будзем біцца?
— Будзем, але раней дай паспрабаваць.
— Ой, вельмі ж тваё моцнае, пайду далей.
’ Гэты і іншыя магічныя прыпсвы ў абрадавых песнях, пазначаныя зорачкай, спяваюц-ца ііасля кожнага радка або заключнай часткі яго (у карагодах).
24
1. Фальклорна-этнічныя архетыпы Чарнобыля
— Дык, можа, памяняемся?
— He, тады давай лепш сваімі.
— А ў цябе не смалянка’?
— А ў цябе ці не ад цасаркі" яйка?
— He, ну дык дзяржы, буду біць.
— He, ты першы трымай, а потым я.
Торг ідзе доўгі, асцярожны. Нарэшце адзін б’е і, чыё яйка пабілася, аддае пераможцу. Бываюць падробкі з воску, волава, але, калі падман раскрываецца, аўтара чакае вельмі суровая кара.
Гульня «качанне яек» больш для дзяцей: з горкі або падвешанай з аднаго боку дошкі пускаюць яйкі і, калі адно дакранецца да папярэдняга, гаспадар забірае апошняе. Гэта забава вельмі папулярная і да нашага часу.
Але самай прыгожай часткай святкавання Вялікадня з’яўляецца магічна-спеўны абход гуртам валачобнікаў сваёй і нават суседніх вёсак са спяваннем урачыстых песень гаспадару, гаспадыні, хлопцу, дзяўчы-не, бабулі. Узначальвае гурт запявала з магутным голасам, які спявае асноўны тэкст, а падхватнічкі спяваюць магічныя прыпевы-закрэпкі пасля кожнага радка: «Вясна-красна на ўвесь свет!», «А зялёны явар куд-равы!», «Гэй, Дзід-Ладо!», «Хрыстос уваскрос, сын божы!» і іншыя. Іх звычайна суправаджалі траістыя музыкі (барабан з бразготкамі, скрыпка або цымбалы і дудка ці пазней кларнет) і механоша, які збіраў ахвяра-прынашэнні Сонцу.
У Чысты чацвер на велікодным тыдні як частка агульнакаляндарнай традыцыі ўшанавання Дзядоў адзначаўся Наўскі Вялікдзень, дзе «наўі» — душы продкаў. Больш вядомы ён у сучаснай святочнай культуры і на-ват як дзяржаўнае свята пад назвай Радуніцы, на якую «да абеда аруць, у абед плачуць, а пасля абеда скачуць» — у аўторак на паслявелікодным Фаміным тыдні. Калі ўлічыць факты святкавання Наўскага Вялікадня амаль на ўсіх старажытна племянных беларускіх тэрыторыях, а Радуні-цы — на сумежжы з рускімі рэгіёнамі, асаблівае месца велікоднага ты-дня ў календары беларусаў, чацвярга ў паўсядзённым побыце, то трэба прызнаць самабытна беларускім прысвяткам іменна Наўскі Вялікдзень. Ёсць шмат сведчанняў, што гэта было свята ўшанавання памерлых у апошні час, нават у апошні год, аб чым сведчыць і сама сутнасць наўскіх рытуалаў з абавязковым частаваннем Дзядоў велікоднымі яйкамі. Гэта адзіныя каляндарныя Дзяды, калі рыхтавалі адпаведныя стравы і куц-цю і неслі іх на могілкі, дзе елі, пілі самі і частавалі памерлых, бо ва ўсе
’ Залітае смалой.
” Асаблівая парода малепькіх кур.
25
I. АД ПРАСЛАВЯНСКАГА ДА НАШАГА ЧАСУ
іншыя дзядоўскія святы іх душы запрашаліся ў хату. Гэты абрад наро-джаны сямейна-родавай традыцыяй ушанаваць і ўлагодзіць душы прод-каў, якія адпаведна сакральным звычаям яшчэ матрыярхальнага ладу могуць уплываць на лёс сваіх кроўных нашчадкаў.
Звычайна на Наўскі Вялікдзень перад абедам усе кроўныя, па-велі-коднаму святочна апранутыя, з фарбаванымі яйкамі і ўсімі асвечанымі на Вялікдзень стравамі, ішлі на могілкі. Старшыя і дзеці моўчкі расса-джваліся вакол белага абруса, які слалі на папярэдне старанна дагле-джаную магілку апошняга нябожчыка ў родзе. На абрус клалі куццю, яйкі, вялічку, мяса, хрэн, рыбу, пітво, «грыбкі» — тоўстыя бліны. Усестра-вы абавязкова адкладаліся ці адліваліся для нябожчыка і пакідаліся на магіле пасля наўскага пачастунку. Ён працягваўся доўга, а пачынаўся звычайна гаспадаром, які звяртаўся з наступнай прамовай-рацэяй:
Святыя Дзяды,
Што ад нас паляцелі,
Хадзіце да нас,
Будзем есці, што бог паслаў!
Далей ішло ўшанаванне памерлага: успаміналі яго лепшыя якасці, рабілі дзеянні, якія маглі нябожчыку зрабіць прыемнае, таму свята і на-звана Вялікаднем для продкаў. Абавязковым было галашэнне — плач, якое адносілася непасрэдна да гэтага родзіча. Але ёсць і унікальныя га-лашэнні, дзе праглядваецца сувязь з Вялікаднем: «Сонейка яснае на небе, узыдзі ў іх непрагляднай цямніцы хоць адною лучынкаю светлаю, хоць адным тоненькім валаском залаценькім, кропелькаю расы гаручаю. Тваім святым агнём, хоць чарвячком купельным...». У галашэннях-зваротах вылівалі ўсе свае крыўды, скаргі, гора.
Пасля абеду рэшткі ежы аддаваліся жабракам, асабліва тым, якія спявалі старэцкія песні і ў гэты дзень прыходзілі на могілкі. Доўга раз-вітваліся з родзічамі, звярталіся да іх з пажаданнямі «лёгкага спачыван-нейка, вечнага аддыханнейка», хоць некаторыя, няўцешныя ў горы, маглі затрымацца ля магіл да вечара. На могілках качалі велікодныя яйкі — сімвал вечнага жыцця ў прыродзе і яго штогадовага адраджэння, адно з якіх абавязкова пакідалі на магіле. Увогуле, Наўскі Вялікдзень быў вельмі сходны з сапраўдным Вялікаднем, бо ўжо ў нядзелю дзе-нідзе сіроты-валачобнікі на могілках спявалі валачобныя песні — звароты да памерлых бацькоў.