• Газеты, часопісы і г.д.
  • Фальклор і этнакультура Чарнобыля  Васіль Ліцьвінка

    Фальклор і этнакультура Чарнобыля

    Васіль Ліцьвінка

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 256с.
    Мінск 2006
    94.79 МБ
    «У Піліпаўку дзень паўдня», таму ўжо пасля абеду на доўгіх пілі-паўскіх вячорках пачыналі расказваць чарадзейныя казкі, паданні пра гістарычных асоб і паходжанні назваў, застрашальныя былічкі аб су-стрэчах з ведзьмамі, русалкамі, нябожчыкамі, гулялі ў хатнія доўгія гульні, падобныя сучасным фантам — ахвяраванням, якія трэба было незвычайным чынам выкупіць.
    Найлепш атмасферу піліпаўскіх вячорак перадаў Ян Баршчэўскі ў творы «Шляхціц Завальня». А вось апісанне абраду 1888 года Зінаіды Радчанка: «Дзяўчаты наймаюць сабе хату ў якой-небудзь удавы або на-огул у беднай сям’і і плацяць у складчыну: ільном па вазе, мераю канап-лянага семя ці круп або бульбаю. Вячэраць прыносяць усё сваё, асвят-ленне таксама (цяпер усюды карасінавыя лямпы). Збіраюцца ў адной хацедзяўчатпятнаццаць, не больш. Усепрадуць і шчыраспяваюць. Пры-ходзяць і хлопцы паглядзець надзяўчат, паслухаць іхспевы. Варта ўвагі тое, што на вячоркі трапляюць хлопцы з суседніх вёсак, а свае, таксама большасць, ідуць у іншыя вёскі, часам і за дзесяць вёрст. Усе дзяўчаты начуюць на вячорках, а не дома, так і кажуць: «Мы ніколі не стыкаемся (не сядзім дома)»...
    51
    I. АД ПРАСЛАВЯНСКАГА ДА НАШАГА ЧАСУ
    Падлеткі сходзяцца асобна. Нават самыя малыя дзяўчаткі выбіра-юць якую-небудзь хату, канешне, бліжэй, дзе яны будуць прасці. Вячоркі называюцца яшчэ «попрадкі». 3 надыходам вясны (13 сакавіка) яны спыняюцца, але сяброўкі ўсё-такі ідуць начаваць у свае «наначкі».
    He выпадкова, што самай папулярнай і даўгавечнай на Беларускім тэлебачанні была дваццаціпяцігадовая фальклорная тэлепраграма «За-прашаем на вячоркі» (1975-2001).
    1.5.	ЗІМОВЫЯ СВЯТКІ
    Каляды. У рэгіянальнай спецыфіцы абрадавых з’яў праславянскай эпохі ў Чарнобыльскім рэгіёне шырока распаўсюджаны калядаванне з Казой, матрыманіяльны, жаночы характар Шчодрыка — Шчадраца — Шчодрай. Такія назвы маюць тут Каляды — карнавалізаваныя святка-ванні зімовага сонцавароту на працягу месяца, з 21 снежня да рытуала Провадаў Каляды 21 студзеня. У цэнтры іх — свята «старога новага года» па юліянскаму календару 13-14 студзеня. У наш час гэта другі тыдзень калядаванняў — песенных тэатралізаваных абходаў гаспадарскіх двароў са спевамі шчадровак:
    Добры вечар табе, пане-гаспадару,
    Прыпеў: Радуйся, ой радуйся, земля, Год новы нарадзіўся!*
    Засцілайце столы ўсе абрусамі.
    Кладзіце пірагі з ярае пшаніцы.
    Бо прыйшлі да цябе тры святочкі ў госці.
    А першае свята — святыя Каляды.
    А другое свята — святое Васілле.
    А трэцяе свята — свято Вадохрышча.
    Хай святкуе з вамі ўся ваша радзіна.
    Шчодра была кульмінацыяй двухтыднёвых тэатралізавана-карнава-лізаваных зімовых святак. У наш час яе можна пабачыць ва ўсёй яе рэгія-нальнай непаўторнасці, мастацкай шматколернасці і прыроднай натураль-насці ў адным з самых старажытных цэнтраў Тураўскай зямлі — Давыд-Гарадку ў выглядзе шчадравання з Конікам. Вобраз апошняга нясе ў сабе водгукі эпох прыручэння дзікіх жывёл і «вялікага перасялення народаў»:
    Ой, там пад шчадром Васілька з канём,
    Ой, грай, мора, радуйся, зямля!* На кані сядзіць, дудачку дзяржыць, У дудачку йграе, слічна спявае.
    Прыйшла да Васіля маманька яго:
    — Ой, сынку, сынку, хто цябе вучыў
    52
    1. Фальклорна-этнічныя архетыпы Чарнобыля
    Ў дудачку йграці, слічна спяваці? — Была ў караля адная дачка. Йна навучыла ў дудачку йграці, У дудачку йграці, слічна спяваці.
    На паўднёвай ускраіне Чарнобыльскага рэгіёна шчадроўныя прад-стаўленні ладзіліся вакол Казы — вядомага ўсім народам Еўропы сімва-ла ўрадлівасці нівы. Асноўным тэкстам іх быў наступны:
    Мы самі ідзём і Казу вядзём, Гавары з намі, з добрымі людзьмі*. Дзе Каза бывае — там шчасце чакае, А дзе не бывае — там яно мінае. Дзе Каза нагою — там жыта капою, А дзе Каза рогам — там трава стогам. — Ай ты, Козанька, расхадзіся, Па ўсяму двару (усёй хаце) разгуляйся. Го-го-го, Каза, дзе ты бывала?
    — У шчырым бару ягадкі брала, Ягадкі браўшы — моцна заснула. — Ой, Козанька, устань, развесяліся, Гаспадар ідзе, каўбасу нясе, I тры кускі сала, каб Козанька ўстала.
    На ўсходзе рэгіёна Шчодра больш вядома як жаночы гурт, а на за-хадзе — як дзявочы.
    Першы дзень новага года па юліянскаму календару ў гонар Васіля Вялікага мае назву Васілле. Асноўны рытуал яго — магічныя дзеянні на будучы добры ўраджай. Дзеткі меншага ўзросту з жытам у кішэнях ці хвар-тушках прыходзілі да ўсіх сваіх кроўных, бабуль-пупарэзніц, хрышчо-ных бацькоў, імітавалі засяванне поля і прыгаворвалі:
    Сею, сею, пасяваю, з Новым годам віншую. Сею, сею, пасяваю, новы год засяваю, На новае лета, на багатыя палеткі, Наўрадліву ніўку, на частыя копкі, Як на небе зоркі... і да т. п.
    Такім чынам, даследаванне архетыпаў праславянскай культуры выяўляе самабытнасць племянной культуры дрыгавічоў і радзімічаў як аднаго з трох адгалінаванняў, на аснове якіх у наступныя перыяды сфар-міравалася непаўторнасць культуры беларусаў. У славянскім свеце са-мабытнасць Чарнобыльскага рэгіёна заслугоўвае далейшага вывучэння не толькі на аснове неадселеных рэгіёнаў, а таксама і картаграфавання рэгіёнаў адсялення, каб мець магчымасць праводзіць даследчую працу і ў гэтых мясцовасцях.
    53
    I. АД ПРАСЛАВЯНСКАГА ДА НАШАГА ЧАСУ
    2. Этнакультура Чарнобыльскага рэгіёна ў часы Кіеўскай Русі і Вялікага княства Літоўскага
    Палессе як рэгіён праславянскай культуры на поўдні Беларусі, да якога прымыкаюць сумежныя вобласці Украіны з поўдня, польскае ГІадляшша з захаду, мяжуе на ўсходзе з адпаведнай тэрыторыяй Расіі. Сама назва «Палессе» сустракаецца ўжо ў старажытных летапісах, як, напрыклад, у Іпацьеўскім 1274 года: «Мсціслаў Данілавіч пайшоў... ад Капыля на Палессе». 1 Іазней летапісы згадваюць гэты рэгіён пад роз-нымі назвамі: «Палессе», «Поліссе», «Падлессе» (напрыклад, вядомая вёска Вялікае Падлессе Ляхавіцкага раёна), Падляссе, Падляшша — у кожным выпадку ў назвах падкрэсліваюцца прыродныя асаблівасці і ўлічваюцца гаворкі краю.
    Як самастойная зямля ў гістарычныя часы Палессе вядома з XIV ст. і звязваецца пераважна з Папрыпяццем, у цэнтры якога паўстала самае старажытнае на Беларусі Тураўскае княства. Даследчыкі, якія найболып абгрунтавана і аб’ектыўна ачэрчвалі тэрыторыю старажытнага Палесся, у XIV-XVI стст. называлі ім у першую чаргу Турава-Пінскую зямлю. На гэта ўказваў, напрыклад, Ф. Еўлашоўскі, апісваючы паход Налівайкі: «...А пайшоў ён із Слуцка на поўдзень да Палесся».
    Больш дакладна межы Палесся даюць картографы XVII ст. Г. Гарыт-сон і Г. Боплан. Першы адносіў да Палесся вобласць ад Берасця да Ма-зыра і ад Пінска да Валыні. Другі называў вобласць паміж Прыпяццю і Гарынню. Такая лакалізацыя Палесся суадносіцца і з этнічнай гісторыяй гэтага краю. Цэнтральны трохкутнік яго — Прыпяць-Ясельда-Гарынь — засялялі дрыгавічы і радзімічы, з якімі суседнічалі паляне, севяране, драўляне, валыняне і падляшане.
    Тураўскае княства, якое ўзнікла на тэрыторыі цяперашняга Чар-нобыльскага рэгіёна, да ўваходжання ў магутную старажытнабеларус-кую дзяржаву Вялікае княства Літоўскае (ВКЛ) раз-пораз трапляла ў залежнасць ад большых суседніх Кіеўскага ці Чарнігава-Северскага княстваў.
    Часы ВКЛ спрыялі самавызначэнню Палескай зямлі, лакалізацыі рэгіёна, што было звязана з працэсам агульнай рэгіяналізацыі княстваў: кожная зямля атрымлівала больш дакладную вызначанасць і выяўляла сваю этнічную самабытнасць. Узніклі Кіеўская, Белая, Чорная, Чырво-ная і Северская Русі, Валынь, Масковія. Прыкладам, падзел на Палессе і Белую Русь, як найбольш устойлівы, існаваў і фактычна існуе ў куль-
    54
    2.	Этнакультура Чарнобыльскага рэгіёна ў часы Кіеўскай Русі і Вялікага княства Літоўскага туралагічным аспекце да нашага часу, што ў недалёкім мінулым вызва-ла да жыцця негатыўную ў цэлым аўтанамісцкую тэндэнцыю (няма сум-нення, што яна нанесла вялікую шкоду высакароднай справе захавання фальклорна-этнічнай самабытнасці Палесся).
    Устойлівая лакалізацыя Палескага краю адбілася на фарміраванні яго рэгіянальнай культуры і самабытнасці своеасаблівай этнічнай раз-навіднасці яе носьбітаў — палешукоў. Як саманазва апошняя ўстойліва вядомаз канцаХІІІ ст. — перыяду росквіту ВКЛ, але матрыманіяльныя (абрад «Куста», напрыклад) і ведыйскія (салярная падпарадкаванасць абрадава-святочнага календара) этнічныя карані яе сягаюць у стагоддзі да нашай эры.
    «Палешукі мы, а не чалавекі», — трывалае выказванне, якое якраз і падкрэслівае унікальную для хрысціянскіх часоў этнічную глыбіннасць паляшуцкага светапогляду саманазвы палешукоў, якая пазней дэваль-вавалася ў сацыялагізавана адмоўную форму «тутэйшых». У часы ВКЛ яна азначала ідучае з праславянскіх часоў міжэтнічнае адзінства ліцьвінаў з этнаграфічна блізкімі русінамі, як тады назвалі будучых бе-ларусаў, маскавітамі-расейцамі, маларусамі-ўкраінцамі і жмудзінамі-ле-тувісамі. Пазней, як вынік паглынання ВКЛ Рэччу Паспалітай, на Па-лессі адбылося размежаванне яго асобных этнаграфічных груп. На шыро-кім этнанімічным узроўні побач з агульнадзяржаўнымі назвамі ліцьвінаў, русінаў, маскавітаў усё ж прадаўжала існаваць і існуе дагэтуль субэтніч-ная, больш устойлівая ў наш час саманазва «палешукі». Самабытнасць старажытнаславянскіх этнічных груп выразна і ўстойліва выяўляецца на тэрыторыі Беларусі ў наш час як Заходняе, Цэнтральнае і Усходняе Палессе. Апошнія два сталі з 1986 года Чарнобыльскім рэгіёнам.
    2.1.	Роля этнакультуры ў стварэнні дзяржаў
    Даследаванне фальклору і традыцыйнай культуры Усходняга Па-лесся — Чарнобыльскага рэгіёна, асаблівасцяў функцыянавання этна-культуры радзімічаў (у першую чаргу на тэрыторыі найбольш забру-джаных Брагінскага, Веткаўскага, Лоеўскага, Нараўлянскага, Хойніц-кага, Чачэрскага і сумежных раёнаў) у часы Кіеўскай Русі дазволіла прасачыць асаблівасці развіцця праславянскіх архетыпаў у гэты перы-яд, выявіць рэгіянальную спецыфіку міфалагічных уяўленняў, народ-нага календара, сямейна-абрадавай традыцыі, уласна абрадавых і паэ-тычна-мастацкіх з’яў фальклору і традыцыйнай культуры краю ва ўмо-вах кансалідацыі і інтэграцыі ўсходнеславянскіх зямель.
    55
    I. АД ПРАСЛАВЯНСКАГА ДА НАШАГА ЧАСУ
    Ідэнтыфікацыя асноўных элементаў фальклору і традыцыйнай куль-туры Чарнобыльскага рэгіёна часоў Кіеўскай Русі і ВКЛ у суаднесенасці іх з агульнаўсходнеславянскімі культуралагічнымі парадыгмамі вызна-чыла самабытнасць і ўключанасць у агульнаўсходнеславянскі кантэкст археалагічных, летапісных, міфалагічна-семіятычных, паэтычных фаль-клорна-этнаграфічных з’яў Чарнобыля, засведчыла арганічнае ўзаема-дзеянне і ўзаемаўплывы язычніцкай і хрысціянскай складаючых у куль-туры рэгіёна.