Фальклор і этнакультура Чарнобыля
Васіль Ліцьвінка
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 256с.
Мінск 2006
Фальклор і традыцыйная культура Чарнобыльскага рэгіёна ў сярэд-невяковы перыяд былі асновай функцыянавання этнакультуры радзімі-чаў у перыяд Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Яны сфарміравалі асаблівасці міжплемянных і міжэтнічных працэсаў узае-мадзеяння і ўзаемаўплываў на фарміраванне беларускай народнасці, традыцыйнай культуры беларусаў у часы станаўлення дзяржавы.
Рэгіянальная спецыфіка фальклору і традыцыйнай культуры, на-роднага календара, сямейна-абрадавай традыцыі, асабліва абрадавых і паэтычна-мастацкіх з’яў фальклору і традыцыйнай культуры Чарно-быльскага рэгіёна, наклала адбітак на асаблівасці пабудовы дзяр-жаўнага ўкладу, а месца выпрацаваных у фальклоры і традыцыйнай культуры норм звычаёвага права як калектыўнай творчасці ў трох рэ-дакцыях Статута ВКЛ як выніковага зводу дзяржаўных законаў, па-будаваных на аснове дэмакратызму калектыўна выпрацаваных норм звычаёвага права, было вызначальным. Асаблівай увагі заслугоўвае не толькі спецыфіка ўзаемадзеяння дахрысціянскіх і хрысціянскіхуяўлен-няў у часы ВКЛ на тэрыторыі Чарнобыльскага рэгіёна, а і хрысціянскія канатацыі і верагодныя ў дыяхранічным плане пазаславянскія (фіна-ўгорскія, польскія, скандынаўскія, іранскія і інш.) уплывы на фарміра-ванне культурнай парадыгмы ВКЛ. Найбольш пільна ва ўсходнеславян-скай перспектыве патрабуюць вывучэння асаблівасці функцыянавання акцыянальнай, вербальнай і прадметнай фактуры адметных каляндар-ных (каляднага, русальнага, Ваджэння і Пахавання стралы) і сямейных (радзіннага, вясельнага, пахавальна-памінальнага) фальклорна-этнагра-фічных комплексаў у часы ВКЛ.
У выніку шматлікіх навуковых экспедыцый у Брагінскі, Хойніцкі, Веткаўскі, Лельчыцкі, Жыткавіцкі і Столінскі раёны 90-х гг. мінулага і пачатку гэтага стагоддзяў, працы навуковых канферэнцый і сімпозіу-маў, навуковых чытанняў, круглых сталоў і навукова-мастацкай студыі «Узроўні інтэрпрэтацыі фальклору», стварэння мультымедыйнай сту-дыі і шматлікіх іншых форм працы выканана рэканструкцыя прасла-
56
2. Этнакультура Чарнобыльскага рэгіёна ў часы Кіеўскай Русі і Вялікага княства Літоўскага вянскіх архетыпаў і абрадава-святочных форм фальклору і традыцыйнай культуры Чарнобыльскага рэгіёна ад праславянскіх часоў, Кіеўскай Русі і ў сярэдневякоўі на тэрыторыі сучаснага Чарнобыльскага рэгіёна.
Фальклор і традыцыйная культура Чарнобыльскага рэгіёна, рэкан-струяваная ў дыяхранічным аспекце не толькі на аснове этнаграфічна зафіксаваных, сучасных матэрыялаў, але і з улікам дадзеных гістарыя-графічных крыніц (летапісаў, хронік, сведчанняў падарожнікаў, даку-ментаў) эпохі Кіеўскай Русі, шматстайна сведчыць пра ўплыў фалькло-ру і этнічнай культуры рэгіёна на мастацка-гістарыяграфічныя помнікі пісьменства ўсходніх славян, асабліва на 990-гадовую «Аповесць міну-лых гадоў» і выдатнае «Слова пра паход Ігаравы», створанае, паўласна-му сведчанню аўтара, не па задуме Баяна, а па былях таго часу. Такім жа чынам на аснове легенд і паданняў першым сапраўдным беларускім фалькларыстам Янам Чачотам былі створаны «Спевы прадаўніх ліць-вінаў да 1434 года», якія ўяўляюцца сапраўдным гістарычным эпасам беларусаў перыяду ВКЛ. А прэлюдыяй да іх былі шэсць яго зборнікаў беларускіх народных песень з-над Нёмана, Дняпра і Дзвіны.
2.2. «Спевы пра даўніх ліцьвінаў да 1434 года» — гістарычны эпас беларусаў
«Калі чытаеш «Хроніку...» Стрыйкоўскага, цяжка ўстрымацца, каб не спяваць услед за ім — такая яна паэтычная, часта нават пераплеценая вершамі. Я чытаў яе і спяваў, складаючы песні. У гэтых песнях я закрануў далёкія гістарычныя падзеі да смерці Уладзі-слава Ягайлы ў 1434 годзе», — засведчыў нам Ян Чачот абставіны стварэння ім у 1842-1844 гадах 55 балад пад адметнай назвай «Спевы пра даўніх ліцьвінаў да 1434 года» аб разглядаемым гістарычным перыядзе.
Выдатны гісторык XVI ст. Мацей Стрый-коўскі з 1563 года семнаццацігадовым хлоп-цам пачаў служыць рыскуном (па-сучасна-му разведчыкам) на маскоўскай мяжы ВКЛ, аз 1572 па 1574 — у Віцебскім гарнізонепад камандаваннем А. Гваньіні, калі і пачаў пра-цу над гісторыяй узнікнення магутнай бе-ларускай дзяржавы Вялікага княства Літоў-скага, якое ў сучасных гістарычных абставі-
57
I. АД ПРАСЛАВЯНСКАГА ДА НАШАГА ЧАСУ
нах было б дакладней называць «Ліцьвінскім», бо пад тэрмінам «Літоў-скае» цяпер разумеецца былое «Жмудскае».
Пад канец службы пад началам Гваньіні (апошняга абвінавачваюць цяпер у плагіяце са Стрыйкоўскага ў працы «Апісанне Еўрапейскай Сар-матыі» (1582)) будучы выдатны гісторыкздзейсніў навуковае падарож-жа па Заходняй Дзвіне, у час якога занатаваў матэрыялы па гісторыі, этнаграфіі і фальклоры паўночна-заходняга рэгіёна ВКЛ, між іншым, паданні аб Рагвалодавым камені, цэрквах і манастырах Полацкага кня-ства. Вынікам вандроўкі стала выдадзеная ў Кракаве ў 1574 годзе вер-шаваная гісторыя ВКЛ «Ганец цноты...», частка якой пад назвай «Генеа-логія, або кароткае апісанне вялікіх князёў літоўскіх» была выдадзена больш чым праз трыццаць год пасля смерці аўтара ў вядомай Любчан-скай друкарні ля першай сталіцы ВКЛ Наваградка. Становіцца зразу-мелым, чаму Чачоту хацелася спяваць «Хроніку...» Стрыйкоўскага і чаму нельга называць яго інтэрпрэтацыю гісторыі ВКЛ «пераважна жмудскай або жамойцкай». Працы Стрыйкоўскага — «Хроніка польская, літоў-ская, жамойцкая і ўсяе Русі» (1582) і выдадзеная толькі ў 1978 годзе «Аб пачатках, вывадах, мужнасці, справах рыцарскіх і хатніх слаўнага народа літоўскага, жамойцкага і рускага» яскрава сведчаць, што Стрый-коўскі ў свой час адназначна разумеў пад літоўскім народам сучасных беларусаў-ліцьвінаў, як і сучаснік Стрыйкоўскага «ліцьвін з-пад Полац-ка» Францішак Скарына, а таксама выдатны польскі паэт, ураджэнец Беларусі Адам Міцкевіч, ды і ўсе вядомыя дзеячы ВКЛ: першадрукар лацінкай Міхалон Ліцьвін, дзяржаўны дзеяч Леў Сапега, асветнікі Сімя-он Полацкі, Васіль Цяпінскі, Сымон Будны, але асабліва выразна адчуў гэта пазней Ян Чачот. Тое самаўсведамленне народаў Еўропы, аб якім упамінае Чачот у прадмове да «Спеваў...», як ніколі актуальна для бела-русаў у наш час, а таму пытанне гістарычнага эпасу, якое аўтар узняў гэтай працай, мае цяпер першаступеннае значэнне.
Калі ўважліва параўнаць «Хроніку...», вядомыя навуцы легенды і па-данні ВКЛ, летапісы, якіх, па ўласнаму сведчанню Стрыйкоўскага 1575 года, ён ужо меў (!!!) каля 15, становіцца відавочным, што леген-дарная яе частка пацвярджаецца разнастайнымі гістарычнымі сведчан-нямі, што і выклікала шчырае захапленне фалькларыста Чачота. Тыя факты, якія прыводзяцца ў «Хроніцы...», найбольш пэўныя і верагод-ныя, бо Стрыйкоўскі, гаворачы яго словамі, кіраваўся прынцыпам: «Хут-чэй можна дзесяці паверыць, чым аднаму».
У другой палове XIX стагоддзя пачалася і фактычна вяла прадаў-жаецца да сёння навуковая дыскусія аб эпічнай паэзіі беларусаў. Ініцы-
58
2. Этнакультура Чарнобыльскага рэгіёна ў часы Кіеўскай Русі і Вялікага княства Літоўскага
ятар яе, выдатны беларускі фалькларыст, прафесар Маскоўскага універ-сітэтаі адзін са стваральнікаў Беларускагадзяржаўнагауніверсітэта Мі-калай Янчук трапна назваў прыводзімыя падчас дыскусіі творы «псеўда-народнымі» за іх нізкі мастацкі ўзровень. Тым не менш, гэта не перашко-дзіла ўсё ж на хвалі «лакіроўкі савецкай рэчаіснасці» выдаць у 1956 годзе зборнік «Беларускі эпас».
Думаецца, пры даследаванні характару эпічных твораў у беларусаў, падобных суседнім рускім былінам і ўкраінскім думам, не ўлічваліся наступныя фактары:
• багацце эпічных дэталяў у старажытных мастацкіх формах калян-дарна-абрадавай песеннасці і існаванне казак і паданняў пра асілкаў і волатаў;
• позняе па часе гістарычнае з’яўленне эпічных песень як жанру ўво-гуле;
• фактычнае існаванне эпічных валачобных навагодніх песень па най-больш старажытнаму сонечнаму календару;
• адсутнасць у навуковых дыскусіях аб’ектыўных фактараў, гістарыч-нага матэрыялу першапачатковага перыяду стварэння магутнай еў-рапейскай дзяржавы беларусаў-ліцьвінаў — Вялікага княства Літоў-скага;
• недаацэнка індывідуальнага пачатку ў стварэнні гераічнага эпасу, таго, што гэта была творчасць адораных асоб з народа ў калякняскім асяроддзі;
• адсутнасць у навуковай дыскусіі «Спеваў пра даўніх ліцьвінаў да 1434 года» Яна Чачота і шматлікіх іншых твораў паэтаў перыяду рамантызму ў беларускай літаратуры, пераважна з асяроддзя філа-матаў (аматараў навук) і філарэтаў (прыхільнікаў маральнай чысціні);
• фактычнай адсутнасцю самастойнага дзяржаўнага развіцця Беларусі з часоў трох Статутаў ВКЛ XVI стагоддзя і некаторыя іншыя акаліч-насці.
«Спевы пра даўніхліцьвінаўда 1434 года» выспяваліўЧачотадвац-цаць гадоў, аб чым сведчыць яго пісьмо 1823 года да блізкага сябра «з першага класа» і творчага пабраціма Адама Міцкевіча: «Думаю пісаць пра Вітаўта, Альгерда, Кейстута і іншых. Пра іх можна болей гаварыць, чым пра жанчын, трэба паказваць усе іх дзеі. Пагляджу, як гэта мне ўдас-ца. Добра было б, каб гэтыя творы не толькі можна было чытаць, але і спяваць. Яны маглі б выклікаць тады большы эфект...» Але ажыццявіць
59
I. АД ПРАСЛАВЯНСКАГА ДА НАШАГА ЧАСУ
сваю выдатную задуму Чачот змог толькі пасля звароту са ссылкі на Урал за ўдзел у філамацкім руху падчас працы ў вядомай бібліятэцы графа Храптовічаў 1842-1844 гадах.
Апяваючы магутных мужчын-князёў ВКЛ, іх дачок і жонак, паэт прысвяціў і перадаваў тэксты «Спеваў...» шчырым прыхільніцам і вы-канаўцам народных песень — каханай Адама Міцкевіча Марылі Вераш-чака і дачцэ рэктара Віленскага універсітэта Зосі Малеўскай, якую любіў да канца свайго жыцця. Трагедыяй гістарычнага лёсу «Спеваў...» трэба лічыць тое, што яны не толькі не сталі своечасова спявацца, але паўтара стагоддзя былі пахаваны ў архіве. Можа і не выпадкова, бо пануючыя гістарычныя тэндэнцыі былі супраць іх з’яўлення. А да таго ж, трэба шчыра прызнаць, гэта яшчэ і сведчанне нашай нядбайнасці і неахайнасці ў адносінах да гістарычнай спадчыны.
Паэт-фалькларыст Ян Чачот, якога Кастусь Цвірка, першаадкры-вальнік яго творчай спадчыны, прыгожа і справядліва назваў «яркай зор-кай беларускага адраджэння», стварыў свае песенныя гісторыка-мастац-кія балады-мініяцюры на схіле свайго кароткага, але незвычайна бага-тага творчага жыцця. Яно вырасла на дрэве не пераўзыдзенага яшчэ нікім генія калектыўнай мастацкай творчасці народа, было ўзнята на незвы-чайную вышыню рамантычна-асветніцкай хваляй філамацкага і мараль-най чысцінёй філарэцкага рухаў, сагрэта шчырым, часам па-народнаму нават шчымліва наіўным дэмакратызмам і гарачай любоўю да бела-рускага народа самога творцы. Да таго ж гэта быў збіральнік-першаад-крывальнік чароўнай песеннай душы, у першую чаргу беларусак-ліць-вінак, якіх заўважыў яшчэ ў той час геніяльны рускі паэт Лермантаў і паказаў у паэме «Ліцьвінка» (нядаўна перакладзенай і надрукаванай Ста-ніславам Суднікам).