• Газеты, часопісы і г.д.
  • Фальклор і этнакультура Чарнобыля  Васіль Ліцьвінка

    Фальклор і этнакультура Чарнобыля

    Васіль Ліцьвінка

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 256с.
    Мінск 2006
    94.79 МБ
    69
    I. АД ПРАСЛАВЯНСКАГА ДА НАШАГА ЧАСУ
    Будучы яшчэ на Ашмяншчыне ў 1843 годзе, у прыватнасці ў Крэве, даследчык цікавіўся мясцовымі археалагічнымі помнікамі, карыстаўся звесткамі аратых, якія знаходзілі тут старажытныя рэчы. He маючы маг-чымасці самому весці раскопкі з-за слабага зроку, Зянькевіч рабіў абме-ры курганоў, гарадзішчаў, апісваў іх знешні выгляд, захоўваў іх мясцо-выя назвы і збіраў мясцовыя легенды пра іх. Свае назіранні ён абагульніў у артыкуле «Аб курганах і гарадзішчах Ашмянскага павета» (часопіс «Athenaeum», Вільня, 1848, т. 5). Даследуючы Крэўскі замак, Зянькевіч звярнуў увагу на наяўнасць у Княскай вежы насценных роспісаў. Фаль-кларыст не пакінуў па-за ўвагай легенду пра падземны ход паміж зам-кам і гарадзішчам, якое знаходзіцца за некалькі кіламетраў па дарозе з Крэва ў Смаргонь побач з групай курганоў (аб гэтым згадвае ў сваёй працы «Старажытная Польшча» Міхась Балінскі.Тутжавыкарыстаны звесткі Зянькевіча пра тое, што гарадскім гербам Крэва была «Ляліва»). Створаная вучоным археалагічная карта Ашмянскага павета прыгожа вянчае гэтую частку яго навуковай працы, якую ён не абмінаў у сваіх даследаваннях на Палессі, дзе даследаваў замчышча Турава, курганы, валы і гарадзішчы Піншчыны.
    У пошуках работы Зянькевіч трапіў на Палессе. На некалькі гадоў асталяваўся ў Луніне Пінскага павета — рэзідэнцыі князёў Друцкіх-Любецкіх. Гэты перыяд жыцця аказаўся найбольш плённым для дас-ледчыка. Ён адчуў першародныя пласты старажытнай культуры палес-кага краю. Фактычна пасля Л. Галамбёўскага ніхто ўсур’ёз не займаўся фальклорам Цэнтральнага Палесся. У сярэдзіне XIX ст. Р. Зянькевіч ацаніў мясцовую песенную творчасць па самай высокай шкале вартасці і зрабіў тым істотны крок у вывучэнні фальклору, што зарэкамендаваў сябе у той час самым дасведчаным спецыялістам. Ён актыўна запісваў песні, казкі, паданні, абрады. I па-ранейшаму вывучаў даследаванні фаль-кларыстаў суседніх народаў, асабліва цікавіўся кнігамі пра старажыт-ную ведыйскую традыцыю. Самай ранняй публікацыяй Рамуальда Зянь-кевіча з’яўляецца невялікі этнаграфічны абразок пра ваджэнне Казы, які ён змясціў у I томе кіркораўскага «Радэгаста» (1843).
    У спадчыне Зянькевіча налічваецца каля дзесятка публікацый і ру-капісаў. Гэта тое, што нейкім чынам ашчадзіў лёс. Першы спецыяльны нарыс пра палескі фальклор Рамуальд Зянькевіч змясціў у 1847 годзе у «Атэнэуме». Аўтар зрабіў спробу класіфікацыі народных песень павод-ле часу іх выканання, прывёў сем песень веснавога цыкла пра вярбу, шэсць летніх песень і дзевяць калядак, а таксама шэсць вясельных і столькі ж іншых жанраў, якія ён не стаў удакладняць. Змясціў камента-
    70
    3.	Традыцыйная культура ўсходнеславянскага рэгіёна ў часы Расійскай дзяржавы ры да фальклорных твораў і тлумачэнні некаторых фальклорна-этнаг-рафічных з’яў на Палессі. У сваіх запісах аўтар захаваў мясцовыя дыя-лектныя асаблівасці, як, напрыклад, «У нядзельку рано Ганночкасенцы мела».
    Рамуальду Зянькевічу выпала жыць і працаваць у час нацыяналь-на-вызваленчага руху славянскіх народаў, пару ломкі старых грамад-ска-палітычных і сацыяльных адносін, калі вастрэй стала разумецца да-лучанасць да вывучэння мінулага свайго народа. Прысвяціўшы жыццё вывучэнню матэрыяльнай і духоўнай культуры роднага народа, ён рабіў гэта свядома, імкнуўся прасачыць яе вытокі. Як і большасць сучаснікаў, пісаў на польскай мове. Прычынай таму было традыцыйнае хатняе вы-хаванне ў шляхецкіх сем’ях на Беларусі. Да гэтага «падштурхоўвала» вялікадзяржаўная палітыка імперскай Расіі, у выніку якой мясцовая інтэлігенцыя кідалася ў іншую крайнасць — акаталічвалася, успрымала як сваю польскую нацыянальную палітыку. Расія пашырала паліцэйскі кантроль за ўнутраным становішчам на Беларусі пасля расправы над дзекабрыстамі і паўстання 1830-1831 гадоў, і перш за ўсё над творчай інтэлігенцыяй, да якой належаў і Рамуальд Зянькевіч. Гэтым, магчыма, і можна растлумачыць адмову ад супрацоўніцтва з імперскім рэжымам амаль усёй мясцовай інтэлігенцыі, якая часам праводзіла адкрытыя дэ-маршы супраць яго гвалтоўнай русіфікацыі. Рамуальд Зянькевіч якраз і стаў сведкам не толькі антыімперскага руху, а і цягі да культуралагіч-нага пазнання краю, асабліва яго духоўнага багацця.
    Больш за дзвесце тэкстаў апублікавана ў першым зборніку фальк-ларыста «Гмінныя песенькі пінскага люду». У прадмове да яго Зянь-кевіч зазначыў, што песні запісваў над Пінай, Прыпяццю і Цной, што мова ў гэтым краі даўняя і «сляды звычаяў тут яшчэ жывыя з далёкіх стагоддзяў і іх нельга абысці даследчыкам старажытнасцей». На песню даследчык глядзеў як на э.мпірычны матэрыял, які павінен адказаць, якому народу яна належыць, выявіць псіхалогію народа, яго мудрасць, напомніць сабой пра рэшткі праславянскай, запазычанай з ведыйскага часу мінуўшчыны, захапляўся і даў адчуць чытачу, якія багатыя ў пінчу-коў вясельныя песні і якія зберагліся ў іх рэаліі дахрысціянскіх часоў.
    Сабраны песенны матэрыял Рамуальд Зянькевіч падзяліў на наступ-ныя раздзелы: «Калядныя песні», «Вяселле», «Свята Куста», «Купала». Да калядных песень ён адносіў «Шчодры вам вечар», «Максім стары, барадаты», «У полі крыж выстаўлены», «Святыня ў Тураве».
    Р. Зянькевіч, зыходзячы са свайго вопыту фальклорных запісаў і размеркавання па загадзя прадуманай схеме, падсвядома закладваў у
    71
    I. АД ПРАСЛАВЯНСКАГА ДА НАШАГА ЧАСУ
    зборніках пачаткі методыкі. 3 народнай песняй ён абыходзіўся ашчад-на, захоўваў каларыт мясцовай гаворкі: «Два лытвіны із Дзівін прынэс-лы горшчок ботвін». Пры гэтым фалькларыст зрабіў зноску і растлума-чыў, што Дзівін знаходзіцца недалёка ад Кобрына, тым самым падкрэс-ліваючы мясцовы характар песні і тое, што «ліцьвіны» — неякія-небудзь перасяленцы, а тутэйшыя людзі.
    Ва ўступе да вясельных песень Зянькевіч даў кароткае апісанне рытуалу заручын і асобна заручын для беднай маладой. Ёсць і такія вя-сельныя запісы, як «Пры абходзе сватоў», «ГІерад шлюбам», «Перад кас-цёлам», «Песні пасля шлюбу». Складальнік падае песні сваццяў, друж-каў, каравайніц, пры дарунках маладой, асобна вылучаны «Песні сватоў у дарозе» і інш.
    У песенным зборніку фалькларыст паказаў выключную папуляр-насць свята Куста ў песенным календары жыхароў Цэнтральнага Па-лесся. Ён апісвае карнавальныя «працэсіі» Куста ў розных сёлах на Піншчыне і тое, што адбываецца на другі дзень зялёных святак. Збіраецца ўвесь люд, хоць галоўнымі дзеючымі асобамі з'яўляюцца толькі жанчы-ны. Самую маладую, вясёлую, гаваркую дзяўчыну апранаюць пад «зя-лёны куст». Пры гэтым абрадзе чалавек просіць у прыроды спагады да сваёй цяжкай, карпатлівай працы на зямлі. У абрадзе вітання Куста асаб-ліва падкрэсліваецца клопат пра будучы ўраджай. Фалькларыст задум-ваеццанаддаўнасцюсвята Куста на Палессі і прыходзіцьдавываду, што ў ім шмат элементаў старажытнага абраду пакланення боствам, а пача-так трэба шукаць у язычніцкіх часах.
    Зборнік «Гмінныя песенькі пінскага люду» Зянькевіч лічыў этап-ным у сваёй дзейнасці на шляху да новых арыгінальных навукова-тэа-рэтычных высноў. Гэта кніга выклікала ў чытачоў павышаную зацікаў-ленасць да магутнага пласта народнай культуры Палесся. Яе падпісчы-камі былі браты Я. і К. Тышкевічы, I. Крашэўскі, Т. Зан, Э. Плятэр і іншыя сучаснікі і паслядоўнікі Рамуальда Зянькевіча. У рэцэнзіі на гэты фальклорны зборнік Казімір Буйніцкі высока ацаніў сістэмнасць і да-кладнасць укладання, глыбокае веданне даследчыкам глыбінных плас-тоў фальклору. Р. С. Зянькевіч сваёй працай даў магчымасць і пазней-шым пакаленням адчуць багацце і высокамастацкасць песні палешукоў’.
    Гэта заахвоціла яго да новых запісаў твораў і грунтоўных тэарэтыч-ных даследаванняў. Узровеньеўрапейскай народазнаўчай навукі выму-шаў фалькларыста правесці дадатковыя зборы вуснапаэтычнай твор-
    ' Biblioteka Warszawska. 1851. Т. 4. S. 356-366.
    72
    3. Традыцыйная культура ўсходнеславянскага рэгіёна ў часы Расійскай дзяржавы
    часці, зрабіць параўнанні з адпаведнымі ўзорамі іншых краін у пер-шую чаргу славянскіх. Ён быў поўны даследчыцкіх планаў. Аднак у Зянь-кевіча пагаршалася здароўе, прагрэсіравала слепата, і гэта станавілася галоўнай перашкодай у навуковай дзейнасці. Бясспрэчна, яму ў зборы песень, асабліва пры іх апрацоўцы, перапісванні, дапамагалі знаёмыя. Аб гэтым сведчаць выяўленыя рукапісы, якія напісаны рознымі почыр-камі’.
    Трэба аддаць належнае лунінскаму гаспадару маёнтка — Эдвіну Друцкаму-Любецкаму, які не толькі забяспечыў пражыццёвы мінімум вандроўнаму настаўніку-фалькларысту, а і дазволіў яму карыстацца сваёй вялікай бібліятэкай, дзе былі сабраны лепшыя творы айчыннай і замежнай літаратуры. Мецэнат быў адным з арганізатараў падпіскі на друкаваныя кнігі Р. С. Зянькевіча. Мажліва, што ён і матэрыяльна да-памог пры выданні прац даследчыка. У зборы песень, асабліва ў запісах легенд і абрадаў пінчукоў, Зянькевічу дапамагаў Павел Геніюш", які тут, на ІІалессі, збіраў зеляніну, запісваў усё, што звязана з народным вы-карыстаннем раслін для лекаў і ежы, абрадаў і варажбы і інш. Разам з батанічнай характарыстыкай раслін П. Геніюш запісваў мясцовыя ле-генды і паданні аб іх. Такая супольная праца была на карысць абодвум даследчыкам, паколькі яны дапаўнялі і ўдакладнялі адзін аднаго'”.
    Вялікую дапамогу Зянькевічу пры запісе песень з мелодыямі ака-заў Геркуланум Крэмпскі — настаўнік музыкі ў Луніне. Гэты факт фаль-кларыст адзначыў у каментарыях да свайго зборніка «Рыфмаваныя спро-бы». Аднак нотныя запісы Г. Крэмпскага з голасу пінскіх спевакоў не былі надрукаваны і дзесьці страціліся. Але пінскія запісы тэкстаў Зянь-кевіча адыгралі незаменную ролю пры зборы песень для падрыхтавана-га ў навукова-даследчай лабараторыі беларускага фальклору БД У 3-том-нага выдання з нотамі «Песенны фальклор Палесся» (укладальнік Уладзімір Раговіч, выдадзены I і II кнігі каляндарных і вясельных пе-сень, трэцяя выдаецца).
    Найважнейшай у навуковай спадчыне Р. С. Зянькевіча з’яўляецца праца «Пра ўрочышчы і звычаі пінскага люду, а таксама пра характар яго песень». Аўтар даследаваў быт, норавы, вусную народную творчасць
    ’ Аддзел рукапісаў цэнтр. б-кі АН ЛітССР, ф. 9-1930, л. 1-39.
    "Павел Геніюіп (1805-1848) — батанік і паэт. Нарадзіўся ў Сакольскім пав. Гродзен-скай губ. Вучыўся ў Гродне. 3 1823 года жыў у Гарадзііпчы Пінскага пав., а ў апошнія гады — у Луніне. У паэзіі, нярэдка рэлігійнага кірунку, звяртаўся і да ўзораў народнай песеннай творчасці.