Фальклор і этнакультура Чарнобыля
Васіль Ліцьвінка
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 256с.
Мінск 2006
81
I. АД ПРАСЛАВЯНСКАГА ДА НАШАГА ЧАСУ
ныя каленцы іх, дае сэнсавы і выяўляе агульны малюнак танцаў, пры-водзіць тэксты танцавальных, карагодных і скокавых песень.
Такі ж адпаведны фальклорна-этнічны матэрыял ёсць у іншых апі-саннях: «Вяселыіыя абрады жыхароў Магілёўскай і Мінскай губерняў»; «Абрады сялян Віцебскай і Мінскай губерняў пры ўборцы ўраджаю з палёў»; «Радзіны і хрэсьбіны» і ва ўсіх іншых. Дапаўняюць гэтыя дзве грунтоўныя працы «Апісанне пасольства Льва Сапегі ў Маскву ў 1600 годзе» (1850), аўтабіяграфічнаеапавяданне «Знаёмая незнаёмка» (1851), «Нарысы Жмудзі» (1855), аповесці «Цыганё» (1855) і «Сівая маска» (1857), «Заходнерускія нарысы» (1858), «Мазыршчына» (1859), «Па-ездка ў заходнія губерні» (1860) і некаторыя іншыя працы, дзе ва ўсёй сваёй красе і мнагалікасці прадстаўлены фальклорна-этнаграфічныя, у тым ліку і аўтабіяграфічныя матэрыялы.
Любаншчына дала Беларусі ў 1823 годзе двух выдатных вандроўні-каў-фалькларыстаў — Уладзіслава Сыракомлю і Паўла Шпілеўскага. Адпаведна характару і стылю дзейнасці свайго выдатпага земляка Паў-ла Шпілеўскага на Любаншчыне з 1993 года ладзяцца фальклорныя ван-дроўкі на вазках, асноўнымі момантамі якіх сталі ўшанаванне фалькла-рыста ў родных Шыпілавічах і заключнае свята з удзелам лепшых фаль-клорных калектываў у прыгожым палацы вёскі Сарачы ля Любані над вядомай рэчкай Арэсай. Падобныя прыгожыя вандроўкі паўтараюцца кожныя пяць год (апошняя была ў 2003 годзе). Ініцыятарамі гэтай пры-гожай дзеі сталі самаахвярныя працаўнікі культуры на Любаншчыне Галіна Жураўская, Любоў Серавокая, Зоя Дубік і Васіль Каткавец. Які выдатны прыклад даследавання гісторыі і культуры сваёй радзімы і любові да людзей!
Своечасова, як лыжачка да абеду, праведзеная амаль два стагоддзі назад маштабная і грунтоўная праца паплечніка выдатных дэмакратаў Расіі Някрасава і Дабралюбава Паўла Шпілеўскага па выяўленню выто-каў этнічнай культуры Палесся і Беларусі залатымі літарамі ўпісала яго імя ў гісторыю нашага народа. 3 цягам часу яна будзе адыгрываць усё большую і большую ролю ў сцвярджэнні самабытнасці нашай нацыяналь-най культуры і вызначэнні месца нашага народа ў сусветнай супольнасці.
Усяго толькі 38 год пражыў на гэтым свеце Шпілеўскі. Ён з малых год быў уражаны, што Беларусь, па яго ўласным выказванні, была «terra incognita», невядомы край у тагачаснай Расіі. Вучоны ў значнай ступені паспеў запоўніць гэтую пустку і ўслед за Янам Чачотам і Адамам Міцке-вічам паказаць унікальнасць, багатую міфалогію, незвычайную этніч-ную самабытнасць і старажытнасць культуры Беларусі і сваёй малой па-лескай радзімы — Любаншчыны.
82
4. Усходняе Палессе ў другой палове XIX ст.
4. Усходняе Палессе ў другой палове XIX ст.
Фальклор і этнічная культура Усходняга Палесся засталіся асно-вай традыцыйнай культуры і сталі вызначальным фактарам фарміра-вання беларускай літаратуры і прафесійнага мастацтва ў другой палове XIX ст. Усведамленню гэтага спрыялі выяўленыя ў наш час усходне-славянскія і ўсходнепалескія вытокі «Слова пра паход Ігаравы», уплыў багатай фальклорна-песеннай баладнай традыцыі і паданняў на твор-часць паэтаў-рамантыкаў і станаўленне рэалістычнай літаратуры і мас-тацтва, фальклорная аснова твораў В. Дуніна-Марцінкевіча «Купала», «Шчароўскія дажынкі», «Пінская шляхта», «Сялянка», па якой «убельскім маэстра з-пад Мінска» С. Манюшкам створана першая бе-ларуская опера, і інш. Прааналізаваны народныя вытокі, прыказкі, пры-маўкі, увасобленыя ў творчасці Ф. Багушэвіча.
Пры гэтым вызначальны ўплыў на фарміраванне беларускай літа-ратуры і мастацтва аказалі фундаментальныя фальклорныя зборы і пра-цы беларускай фалькларыстыкі, створаныя натэрыторыі Усходняга Па-лесся ў другой палове XIX ст.: «Беларускі зборнік» Е. Раманава, «Пра-цы Паўднёва-Заходняга краю» П. Чубінскага, «Рэчыцкае Палессе» Ч. Пяткевіча, «Усходняе Палессе» К. Машыпскага, «Ліцьвіны-белару-сы Чарнігаўскай губерні» М. Косіч і інш. Такімчынам, на Усходнім Па-лессі выяўляецца самабытнасць племянной культуры радзімічаў і дры-гавічоў, на аснове якой сфарміравалася непаўторнасць культуры наро-да, што ў другой палове XIX стагоддзя стаў вядомы ў славянскім свеце пад арганічным імем ліцьвінаў-беларусаў. Да гэтага часу яны былі вядо-мы пад гістарычным этнонімам «ліцьвінаў» — грамадзян рознакультур-ных і рознаканфесійных традыцый, якія воляю гістарычнага лёсу аказа-ліся на скрыжаванні іх.
4.1. «Гомельскія народныя песні» Зінаіды Радчанка (4839-1916)
Нарадзілася Зінаіда Фёдараўна Радчанка ў памешчыцкай сям’і. Маленства і юнацтва яе прайшлі на ўлонні прыроды ў маёнтку маці — вёсцы Дзятлавічы Гомельскага павета. Тут упершыню пачула і палюбі-ла яна народную песню. Жыццё ў вёсцы дало ёй магчымасць вывучыць побыт, звычаі, абрады, павер’і і старажытныя ўяўленні сяляп Дзятла-віцкай воласці тагачаснага Гомельскага павета Магілёўскай губерні. 3. Ф. Радчанка на працягу ўсяго жыцця цікавілася мясцовым фалькло-
83
I. АД ПРАСЛАВЯНСКАГА ДА НАШАГА ЧАСУ
рам, асаблівасцямі гаворкі палешукоў, іх поглядамі на свет і наогул усёй матэрыяльнай і духоўнай культурай. Вынікам яе збіральніцкай дзейнасці з’явіліся тры зборнікі народных песень. Зінаіда Фёдараўна Радчанка — першая ў Расіі жанчына, якая стала правадзейным членам Рускага геа-графічнага таварыства.
За першае фальклорнае выданне — «Зборнік маларускіх і беларускіх песень Гомельскага павета, запісаных для голасу з акампанементам фар-тэпіяна» (СПб., 1881, вып. 1), у які ўвайшло 30 песен з напевамі, Рад-чанка была ўдастоена сярэбранага медаля Рускага геаграфічнага тава-рыства.
Самы багаты па колькасці твораў другі выпуск — «Гомельскія на-родныя песні (беларускія і маларускія)» — выдадзены ў Пецярбурзе ў 1888 годзе. У яго ўвайшло 676 народных песень, запісаных таксама ў Дзятлавіцкай воласці. Збіральніца ўпрыгожыла зборнік яшчэ 84 народ-нымі прыказкамі.
Ва ўводзінах складальніца коратка характарызуе жыхароў цяпе-рашняга Чарнобыльскага рэгіёна ў свой час, іх знешні выгляд, адзен-не, рысы характару. Яна лічыць іх працавітымі, цярплівымі, пакорнымі лёсу, называе «рахманым народам». Наогул, у той час яшчэ многія ву-чоныя мелі памылковае ўяўленне аб характары палешукоў, называю-чы іх не толькі цярплівымі (у наш тэрарыстычны час гэтая рыса здаец-ца выдатнай), але і адмоўна пакорлівымі і нават забітымі (звяртаю ўва-гу, што цяпер іменна гэта пытанне найбольш дыскусійнае). Вядомы этнограф і фалькларыст таго часу Мікалай Янчук з жалем адзначаў, што склаўся ў гэтым сэнсе няправільны погляд: «Мы і цяпер гатовы ўяўляць сабе беларуса нейкім напаўдзікуном, напаўзверам, які жыве ў лесе, і толькі навука, толькі правільнае, сістэматычнаевывучэннетыпу, характару і побыту народа, а таксама і самой краіны, у якой ён жыве, здолее праліць сапраўднае святло на гэту цёмную старонку нашага народазнаўства і дазволіць з цягам часу зрабіць якія-небудзь агуль-ныя вывады і заключэнні».
Падрабязна характарызуецца ў зборніку беларуская гаворка Усход-няга Палесся, адзначаецца ўплыў на яе суседніх моў. Даследчыца пе-ралічвае асноўныя сялянскія стравы, гаспадарчыя пабудовы, апісвае інтэр'ер сялянскай хаты. На яе думку, звычаі, павер’і, прыкмсты і ўяў-ленні гэтай мясцовасці маюць агульныя этнічныя карані.
Найбольшую ўвагу музычна адукаваная даследчыца ва ўводзінах на-дае характарыстыцы спеваў і мелодый народных песень. «Палешукі любяць спевы і шмат пяюць, — піша даследчыца. — У свята і ў будні, на
84
4. Усходняе Палессе ўдругой палове XIX ст.
рабоце і на вячорках, вясною, летам, восенню і нават зімою, на адкры-тым паветры, — пастаянна чуюцца іх песні».
Даследчыца спрабуе вызначыць музычныя асаблівасці народных песень. Яна адзначае: «У музычных адносінах гэтыя песні маюць свой асаблівы характар. Самі выканаўцы гавораць: «Нашы песні не закаці-стыя», г. зн. няма ў іх шырыні велікарускай песні, той шырыні, якая так тыпова адрознівае яе ад народных песень іншых еўрапейскіх нацый... Як характэрную рысу ўсіх гэтых песень можна адзначыць тое, што для кожнага складу ёсць амаль заўсёды свая асобная нотка». Радчанка пра-зорліва вызначае, што ва ўсходнепалескіх песнях пераважае мінорны (відаць, у адносінах да народнай песні дакладней было б сказаць «лірыч-ны») тон з мажорным заканчэннем. Толькі некаторыя спяваюцца ў мяккім мажорным тоне, а ў чыста мажорным — толькі танцавальныя і новыя фабрычныя.
Музыказнаўца выяўляе двухгалоссе ў харавым выкананні беларускіх песень: «Кожная з іх (спявачак), калі спявае адна, то спяваеўвесь матыў як трэба; калі ж заспяваюць хорам, то яны, як бы па інстынкту, дзеляцца на два галасы: адны, тыя, што галасістыя, спяваюць усю песню правіль-на з матывам; другія ж бяруць то ў тэрцыю, то ў кварту, то ў квінту, ча-сам бяруць і секунду ніжэй, або застаюцца на той жа нотцы, калі ў гэты час бярэцца верхняя нота. Але гэты другі голас ніколі не заглушае верх-няга, ніколі не вылучаецца; таму спачатку і здаецца многім, што яны спяваюць ва унісон. I Іад канец песні ніколі не бярэцца актава ўверх, як гэта часта бывае ў велікарускіх песнях».
Каб паказаць адносіны палешукоўда спеваў, расказваецца пра адну сям’ю, у якой усе валодалі цудоўнымі галасамі, а асабліва прыгожа спя-ваў 10-гадовы хлапчук. Яму плацілі грошы і дзякавалі за добрыя спевы тыя, хто праязджаў праз вёску, заслухоўваліся мясцовыя жыхары.
Зінаіда Радчанка разважае аб тым, хто і якія песні спявае: абрада-выя песні спяваюць толькі кабеты, усе ж іншыя (іх называюць у Новых Дзятлавічах «простыя» — маюцца на ўвазе пазаабрадавыя) спяваюць і мужчыны. Моладзь пераймала шмат песень ад салдат, якія вярталіся з войска. На наш погляд, гэта была ў часы Радчанкі галоўная крыніца інша-этнічнага ўплыву. «I чым далей, тым усё больш забываюцца свае старыя песні», — справядліва канстатавала фалькларыстка.
Заўвага складальніцы пра тое, што песні ўсходнеславянскага рэгіё-на — у большасці варыянты ўкраінскіх, «трапляецца нямала і вяліка-рускіх у змененым выглядзе», — поўнасцю памылковая, хоць, бясспрэч-на, уплыў рускіх і ўкраінскіх песень яны зведалі. Няма сумнення і ў тым,
85
I. АД ПРАСЛАВЯНСКАГА ДА НАШАГА ЧАСУ
што беларускія песні таксама ўплывалі на апошнія. Але найбольш гіста-рычна абгрунтаваны і аўтарытэтны погляд на агульнаславянскім узроўні сцвердзіў пачынальнік славянскай музычнай фалькларыстыкі чэх Людвік Куба, які наведаў у 1888 годзе памесце Данькава вядомага дас-ледчыка этнічнай культуры смаленскіх крывічоў Уладзіміра Дабраволь-скага. Услед за энцыклапедыстам свайго часу Адамам Міцкевічам ён сцвердзіў і сваімі запісамі, і артыкулам «Беларуская народная песня»: «Тое, што памылкова азначаецца як запазычанне ў беларускай народ-най песні, на самай справе з’яўляецца агульнай старажытнаславянскай спадчынай, якую захавалі толькі беларусы».