Фальклор і этнакультура Чарнобыля
Васіль Ліцьвінка
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 256с.
Мінск 2006
П. Мезярніцкі апісвае адметны звычай, які існаваў на масленіцу. Хлоп-цу або дзяўчынеда нагі ці рукі прывязвалі невялікую драўляную калодку даўжынёй 3-5 вяршкоў і таўшчынёй 1-1,5 вяршка, упрыгожаную стуж-камі і штучнымі кветкамі. Калі калодку прывязвалі, выказвалі пажадан-не хутчэй узяць шлюб, знайсці сабе добрую пару. Але Мезярніцкі не гаво-рыць, што дакладна азначае гэты сімвал. Відаць, раней ён сапраўды меў магічны сэнс, бо да яго, як можна меркаваць па апісанні, ставіліся сур’ёз-на. Аднак часам ён быў і прычынай жартаў: неітрыкметна пад сталом пры-вязвалі каму-небудзь да нагі вялікае аршыннае палена.
Апублікаваны чатыры масленічныя песні і дзесяць карагодных. Апошнія, як адзначае П. Мезярніцкі, карысталіся асаблівай папулярна-сцю. Карагоды вадзілі ад велікоднага тыдня ўсю вясну ў святочныя дні. Першыя радкі песні дзяўчаты звычайна спявалі, калі сядзелі на прыз-бах, а потым браліся з хлопцамі за рукі і пачыналі вадзіць карагоды.
94
4. Усходняе Палессе ў другой палове XIX ст.
Некаторыя карагоды суправаджаліся толькі песнямі (напрыклад, «Выхадзілі дзевачкі на шыроку вуліцу»), другія ўключалі і своеасаблі-вую гульню. Так, у час ваджэння карагода «Хажу я, гуляю да ўдоль ка-рагода» (з прыпевам «Заінька шэранькі») хлопец выбіраез дзяўчат «цё-шчу», «цесця» і «швагра», а калі спяваюцца словы «А пайшоўя, братцы, харошу нявесту», бярэ выбраную дзяўчыну за руку і водзіць яе па кругу.
Купальскія песні ў зборы называюцца «іванаўскімі». Мезярніцкі адзначае, што спяваюцца яны на Івана Купалу і пасля яго да жніва. 3 ча-тырох тэкстаў, змешчаных тут, тры маюць жартоўны характар. Усе яны, як і звычайна купальскія і нават большасць абрадавых песень, кароткія і апяваюць не вельмі значныя, а часцей пазаабрадавыя або міфалагічна-га характару падзеі.
Як вядома, блізкімі да купальскіх па мелодыі, а ў некаторых выпад-ках і па змесце былі граныя, або русальныя песні, якіх у зборы таксама чатыры. Тэкстам песень папярэднічаюць кароткія звесткі пра граны (ру-сальны) тыдзень — восьмы пасля Вялікадня, калі нічога не можна віць, гарадзіць, снаваць кросны, таму што ў гэты час нібы ўюць вянкі русалкі, якія вельмі не любяць, каб нешта падобнае рабілі людзі. Хто ж парушае звычай, той можа чакаць розных няшчасцяў у гаспадарцы (кураняты могуць вывесціся са звітымі нагамі, тое ж самае можа здарыцца з ягня-тамі і да т. п.). Асаблівай паэтычнасцю і прыгажосцю вылучаецца песня «Як ляцелі пчолы чэраз тры полі» з прыпевам, як і ў некаторых ку-пальскіх песнях, «Ой, рано, рано чэраз тры полі»:
Як ляцелі пчолы чэраз тры полі, Ой, рано, рано чэраз тры полі.* Найшлі тыя пчолы тры намёткі ў полі. Первая намётка — красная Вулячка, Другая намётка — красная Полячка, Трэцяя намётка — красная Сонячка. Красная Вулячка чорным шоўкам шыла, Красная Полячка золата страчыла, Красная Сонячка дай тае не ўмее, Дай тае не ўмее, пакрашэ іх ходзя, Пакрашэ іх ходзя, й палучшы іх нося.
Жніўныя песні (названы складальнікам «жнівыя») прадстаўлены сямю тэкстамі. Іх тэматыка звязана з працай жней, іх частаваннем па сканчэнні цяжкай работы. Адна з іх — жартоўнага характару, з незласлі-вай насмешкай з лянівай жняі. Дынамізмам зместу вылучаецца песня «Ідзе нявестка ў поле», у якой незвычайна раскрываюцца ўзаемаадно-сіны нявесткі і свекрыві. Бедная нявестка так шчыра жала жыта, снапы
95
I. АД ПРАСЛАВЯНСКАГА ДА НАШАГА ЧАСУ
вязала і ў копы клала, што забылася і пра дзіця, якое пакінула ў полі, a калі вярнулася паяго, то ўбачыла, што «каля люлечкі было тры нянечкі — шэрыя ваўкі».
Амаль ніхто з фалькларыстаў не вылучаў канапляныя песні ў асоб-ны раздзел ці групу як асобны від песеннай творчасці. Мезярніцкі ж пасля адпаведнай назвы раздзела дае яшчэ тлумачэнне: «Гэтыя песні пяюцца пры ўборцы канаплі; калі ж бяруць поскань, то спяваюцца песні, якія змешчаны ў раздзеле «На работу» і «3 работы».
Песні земляробчага календара завяршаецца восеньскімі песнямі і творамі, якія Мезярніцкі аднёс да разнавіднасці песень, што спяваюцца, калі ідуць на работу ці вяртаюцца з работы. Ён сам прызнае, што песні гэтага раздзела пераважна любоўна-шлюбнай тэматыкі (бо гэта была пара вяселляў) і выконваюцца пры розных работах. Таму амаль усе пры-ведзеныя песні (усяго 10) лірычнага характару, многія пра каханне, ёсць дзявочыя, пра шлюб, разлуку і інш.
Значнае месца ў зборы займаюць вясельныя песні, якія сістэматы-заваны па этапах шлюбнага абраду палешукоў: на заручынах, дзявочым вечары, калі каравай рыхтуюць; калі з маладой едуць да вянца; з-пад вянца да маладой; калі дзеляць каравай; як маладую вязуць да маладога; на наступны дзень. Усяго 32 вясельныя песні, сярод якіх жартоўныя і на-ват фрывольныя. У асобным раздзеле сістэматызаваны хрэсьбінныя песні (сем тэкстаў), у якіх адлюстроўваецца нараджэнне новага чалавека, песні да кума і кумы, а найбольш песень да бабкі. У адных бабка славіцца, у другіх высмейваецца. Але характар насмешак незласлівы, жартоўны.
Апошнія два раздзелы збору прысвечаны сацыяльна-бытавым песням. У першым з іх друкуецца адна турэмная песня, у другім — рэкруцкія і салдацкія (чатыры тэксты). Усе яны адметныя ад іншых запісаў песень гэтага віду. У салдацкіх песнях не толькі апісваецца цяжкае салдацкае жыццё, але і паказваюцца жахі вайны (пасля бою «кто лежнт без ногн, кто лежнтбез рукн, кто застрелен, кто побнт, а кто плавает в кровн»). Песні гэтыя, як вельмі познія, зразумела, што зафіксаваны на рускай мове.
Большасць твораў у запісе Мезярніцкага публікаваліся ўпершыню, а таму маюць вялікую навуковую каштоўнасць. Трэба, аднак, падк-рэсліць, што па якасці запісу яны ўступаюць запісам М. Косіч, на якую спасылаецца Мезярніцкі ў кароткім уступе. На жаль, гэтыя асаблівасці Мезярніцкі ў тэкстах не перадае, таму ўзнікаюць некаторыя сумненні ў дакладнасці некаторых яго запісаў.
96
4. Усходняе Палессе ў другой палове XIX ст.
4.3. «Беларусь—Палессе» Оскара Кольберга (1814-1890)
Польскі славіст, фалькларыст, кампазі-тар і этнограф, збіральнік польскага, беларус-кага, украінскага і венгерскага фальклору нарадзіўся ў 1814 годзе ў вёсцы Прысуха Апочынскага павета Келецкага ваяводства ў Польшчы. 3 1837 года працаваў настаўнікам, у тым ліку і ў Гомелі. Першымі яго публіка-цыямі па беларускаму фальклору былі «Казкі з Палесся» і «Вясельныя звычаі і аб-рады з Палесся» (1889), дзеапісаны найваж-нейшыя этапы беларускага вяселля (заручы-ны, вечар у маладога, снеданне, абед, выезд, перазовы), абрадавая ежа і змешчана 30 вя-сельных песень.
У другой палове XIX ст. да канца жыцця
ў 1890 годзе Кольберг выдаў 40 тамоў фундаментальнай працы «Народ. Яго звычаі, лад жыцця, мова, паданні, прыказкі, абрады, забабоны, заба-вы, песні, музыкаітанцы» (1857-1890). У 1875 годзе Акадэміяй ведаўу Кракаве вучонаму было нададзена званне акадэміка.
У 1961-1995 гадах у Польшчы быў выдадзены «Поўны збор прац» Оскара Кольберга ў 69 тамах, 52-і з якіх меў назву «Беларусь—Палессе» (1968). Тут змешчана 723 песні і 105 нотных запісаў да іх, зробленых у наваколлях Віцебска, Кобрына, Магілёва, Мазыра, Мінска, Полацка. Ёсць тут казкі, паданні, 16 апісанняў вяселляў, 4 пахавальныя абрады, апісанні адзення і жылля, вераванняў і звычаяў. У працы фалькларыст абагульніў тыя працы беларускіх і польскіх даследчыкаў, у якіх аб’ек-тыўна характарызуюцца побыт і культура беларусаў, а таксама працы, напісаныя з шавіністычных пазіцый. У раздзеле «Народ» многа ціка-вых назіранняў, выказванняў і думак даследчыкаў пра характар, псіха-логію, светапогляд палешукоў і беларусаў. Есць матэрыялы пра гісто-рыю і культуру Міра, Наваградка, Жыровічаў і іншых мясцін, а таксама бібліяграфія па беларускім фальклоры і этнаграфіі. Кампазітар Оскар Кольберг пісаў мазуркі, кракавякі, паланезы для фартэпіяна, рабіў апра-цоўкі народных песень, танцаў, рамансаў, з’яўляецца аўтарам оперы «Ка-роль пастухоў».
Выдатны польскі фалькларыст і этнограф Оскар Кольберг, які прыз-наны найбольш выдатным на працягу ўсёй гісторыі Польшчы народаз-
97
I. АД ПРАСЛАВЯНСКАГА ДА НАШАГА ЧАСУ
наўцам, не абышоў сваім уважлівым даследчыцкім вокам паасобку Бе-ларусь і Палессе, якім ён прысвяціў 52 том сваёй велізарнейшай працы. «Цяжка паверыць, — напісаў аўтарытэтны даследчык палескай спадчы-ны Алесь Баршчэўскі, — што чалавек, пішучы, як правіла, гусіным пя-ром, седзячы па вечарах і начах пры свечках, перамяшчаючыся з месца на месца павозкамі або пехатою, мог наведаць, вывучыць і даследаваць нетолькі Польшчу, але і шматлікія рэгіёны Украіны, Літвы і Расеі. У полі ягоных зацікаўленняў знайшлася таксама Беларусь, якую, праўдападоб-на, наведваў некалькі разоў. Асабліва дакладна вывучаў ён Гарадзен-шчыну, Віцебшчыну, Полаччыну і галоўным чынам Палессе». Вынікам тытанічнай працы Кольберга сталі 69 тамоў разнастайных матэрыялаў фальклору і этнаграфіі, дзе першасная ўвага надавалася звычаям, вера-ванням, хрысцінным, вясельным і пахавальным абрадам, народнай му-зыцы. Яшчэ пры жыцці Кольберг планаваў выдаць палескія і беларус-кія матэрыялы ў трох тамах, аднак ажыццявіць сваіх планаў не паспеў. У названай кнізе пераважна палескі фальклор у запісах збіральніка прад-стаўляюць артыкулы Мсціслава Аляхновіча, Станіслава Касперчака, Агаты Скруквы і Аляксандра Паўляка, у якіх асвятляюцца найважней-шыя этапы фалькларыстычнай дзейнасці Оскара Кольберга, метады яго працы, кола навуковых зацікаўленняў, раскрываюцца вынікі яго фаль-клорных і этнічназнаўчых даследаванняў.
Вялікі ўступ да працы самога Кольберга напісаны ў форме даклад-ных рэгіянальных красамоўных нарысаў, назвы якіх гавораць самі за сябе: Край; Палессе; ІІінск і Пінскае Палессе; Піншчына; Пінскія кант-ракты; Успаміны з Пінскага павета; ГІінскае біскупства; Ведамасці аб пінскім гандлі; Гарадзішча; Валынскае Палессе; Ковельскае; Слонімскае; Экскурсія на берагі Беразіны; Апісанні некаторых мясцовасцяў і вако-ліцаў; Балудынскае (Квяцістае) возера; Холмск; Забер; Мельніца; Ма-зыр; Кімбароўка або Цёмная даліна; Мір; Сноў; Наваградак; Сталовічы; Сваятычы; Марочна; Юрэвічы; Рэчыца; Палонка; Слонім; Жыровіцы; Альба; Нясвіж; Слуцк; Бендзюга; Селец; Усцілуг; Варончын; Пяскі; Прыпяць; Рухомыя балоты; Крыніца ў Аконску; Гарынь; Народ, харак-тарыстыка, беларусы; Насельніцтваз ваколіцаў Горадні; Палажэнне ся-лян, харчаванне і вопратка; Сямейнае жыццё; Пінчукі; Палешукі; Мазу-ры; Лепельчане; Вопратка, пінчукі; Хата, сяліба; Праца, ралля, гаспа-дарства і гаспадарка на Палессі; Сельская і лясная гаспадарка ў Ігуменскім павеце; Выпальванне лугоў; Пацяруха; Заняткі па-за сель-скай гаспадаркай; Водны транспарт і гандаль, сплаў драўніны; Віды ло-дак; Шугалея; Байдак; Водны закон; Кураніцы; Наёмная праца.