Фальклор і этнакультура Чарнобыля
Васіль Ліцьвінка
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 256с.
Мінск 2006
102
4. Усходняе Палессе ў другой палове XIX ст.
У далейшых сваіх разважаннях і вывадах Оскар Кольберг выразна блытаецца і губляе паслядоўнасць. Гаворыць ён, што ў мінулым уніяц-кае духавенства на Беларусі выводзілася з польскай дробнай шляхты, a таксама з такіх славутых польскіх родаў, як Патоцкія, Лісоўскія, Сабес-кія і Панятоўскія. Цалкам незразумелай з’яўляецца тэза Кольберга аб тым, што святары з такімі радаводамі былі поўнасцю адданыя расейс-кай палітыцы. Неразбярыха праяўляецца і ў сцвярджэннях фальклары-ста, што падзеі 1863 года пацвердзілі — праваслаўнае духавенства ака-залася не поўнасцю верным Расіі. Здараліся, праўда, выпадкі, калі пра-васлаўныя святары ўдзельнічалі ў паўстанні, схілялі народ да дзейнасці ў падтрымку Польшчы або іншымі спосабамі спрыялі паўстанню. 3 гэ-тай пары расійскі ўрад адступіў ад даверу ў адносінах да праваслаўнага беларускага духавенства і пачаў на высокія духоўныя пасты паклікаць святароў з глыбіні Расіі. Архірэяў-беларусаў адклікалі, а на іх месца пача-лі масава ставіць расейцаў. «Дайшло да таго, — сцвярджае Кольберг, — што беларускі non апрача беднай парафіі не мае ніякіх перспектываў, бо ўсе багацейшыя прыходы заняты расейцамі... Зразумела, што такі прыг-нёт не спадабаўся мясцоваму духавенству. Хаця і позна, але яно зразу-мела, што ў мінулым было лепш; пачалі расці шэрагі скептыкаў. У выні-ку гэтага ўзнікла беларуская згуртаванасць, якая прагнула атрымаць са-мастойнасць не толькі рэлігійную, але таксама грамадскую і палітычную. Сярод сыноў мясцовага духавенства паявіліся сепаратысты, якія пачалі задумоўвацца над фармаваннем беларускай літаратурнай мовы. Між студэнтаў Пецярбургскага універсітэта ўзнік гурток народнай асветы для беларусаў у іх роднай мове. Зразумела, што ўлады хутка даведаліся пра гурток і разагналі яго ўдзельнікаў на ўсе чатыры бакі свету. Аднак прас-ледаванні не толькі не пагоршылі перспектываў беларускай справы, але ў душах беларускіх інтэлігентаў узмацнілі сілу нацыянальнага духу».
Далей аўтар ізноў вяртаецца да свайго роду ідэалізацыі адносінаў і намераў Польшчы ў дачыненні да Беларусі. Называе ён Польшчу су-польнай польска-беларускай айчынай. Выказвае меркаванне, што ўсё болей беларусаў разумее, што Польшча для іх «не мачаха, але маці». Ён выразна разыходзіцца з праўдай у тым месцы, дзе сцвярджае, што польская шляхта на Беларусі «з’яўляецца з крыві і косці беларускай».
У заканчэнні сваіх разважанняў Оскар Кольберг выказвае моцна пахвальныя ацэнкі характару і паводзін палешукоў. Пры гэтым, аднак, зусім слушна прыпісвае ім недахоп моцнай нацыянальнай свядомасці. Апрача прадстаўленых тут ацэнак беларускага Палесся і палешукоў, знаходзім у Кольберга досыць шырокую інфармацыю аб Гарадзеншчы-
103
I. АД ПРАСЛАВЯНСКАГА ДА НАШАГА ЧАСУ
не і аб такіх нацыянальных меншасцях у Беларусі, як габрэі, мазуры і літоўцы.
Вялікую каштоўнасць уяўляюць сабою таксама характарыстыкі і аналізы такіх этнаграфічных атрыбутаў, як будаўніцтва, вопратка, ежа, апрацоўка зямлі, рамёствы. Аднак гэта ўжо тэма для асобных разважан-няў і дакладаў.
Чытаючы нарысы Оскара Кольберга пра Палессе, трэба памятаць — аўтар іх досыць шырока выкарыстоўваў тое, што пра Палессе напісалі такія пісьменнікі і даследчыкі, як Э. Ажэшка, П. Баброўскі, Л. Галамбёў-скі, Р. Зянькевіч, Ю. Крашэўскі, А. Рыпінскі, Я. Тышкевіч і, верагодна, шмат іншых, невядомых нам аўтараў. Якраз разнароднасць выка-рыстаных фалькларыстам крыніц прычынілася да таго, што ў яго раз-важаннях з’явіўся свайго роду эклектызм, непаслядоўнасць і неабгрун-таванасць некаторых сцвярджэнняў. Даруйма гэтыя промахі чалавеку, які сваім сэрцам і душою шчыра яднаўся з беларускай зямлёю і бела-рускім народам ды жадаў яму лепшага жыцця і шчасця. Займаючыся рознымі рэгіёнамі Беларусі і разнароднымі праявамі беларускай духоў-най і матэрыяльнай рэчаіснасці, Кольберг даказаў, што Беларусь і асаб-ліва Палессе былі блізкія і дарагія сэрцу гэтага выдатнага фалькларыс-та, а ягоны том «Беларусь—Палессе» — гэта несмяротны помнік, у якім болып за 700 песень, звыш 100 нотных запісаў, 14 казак і паданняў, 33 прыказкі, некалькі публікацыяў, у якіх аналізуюцца хрысцінныя, вя-сельныя і хаўтурныя беларускія абрады. Гэтаму велічнаму помніку павін-ны пакланяцца ўсе верныя сыны і дочкі незалежнай Беларусі.
Калі разглядаць дзейнасць Оскара Кольберга ў кантэксце сусветнай фалькларыстыкі, можна з упэўненасцю сцвярджаць, што па аб’ёме саб-ранага матэрыялу ў галіне народнай культуры побач з ім паставі ць няма каго. Фалькларыстычныя набыткі гэтага нястомнага збіральніка і дас-ледчыка, выданне якіх да канца не закончана, размеркаваны на 80 важкіх тамоў! Апантанасць любімай справай, надзвычайная працаздольнасць, фенаменальная памяць, тонкі музыкальны слых — усё гэта дазволіла Оскару Кольбергу выканаць тое, што было б пад сілу цэламу калектыву спецыялістаў. А між тым сам Кольберг, як гэта ні парадаксальна, нават не меў спецыяльнай гуманітарнай адукацыі і ў нейкай меры лічыўся аматарам. Бацька Юльян Кольберг, па прафесіі інжынер, займаўся і на-вуковай дзейнасцю. У 1819 годзе яго запрашаюць на пасаду прафесара Варшаўскага універсітэта, дзе ён выкладае геадэзію, метралогію і малю-нак. У Варшаве сям’я Кольбергаў апынулася ў цікавым культурным ася-
104
4. Усходняе Палессе ў другой палове XIX ст.
роддзі. На працягу трох гадоў Кольбергі жылі ў адным доме з гісторы-кам польскай літаратуры і крытыкам К. Брадзінскім і выкладчыкам французскай мовы М. Шапэнам. Сын яго, Фрэдэрык, будучы геніяль-ны кампазітар і піяніст, сябраваў са старэйшым братам Оскара — Віль-гельмам. He раз садзіўся ён за фартэпіяна ў доме Кольбергаў, якія былі сведкамі першых яго поспехаў. Рана выявіліся вялікія музыкальныя здольнасці і ў Оскара. Адначасова з вучобай у Варшаўскім ліцэі (1823-1830) ён бярэ ўрокі ігры на фартэпіяна. Пад кіраўніцтвам Юзафа Эльс-нера вывучае тэорыю музыкі і кампазіцыю. Аднак, каб задавальняць патрэбы душы, неабходна было мець надзейны заробак. Пасля ліцэя Кольберг некалькі гадоў працаваў бухгалтарам у банку, а ў 1835 годзе ён едзе ў Берлін, дзе вучыцца на курсах бухгалтэрыі ў Гандлёвай ака-дэміі. Адначасова ён працягвае ўдасканальваць сваё музычнае майстэр-ства.
Пасля вяртання з Германіі Кольберг дае прыватныя ўрокі музыкі ў розных мясцінах. У 1837 годзе ён ажыццяўляе сваё першае і адзінае па-дарожжаў Беларусь, наведвае Гомель, Мінск, атаксама Вільню і іншыя гарады, пасля чаго праз Беласток вяртаецца ў Варшаву.
Зыходнай датай сваёй збіральніцкай дзейнасці Оскар Кольберг лічыў 1839 год. Наогул жа з народнай творчасцю ён сутыкнуўся яшчэ ў дзяцінстве, у роднай Прысушы. Ужо тады, яшчэ несвядома, хараство сялянскіх песень паланіла хлопчыка. Пара юнацтва Кольберга шчаслі-ва супала з росквітам польскага рамантызму, для якога была характэр-на зацікаўленасць грамадскасці жыццём і культурай простага народа. Многія пісьменнікі, мастакі, музыканты за аснову сваёй творчасці бралі фальклор. Дзейнасць блізкага сям’і Кольбергаў К. Брадзінскага, працы 3. Хадакоўскага ў значнай меры прадвызначылі далейшы шлях Оскара. Ён набліжаецца да варшаўскіх мастакоў і пісьменнікаў. Неўзабаве і Коль-берг «ідзе ў народ» — спачатку ў Варшаве пачынае запісваць фальклор ад асоб, якія паходзілі з розных куткоў Польшчы — памешчыкаў, прыс-лугі, салдат, рабочых. Збірае народныя песні і музыку ў наваколлі Вар-шавы. На той час у друку ўжо з’явілася шмат публікацый і асобных вы-данняў народных твораў. За даволі кароткі тэрмін калекцыя Кольберга значна разраслася, што дало яму падставы падумаць пра ўласную кнігу. Новая жарсць усё больш і больш захоплівала Кольберга.
Акрамя ўласнаручных запісаў, зробленых непасрэдна з вуснаў спе-вакоў, Кольберг пастаянна знаёміўся з краязнаўчай літаратурай — на-вейшай і мінулых часоў, рабіў шматлікія выпіскі з дакументаў, твораў
105
I. АД ПРАСЛАВЯНСКАГА ДА НАШАГА ЧАСУ
навуковай і мастацкай літаратуры, са старадрукаў і рукапісаў, якія мелі дачыненне да народнага жыцця, дапаўняючы імі сваю фальклорна-эт-награфічную калекцыю. Два дзесяцігоддзі запар нястомна, штогод ван-драваў ён па Польшчы. За гэты час аб’ездзіў — дзе поездам, дзе на возе, a дзе прайшоў пешшу — амаль усе куткі свайго краю і некаторыя сумеж-ныя тэрыторыі. За доўгія гады працы на ніве фалькларыстыкі збіраль-ніцкія прынцыпы Кольберга перажылі пэўную эвалюцыю. На першым этапе свайго збіральніцтва Кольберг нярэдка падпраўляў народныя ме-лодыі, тым самым парушаючы іх аўтэнтычнасць. Пазней ён становіцца прыхільнікам дакладнай перадачы народнага выканання — без дадат-каў, скарачэнняў ці выпраўленняў. Любое ўмяшальніцтва, аздабленне ўспрымаюцца ім як парушэнне хараства твора, а таму ён лічыць любыя даробкі недапушчальнымі. Можна меркаваць, што ў некаторай ступені да гэтага пераканання прывяла Кольберга і думка Ф. Шапэна, які, азна-ёміўшыся з адным з першых выданняў Кольберга, даволі крытычна, на-ват негатыўна паставіўся да прэ-, інтэрі постлюдый, што «ўпрыгож-валі» фартэпіянны акампанемент народных песень. Пачынаючы з чар-говага свайго зборніка «Песні польскага народа» (1857) Кольберг быў дакладны ў перадачы як слоў, так і музыкі народных твораў.
Задума Кольбергам выдання «Народ» на той час не мела прэцэдэн-таў у сусветнай навуцы. Асноўнае, што ўзвялічвае гэту задуму і яе прак-тычнае вырашэнне, — пазітыўная і аб’ектыўная аўтарская пазіцыя ў ад-носінах да народа. Гэта і прадвызначыла неўміручасць кольбергаўскага збору. Ён выдатна разумеў, што яго жыцця не хопіць на тое, каб ажыц-цявіць выданне ўсяго, што сабрана ім. У яго асабістым архіве захоўва-ліся запісы для апрацоўкі, сабраныя амаль на працягу паўстагоддзя. Аднак ён не спыняў сваіх вандровак да самага састарэлага ўзросту (да 1885 года). 30 мая 1889 года ў Кракаве быў адзначаны 50-гадовы юбі-лей збіральніцкай дзейнасці Оскара Кольберга. На схіле жыцця ён быў удастоены шэрагу ганаровых званняў розных навуковых устаноў. Не-ўзабаве пасля юбілею 3 чэрвеня 1890 года ў кватэры сваіх сяброў Ка-пярніцкіх Оскар Кольберг памёр. У 70-ю гадавіну смерці Оскара Коль-берга Дзяржаўны Савет Польшчы ўхваліў праект поўнага выдання яго прац. I вось ужо трэцяе дзесяцігоддзе (перыяд гэты называюць «па-сляваенным рэнесансам Кольберга») становяцца ў рад тамы Поўнага збору «Нестара польскай этнаграфіі», як назваў Оскара КольбергаЯн Карловіч.