• Газеты, часопісы і г.д.
  • Фальклор і этнакультура Чарнобыля  Васіль Ліцьвінка

    Фальклор і этнакультура Чарнобыля

    Васіль Ліцьвінка

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 256с.
    Мінск 2006
    94.79 МБ
    Выданне ажыццяўляецца ў асноўным так, як задумаў збіральнік, — з поўным улікам яго ўласных запісаў, матэрыялаў яго карэспандэнтаў,
    106
    4. Усходняе Палессе ў другой палове XIX ст.
    выпісак са шматлікай фальклорнай і этнаграфічнай літаратуры XIX ст. і даўнейшых часоў.
    Том, прысвечаны Беларусі і ІІалессю, выпушчаны ўжо ў нашы дні на падставе архіўных папак № 28, 29, якія змяшчалі матэрыялы з Піншчыны, Гродзеншчыны, Міншчыны і Віцебшчыны. Палескія пуб-лікацыі выходзілі яшчэ пры жыцці Кольберга, але спыняцца на іх на-ўрад ці мэтазгодна, паколькі ўсе яны да апошняга слова ўвайшлі ў 52-і том «Беларусь — Палессе», дзе ўпарадкаваны ў адпаведнасці з агуль-напрынятым для ўсяго шматтомніка планам размяшчэння матэрыялаў.
    Як ужо гаварылася, О. Кольберг наведаў Беларусь толькі аднойчы, у 1837 годзе. Неаднаразова выказвалася меркаванне пра магчымасць фальклорна-этнаграфічных запісаў Кольберга падчас гэтага падарож-жа. Аднак, на жаль, ніякія дакументы не пацвярджаюць гэтага, ды і па-чатак сваёй збіральніцкай працы Кольберг датаваў пазней. Верагодней за ўсё запісы рабіліся Кольбергам ад беларусаў-перасяленцаў не спа-чатку, а калі ў збіральніка ўзнікла жаданне ўслед за цэнтральнымі раё-намі ГІольшчы манаграфічна прадставіць і яе ўскраіны. (Да самастой-ных Кольбергавых запісаў з тэрыторыі сучаснай Беларусі звычайна да-лучаюць толькі тыя, што былі зроблены на Палессі.)
    Асноўную частку беларускіх матэрыялаў складалі выпіскі з публі-кацый Л. Галамбёўскага, Р. Зянькевіча, А. Рыпінскага, Я. Тышкевіча, ІО. Крашэўскага, ГІ. Баброўскага, Э. Ажэшкі. Іх узбагацілі таксама па-ведамленні, дасланыя яго карэспандэнтамі. Кольберг не паспеў давесці да канца задуманыя па Беларусі і Палессі тамы, у выніку чаго асвятлен-не многіх фактаў аднабаковае, няпоўнае.
    52-і том Поўнага збору О. Кольберга пачынаецца з агляду папярэд-ніх прац пра Палессе і Піншчыну — ІО. Крашэўскага, Ф. Бернатовіча, Ю. Снядэцкага, Р. Зянькевіча, М. Камінскага і інш. Праз публікацыі гэ-тых аўтараў і адбывалася знаёмства Кольбергаз Беларуссю. Яе гісторы-ка-этнаграфічнае апісанне раскрываецца ў асноўным на паўднёва-за-ходніх матэрыялах.
    Характарыстыка Пінска і Пінскага Палесся засноўваецца на творах ІО. Крашэўскага, Э. Ажэшкі. Наваколле Слонімшчыны, у прыватнасці Жыровічы, прадстаўлена вытрымкамі з прац А. Кіркора.
    У раздзеле «Народ» змешчаны матэрыялы пра жыццё і сацыяльнае становішча сялян. Выкарыстаная па гэтаму пытанню літаратура (Л. Га-ламбёўскі, Э. Ажэшка) змяшчае звесткі з розных куткоў Беларусі — ад Пінскага Палесся да Віцебшчыны.
    107
    I. АД ПРАСЛАВЯНСКАГА ДА НАШАГА ЧАСУ
    Народныя каляндарныя звычаі размешчаны ў томе ў храналагічнай паслядоўнасці, пачынаючы з Новага года. 14 калядак і шчадровак гас-падару і яго сямейнікам, а таксама апісанне ваджэння «казы» ўзяты з кнігі Р. Зянькевіча «Народныя песні, сабраныя на Піншчыне...» Коль-берг імкнуўся не прапусціць ніводнага святкавання, звязанага з кален-даром беларускага селяніна.
    Цыкл веснавых і летніх свят быў адабраны фалькларыстам з пуб-лікацый Р. Зянькевіча (Куста), П. Баброўскага (карагоды, Купалле), М. Чарноўскай (Радаўніца), Л. Галамбёўскага (Провады русалкі). Зра-зумела, найбольшую каштоўнасць з апублікаваных матэрыялаў маюць не перадрукі чужых крыніц, а тыя этнаграфічныя і фальклорныя матэ-рыялы, якія былі сабраны карэспандэнтамі і самім Кольбергам і да выха-ду тома нідзе не друкаваліся. Артыкул Кольберга «Звычаі і абрады» ака-заўся разбіты на фрагменты і растварыўся ў томе. У раздзел «Шчодры вечар» з яго трапіла некалькі радкоў пра абрад калядавання, тэксты ад-ной шчадроўкі і дзвюх калядак (мяркуючы па асаблівасцях дыялекту, усе яны паходзяць з Піншчыны).
    Абрад Куста святкаваўся некалі на вельмі абмежаванай тэрыторыі, і апісанне яго (таксама, як і тэксты адпаведных песень) з’яўляецца вялі-кай каштоўнасцю сярод фальклорна-этнаграфічных набыткаў. Асаблі-васці правядзення народам аднаго з самых таямнічых і рамантычных свят — Купалля былі зафіксаваны Кольбергам у фрагменце «Св. Ян Хрысціцель. Купала». Апошняй этнаграфічнай замалёўкай летніх абра-даў у каляндарным цыкле, якая прыпісваецца Кольбергу, былі дажынкі разам з дзвюма тыповымі песнямі: «Наш пан маладзенькі» і «Ужэ сонца нізенька», зафіксаванымі хутчэй за ўсё ў наваколлі Пінска і Пружан.
    Сямейная абраднасць беларусаў пададзена не поўнасцю — без радзін-ных абрадаў і песень. 3 16 уключаных сюды вясельных матэрыялаў толькі 4 узяты непасрэдна з рукапісаў Кольберга (матэрыялы трох з іх паходзяць з Пінскага Палесся). Яны падрабязна раскрываюць усе ас-ноўныя этапы вяселля, багата ілюструюць іх адпаведнымі песнямі. Чац-вёртая група вясельных матэрыялаў была запісана ў мясцовасці, дзе сам Кольберг ніколі не быў, — «між Віцебскам і Полацкам, каля Дубовіка, Улы». Цяжка меркаваць, кім былі зроблены запісы — ці самім збіраль-нікам ад выхадцаў з паўночна-ўсходняй часткі Беларусі, ці кім-небудзь з карэспандэнтаў. 3 4 фрагментаў пахавальных абрадаў адзін быў зроб-лены Кольбергам на сучасным беларуска-ўкраінскім паграніччы — у на-ваколлі Пінска і Любешава.
    108
    4. Усходняе Палессе ў другой палове XIX ст.
    Вялікі раздзел тома ўтварылі лірычныя песні (іх звыш 170). Яны падзелены на народныя і шляхецкія з мяшчанскімі. Далёка не ўсе з апошніх можна залічыць да беларускага фальклору — некаторыя пазна-чаны выразнай рускай, украінскаіі або польскай моўнай афарбоўкай (асабліва шляхецкія). Большасць песень належаць да пазаабрадавай лірыкі. Некалькі кольбергаўскіх запісаў поруч з іншымі матэрыяламі трапіла ў раздзел «Вераванні». На Палессі былі зроблены два запісы найстаражытнейшага фальклорнага жанру — замоў. Пэўную каштоў-насць у томе «Беларусь — Палессе» ўяўляе раздзел «Аповесці. Казкі. Прыказкі» ўжо таму, што пад некалькімі творамі пазначана: «Мясцовы запіс Оскара Кольберга». Але значэнне гэтых казак магло быць яшчэ большым, калі б збіральнік быў паслядоўны пры фіксацыі моўных асаб-лівасцей фальклору Палесся. Некаторыя казкі надрукаваны на літара-турнай польскай мове, і толькі шэсць сюжэтаў захавалі аўтэнтычную мову палескага дыялекту. Фальклорная частка 52-га тома завяршаецца невялічкай падборкай выразаў і прыказак, сабраных на Піншчыне. Ся-род 33 нумароў сустракаюцца цікавыя парэміяграфічныя ўзоры, напрык-лад: скорагаворка «Як з Пракопам, так без Пракопа. А з Пракопам, каб і з попам»; прыкмета «Як зіма марозна і вясна цяпленька, то й азіміна і ярына харашэнька»; выслоўе «Каб да панскага розуму хітрасць мужыц-ка, то мужык прапаў бы. Але штоб да хітрасці мужыцкай розум панскі, то ўжэ зоўсім добра было б мужыку»; прыказкі-назіранні: «Калі гарэлку зажываеш, то грошы не збіраеш»; «Няма хаткі без звадкі»; «Сатварыў бог душу ні ў пень, ні ў грушу» і г. д. Заключны раздзел тома прысвеча-ны мове народа, цалкам узяты з вядомай працы П. Баброўскага «Гро-дзенская губерня». Матэрыялы беларускага паходжання трапілі такса-ма ў 53-і том кольбергаўскага збору «Літва». Аднак тут яны яшчэ ў боль-шай ступені, чым у томе «Беларусь—Палессе», аказаліся запазычанымі з разнастайных крыніц. Было б несправядліва папракаць Кольберга ў празмернай кампілятыўнасці, у невялікай колькасці ўласна беларускіх матэрыялаў (запісы, зробленыя на Палессі, можна аднесці і да Украі-ны). Па-першае, яго асноўныя інтарэсы былі звязаны з Польшчай, а па-другое, праца па беларусістыцы не была ім завершана. Калі ж падсумоў-ваць вынікі ўсяго сабранага ім, то зноў трэба звярнуцца да лічбаў, якія красамоўна сведчаць пра навуковы подзвіг стваральніка «Народа».
    109
    I. АД ПРАСЛАВЯНСКАГА ДА НАШАГА ЧАСУ
    4.4.	«Працы этнаграфічна-статыстычнай экспедыцыі ў Заходне-Рускі край» Паўла Чубінскага (1839-1884)
    Украінска-беларускі фалькларыст і эт-нограф, які ў 1861 годзе скончыў Пецяр-бургскі універсітэт і за народніцкую прапа-ганду быў сасланы на Поўнач (1862-1869). У 1869-1870 гады узначальваў фальклорна-этнаграфічныя экспедыцыі на Палессе ў Мазырскі, Пінскі, Кобрынскі, Слонімскі і Брэсцкі паветы. У 1873-1876 гады кіраваў Паўднёва-Заходнім аддзелам РГО. У 1876-1879 гады працаваў у Пецярбургу. У «Нары-се народных юрыдычных звычаяў і паняццяў у Маларосіі» (1869) раскрыў нормы звычаё-вага права.
    Усяго 45 гадоў пражыў на свеце гэты выдатны сын украінскага народа, які сабраў
    унікальную калекцыю фальклору з Беларускага Палесся. Ён нарадзіў-ся ў 1839 годзе ў мястэчку Барыспаль пад Кіевам. Пасля заканчэння Пецярбургскагауніверсітэтаі абароны дысертацыі ў 1861 годзе «Нарыс народных звычаяў і ўяўленняў у Маларосіі» за ўдзел у паўстанні пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага быў высланы ў Архангельскую губерню, дзе плённа даследаваў фальклор і этнаграфію Пячорскага краю.
    Пасля звароту ў 1869 годзе на радзіму і да смерці ад хваробы сэрца ў 1884 годзе ўзначальваў экспедыцыю Рускага геаграфічнага таварыства падаследаванню Паўднёва-Заходняга краю колішняй Расіі, у тым ліку і пераважна цяперашняга беларускага Усходняга Палесся. Вынікам гэтай працы стала сямітомнае выданне «Труды этнографнческо-статнстнче-ской экспедншш в Западно-Русскнй край, подготовленной Русскнм гео-графнческнм обшеством. Юго-Западный отдел. Матерналы н мсследо-ванпя, собранные действ. чл. П. П. Чубннскнм. Т. 1-7. СПб., 1872-1879».
    У «Працах...» Чубінскі падаўматэрыялы.якія ўсебакова адлюстроў-ваюць народны побыт, вераванні, варажбу, гульні, звычаёвае права, га-воркі і інш. Але галоўнае месца тут аб’ектыўна занялі апісанні гадавых і сямейных свят і абрадаў і амаль усе жанравыя разнавіднасці фалькло-ру: абрадавыя песні і замовы, прыказкі, пры.маўкі, загадкі і казкі, леген-ды, рэлігійныя вершы і лірычныя песні.
    110
    4. Усходняе Палессе ў другой палове XIX ст.
    П. Чубінскі павінен быў правесці даследаванні толькі на Украіне, але вучоны пашырыў іх межы і ў маі 1869 і зімой 1870 гадоў зрабіў дзве працяглыя экспедыцыі на Беларускае Палессе, якое ўваходзіла тады ў Мінскую, Гродзенскую і Седлецкую губерні. 3 памочнікамі па запісу фальклорных матэрыялаў, нот, фатаграфаванню і замалёўках з натуры Чубінскі аб'ехаў Мазырскі, Пінскі, Слонімскі, Пружанскі, Кобрынскі, Брэсцкі і Бельскі паветы. Матэрыялы, сабраныя ім на беларускай тэ-рыторыі, змешчаны ва ўсіх, акрамя сёмага, тамах яго фундаментальных «Прац...».