Фальклор і этнакультура Чарнобыля
Васіль Ліцьвінка
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 256с.
Мінск 2006
115
I. АД ПРАСЛАВЯНСКАГА ДА НАШАГА ЧАСУ
ціянскіх святаў было ўключана шмат вераванняў і звычаяў, што пахо-дзяць са славянскай традыцыі, першапачатковае значэнне якіх удзель-нікамі іх забыта, але пры навуковай рэканструкцыі лёгка высвятляецца. Штогадовы рытм святаў вызначаўся земляробчым календаром, на які ў пераважнай большасці арганічна наклаўся рэлігійны. Пры гэтым галоў-ныя святы — Вялікдзень, Купала, Дзяды і Каляды — вызначаліся цык-лам працы на зямлі, які вынікаў з паслядоўнасці пораў года і пералом-ных этапаў года па сонечнаму календару. Святы былі не толькі днямі малітвы, перыядам адпачынку і забавы, але перш за ўсё станавіліся ча-сам неабходных рытуальных дзеянняў і варажбы, звязаных з ураджаем, надвор’ем, дабрабытам і шчасцем сям’і.
Вясну, якая прыбліжалася ўжо, трэба было паклікаць. Гэтая цыры-монія адбывалася ў апошнюю нядзелю перад Вялікім постам; удзельні-чалі ў ёй выключна дзяўчаты. 3 раніцы яны пяклі вялікі каравай і ўпры-гожвалі яго кветкамі, каласкамі, зялёнымі галінкамі і аздобамі з цеста, пасля чаго ішлі з караваем і фарбаванымі яйкамі на бліжэйшы ўзгорак або на стог сена. Там білі яйкі, спявалі песні, у якіх клікалі вясну. Вяр-нуўшыся дамоў, частавалі караваем хлопцаў, што іх чакалі, пасля чаго пачыналіся танцы.
Вялікдзень святкавалі на Палессі вельмі ўрачыста, і святы доўжы-ліся тры дні. У Вербную нядзелю асвячалі ў царкве вярбовыя галінкі, упрыгожаныя каляровымі паперкамі. На зваротным шляху да дому бацькі ўдаралі імі дзяцей, а моладзь білася паміж сабой, прьшаўляючы: «Не я б’ю, вярба б’е, за тыждзень — Вялікдзень! Будзь здароў, як вада, і расці, як вярба!» Асвечанымі галінкамі вярбы выганялі таксама хатнюю жывёлу на першы веснавы выпас.
Перадсвяточнае гатаванне і пячэнне працягвалася цэлы тыдзень. У час святаў, якія праводзілі за ядой і піццём, нельга было ўжо нічога гатаваць. У Вялікую суботу толькі фарбавалі яйкі (крашанкі), пасля чаго неслі раней падрыхтаваныя стравы ў царкву, каб іх асвяціць. Сярод іх абавязкова павінна была быць пасха — невялічкі бохан жытняга або бул-ка пшанічнага хлеба. 3 царквы гаспадары прыносілі запаленую свечку, каб запаліць ёю ў печы новы агонь пасля патушанага старога. Хлопцы ды дзяўчаты будавалі высокія гушкалкі: моладзь гушкалася на іх усю вясну аж да летняга сонцастаяння. А ўвечары распальвалі ў агародах вогнішчы. Паўсюдна гулялі ў біццё і качанне яек. He было, аднак, звы-чаю «абліванага панядзелку». Перад Другой сусветнай вайной ён пачаў пранікаць (пад польскім уплывам) у заходнія палескія паветы. Для Па-лесся характэрныя былі карагоды (колы) — абрадавыя танцы са спевамі
116
5. Фальклор і традыцыйная культура Чарнобыльскага рэгіёна ўXX ст.
і элементамі гульні, якія вадзіліся па вясковых вулачках, асабліва ў пе-рыяд святаў вясенне-летняга цыклу.
Траецкія святы, называныя таксама Троіцай, Сёмухай альбо Русаль-най нядзеляй, прадвяшчалі канец вясны. Хаты і панадворкі высцілалі аерам і ўпрыгожвалі клёнам, бярозай альбо ліпай і рабінай. Дзяўчаты плялі вянкі, часам са спевамі абводзілі па вёсцы дзяўчыну, прыбраную ў зелень (куст). Лісце закрывае яе ўсю, і яна ператвараецца ў жывы зялё-ны куст. Паставіўшы яе наперадзе, за ёй ідуць парамі маладыя замужнія кабеты, пасля — старэйшыя дзяўчаты, маладзейшыя, а ў самым канцы — дзеці. Куст са сваёй світай, спяваючы, ідзе па вясковай вуліцы, заходзіць да гаспадароў, альбо ідзе ў двор і, прыняты там, доўжыць свае спевы, танцуе і спявае пад адкрытым небам.
У гэты перыяд русалкі (адсюль назва святаў) святкавалі, паводле вераванняў, свой «вялікдзень», і таму нелыа было ім перашкаджаць (гэта значыць купацца ў рэках і азёрах, аддаляцца ад вёскі: такога смельчака яны маглі заказытаць да смерці). На трэці дзень святаў святары асвя-чалі хатнюю жывёлу і ўжо засеяныя палі, засцерагаючы іх ад нячыстай сілы.
Момант, калі моц злых духаў і ведзьмаў дасягала вяршыні, прыпа-даў на ноч летняга сонцастаяння — свята Купалы (святога Яна Хрысці-целя, таму што ён нібыта купаў Збавіцеля ў рацэ). Гэтай ноччу ведзьмы адбіралі ў кароў малако і рабілі ў збожжы завіткі — вузлы, чым наклікалі няшчасце. Таму і магія купальскай ночы была накіравана галоўным чынам супраць іх. Крапілі будынкі асвячонай вадой, у вокнах і дзвярах клалі крапіву, каб ведзьмы не маглі прабрацца ў сярэдзіну (пад выгля-дам звяроў ці, напрыклад, рапухі). Каровам надзявалі на рогі вяночкі з папараці і мылі вымя вадою з асвячонай соллю.
Звычай святкавання Купалы ў XIX ст. вельмі пераследаваўся духа-венствам і паліцэйскімі ўладамі як перажытак паганскіх часоў. Таму шмат абрадаў было забыта. Калісьці над водамі распальвалі вялікія вог-нішчы — купы з хмызняку і ўсяго іншага, што гарыць, часцей за ўсё са старога лыкавага абутку (ці так званых «пасталоў»), Да вогнішча кідалі старыя, непатрэбныя ўжо прадметы хатняга ўжытку і выказвалі пажа-данні. Некаторыя стараліся ўкрасці што-небудзь у суседзяў і тое спаліць, спадзеючыся, што гэтая рэч належыць ведзьме, каб такім чынам давесці яе да страты прытомнасці альбо да вар’яцтва. Спачатку пачынаюць з аднаго вогнішча, а потым іх узнікае ўсё больш; агонь з месца на месца пераносіцца ўсё далей, бухаюць у неба палымяныя галавешкі, неба чыр-ванее і палыхае. Хлопцы скачуць праз агонь, дзяўчаты доўгімі шнурамі
117
I. АД ПРАСЛАВЯНСКАГА ДА НАШАГА ЧАСУ
водзяць карагод наўкола, часам адзываюцца бубен і скрыпка, якія заг-лушаюцца спевамі, што плывуць далёка.
Калі вогнішчы дагаралі, хлопцы шпурлялі тлеючыя яшчэ галавешкі ў цемру — у ведзьмаў. Моц агню, агню-ачышчэння, які не толькі знішчаў тое, што непатрэбна, але таксама выкараняў заразу і пазбаўляў сілы ведзьмаў, заклікала таксама крыніцу жыцця — сонца, неабходнае ў час надыходзячага жніва.
Абрадавы год заканчваюць Каляды (Раство). Гэты двухтыднёвы свя-точны перыяд, якому папярэднічае пост (у праваслаўных — піліпаўка, у католікаў — адвэнт), называецца Святыя вечары або Каляды і працяг-ваецца да Вадохрышча. У Святыя вечары забаранялася працаваць пас-ля заходу сонца; па вёсках хадзілі каляднікі з «казою» і пераапранутымі, якія спявалі калядкі і шчадроўкі, выказваючы гаспадарам пажаданні здароўя, ураджаю і заможнасці ў новым годзе.
У гэты час тройчы спажывалі ўрачыстую вячэру. Першая, Святая куцця, спажывалася напярэдадні Раства; другая, мясная — Шчадрэц — напярэдадні Новага года; трэцяя, посная падобна першай (таму называ-ная «галоднай») — напярэдадні Вадохрышча. Стол быў засланы сенам і пакрыты белым абрусам. Найважнейшай і незаменнай стравай кожнай вячэры была куцця — каша з ячменных круп. Палешукі верылі, што Маці Божая ела яе перад нараджэннем Хрыста. Калі сонца заходзіла, гаспа-дыня ўрачыста вымала куццю з печы і ставіла на вязцы сена на покуці, a на заканчэнне вячэры падавала яе з мёдам і макавым малаком або ка-напляным алеем. Усетры вячэры суправаджаліся варажбой. Зорнае неба прадвяшчала ўраджай збожжа, даўжыня выцягнутага з-пад абруса сцяб-ла сена — вышыню ільну і сямейную згоду, размяшчэнне лыжак, пакі-нутых нанач у місцы з куццёй, — працягласць жыцця. Выконвалі такса-ма магічныя абрады, каб забяспечыць гаспадарцы дабрабыт і дастатак. На Шчадраца належала паабвязваць дрэвы саломай, што забяспечвала ў новым годзе ўраджай садавіны, запрэгчы ў сані коней або валоў (гэта давала ім здароўе, сілу і працавітасць), а таксама кінуць у ваду аўсу аль-бо манету, каб залучыць багацце. У час апошняй, асабліва важнай, свя-точнай куцці напярэдадні Вадохрышча гаспадар выходзіў з хаты і, сту-каючы ў акно, клікаў: «Мороз, ходзі, ходзі куццю есці!» Запрашэнне ма-роза на вячэру (у некаторых рэгіёнах — самога Бога) забяспечвала ячмень ад вымярзання. У хату, на покуць, уносілі таксама і жменю або сноп каласоў; асвячалі дамы і двары, крэслілі крэйдай крыжыкі на дзвя-рах, а таксама малявалі на сценах конніка і бярозы. Коннік уяўляў каля-ду, якая ад’язджае, а бяроза — жыццё, што адраджаецца вясною.
118
5. Фальклор і традыцыйная культура Чарнобыльскага рэгіёна ў XX ст.
Каляндар штогадовых абрадаў узбагачалі сямейныя святы, з якіх найбольш гучна спраўлялі вяселлі. Яны захавалі шмат чаго з дахрысці-янскіх традыцый; вянчанне ў царкве (ці шлюб у касцёле) — гэта звычай намнога маладзейшы. 3 гэтай прычыны яму не надавалі такога вялікага значэння, як вяселлю: палічылі б наогул шлюб неістотным, калі б абме-жаваліся адным толькі вянчаннем.
Малады і маладая (князь і княгіня, як іх называлі на Палессі) ру-шылі са сваіх хатаў да шлюбу, кожны са сваім вясельным картэжам (дру-жынай). Перад гэтым маладыя станавіліся на калені ў святым куце хаты, цалавалі бацькам рукі і прасілі блаславення. Калі нехта з маладых быў сіратою, то па дарозе да шлюбу наведваліся на могілкі. Нарачоных суп-раваджаў да шлюбу толькі бацька маладога і дружкі (шаферы і шаферкі); яго маці і бацькі маладой заставаліся ў вясельнай хаце.
Сапраўдная вясельная цырымонія распачыналася з выпечкі ў абедз-вюх хатах рытуальнага каравая. Упрыгожвалі яго амялой, рабінай, калас-камі збожжа і зялёнымі галінкамі, потым урачыста ўносілі на вясельны стол. Выпечка каравая суправаджалася абрадавымі песнямі і танцамі, таму (асабліва ў доме маладой) яна нярэдка працягвалася дапазна, так што, калі князь на чале свае дружыны прыедзе ў вёску, вясельны каравай бы-вае яшчэ ў печы; а датуль, пакуль яго не вынесуць у клець, і размовы быць не можа аб дазволе князевай дружыне ўехаць у двор, хоць бы яна была вымушана ўсю ноч прачакаць. Дружына маладога, перш чым яе ўпусцяць у хату, павінна была адкупіцца падарункамі, а ў некаторых вёсках тройчы ўрывацца сілай праз моцна запёртыя дзверы, што абараняліся сваякамі маладой, якія адпужвалі «нападаючых» бразганнем сякераў і баявымі воклікамі. Урэшце дзверы адчыняліся, дружкі падкуплялі дружак, а маці маладой выходзіла на двор прывітаць будучага зяця. Толькі тады астат-нія госці маглі ўвайсці ў хату, усесціся за сталамі, баляваць і забаўляцца. Позняй ноччу ўсе збіраліся на найважнейшы момант вяселля: уносілі ка-равай і ўсаджвалі маладых на пасад. Свацця (вядучая ўсёй цырымоніі, пераважна крэўная або сваячка) расплятала маладой касу, прычэсвала яе з нарачоным і прыпальвала ім лучынаю валасы, пасля чаго прышпільва-ла дзяўчыне намітку і моцна звязвала маладых поясам. Пасля гэтага ры-туалу наступала дзяленне каравая княгіні, а атрымальнікі вясельнага піра-га абдорвалі маладых, па меры магчымасці і ступені сваяцтва, хатняй жывёлай, грашыма, наміткамі, палатном. Атрыманыя часткі каравая ра-зам з дададзенымі кавалкамі сыру хавалі і з’ядалі пазней ва ўласнай хаце.