• Газеты, часопісы і г.д.
  • Фальклор і этнакультура Чарнобыля  Васіль Ліцьвінка

    Фальклор і этнакультура Чарнобыля

    Васіль Ліцьвінка

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 256с.
    Мінск 2006
    94.79 МБ
    Памерлую кабету абмывалі выключна жанчыны. Такую ж чыннасць у выпадку смерці мужчыны выконвалі мужчыны. На ногі нябожчыка не апраналі ніякага абутку, толькі абматвалі іх белымі анучкамі. Мужчыну апраналі ў кашулю і звычайную вопратку. Побач з целам нябожчыка абавязкова клалі яго шапку. Галаву нябожчыцы абвязвалі хусткай, а ў выпадку смерці дзяўчыны апраналі яе ў шлюбную вопратку, уключна са стужкамі і вяночкам на галаве.
    3 прыведзеных характарыстык і фактаў вынікае, што К. Машынскі — аўтар знакамітага даследавання «Духоўная культура славян», а таксама ў характарызуемай тут кнізе «Усходняе Палессе», праявіў сябе як зна-каміты знаўца духоўнай культуры Усходняга Палесся, і таму перспек-тыўным прадаўжэннем працы будзе пераклад яе на беларускую мову для больш грунтоўнага даследавання рэгіёна Усходняга Палесся.
    5.4. Мікіта Талстой — даследчык этнакультуры Чарнобыльскага рэгіёна
    Ёсць нейкі незвычайна магічны, нават міфалагічны сэнс, што Мікіта Талстой нарадзіўся ў 1923 годзе ў го-радзе Вршац у Сербіі, этнакультура якой мае часам невытлумачальныя з пункту гледжання этнагеаграфіі сувязі з беларускай, асабліва палескай этна-культурай. Праўнук апостала рускай культуры Льва Талстога, доктар фі-лалагічных навук (1972), прафесар (1973), член Расійскай, Македонскай і Аўстрыйскай акадэмій навук, засна-вальнік найбольш перспектыўнага на-
    прамку даследавання духоўнай культуры славянскіх народаў — этналінг-вістыкі, за чвэрць стагоддзя да самай глабальнай у гісторыі чалавецтва Чарнобыльскай катастрофы пачаў шырокую рэтраспектыўную навуко-вую працу ў рэгіёне праславянскай культуры, цэнтры — калысцы этна-культуры ўсходніх славян — Кіеўскай Русі.
    Калі сыну графа Ільі Талстога Мікіце споўнілася 5 год, увесь свет адзначаў 100-годдзе з дня нараджэння яго вялікага прадзеда Льва Тал-стога. Але асабліва шырока гэта адбывалася ў Югаславіі, дзе актыўнымі дзеячамі эміграцыі былі бацька будучага вучонага Ілья і маці Вольга
    132
    5. Фальклор і традыцыйная культура Чарнобыльскага рэгіёна ўXX ст.
    Талстыя. У гэтым асяроддзі, якое трапна названа Іванам Чаротам «рускім Белградам», з беларускіх вучоных вызначаліся: былы рэдактар «Мінскіх епархіяльных ведамасцяў», на старонках якіх пастаянна друкаваліся матэрыялы беларускага фальклору, Зміцер Скрынчанка, актыўны аў-тар «Нашай Нівы» Аляксандр Пагодзін, ураджэнец Палесся Васіль Та-раноўскі, беларус з-пад Гародні, аўтар выдатнай працы «Белая і Чорная Русь» Аляксандр Салаўёў і, нарэшце, Яўген Ляцкі — аўтар «Матэрыя-лаў для даследавання творчасці і побыту беларусаў», адзін з найбольш вядомых і пладавітых беларускіх фалькларыстаў.
    Патрыёт Расіі па сваёй унутранай сутнасці, Мікіта Талстой вярнуў-ся на радзіму і з 1954 года пачаў вялікую працу па стварэнні спачатку на радзіме ў Інстытуце славістыкі ў Маскве, а з 1962 года і на Беларусі эт-налінгвістыкі як самастойнай галіны філалогіі. Пад яго ўздзеяннем узніклі цэлыя школы этналінгвістаў у Мінску, Гомелі, Мазыры, Бран-ску, Чарнігаве, Жытоміры і многіх іншых гарадах Чарнобыльскага рэ-гіёна. Абрадавая культура, па яго выказванні, «гэтага унікальнага рэгіёна, своеасаблівага запаведніка этнакультуры старажытнаславянскага перыяду», была для Талстога прадметам глыбокага зацікаўлення і да-следавання на працягу ўсяго апошняга перыяду жыцця, а само Палессе, у адрозненне ад многіх неабачных сучасных даследчыкаў, ён мудра называў «ідэальным рэгіёнам для даследчыкаў праславянскай куль-туры».
    3 1962 і непасрэдна да самой Чарнобыльскай катастрофы 1986 года ён арганізоўваў і ўзначальваў шматгадовыя палескія экспедыцыі сіламі створаных ім этналінгвістычных цэнтраў на Палессі, у выніку якіх паў-стаў Палескі архіў у Маскве ў Інстытуце славістыкі. Матэрыялы яго друкаваліся ў зборніках «Лексіка Палесся: Матэрыялы для дыялектна-га слоўніка» (1968); «Палессе: Лінгвістыка. Археалогія. Тапаніміка» (1968); «Лексіка ІІалесся ў прасторы і часе» (1971). 3 1975 года папя-рэднія, пераважна моўныя экспедыцыі, сталі комплекснымі этналінгві-стычнымі, у кола якіх абаяльны вучоны ўцягваў усе большую колькасць даследчыкаў — моваведаў, фалькларыстаў, этнографаў, гісторыкаў са сталіц і прычарнобыльскіх рэгіёнаў Расіі, Беларусі і Украіны. 3 выні-камі палескіх даследаванняў Талстой пастаянна знаёміў навуковую гра-мадскасць на разнастайных навуковых канферэнцыях і ўсеславянскіх форумах, з’здах і публікаваў у кнізе «Праблемы славянскай этнаграфіі» і серыйным выданні «Славянскі і балканскі фальклор», якое друкуецца з 1978 года. Мікіта Талстой выступае як аўтар, сааўтар і рэдактар прац «Аб даследаванні палескай лексікі», « Вызыванне дажджу на Палессі»,
    133
    I. АД ПРАСЛАВЯНСКАГА ДА НАШАГА ЧАСУ
    «Аб задачах этналінгвістычнага даследавання Палесся», «Аб рэканст-рукцыі праславянской фразеологіі», «Вербальны тэкст як ключ да се-мантычнага абраду»,«Аб прадмеце этналінгвістыкі і яе ролі ў вывучэнні мовы і этнасу», «Заўвагі па славянскай дэманалогіі», «Са славянскіх эт-накультурных старажытнасцей», «Народная этымалогія і структура сла-вянского рытуального тэкста», «Слова ў абрадавым тэксце», «Міфала-гічнае ў славянскай народнай паэзіі» і шматлікіх іншых. Значнай з’явай у навуцы стала яго манаграфія «Мова і народная культура» (М., 1995).
    У выніку праведзеных даследаванняў ідэнтыфікаваны асноўныя элементы фальклору і традыцыйнай культуры Чарнобыльскага рэгіёна ў іх суаднесенасці з агульнаўсходнеславянскімі культуралагічнымі па-радыгмамі. Вызначана самабытнасць і ўключанасць у агульнаўсходне-славянскі кантэкст археалагічных, летапісных, міфалагічна-семіятыч-ных, паэтычных фальклорна-этнаграфічных рэалій раёнаў Чарнобыль-скай зоны, прааналізаваны ўзаемадзеянне і ўзаемаўплывы язычніцкай і хрысціянскай складаючых культуры рэгіёна.
    У гэтае выданнеўвайшлі матэрыялы Першай міжнароднай этналін-гвістычнай канферэнцыі «Праблемы ўсходнеславянскай этналінгві-стыкі», якая адбылася 25-26 кастрычніка 2003 года ў Мінску і была прысвечана 80-годдзю заснавальніка гэтай галіны філалогіі ва Усход-няй Славіі, выдатнаму вучонаму-славісту, акадэміку Расійскай, Маке-донскай і Аўстрыйскай акадэмій Мікіту Талстому (1923-1996). Чаты-ры раздзелы матэрыялаў («Гісторыя этналінгвістыкі», «Фальклор у эт-налінгвістычных даследаваннях», «Роля этналінгвістыкі ў захаванні этнакультуры», «Этналінгвістыка—літаратура—мова») складаюць асоб-на падрыхтаваныя матэрыялы, даклады, паведамленні і выступленні на канферэнцыі: пераемніцы справы мужа ў Інстытуце славістыкі РАН Святланы Талстой, вучоных Масквы, Варшавы, Мінска, Віцебска, Го-меля, Веткі, вучняў Талстога з Германіі і Турцыі Валерня Макіенкі і Мікалая Антропава, прафесара Варшаўскага універсітэта Аляксандра Баршчэўскага.
    Выданне матэрыялаў найбольш перспектыунага этналінгвістычна-га напрамку ў філалогіі, якое мае на мэце комплекснае даследаванне су-часных праблем, будзе карысным большасці яе даследчыкаў — мова-знаўцам, фалькларыстам, літаратуразнаўцам, а таксама этнакультуро-лагам, гісторыкам, філосафам і прадстаўнікам іншых галін навукі, усім, хто цікавіцца народазнаўствам, этналогіяй.
    Праўнук Льва Талстога, таленавіты даследчык культуры славянскіх народаў сцвердзіў унікальнасць старажытнай культуры Палесся як Ka-
    134
    5. Фальклор і традыцыйная культура Чарнобыльскага рэгіёна ў XX ст.
    лыскі славян. У адрозненне ад сваіх папярэднікаў вучоны ўсталяваў погляд на этналінгвістыку як галіну філалогіі, якая вывучае мову непа-рыўна з гістарычнай памяццю народа — фальклорам як асновай этна-культуры, яго міфалагічным светапоглядам. Палессе з гэтай прычыны таму так і вабіла Талстога, таму што тут ён знайшоў гэтае адзінства ў наш час. Ёсць вар’яцкая гістарычная несправядлівасцьутым, што імен-на гэты рэгіён стаў Чарнобыльскім, але таму яшчэ большай веліччу вы-глядае своечасова праведзеная тут Талстым праца. Наватарства яго на-вуковых поглядаў у тым, што ён арыентаваў вучоных вярнуцца да ком-плекснага разгляду з'яў этнічнай культуры народа праславянскага перыяду, які быў уласцівы яшчэ вышэйназванаму пачынальніку славян-скай фалькларыстыкі Хадакоўскаму, беларуска-польскім вучоным Ча-славу Пяткевічу, Казіміру Машынскаму і Аскару Кольбергу, сучасным рускім даследчыкам Іванаву і Тапарову. Канчатковае падсумаванне і ў нейкім сэнсе навуковае выніковае ўсталяванне такога падыходу Мікіта Талстой зрабіў у сваёй працы «Язык н народная культура» (М., 1995). Этналінгвістыка і фальклор зроблены ў ёй асновай даследавання ўсёй духоўнай культуры, фундаментам якой з’яўляеццаэтнакультура. Апош-няя стварае не толькі глыбінны план міфалогіі, гісторыі, псіхалогіі, кас-магоніі, светапогляду, менталітэту народа, але і яго мараль, звычаёвае права, менталітэт, духовы характар, эстэтыку.
    Метад Талстога, які спалучае арэальнае і комплекснае даследаванні ідэальнай для пастаўленай мэты тэрыторыі — рэканструкцыі прасла-вянскіх мастацкіх формаў і міфалагічных уяўленняў — аказаўся выключ-на прадуктыўным і здзіўляюча своечасова рэалізававаным. Для бела-рускай фалькларыстыкі непераўзыдзенае значэнне маюць і будуць мець яшчэ большае з-за Чарнобыльскай катастрофы сабраныя школай Тал-стога ў архівах Масквы і Беларусі (Мінску, Гомелі і Мазыры), у Санкт-Пецярбурзе і ва Украіне (Кіеве, Жытоміры, Роўне, Чарнігаве) матэрыялы, якія ў такой жа ступені фальклорныя, як і этналінгвістычныя. Яскравае сведчанне гэтага — Праграма палескага этналінгвістычнага атласа, якая ахоплівае ўсю духовую культуру краю (Полесскнй этнолннгвнстмческпй сборннк: Матерналы н нсследовання. М„ 1983. С. 21-153).
    Завяршальным грунтоўным 21 раздзелам у праграме, якая налічвае 237 падраздзелаў, пастаўлены раздзел «Фальклор». Цікава, што ў ім вы-лучаны найбольш паказальныя (зразумела, што з пункту гледжання эт-налінгвістаў са школы Талстога) наступныя жанры: загадкі аб з’явах і прадметах; вітанні з людзьмі, якія занятыя нечым; народныя ўяўленні аб святых; сакральныя маўленні перад якім-небудзь дзеяннем; праклё-
    135
    I. АД ПРАСЛАВЯНСКАГА ДА НАШАГА ЧАСУ
    ны; паданні пра асілкаў і міфалагічныя легенды і балады; калыханкі, па-цешкі, лічылкі; абрадавыя і пазаабрадавыя цыклы песень. Паказальна, што ў апошнім дастаткова ўпэўнена выдзелены нацыянальна-спецыфіч-ныя песенныя цыклы: велікодна-валачобныя, пятроўкі, палотныя, ягад-ныя, талочныя, восеньскія. Унікальныя для фалькларыстыкі, напрыклад, пытанні: «Якія творы спяваюцца на адзін голас з вясельнымі песнямі і пахавальнымі галашэннямі? Як называюцца песні баладнага тыпу?». Каштоўная таксама рэкамендацыя запісаць старую назву сяла, пахо-джанне яго назвы і паданні на гэту тэму. Складальнікі праграмы Гура, Вольга Цярноўская і Святлана Талстая выявілі тут і ў 65 пытаннях ан-кеты для этналінгвістычнага атласа «Народная культура Полесья» глы-бокае адчуванне ўнутранай спецыфікі, нацыянальнай самабытнасці не-каторых жанраў фальклору беларусаў. Выдатна, што заключае Палескі этналінгвістычны зборнік падрабязная «Хронікапалескіхэкспедыцый» (с. 280-285) навуковай школы Талстога, якая канкрэтна адлюстроўвае ахоплены даследаваннямі рэгіён і шырокае кола ўцягнутых у гэтую працу даследчыкаў.