Фальклор і этнакультура Чарнобыля
Васіль Ліцьвінка
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 256с.
Мінск 2006
• традыцыйнае народнае мастацтва і турызм (№ 65);
• роля народных промыслаў і рамёстваў у працэсе развіцця (№ 66);
• заахвочванне народнай творчасці і мастацкая самадзейнасць (№ 79);
•падрыхтоўка спецыялістаў па развіцці культуры (№ 128).
2) Раздзел «Мастацкая творчасць» у Рэкамендацыях аб удзеле і ўкладзе народных мас у культурнае жыццё (1976).
3) Рэкамендацыі пазахаванні фальклору (1989).
Улічаны таксама прапановы, змешчаныя ў рэкамендацыях рэспуб-ліканскіх навукова-практычных канферэнцый «Народная творчасць і мастацкія промыслы Гомельшчыны» (Гомель, 1985), «Народ. Культу-
140
6. Самабытнасць фальклору і этнакультуры Чарнобыля
ра. Перабудова» (Мінск, 1990), міжнароднай навуковай канферэнцыі «Фарміраванне і развіццё нацыянальнай свядомасці беларусаў» (Ма-ладзечна, 1992).
6.1. Усходняе Палессе як самабытны этнакультурны рэгіён
Палессе — гісторыка-геаграфічны і этнічны рэгіён на поўдні і паўд-нёвым захадзе Беларусі, галоўнай воссю з’яўляюцца Прыпяць з ніжняй часцінай сваіх шматлікіх прытокаў. У прыродна-геаграфічным сэнсе зона палескага тыпу даволі вялікая, яна далёка выходзяць за яго межы і разам з Цэнтральным Палессем многімі вучонымі лічыцца прарадзімай славян альбо абавязкова ўключаецца ў месца іх першай міграцыі. Бяс-спрэчна, яно мае ш.матвяковую гісторыю, яшчэ недастаткова даследава-ную, а з-за свайго месцапалажэння, прыродных ды іншых асаблівасцей доўга захоўвала першароднасць сваёй культуры.
Недзе ў сярэдзіне 2-га тысячагоддзя да н. э. славянства стала выдзя-ляцца з адзінай масы індаеўрапейцаў, займаючы арэал ад Сярэдняга Падняпроўя да Одры. На рубяжы 2-1-га тысячагоддзяў протаславяне адасобіліся ў некалькіх зонах, на ўсход і захад ад ракі Гарынь. Магчыма, тады і пачалі праяўляцца дыялектныя адрозненні ў праславянскай мове, а Прыпяць разам з прытокамі можна прызнаць у нейкім сэнсе гістарыч-най дыялектна-этнаграфічнай мяжой як пазней (у ІІІ-ІІ стст. да н. э) такой усходняй мяжой стануць рэкі Сож і Днепр.
Сярод шэрагу іншых можна прыняць гіпотэзу паходжання назвы Па-лессе як прыродную асаблівасць гэтага рэгіёна — лясістасць. Магчыма, што протаславяне яго паўднёвую частку, лесастэп, называлі Полем (адсюль — паляне), а паўночную, лясную — Палессем (адсюль — палешукі).
Але ўсё гэта не азначае, што ў палескім рэгіёне да рассялення про-таславян нікога не было. Тут знаходзяць сляды балцкіх і нават кельцкіх плямёнаў. Да таго ж у розных гістарычных крыніцах і творах старажыт-ных аўтараў з Палессем звязваюцца і паўзагадкавыя народы (плямёны): неўры грэчаскага гісторыка Герадота (V ст. да н. э.), чыстабоці (пазна-чаны на карце 1555 года Каспара Вопеля). Больш рэальна выглядаюць судзіны (судавы, пазней — яцвягі),згаданыя Клаўдзіем Пталамеем, II ст. н. э.), і ставаны. УIX ст. «Баварскі географ» з 58 плямёнаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы вызначае нераўян, а ў Канстанціна Парфірароднага, імператара Візантыі, у яго вядомым творы «Аб кіраванні імперыяй» ся-род пералічаных славянскіх плямёнаў, у прыватнасці, крывічоў, дры-гавічоў, драўлян і іншых, знайшлося месца і для нейкіх вервіян (магчы-ма, ужо згаданых нераўян).
141
II. АДРАДЖЭННЕТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ ЧАРНОБЫЛЯ
Больш дакладныя звесткі пра славянскіх насельнікаў Палесся пры-падаюць на VI-VII стст. Пакуль яшчэ нешматлікія (патрабуюцца но-выя археалагічныя даследаванні) сведчанні падводзяць да высновы, што ў гэты час Усходняе Палессе засялялася плямёнамі, якіх нагналі сюды вандроўныя авары (обры). Палескія лясы і балоты, відаць, баранілі ад обраў, якія дабіраліся і сюды (яшчэ дагэтуль на Палессі існуюць тапані-мы Обрына і Аброва ля Целяхан, Аброўская Вулька ў Івацэвіцкім р-не, Абровы ў Іванаўскім р-не). Пад канец VII ст., як сцвярджае «Аповесць мінулых часоў», обры-авары «згінулі», а прышлыя плямёны, парад-ніўшыся з нешматлікімі аўтахтонамі, успрынялі назву «палешукі».
У час Кіеўскай Русі Усходняе Палессе ўваходзіла ў склад Кіеўскай дзяржавы. На працягу Х-ХІІІ стст. тут з’явіліся гарады Тураў, Пінск, Гомель. Летапісныя крыніцы неаднаразова згадваюць пра існаванне ў тыя часы Турава-Пінскага княства. У XIII ст. Палессе стала арэнай ба-рацьбы паміж Кіеўскай Руссю і Літоўскай дзяржавай. Дадавалася і та-тарская навала, якая часта дасягала гэтых мясцін.
У канцы XIII ст. пачынаецца апошні акт гістарычнай драмы, звяза-най з заняпадам дзяржавы Кіеўскай Русі. Яе князі паступова страчва-юць свае ўладанні ў барацьбе з Літоўскім княствам і ўлада літоўскіх кня-зёў пасля 1315 года ўсталёўваейцца на Пінскай зямлі, а Турава-Пінскае Палессе назаўсёды ўвайшло ў склад Вялікага княства Літоўскага, Рус-кага і Жамойцкага, а пазней і Беларусі. Пасля Люблінскай уніі (1569) мяжа паміж Беларускім і Украінскім Палессем у многіх фрагментах уста-навілася канчаткова.
XVII ст., насычанае бурлівымі падзеямі, прынесла на Палессе знач-ныя разбурэнні, чалавечыя ахвяры і змену ўлады. Яно стала зонай ваен-ных дзеянняў у час Паўночнай вайны. Тут прайшлі ў 1706 годзе швед-скія войскі з Карлам XII. А ў выніку двух падзелаў Рэчы Паспалітай (1793, 1795) Палессе апынулася ў складзе Расійскай імперыі з яе пры-гонніцкім ладам.
У XIX ст. на сацыяльна-эканамічнае жыццё палескга рэгіёна прык-метна паўплывала дарожнае будаўніцтва. Яно праводзілася пад непа-срэдным кіраўніцтва.м і наглядам царскага ўрада, бо прызначалася перпі за ўсё для ваенных мэт. 3 гэтай жа нагоды тут праводзілася інтэнсіўнае картаграфаванне мясцовасці, дзякуючы чаму да нас дайшло шмат ціка-вых і змястоўных картаграфічных крыніц Палескага краю. Гэтае стагод-дзе ў цэлым было спакойным часам для жыхароў Усходняга Палесся, калі не лічыць некалькі эпізодаў з вайны 1812 года, а таксама падзей паўстання 1831 і 1863 гадоў.
142
6. Самабытнасць фальклору і этнакультуры Чарнобыля
XX ст. актыўна ўмяшалася ў лёс Усходняга Палесся. Першая су-светная вайна непасрэдна закранула яго тэрыторыю, тут праходзіла лінія фронту. Па загадзе царскай адміністрацыі вялікая колькасць мясцовага насельніцтва вымушана была пакінуць у 1915 годзе свае мясціны. Па-лескія бежанцы рассеяліся амаль па ўсёй Еўрапейскай Расіі. Вярталіся яны пасля Брэсцкага міру Савецкай Расіі з Германіяй у 1918 годзе і пас-ля Рыжскага міру з Польшчай у 1921 годзе.
У міжваенны час Усходняе Палессе існавала ў межах Беларускай ССР як Палеская вобласць з цэнтрам у Мазыры. Калектывізацыя пра-ходзіла тут па ўжо вядомым сцэнарыі, гэта значыць у асноўным пад пры-мусам і з абавязковым раскулачваннем. У часы Другой сусветнай вай-ны рэгіён ва ўсёй паўнаце зведаў жахі фашысцкай навалы, але тут раз-гарнуўся і найбольш інтэнсіўны партызанскі рух.
Бліжэй да нашага часу ў краі пачалася «суцэльная меліярацыя». Чаго яна больш прынесла, карысці альбо зла, адназначна сказаць цяжка. Асэн-савання патрабуюць і незвычайная для гэтых мясцін міграцыя насель-ніцтва, і з’яўленне іншародных этнічных элементаў, і іх уплыў на мяс-цовае жыццё і традыцыі, і заняпад рамёстваў, і спробы іх адрадзіць, як агульны стан самабытнай культуры Усходняга Палесся.
6.2. Фальклорна-этнічнае раяніраванне Чарнобыля
Усякае раяніраванне, у тым ліку і фальклорна-этнаграфічнае, вы-ступаючы як комплекснае параўнальнае даследаванне, становіцца маг-чымым па меры назапашання дастатковага фактычнага матэрыялу на пэўным узроўні тэарэтычных ведаў. У другой палове XIX — на пачатку XX ст. быў назапашаны вялікі краязнаўчы, этнаграфічны і фальклорна-лінгвістычны матэрыял, што дало падставы для вылучэння Палесся ў беларускім (і украінскім) этналінгвістычным масіве ў асобны гісторы-ка-культурны рэгіён.
Складальнікі «Матэрыялаў для геаграфіі і статыстыкі Расіі» П. Баб-роўскі і I. Зяленскі ўвялі ў навуковы ўжытак багаты і разнастайны матэ-рыял, які паслужыў важнай факталагічнай базай для некалькіх пака-ленняў даследчыкаў гісторыі і культуры Палесся і Беларусі. У звестках па тэрыторыі Усходняга Палесся яны паказалі экалагічную і этнагра-фічную неаднароднасць усходняй (гомельска-мазырскай) і заходняй (ту-рава-пінскай) частак. I. Зяленскі, у сваю чаргу, звяртаў увагу на нека-торыя этнакультурныя адрозненні паміж поўначчу і поўднем рэгіёна. У прыватнасці, ім адзначалася нераўнамерная абжытасць і гаспадарчая асвоенасць верхняга і ніжняга басейнаў прыпяцкіх прытокаў. Пры гэ-
143
II. АДРАДЖЭННЕТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ ЧАРНОБЫЛЯ
тым дакладна паказваліся населеныя пункты, якія раздзяляюць цэнт-ральнабеларускую і слабазаселеную палескую часткі краю. I усе ж пад Палессем I. Зяленскі разумеў не этнаграфічную, а фізіка-геаграфічную вобласць і далучаўся да іншых аўтараў, якія праводзілі палескую мяжу паўночней ад адназначнага этнаграфічнага рубяжа. Заўважым, што па сучасных даных, паўночная граніца Палесся як фізіка-геаграфічнага рэгіёна на гэтым адрэзку якраз супадае з этнаграфічнай мяжой.
На этнаграфічныя асаблівасці ў межах Беларусі звярталі ўвагу і вя-домыя польска-беларускія даследчыкі О. Кольберг, К. Машынскі, Ю. Талька-Грынцэвіч, Ю. Крашэўскі і інш. О. Кольберг вылучаў сярод беларусаў тыя ж этнаграфічныя групы, што і аўтары «Матэрыялаў для геаграфіі і статыстыкі Расіі», аднак даваў ім больш дэталёвую этналінг-вістычную характарыстыку. Беларусаў ён быў схільны лічыць нашчад-камі крывічоў, чарнарусаў (ліцьвінаў) — нашчадкамі дрыгавічоў, у той час як этнагенез палешукоў (пінчукоў) звязваў з драўлянскім субстратам.
ІО. Талька-Грынцэвіч на аснове канкрэтных антрапалагічных матэ-рыялаў, якія ён збіраў у канцы XIX ст. у розных раёнах, вылучаў сярод беларусаў тры этнаграфічныя групы: заходніх беларусаў (колькасцю 1,7 млн), усходніх (1,3 млн) і палешукоў (1,5 млн). Тэрыторыюсучасна-га Беларуска-Украінскага Палесся ён разглядаў як адзіную этнаграфіч-ную вобласць, якая па сваіх характарыстычных рысах усё ж бліжэй да Беларусі, чым да Украіны.
Этнакультурныя адрозненні ў межах Палесся больш кантрастна вы-яўляліся на парубежжы суседніх лакальных раёнаў — Мазырскага і Прыпяцкага Палесся, Прыпяцкага («Глухога») і Тураўскага («Малога») Палесся. Па комплексе этналінгвістычных адзнак у дарэвалюцыйнай гістарыяграфіі вылучалі ўсходнюю і заходнюю часткі Палесся. На іх некаторыя рэгіянальныя рысы звярталі ўвагу ў свой час О. Кольберг, Д. Булгакоўскі, М. Доўнар-Запольскі, Я. Карскі. Па выніках параўналь-нага арэальнага вывучэння фанетычнага строю і жанравых асаблівас-цей песеннага фальклору яны намячалі прыкладную мяжу Усходняга і Заходняга Палесся на поўначы ад Выганаўскага возера і в. Раздзя-лавічы па правабярэжжы р. Бобрык, усходней в. Плотніца на Лунін і Лахву.