• Газеты, часопісы і г.д.
  • Фальклор і этнакультура Чарнобыля  Васіль Ліцьвінка

    Фальклор і этнакультура Чарнобыля

    Васіль Ліцьвінка

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 256с.
    Мінск 2006
    94.79 МБ
    Цэнтральнае Палессе данесла да нашых дзён абрад Куста — матры-маніяльнае свята «Зялёных святак» — перыяду найбольшага росквіту прыроды. Сярод славянскіх аналогій яно не мае сабе роўных па мастац-кай распрацаванасці і ўзроўню, бытуе ў многіх вёсках Лунінецкага, Пінскага, Столінскага і Іванаўскага раёнаў і, адноўленае з купальскім і пятроўскім абрадамі, можа скласці прыгожы рэгіянальны комплекс свя-точнай цэнтральнапалескай культуры.
    Жніўныя абрады на Палессі — жывая і багатая, агульная з Цэнтраль-най і Паўночнай Беларуссю з’ява, але выключная ў музычнай паліфа-нічнай падгалосачнай развітасці спеўнай культуры, захаванне якой ва ўмовах знішчальнага наступу сродкаў масавай уніфікаці — справа гона-ру ўстаноў культуры.
    Заканамерна, што гістарычная Тураўшчынаданеслада нас абрадтаго часу, калі ў адпаведнасці з хрысціянскім вучэннем сустрэча Новага года святкавалася 1 (14) верасня. Народная інтэрпрэтацыя такога свята, як Жаніцьба коміна (абрадавае ўвасабленне культу агню напярэдадні зімы) яшчэ жыве ў падсвядомасці людзей, але гэты прыгожы рэдкі абрад трэ-ба падымаць з забыцця. Калі ўлічыць, што толькі на Палессі ў поўны голаас спяваюць «восень», то ўсю гэтую частку каляндарна-песеннай культуры трэба як мага хутчэй даследаваць і захаваць.
    Піліпаўская спеўная культура вячорак, вядомая па ўсёй Беларусі як найбольш паўсядзённая, побытавая форма захавання мастацкай трады-
    157
    II. АДРАДЖЭННЕТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ ЧАРНОБЫЛЯ
    цыі, на Усходнім Палессі зафіксавана ў многіх вёсках Нараўлянскага, Хойніцкага, Брагінскага, Лоеўскага і Веткаўскага раёнаў у прыгожых абрадах Гукання вясны, Масленкі, Ваджэння і Пахавання стралы, Юр’я, Провадаў русалкі, Пакроваў, Дзядоў. Ажыўленне, інспірацыя іх надзяр-жаўным узроўні ўяўляецца адным з перспектыўных шляхоў развіцця паўсядзённай мастацкай культуры. На Палессі (можа толькі за выклю-чэннем гульні «Жаніцьба Цярэшкі») як нідзе на Беларусі захаваліся і багата распрацаваны ў рэгіянальных падрабязнасцях звычаі зімовых свят з іх тэатралізаваны.мі калядаваннямі і шчадраваннямі. Па прыкладу Еў-ропы, дзе захапляюцца карнавалізаванымі святамі, палескія Каляды, Шчодрык, Конікі, Крывыя вечары могуць даць прыклад, стаць асновай для сапраўдных агульнабеларускіх карнавалаў, глебай для стварэння якіх можа стаць больш вольны ад працы зімовы час і тое, што некаторыя святы сталі дзяржаўнымі і па грыгарыянскім, і па юліянскім календа-рах. Гэта наглядна паказала рэспубліканскае свята Шчодрыка-Конікі ў 1992 годзе ў Давыд-Гарадку — сапраўднае агульнае народнае свята, дзе ўсе былі ўдзельнікамі.
    3 распаўсюджаных на невялікай тэрыторыі Палесся каляндарных абрадаў назавем таксама іх усходнепалескія разнавіднасці велікодны «3 ралцэм», юраўскае валачобніцтва, зажынкі на Пятра, жніўную Іллю, Багача, змітраўскіх Дзядоў. Апошнія заслугоўваюць асаблівай увагі, бо павінны стаць асновай перадачы лепшых традыцый продкаў наступным пакаленням, у тым ліку і мастацкіх. У Рэчыцкім і Лоеўскім раёнах абрад змітраўскіх Дзядоў зафіксаваны ў жывым выглядзе ў нашы дні. Дзяр-жаўнымі захадамі неабходна зрабіць свята Дзядоў агульнабеларускім і выкарыстаць у стварэнні ўрачыста і па-людску арганізаваных пахаван-няў людзей.
    Палескае вяселле ў мастацкіх адносінах з яго непаўторным кара-вайным абрадам — з’ява выключная, дзе незвычайнае багацце рытуа-лаў суправаджаецца незлічонай колькасцю песень. Яно адрозніваецца ад паўночнага па стаўповым чыне, больш распрацавана ў часе. Побач з галоўнай дзеючай асобай агульнапалескага вяселля — караваем, у чар-нобыльскім рэгіёне сакральную ролю маюць рытуалы ля прынесенай з лесу і ўпрыгожанай на вясельным стале «ёлачкі». У Давыд-Гарадку зафіксаваны таксама рэгіянальны перадвясельны рытуал, калі цэлы дзень у чацвер выкупляюць пасцель маладой. He менш багатыя тут і паслявясельныя рытуалы прыдан, перазвян, гасцей, пірагоў і інш. У вя-сельных песнях Усходняга Палесся надзвычай багата распрацаваны ас-новатворныя для продкаў беларусаў вобразы Сонца і Месяца. Уклю-
    158
    7. Мастацкая культура Чарнобыля як прадмет даследавання
    чэнне ў паўсядзённы побыт народа прыгожых шлюбных рытуалаў ба-чыцца адным з важнейшых напрамкаў дзяржаўнай палітыкі ў адносінах да сям’і.
    Першым крокам у захаванні унікальных каляндарных і сямейных свят і абрадаў Палесся можна лічыць выкананую працу «Адраджэнне традыцыйнай мастацкай культуры Палесся. Канцэптуальныя асновы і праграмныя накірункі». Мн., 1994.
    Пры ўмове дзяржаўнай падтрымкі яна можа стаць пачаткам шмат-томнай «Энцыклапедыі свят і абрадаў Палесся», дзе будзе захаваны і перададзены нашчадкам сучасны эталон палескага фальклору ў такім выглядзе, у якім ён быў перададзены нам. Такім чынам, не будзе беззва-ротна страчана культурна-самабытна мастацкая унікальнасць Палесся — старажытнейшага рэгіёна беларускай культуры.
    Папярэдне можна зрабіць некаторыя вывады і вызначыць асноўныя шляхі захавання, адраджэння і рэканструкцыі самабытных з’яў гэтага рэгіёна:
    •	Сістэма палескага фальклору захавала старажытнаславянскую аснову, пазней распрацаваную ў нацыянальна-самабытных жанравых разна-віднасцях фальклору беларусаў і ўкраінцаў, таму жупел украініза-цыі яго як аб’ектыўна існуючага незалежна ад намаганняў суб’ек-тыўных палітычных рухаў тыпу яцвяжскага беспадстаўны. Больш таго, палескі фальклор захоўвае ў пераважнай большасці сваіх на-ват найбольш спецыфічных форм унутранае адзінства з агульнабе-ларускай мастацкай традыцыяй;
    •	фалькларыстычныя дадзеныя сведчаць і аб унікальнай рэгіяналь-най разнастайнасці, спецыфічнасці яго вялікіх і малых арэалаў;
    •	рэгіянальная тэорыя фальклору патрабуе картаграфавання вялікіх і малых, у першую чаргу каляндарных і сямейных фальклорна-эт-награфічных з’яў для вызначэння шляхоў адраджэння ўсёй мастац-кай культуры Палесся. Першачарговымі ў гэтым радзе павінны стаць Вялікдзень, Юр’я, Зялёныя святкі, Жніво, Талака, Жаніцьба комі-на, Піліпаўка, Каляда, Шчодрык, радзінныя, вясельныя і пахаваль-ныя абрады;
    •	цэнтры актыўнага бытавання шматлікіх гэтых і іншых з’яў могуць стаць цэнтрамі (музеямі, школамі) рэгіянальнага фальклору, як у Ветцы і веткаўскай Неглюбцы, дзе традыцыйная культура з’яўляецца асновай сучаснага мастацкага выхавання, адукацыі, культуры, на-вукі. Такімі цэнтрамі могуць стаць Дзімамеркі Лоеўскага, Малыя Зімовішчы Мазырскага, Валаўск Ельскага, Тураў і Пагост Жытка-
    159
    II. АДРАДЖЭННЕТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ ЧАРНОБЫЛЯ
    віцкага, Давыд-Гарадок Столінскага раёнаў. Гэты рад можа множыц-ца ў час далейшых даследаванняў;
    •	надзейным дзяржаўным падмуркам для гэтай працы была б мэтана-кіраваная падрыхтоўка спецыялістаў для такіх цэнтраў у Беларускім універсітэце культуры і мастацтваў;
    •	самымі надзейнымі і перспектыўнымі асяродкамі захавання трады-цыйнай мастацкай культуры Усходняга Палесся з’яўляюцца фаль-клорна-этнаграфічныя калектывы, асабліва такія, як у Аздамічах і Радчыцку Столінскага, Лобчы Лунінецкага, Пагосце Жыткавіцка-га, Церабове і Курыцічах Петрыкаўскага, Валаўску Ельскага, Стаў-буне Веткаўскага раёнаў і ўсе фальклорныя калектывы Нараўлян-скага, Хойніцкага і Брагінскага раёнаў (апошнія заслугоўваюць най-большай увагі). Складаную праблему падрыхтоўкі кіраўнікоў для такіх калектываў трэба рабіць на мэтанакіраванай аснове;
    •	найлепшым сродкам захавання гэтай унікальнай культурнай з’явы славянскага свету з’яўляецца дзяржаўная распрацоўка рэгіянальнай тэорыі фальклору Палесся, якая павінна быць пакладзена ў аснову канкрэтнай, практычнай дзяржаўнай праграмы «Адраджэнне тра-дыцыйнай мастацкай культуры Палесся», для выканання якой па-вінны быць працягнуты спецыялісты ўсіх галін фальклору.
    7.2.1.	Спеўная культура Палесся
    Палеская падгалосачная спеўная культура даўно заваявала шыро-кае прызнанне сваёй унікальнасцю і самабытнасцю. Яна была прадме-там уважлівагадаследавання комплексных палескіхэкспедыцый 1932-1934 гадоў. Даследаванае тады выключна песенные сяло Тонеж Лель-чыцкага раёна пазней стала прадметам асобных даследаванняў, у выніку чаго з’явіўся шэраг прысвечаных яму выданняў. Такім жа выдатным асяродкам палескай спеўнай культуры лічыцца і в. Клятная Пінскага раёна, якая яшчэ чакае свайго даследчыка.
    У выніку чатырох комплексных экспедыцый, праведзеных у 1992-1993 гады, выдатныя асяродкі палескай падгаловачнай спеўнай культу-ры зафіксаваны ў вёсках Крупец Гомельскага, Дзімамеркі Лоеўскага, Дабраслаўка, Сташаны Пінскага, Лобча, Вулька-1 Лунінецкага, Талма-чава, Давыд-Гарадок, Рэчыца Столінскага, Запясочча, Пагост Жытка-віцкага, Букча Лельчыцкага, Церабаў, Курыцічы Петрыкаўскага, Ва-лаўск Ельскага раёнаў. Прадметам асабліва пільнай увагі і даследаван-няў павінна стаць спеўная культура фальклорных калектываў вёсак Лобча, Церабоў. Яны вартыя стаць запаведнікамі падгаловачнай спеў-
    160
    7. Мастацкая культура Чарнобыля як прадмет даследавання
    най культуры Палесся, на аснове іх можна адрадзіць усю выдатную ма-стацкую з’яву ў яе леншых узорах.
    Як унікальную частку агульнанацыянальнай спадчыны падгалосач-ныя спевы Палесся трэба зрабіць асновай вывучэння беларускай спеў-най культуры ў Беларускім універсітэце культуры і ўсіх культасветі педвучылішчах Брэстчыны і Гомельшчыны. Трэба аднавіць на новым узроўні працу заняпалых цэнтраў палескай спеўнай культуры ў вёсках Тонеж Лельчыцкага, Азершчына Рэчыцкага, Клятная Пінскага, Вялі-кае Падлессе Ляхавіцкага раёнаў. Пры гэтых і іншых асяродках трэба ствараць дзіцячыя калектывы розных узростаў для арганічнай пераем-насці традыцый рэгіянальнай спеўнай культуры. Асаблівай увагі заслу-гоўвае традыцыйны сямейны механізм перадачы навыкаў падгалосач-ных спеваў.
    Аб’ектам даследавання і фіксацыі павінна стаць майстэрства асоб-ных таленавітых носьбітаў падгалосачнай спеўнай культуры. Асабліва беражлівай увагі заслугоўваюць спевакі, т. зв. высокія падгалоскі, якія, на жаль, у фальклорных калектывах сустракаюцца ўсё радзей. Апошнія без іх губляюць важнейшыя рысы сваёй самабытнасці. 3 дапамогай су-часнай тэхнікі трэба зафіксаваць лепшыя фальклорныя калектывы і асобных найбольш адметных і тыповых выканаўцаў.
    Падрыхтоўка да I Міжнароднага фестывалю фальклору 1994 года, які прайшоў у цэнтры Палесся Пінску, быў у свой час паваротным мо-мантам у прыцягненні ўвагі даследчыкаў, работнікаў культуры, мастац-тва, сродкаў масавай інфармацыі, друку да палескай спеўнай культуры. Асноўнай задачай пасля яго стала ахова падгалосачных спеваў ад ніве-ліроўкі, скажэння, фальсіфікацыі і уніфікацыі. Апошняя ўяўляецца най-больш пагрозлівай з’явай, бо ператварае мастацкую адметнасць і уні-кальнасць спеваў з падгалоскамі ў забаўляльную, спрошчаную, невысо-кага мастацкага ўзроўню, а часам і безгустоўную форму, як гэта заўважаецца, напрыклад, з многімі жніўнымі, восеньскімі, баладнымі, лірычнымі песнямі. Багатая мелодыка іх часта уніфікуецца змяненнем рытмікі і спрашчэннем мелодыкі.