• Газеты, часопісы і г.д.
  • Фальклор і этнакультура Чарнобыля  Васіль Ліцьвінка

    Фальклор і этнакультура Чарнобыля

    Васіль Ліцьвінка

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 256с.
    Мінск 2006
    94.79 МБ
    Такім чынам, часцей за ўсе перад мясцовымі жыхарамі не паўстае пытанне, чаму яны прымаюць удзел у традыцыйных абрадах або калян-дарных святах: для іх гэта адбываецца само сабою. Радзей сустракаюц-ца рацыянальныя матывы, напрыклад, удзел у іх вызначаецца імкнен-нем захаваць традыцыйную культуру. Характэрна, што і ініцыятарамі такіх святаў часцей за ўсе з’яўляюцца самі жыхары, якія загадзя рыхту-юцца да іх і тым самым падтрымліваюць іх існаванне. Апытанне паказа-ла таксама, што жыхары вёсак дастаткова актыўныя ў розных відах на-роднай творчасці, рамёстваў і промыслаў. Прычым гэтая актыўнасць праяўляецца і дома, і ў дамах культуры. Больш палавіны апытаных
    174
    8. Месца мастацкай культуры ў сучаснай этнакультуры рэгіёна
    (55,1 %) адказалі, што яны займаюцца адным або некалькімі відамі такой дзейнасці. Найбольш папулярны сярод апытаных такі від народнай твор-часці. як выкананне народных песень, прычым і дома, і ў клубе. Дастатко-ва шмат удзельнікаў і ў іншых відах народнай творчасці, у прыватнасці ў мастацкіх рамёствах.
    Трэба адзначыць, што рамёствамі жыхары Чарнобыля ўсе ж часцей займаюцца дома (гэта адносіцца і да ткацтва, і да разьбы па дрэве, і да вышывання, і да вязання, і да іншых відаў). Найбольш цікавымі з’яўля-юцца матывы, якімі апытаныя тлумачаць свой занятак. Для іх таксама гэтая дзейнасць з’яўляецца абсалютна арганічнай. На першы план вы-ходзіць такі матыў, як добры занятак у свабодны час. Для народных май-строў гэта заўсёды было характэрна. Такая дзейнасць задавальняе і эс-тэтычныя, і утылітарныя патрэбы. Так, 15,8 % апытаных хочуць наву-чыцца рабіць бытавыя рэчы для выкарыстання ў паўсядзённым жыцці, a 17,2 % — навучыцца рамяству, каб рабіць прыгожыя рэчы. Характэрна, піто рэдка называліся такія матывы, як жаданне навучыцца рабіць рэчы на продаж (3,8 %) або імкненне выявіць і развіць свае здольнасці (5,7 %).
    Цікавасць уяўляюць і матывы, па якіх жыхары рэгіёна не займаюц-ца такой дзеіінасцю. На першы план выходзіць адсутнасць вольнага часу (17,9 %). На другім — «вельмі цяжка знайсці матэрыялы» (9,2 %). Трэба назваць таксама і дарагавізну матэрыялаў і інструментаў, і проста паў-сядзенную цякучку, якая засмоктвае і не пакідае часу для развіцця і за-давальнення духоўных патрэб. Але паколькі гэтыя рамёствы сёння існу-юць і ў першую чаргу дома, ва ўмовах сям’і, то перад установамі культу-ры адкрываецца шырокае поле дзейнасці. Патэнцыяльныя ж магчымасці для развіцця мастацкай самадзейнасці і рамёстваў на Палессі дастатко-ва вялікія, і нельга сказаць, што эстэтычныя патрэбы насельніцтва зада-вальняюцца ў поўнай меры.
    Важным элементам традыцыйнай палескай культуры з’яўляецца рэлігія ўвогуле і рэлігійныя святы ў прыватнасці. Хрысціянства за доў-гія гады існавання на Беларусі стала неад'емным элементам жыцця па-лешукоў. На працягу дзесяцігоддзяў гістарычную памяць аб хрысціян-стве спрабавалі выкараніць, аднак як толькі рэлігія і ўсё, што з ёй звяза-на, атрымала ўмовы для нармальнага існавання і развіцця, цікавасць да хрысціянства імгненна адрадзілася. У той жа час трэба адзначыць, што важнейшыя хрысціянскія святы ўжо даўно сталі агульнанароднымі (тым больш што аснова ў іх дахрысціянская, традыцыйная, народная) і адзна-чаюцца нават тымі, хто не з’яўляецца веруючым у поўным сэнсе гэтага слова. Так, 68,4 % апытаных адказалі, што яны адзначаюць усе важней-шыя хрысціянскія святы, такія як Паска, Раство, Тройца і інш. Тых, хто
    175
    II. АДРАДЖЭННЕТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ ЧАРНОБЫЛЯ
    не адзначае ніводнага хрысціянскага свята, сярод апытаных аказалася толькі 2,5 %. У той жа час да веруючых у поўным сэнсе гэтага слова ад-неслі сябе менш паловы апытаных (49,7 %).
    Паколькі сацыякультуралагічнае даследаванне ставіла за мэту рас-працоўку рэкамендацый у першую чаргу для структур галіны культу-ры, то без падрабязнага вывучэння дзейнасці ўстаноў культуры, сацы-яльна-культурных арыентацый работнікаў культуры, а таксама ў нека-торых момантах работнікаў адукацыі і выхавання ўяўлення аб сенняшнім функцыянаванні механізма трансляцыі традыцыйнай куль-туры было б няпоўным.
    У поле даследавання трапіла каля 60 клубных устаноў і бібліятэк сельскай мясцовасці і раённых цэнтраў Чарнобыля. Таму патрабаванне рэпрэзентатыўнасці ў гэтым выпадку таксама вытрымана, як і для ўсёй выбарачнай сукупнасці, што было даказана раней.
    Папярэдні агульны аналіз вынікаў апытання сярод работнікаў культуры дае некаторыя падставы адзначыць, што ў апошнія часы дзей-насць устаноў культуры сапраўды стала больш арыентаванай на тра-дыцыйную культуру. Гэта відаць нават па структуры арганізацыйна-практычнай дзейнасці, дзе значную частку складаюць мерапрыемствы, звязаныя з вывучэннем і аднаўленнем старажытных абрадаў і святаў, падтрымкай развіцця промыслаў і рамёстваў (адкрыцце майстэрняў, выстаў і г. д.). Але сёння яшчэ нельга сказаць, што гэта адзіна правіль-ны шлях, што дасягнуты значныя вынікі. Мастацкі ўзровень такой працы тут не разглядаецца. Апытанне ставіла за мэту вызначнць, на-колькі дзейнасць устаноў і работнікаў культуры адпавядае інтарэсам і запатрабаванням жыхароў Палесся, наколькі яна эфектыўна з улікам пастаўленай мэты, ці ёсць і які гэта механізм узаемадзеяння паміж афіцыйным узроўнем арганізацыі культурнага жыцця ў чарнобыльскім рэгіёне і грамадскім узроўнем самаарганізацыі культуры.
    Найбольш распаўсюджаным эмпірычным паказчыкам эфектыўнасці дзейнасці тут пэўнай установы культуры ў якой-небудзь сферы з’яўляец-ца паказчык «задаволенасці» насельніцтва. Сам па сабе гэты паказчык не можа разглядацца ў якасці паказчыка эфектыўнасці, бо ён не адлюстроў-вае рэальных паводзін чалавека. Але ў нашым выпадку ён з’яўляецца фактарам, які ўплывае на фарміраванне рэальнай аўдыторыі ўстаноў культуры, на пашырэнне кола насельніцтва вакол работнікаў культуры.
    Хоць ужо адзначалася, што традыцыйная культура таму і традыцый-ная, што жыве аб’ектыўна, незалежна ад нейкіх дзяржаўных утварэн-няў, а тэзіс аб неабходнасці згуртавання вакол работнікаў культуры на-гадвае культасветніцтва ў горшым значэнні слова, але не ўлічваць той
    176
    8. Месца мастацкай культуры ў сучаснай этнакультуры рэгіёна
    факт, што сёння, у сувязі з праграмай адраджэння сяла, менавіта надзяр-жаву ўскладваецца вялікі абавязак, а па дадзеных даследавання 46,5 % рэспандэнтаў лічаць, што менавіта прафесійныя работнікі культуры з’яў-ляюцца ініцыятарамі правядзення народных святаў і абрадаў, то стано-віцца зразумелым, чаму паказчык «задаволенасці» мае такое значэнне.
    Як сведчаць вынікі апытання, большасць насельніцтва цалкам ці часткова задаволена работай устаноў культуры. Але гэта, на нашу дум-ку, не дае падстаў для аптымізму. Па-першае, пры адказе на гэтае пытанне частка жыхароў Чарнобыля мела на ўвазе не толькі вывучаемы від дзей-насці, але работу ўстаноў культуры ў цэлым. Па-другое, атрыманы да-волі вялікі працэнт «незадаволеных» і тых, каму цяжка было адказаць на пытанне або хто ўвогуле не меў адказу. Можна ўявіць, што пэўная колькасць гэтых людзей схільная да негатыўнай ацэнкі. Іншымі словамі, размова ідзе пра тое, як асабістыя сацыяльныя і этнакультурныя арыен-тацыі і схільнасці работнікаў культуры суадносяцца з той дзейнасцю, явую яны ажыццяўляюць у адпаведнасці са сваім прызваннем.
    Красамоўнымі ў гэтым кантэксце з’яўляюцца дадзеныя аб моўных перавагах работнікаў культуры. Так, сярод апытаных работнікаў куль-туры размаўляюць па-беларуску: на рабоце — 29 %, дома — 12 %; на мяс-цовай гаворцы: на рабоце — 31 %, дома — 63 %. Па-руску ў Чарно-быльскім рэгіёне на рабоце размаўляюць 40 % работнікаў сельскіх і рай-цэнтраўскіх устаноў культуры.
    Несупадзенне асабістых арыентацый работнікаў з відамі іх дзейнасці безумоўна адлюстроўваецца на эфектыўнасці і грамадскім прызнанні і ацэнцы іх намаганняў. Ускосным сведчаннем гэтага з’яўляецца аналіз матывацыйнай структуры ўдзелу ці няўдзелу насельніцтва ў трады цый-ных абрадах і святах. Так, на другім — чацвёртым месцах (з 16) ранжы-раванай шкалы матываў «няўдзелу» стаяць такія, як: «У мяне такоеўра-жанне, што гэта робіцца штучна, што зараз гэта стала модным»; «Мне здаецца, што адрадзіць народную культуру ўжо нельга, яна амаль знікла»; «Мне нецікава ўдзельнічаць у гэтых святах». Безумоўна, тут нельга на-прамую апеліраваць да работніка культуры, але тое, што пэўная ацэнка яго работы і яго самога ў скрытым выглядзе тут прысутнічае, відавочна.
    Такім чынам, можна зрабіць вывад аб тым, што да людзей, якія абіра-юцца на дзяржаўным узроўні займацца справай адраджэння культуры сяла, павінны ў ідэале прад’яўляцца асаблівыя патрабаванні. Адсюль шмат праблем паўстае пры адборы і падрыхтоўцы прафесійных кадраў для гэтай галіны. Пытанне не новае, і пэўная праца ў гэты.м накірунку ўжо вядзецца ў адпаведных установах. Трэба, аднак, падкрэсліць, што стаўку толькі на прафесійных работнікаў культуры рабіць, безумоўна, нельга. Акцэнт на
    177
    II. АДРАДЖЭННЕ ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ ЧАРНОБЫЛЯ
    іх зроблены зыходзячы з прадмету аналізу ў дадзеным раздзеле. He яны з’яўляюцца асноўнымі носьбітамі культуры, але яны з’яўляюцца ў пэў-ным сэнсе элементамі аднаго з механізмаў трансляцыі культуры, а нека-торыя з іх выступаюць у ролі «транслятараў» традыцыйнай культуры.
    Як паказала даследаванне, 12,4 % апытаных у чарнобыльскіх сёлах адзначылі, што з народнымі традыцыямі і абрадамі, народным мастацт-вам іх пазнаёмілі менавіта работнікі культуры. Яшчэ 3,8 % назвалі ў гэ-тай якасці школьных настаўнікаў. Улічваючы, што пераемнасць трады-цый аб’ектыўна ажыццяўляецца ў першую чаргу праз сям’ю, можна ска-заць, што гэта даволі высокі працэнт, і работнікі культуры выконваюць сёння вельмі адказную ролю.
    Вынікі даследавання ў Чарнобылі дазваляюць зрабіць вывад, што існуе сувязь паміж тым, якім відам народнага мастацтва, рамяства зай-маецца чалавек, і тым, хто далучыў яго да гэтай справы. Статыстычныя паказчыкі (велічыня каафіцыентаў) сведчаць, што шчыльнасць сувязі паміж гэтымі пераменнымі змяншаецца, калі акалізуюцца традыцыйна сямейныя, «індывідуальныя» віды рамёстваў і промыслаў, напрыклад, мастацкае ткацтва, разьба па дрэве, кавальства, кравецтва і г. д. У той жа час цікавасць да такіх відаў мастацтва, як танцы, ігра на народных інстру-ментах, выкананне народных песень больш цесна звязана з дзейнасцю работнікаў культуры ў якасці «майстроў» ці «знаўцаў» культуры.