Фальклор і этнакультура Чарнобыля
Васіль Ліцьвінка
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 256с.
Мінск 2006
Прадметам асаблівых клопатаў надзяржаўным узроўні павіннастаць шматтомнае выданне, у якім былі б прадстаўлены спевы з падгалоскамі і лепшыя тыповыя абрадавыя мелодыі Палесся. Асновай такога выдан-ня можа стаць багаты фонаархіў ВНЛ беларускага фальклору БДУ, ві-дэаархіў палескіх экспедыцый БелІПК, асабістыя архівы даследчыкаў палескага фальклору. Своеасаблівай школай трэба зрабіць рэгулярныя фестывалі палескай спеўнай культуры, дзе лепшыя калектывы — нось-
161
II. АДРАДЖЭННЕТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ ЧАРНОБЫЛЯ
біты спеваў з падгалоскамі — маглі б удасканальваць і дэманстраваць свае майстэрства.
Навуковым даследаваннем падгалосачнай спеўнай культуры Палес-ся займаюцца лічаныя даследчыкі, і ахапіць такую значную галіну па-лескай мастацкай культуры ім не пад сілу. Такую работу мог бы выка-наць асобны творчы калектыў.
7.2.2. Інструментальная музыка Палесся
Майстэрства ігры на музычных інструментах — больш позняя, у па-раўнанні са спеўнай, з’ява ў традыцыйнай беларускай, у тым ліку і па-лескай, культуры. 3 часу яе зараджэння яна стала высокамастацкім праяўленнем творчай дзейнасці народа, неад’емным атрыбутам святоч-най, а ў многіх выпадках і побытавай культуры. I сёння інструменталь-ная музыка на Палессі з’яўляецца неад’емнай часткай мастацкай куль-туры Палесся, яна суправаджае абрады, рытуалы, песні, танцы, карагоды, прыпеўкі. Асабліва значнае месца належыць інструментальнай музыцы на вяселлях і радзінах, у калядаванні, шчадраванні, на Купалле, побы-тавых вячорках, у час талакі. Як мастацкая творчасць інструментальная музыка Палесся звязана ў першую чаргу з танцавальнай і карагоднай культурай, бяседнымі, жартоўнымі песнямі і прыпеўкамі.
Экспедыцыйныя даследаванні 1992-1993 гадоў выявілі, што ў наш час на Палессі бытуюць наступныя музычныя інструменты:
• струнныя: скрыпка, цымбалы, балалайка, мандаліна, гітара;
• мембранавыя: барабан, бубен з бразготкамі, турэцкі барабан;
• духавыя: свісцёлкі, акарына, дудка з адтулінамі, жалейка, гармонік, баян, акардэон, берасцянка, труба, рог;
• самагучальныя: лыжкі, талеркі, калоткі, біла, звон, кляшчоткі, шар-хуны, бразготкі, трашчоткі.
У сучасных формах палескай культуры найбольш папулярным ста-новіцца гармонік, а таксама разнастайныя самагучальныя інструменты: кацюбы, прасніцы, пілы, кляпалы, лыжкі, трашчоткі.
На Палессі добра захавалася традыцыя пераемнасці ігры на музыч-ных інструментах. Дзеці пачынаюць з гліняных свісцёлак, дудачак, жа-леек, званочкаў, моладзь бярэ баян, гармонік, гітару, старэйшыя ігра-юць на скрыпцы, кларнеце, бубне, барабане з разготкамі.
Найлепш інструментальная музыка на Палессі захавалася ў Го-мельскім, Чачэрскім, Веткаўскім, Лельчыцкім, Нараўлянскім, Пінскім, Столінскім, Ляхавіцкім і Лунінецкім раёнах. Але і тут гэта ў значнай ступені знішчаная і дэфармаваная традыцыя. Таму багатая і старажыт-
162
7 . Мастацкая культура Чарнобыля як прадмет даследавання ная палеская музычна-інструментальная традыцыя патрабуе неадкладнай дзяржаўнай падтрымкі па яе захаванні і адраджэнні. Асаблівага клопату патрабуюць нешматлікія сёння майстры па вырабе музычных інструментаў — апошнія носьбіты гэтай традыцыі. Іх майстэрства патрабуе тэрміновага вывучэння і перадачы таленавітым вучням. Але сапраўднае выратаванне палескай традыцыі вырабу музычных інструментаў можа быць арганіза-вана на дзяржаўным узроўні шляхам стварэння адпаведных майстэрань пры цэнтрах народнай творчасці.
Асяродкамі захавання майстэрства ігры на музычшх інструментах на Палессі трэба зрабіць фальклорныя калектывы, але пры гэтым абя-вазкова ўлічваць рэгіянальныя асаблівасці, разнавіднасці і жанравую спецыфіку твораў, якія гэтымі інструментамі суправаджаюцца. Асаблі-ва важна захаваць генетычную сувязь музычных інструментаў з мясцо-вымі танцамі, карагодамі, вяселлямі, бяседнымі песнямі, святочнай тра-дыцыяй.
7.2.3. Танцавальная культура Палесся
Мастацтва руху, якое арганічна звязана з магіяй дзеяння, рытмам, не менш старажытнае, чым мастацкае слова. На Палессі захаваліся амаль усе разнавіднасці танцавальных узораў. Тут можна сустрэць танцы сю-жэтныя (асабліва пры інсцэніроўцы песень), бессюжэтныя, імітацыі паводзін: жывёл (найбольш старажытныя), працоўныя, характарныя, абрадавыя, бытавыя, жаночыя (іх большасць), мужчынскія, інструмен-тальныя, вакальныя (у большасці карагоды), парныя, індывідуальныя, масавыя скокі і інш.
Прымяненне агульнага структурна-гістарычнага прынцыпу да танца Палесся прыводзіць да высновы, што тут захаваўся старажытнейшы пласт абрадава-рытуальнай магічнай харэаграфіі, які сягае ў генетыч-ныя вытокі народнай танцавальнай культуры. Найбольш паказальнымі прыкладамі з зафіксаваных экспедыцыямі 1992-1993 гадоў можна лічыць вясельную «ёлачку», карагоды Ваджэння і Пахавання стралы — водгукі культу Перуна (Пярэдзелкі Лоеўскага р-на), карагод «Жаніць-ба коміна» — водгукі культу агню (Бяланавічы Петрыкаўскага, Талма-чава Столінскага р-наў), скокі Казы на Шчодрыка — культ урадлівасці (Пагост Жыткавіцкага р-на), танцы з Кабылкай — водгук прыручэння жывёл і перасялення плямёнаў (Давыд-Гарадок Столінскага р-на), ка-рагоды Куста — культ расліннасці (Камень Пінскага, Лобча, Вулька-1 Лунінецкага р-наў) і інш. Шэрагтакіх прыкладаў, як і шматлікія працы беларускіх даследчыкаў, пацвярджаюць выключную захаванасць стара-
163
II. АДРАДЖЭННЕТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ ЧАРНОБЫЛЯ
жытных вытокаў харэаграфічнай культуры на Усходнім Палессі. Дру-гой ступенню сучаснай народнай харэаграфіі стаў тут карагодны танец. Магічна-выяўленчы пачатак з цягам часу саступіў месца знешняй вы-разнасці. У выніку ў большасці выпадкаў перарвалася сувязь часоў, але не выклікае сумнення тое, што ў палескіх танцах захавалася старажыт-нае светаадчуванне, псіхалагічны склад мыслення, які выяўляецца ва ўсім ладзе мастацкага твора, яго кампазіцыі, манеры выканання, агуль-най стылістыцы, характары музычнага суправаджэння і г. д. Такім чы-нам, на Палессі сінкрэтычныя песенныя і гульнявыя карагоды стара-жытнага абрадава-магічнага паходжання далі жыццё пераходнай групе карагодных танцаў, у якіх народная харэаграфія набыла больш развітыя і складаныя формы, заняла першаснае значэнне. Многія з такіх караго-даў у наш час ператварыліся ў «чыстыя» танцы, у якіх цяжка, а часам і немагчыма выявіць старую рытуальную аснову.
У выніку вульгарна-спрошчанага падыходу да танцавальнай куль-туры ў савецкі час знішчальны размах набыла уніфікацыя палескай ха-рэаграфіі, бясконца разнастайнай у старажытных рэгіянальных узорах. У наш час яна прадстаўлена літаральна некалькімі дзесяткамі бытавых танцаў гарадскога паходжання: «Падэспань», «Кракавяк», «Ойра», «Ка-рапет», «Каробачка», «Сямёнаўна», «Сербіянка» і інш. У вялікай коль-касці мясцовых варыянтаў бытуюць толькі полькі і кадрылі. Таму па-леская старажытная харэаграфічная культура, як ніякая іншая разнавід-насць традыцыйнай культуры, вымагае самага пільнага клопату, тэрміновага вывучэння, фіксацыі і рэканструкцыі. Рэалізацыя гэтай праграмы была б магчыма з аднаўленнем дзейнасці навукова-даследчай лабараторыі народнага танца ў Беларускім універсітэце культуры і мас-тацтваў.
7.3. Асаблівасці і праблемы развіцця прыкладнога мастацтва Чарнобыля
Народнае мастацтва, мастацкія промыслы і рамёствы Усходняга Па-лесся ў цэлым вызначаюцца тымі ж асноўнымі асаблівасцямі і рысамі, што і па ўсёй Беларусі, а ў многіх выпадках — славянскіх і іншых су-седніх народаў Усходняй і Цэнтральнай Еўропы. Развівалася гэтая га-ліна народнай культуры пераважна ў выглядзе хатніх рамёстваў, для ўласных патрэб, толькі некаторыя (ганчарства, лозапляценне, асобныя віды дрэваапрацоўкі, а з пачатку XX ст. — роспіс па дрэве, шкле, палат-не) набывалі характар промыслу з выхадам на рынак. У формах і дэко-
164
7. Мастацкая культура Чарнобыля як прадмет даследавання
ры вырабаў прасочваецца старажытная аснова, мала закранутая пазней-шымі запазычаннямі і ўплывамі. Формы чарпака, чаўна, збанка, кошы-ка, ступы простыя, канструктыўныя, блізкія да прыродных; дэкор, калі ён ёсць, ніколі не выступае самамэтай і выяўляе, як правіла, сімваліч-ныя ці ахоўныя функцыі, сёння амаль забытыя і трансфармаваныя ў чыста дэкаратыўныя, як і ў іншых рэгіёнах Беларусі, дзе гэты працэс адбыўся яшчэ раней.
Разам з тым асаблівасці геаграфічнага становішча, сацыяльна-эка-намічнага развіцця Усходняга Палесся наклалі свой адбітак на харак-тар народнага мастацтва і мастацкіх промыслаў краю, што ў адных выпад-ках надае многім відам адметныя рэгіянальныя асаблівасці, а ў другіх — увогуле вылучае яркія, тыповыя толькі для гэтага краю з’явы. Неўрад-лівыя землі, мала прыгодныя для развітага земляробства, і ў той жа час наяўнасць разнастайнай прыроднай сыравіны і матэрыялаў вымушалі палешукоў шукаць іншыя крыніцы для пражыцця, у тым ліку за кошт падсобных промыслаў і рамёстваў, сярод якіх былі і з мастацкім ухілам. Таму ў цэлым промыслы Усходняга Палесся прыкметна вылучаюцца сваімі маштабамі, нярэдка тым ці іншым рамяством займаліся цэлыя паселішчы, на Цэнтральным Палессі досыць буйныя.
Пры гэтым размешчаныя даволі рэдка, на значных адлегласцях (асаб-ліва на Пінскім Палессі, у Загарынні), яны выпрацоўвалі адметныя вуз-калакальныя асаблівасці, часам уласцівыя толькі канкрэтнаму паселі-шчу. Урэшце, адметнасць народнаму мастацтву Палесся надаюць і ўза-емаўплывы з украінскай культурай, якія сілкавала не толькі суседства, але і развітае на Палессі адыходніцтва, скіраванае больш на Украіну, чым на Цэнтральную Беларусь. Некаторыя з’явы ў народным мастацт-ве Беларуска-Украінскага Палесся ўвогуле непадзельныя адміністра-цыйнай мяжою, што зрэшты, характэрна і для іншых рэгіёнаў Беларусі і сумежных з ёю тэрыторый.
Адзначаныя асаблівасці бытавання і развіцця нарднага мастацтва Усходняга Палесся ярка выявіліся ў дэкоры народнага адзення — най-больш яркай (пасля мовы) этнічнай адзнакі. 3 агульнабеларускага яно вылучаецца прык.метнай дэкаратыўнасцю і маляўнічасцю (асабліва жа-ночае святочнае), хоць пераважнай каларыстыкай была традыцыйная чырвона-чорная на белым фоне. У той жа час агульны характар дэкору, прынцыпы яго размяшчэння, колькасць, маштабнасць надавалі народ-наму адзенню адметныя рэгіянальныя асаблівасці. Па сведчанні этно-графаў пачатку XX ст., на палескіх кірмашах ці святах патрадыцыйным адзенні можна было нават вызначыць, хто з якой вёскі. I калі гэта можна